Forwarded from Паляўнічы на вершы
Давай з табой на развітанне
Дап'ём салодкае віно,
Успомнім першае спатканне
І ўсё, што канула даўно.
Як разам салаўінай ноччу
Збівалі срэбную расу,
Як я шаптаў, што не сурочу
Тваю дзявочую красу.
Ты ўпершыню назвала: "Любы",
Як толькі маладзік зайшоў,
Твае асмужаныя губы
Я, не шукаючы, знайшоў.
Так праляцела паўстагоддзя,
Нібыта ў нямым кіно.
Давай цяпер у поўнай згодзе
Дап'ём салодкае віно.
Сяргей Грахоўскі
Дап'ём салодкае віно,
Успомнім першае спатканне
І ўсё, што канула даўно.
Як разам салаўінай ноччу
Збівалі срэбную расу,
Як я шаптаў, што не сурочу
Тваю дзявочую красу.
Ты ўпершыню назвала: "Любы",
Як толькі маладзік зайшоў,
Твае асмужаныя губы
Я, не шукаючы, знайшоў.
Так праляцела паўстагоддзя,
Нібыта ў нямым кіно.
Давай цяпер у поўнай згодзе
Дап'ём салодкае віно.
Сяргей Грахоўскі
Кніжка з трагічным лёсам: напісалася ў 1914-м, выдадзена Радай БНР у Менску ў 1918-м, і так і не патрапіла ні да нашаніўскага канону, і перад вайной прачыталася вельмі сціпла, “дзякуючы” прывітальнаму слову Гаруна да Пілсудскага. Дзякуючы таму ж – выкраслілася з усіх падручнікаў і гісторый, і толькі ў 1988-м, з вялікімі праблемамі, крывёю і потам вярнулася – але ці прачыталася? Містычная кніга аднаго з найвыдатнейшых нашых паэтаў-метафізікаў – з усімі спадарожнымі смяротнымі страхамі, зданямі, ваўкалакамі і вурдалакамі, зазіраннем у тагасветную цемру, напаўдрымотным змаганнем сібірскага выгнанца з абрыдлай явай і ўласнай звонкагалосай музай.
Forwarded from Беларускі ПЭН
Сёння мы сканчваем прыём заявак на прэмію Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове!📕
🙋♂️🙋♀️ Да ўдзелу запрашаем паэтаў, якія напісалі зборнікі вершаў, што выйшлі у 2020 годзе.
📝 Падавайце заяўку да 23.59 ці паспейце падзяліцца гэтай навіной са знаёмымі паэтамі і выдаўцамі.
✍️Форма заяўкі і ўмовы ўдзела.
🙋♂️🙋♀️ Да ўдзелу запрашаем паэтаў, якія напісалі зборнікі вершаў, што выйшлі у 2020 годзе.
📝 Падавайце заяўку да 23.59 ці паспейце падзяліцца гэтай навіной са знаёмымі паэтамі і выдаўцамі.
✍️Форма заяўкі і ўмовы ўдзела.
Чалавек, які нязменна ідзе да мэты, не толькі зямлю, але і атмасферу можа змяніць
#цытатадня Ян Баршчэўскі
#цытатадня Ян Баршчэўскі
Forwarded from Беларускі піонэр
#кнігібсср
Вокладка кнігі Алеся Гародні "На крэсах", Менск, 1927 год (фота Ю.Тамковіч).
Вокладка кнігі Алеся Гародні "На крэсах", Менск, 1927 год (фота Ю.Тамковіч).
Дай нам, Божа, такую ўладу, пры якой мы не думалі б пра сябе, не прыніжалі іншых, дазвалялі казаць праўду адно аднаму, не лічылі б сябе бязгрэшнымі...
#цытатадня Сымон Будны
#цытатадня Сымон Будны
Forwarded from Беларускі піонэр
#кнігібсср
Вокладка кнігі А.Звонака “Буры ў граніце”, Менск, 1928 (фота М.Нікалаеў).
Вокладка кнігі А.Звонака “Буры ў граніце”, Менск, 1928 (фота М.Нікалаеў).
А пры жаданні, пры ахвоце сам чорт не страшан у балоце!
#цытатадня Якуб Колас
#цытатадня Якуб Колас
Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў
#цытатадня Уладзімiр Караткевіч
#цытатадня Уладзімiр Караткевіч
Лёс не зычыў мне шчасця зямнога,
Не бярог і ад брыдкіх абраз.
Я не крыўдзіў ніколі нікога,
Сам жа бітым быў, нават не раз.
Пэўна, свет збудаваны ўжо гэтак:
Адны едуць, другія вязуць.
Для адных – вечна цёплае лета,
Для другіх жа – асенняя муць…
Павал Пруднікаў
Не бярог і ад брыдкіх абраз.
Я не крыўдзіў ніколі нікога,
Сам жа бітым быў, нават не раз.
Пэўна, свет збудаваны ўжо гэтак:
Адны едуць, другія вязуць.
Для адных – вечна цёплае лета,
Для другіх жа – асенняя муць…
Павал Пруднікаў
Бібліятэка Kamunikat цяпер у Telegram!
Беларускія кнігі, аўтары, газеты і часопісы, навіны беларускай культуры і грамадства — бясплатна і штодня.
Беражы лес — падпішыся і чытай кнігі на Kamunikat!
Беларускія кнігі, аўтары, газеты і часопісы, навіны беларускай культуры і грамадства — бясплатна і штодня.
Беражы лес — падпішыся і чытай кнігі на Kamunikat!
Telegram
Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
Kamunikat.net — адна з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-бібліятэк.
Бясплатна і легальна — кнігі, перыёдыка, навіны беларускай літаратуры, культуры, грамадства і палітыкі.
Бясплатна і легальна — кнігі, перыёдыка, навіны беларускай літаратуры, культуры, грамадства і палітыкі.
Мары няясныя, няпэўныя, але яны клічуць. Нястрымна
#цытатадня Іван Мележ
#цытатадня Іван Мележ
Forwarded from Беларускі ПЭН
☄️Заўтра а 23 гадзіне па беларускім часе ў межах Міжнароднага фестывалю паэзіі і перакладу ў Атланце адбудзецца паэтычная імпрэза падчас якой беларускія паэты і паэткі Дзмітрый Строцаў, Юлія Цімафеева, Марыя Мартысевіч і Уладзімір Лянкевіч прачытаюць свае пераклады вершаў амерыканскіх калег - Vievee Francis, Hanif Abdurraqib, Travis Denton і Mario Chard. І адпаведна наадварот - амерыканскія паэты і паэтка прадставяць свае паэтычныя пераклады беларусаў.
💫 Арганізатарка і мадэратарка імпрэзы - Вальжына Морт.
📌 Падрабязнасці і спасылка для ўдзелу.
💫 Арганізатарка і мадэратарка імпрэзы - Вальжына Морт.
📌 Падрабязнасці і спасылка для ўдзелу.