Суполка беларускіх пісьменнікаў
978 subscribers
5.01K photos
3 videos
1 file
1.69K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з паэткай і грамадскай дзяячкай Галінай Каржанеўскай

https://youtu.be/nkd2OLqr0xw
Пакуль вы жывыя, дык хадзіце, бо дзе вашы думкі, там і вашы ногі
#цытатадня Казімір Камейша
📙У выдавецтве "Кнігазбор" выйшла кніга паэткі Насты Кудасавай "Вясна. Вуснам цесна".

🔖 У кнігу ўвайшлі выбраныя творы з папярэдніх кніг Насты "Лісце маіх рук" (2006), "Рыбы" (2013), "Маё невымаўля" (2016), раздзел з новага зборніка "Побач", а таксама невялікі раздзел прозы. Да таго ж новая кніга паэткі змяшчае пераклады Псальмаў і Веніяміна Блажэннага.

📍Набыць кнігу можна ў мінскіх кнігарнях "Акадэмкніга" і "Светач", а таксама на knihi.by.
Дрэва ведае, як быць дрэвам. А чалавек не. Ён толькі вучыцца быць чалавекам. Ён заўсёды ў дарозе. І дарога заўсёды ў ім
#цытатадня Ігар Бабкоў
📺 23 сакавіка (аўторак) а 18.00 адбудзецца чарговае спатканне з цыклу літаратурных анлайн-сустрэч “Санаторый пад клепсідрай”, яно будзе прысвечана сучаснай дзіцячай прозе.

📚Беларускія перакладчыцы раскажуць, што адбываецца ў сённяшняй польскай літаратуры для дзяцей і чым яна адрозніваеца ад беларускай літаратуры; якія цікавыя кнігі былі перакладзеныя і з’явіліся на паліцах беларускіх кнігарняў у апошнія гады; якія аўтары і творы толькі чакаюць свайго пераўвасаблення па-беларуску, а таксама чым адметная польская кніжная ілюстрацыя.

🔍 Падрабязней пра сустрэчу і ўдзельнікаў чытайце тут і далучайцеся ў аўторак!
Вароты павінен зачыняць той, хто іх першы пабачыць расчыненымі
#цытатадня Уладзімір Дубоўка
Forwarded from Wir.by
Мележ піша ў дзённіку ў 1942, такое адчуванне, што пра нас.
https://wir.by/ru/diary/a4b391
Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ‒ ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!
#цытатадня Францішак Багушэвіч
Радасная навіна: “Чытанне кніг беларускіх пісьменнікаў заканадаўствам не абмежавана”.
Сёння дзень народзінаў Францішка Багушэвіча. Раім да прагляду невялічкі фільм пра яго:

https://youtu.be/7F2ROTgI7Xo
Сёння ў Мінску, у Сусветны дзень паэзіі, з выкананнем усіх санітарных перасцярогаў што да пандэміі COVID-19, адбылося традыцыйнае шахматнае спаборніцтва літаратараў.
https://lit-bel.org/news/praysho-tradytsyyny-shakhmatny-turnir-syarod-syabra-sayuza-pismennika/
Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасьця на вышыню нашых магіл
#цытатадня Уладзімір Караткевіч
📕З нагоды Сусветнага дня паэзіі Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на канцэрт Алесі Сівохінай “Забыць пра снег”.

🎵У выкананні Алесі прагучаць песні на вершы беларускіх і сусветных паэтаў: Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Міхаіла Матусоўскага, Жака Брэля, і, канешне, Максіма Багдановіча.

📍Канцэрт адбудзецца 24 сакавіка (серада) ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, пачатак а 19.00.

Падрабязней.
Сёння а 18-й у прамым эфіры на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку адбудзецца сустрэча з цыклу «Санаторый пад клепсідрай», прысвечаная сучаснай дзіцячай прозе.

У размове возьмуць удзел перакладчыцы Марыя Пушкіна і Марына Шода, а таксама перакладчыца і дзіцячая пісьменніца Ганна Янкута. Мадэратар — Андрэй Хадановіч.

Некаторыя кнігі, пра якія пойдзе гаворка, выходзілі ў нашым выдавецтве.

Запрашаем далучыцца да трансляцыі!https://www.facebook.com/events/128741449189291
У 110-м нумары часопіса «Дзеяслоў» пачаў друкавацца новы раман Уладзімера Някляева «Гэй бэн гіном». Яшчэ пару гадоў таму аўтар прызнаваўся, што піша пра сьмерць Янкі Купалы.
Самы небяспечны дэфіцыт у грамадстве — гэта дэфіцыт праўды. Пакуль ён застаецца, ні з якімі іншымі — прадуктовымі, прамтаварнымі i г. д. — дэфіцытамі нам не саўладаць.
#цытатадня Сяргей Законнікаў