Суполка беларускіх пісьменнікаў
945 subscribers
3.79K photos
3 videos
1 file
1.31K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Журы прэміі Анемпадыстава за 2022 год абвясціла кароткі спіс

На прэмію за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі абраныя 8 фіналістаў. Сярод іх Анатоль Лазар, Кацярына Пікірэня і іншыя. 👍👍👍

👉 Дэталі тут

#навіны
⭐️ Ванда Марцінш атрымала прэмію мэра Вільні

Трохмоўная кніга паэзіі "Маланкі над Вільняй" паэткі Ванды Марцінш уганараваная прэміяй мэра літоўскай сталіцы.👍

Кніга вершаў выдадзеная фондам "Камунікат" у 2023 г. У яе ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі “Маланкі над Вільняй” напісаў Сяргей Харэўскі. 🔥🔥🔥

#навіны
Памёр Алесь Клышка

Алесь Клышка нарадзіўся 8 сакавіка 1948 г. у Мінску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, быў кандыдатам тэхнічных навук, вынаходнікам.

Аўтар кніг: «Ад каранёў да кроны» (два выданні) (2002, 2004), «Далёкае — блізкае» (2004), «Абярог» (2008), «Мінская зямля» (2010), «Даравальная нядзеля» (2010), «Минская земля. Семейный архив» (2011), «Сямейная чытанка» (2013), «Сустрэча» (2014).

Спачуванні блізкім і сябрам спачылага.

Развітанне адбудзецца ў храме Усіх Святых 25.04 з 17 гадзін, адпяванне - 26.04 у 10.30, пахаванне - на Лясных могілках.

#навіны
⭐️ 20 гадоў кніжнай серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны"

Сёлета вядомая кніжная серыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны" адзначае сваё дваццацігоддзе.👍👍👍

За гэты час у ёй выйшла каля 50 кніг: архівы, мемуары, дакументы, успаміны, выбраныя мастацкія творы.
Многія з кніг сталі бестсэлерамі і ператварыліся ў бібліяграфічную рэдкасць, некаторыя - можна набыць і цяпер. Галоўнае - серыя працягвае працу і мае новыя выдавецкія планы.🔥🔥🔥

Віншуем чытачоў, аўтараў, укладальнікаў і ўсіх датычных ды чакаем новых цікавых кніг! 💐💐💐

#навіны
⭐️ "Пётр: час" - п'еса паводле рамана Дзмітрыя Плакса

Беларускі паэт і празаік Дзмітрый Плакс напісаў кнігу “Пётр” пра свайго сына, якога жорстка забіў аднагодак у 16-гадовым узросце. Цяпер драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме Якаб Хірдваль перапрацоўвае гэты твор у п’есу “Пётр: час”. Прэм’ера мае адбыцца 30 жніўня ў тэатры “Арыён”. 👍

👉 Больш тут

#навіны
⭐️ Алімпіяда па творчасці Уладзімера Арлова

Філалагічны конкурс (па прынцыпе прадметнай алімпіяды) зладзіла ў красавіку кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. 👍

Удзел бралі навучэнцы ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і Беластоку.

Сёлета конкурс быў тэматычным - прысвечаным творчасці пісьменніка Уладзіміра Арлова. 🔥

Фіналістаў на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта вітаў сам У. Арлоў. 👍👍👍

Кожнаму з іх пісьменнік падпісаў кнігу «Ордэн белай мышы», а лаўрэаты конкурса атрымалі ў падарунак «Каханка яе вялікасці».

#навіны
⭐️ 7 траўня назавуць пераможцу прэміі за лепшы кніжны дызайн

7 траўня ў Варшаве пройдзе цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава, якой адзначаць найлепшую кніжную вокладку.👍

На цырымоніі будзе абвешчана імя аўтара найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць імпрэзы – Лявон Вольскі, які заспявае песні на вершы Міхала Анемпадыстава. 🔥🔥🔥

#навіны
⭐️ Выйшаў новы нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”.

Змест:

📌 КРАСАВІК ПАЭЗІІ: мініанталогія вясновых вершаў
📌 ЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя Паўлюка ВАЗЁРНАГА — артыкул «Горды вой Крывіччыны»
📌 ПРОЗА: апавяданне Міхася ЗІЗЮКА «Пацыент»
📌 ПРОЗА: іранічны дэтэктыў Віктара ВАРАНЦА «Уралачка»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Васіля ЖУКОВІЧА «Красавік у разгары»
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Людмілы АНДЗІЛЕЎКА «Маці, мама, анашым»
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Людмілы СІМАНЁНАК «Дажджавая акварэль»
📌 ЭСЭ: «Замалёўкі на палях сямейнага альбома» Васіля АЎРАМЕНКІ
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Энцыклапедыст, пісьменнік і філосаф Дэні ДЗІДРО»

👉 чытаць тут

#навіны