Суполка беларускіх пісьменнікаў
979 subscribers
5.01K photos
3 videos
1 file
1.69K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
💭«Сёння
Кіпцюры ягуара
Пачварна
Раздзіраюць душу
За талерантнасць рабства
Гэтулькіх родных душаў,
Што нават смерць не здужае
Суняць яго недарэчна
У забыцці спрадвечным»


⬆️З эпілогу паэмы "Накірункі свету" Карласа Шэрмана у перакладзе Рыгора Барадуліна.

Сёння дзень памяці паэта, эсэіста і перакладчыка, сузаснавальніка Беларускага ПЭН-цэнтра і віцэ-прэзідэнта арганізацыі Карласа Шэрмана.

📓А мы нагадваем, што нядаўна пабачыла свет кніга ўспамінаў Карласа Шэрмана «Блуканец». Набыць мемуары можна тут.
Легендарнаму тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" 65 гадоў. ГА СБП далучаецца да віншаваньняў!
Я пра многае не мару. Хоць нямнога зрабіць, але каштоўнага
#цытатадня Кандрат Крапіва
📚Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы, а ў студзені-лютым краіна адзначала 100-гадовыя юбілеі Івана Шамякіна і Івана Мележа. Гэтымі значнымі датамі натхніўся Нацыянальны мастацкі музей і вырашыў зладзіць літаратурна-мастацкае свята «МАСТ-READ: Шамякін, Мележ, Крапіва».

У праграме:

⚜️сустрэчы з нашчадкамі пісьменнікаў – унучкай Кандрата Крапівы, кандыдатам мастацтвазнаўства Аленай Атраховіч, і ўнукам Івана Мележа, мастаком Іванам Семілетавым

⚜️Валянцін Салаўёў і Марта Голубева прачытаюць урыўкі з твораў народных пісьменнікаў

⚜️адкрыты мікрафон (кожны зможа паспрабаваць сябе ў гэтым фармаце і зачытаць любімы твор пісьменніка-юбіляра. Дапамагчы ў гэтым змогуць не толькі спецыяльна падрыхтаваныя паштоўкі з фрагментамі твораў, але і кнігі з паліцы музейнага буккросінга ў музейнай кавярні)

📍Мерапрыемства адбудзецца заўтра, пачатак а 15-й гадзіне.

👉Падрабязнасці чытайце на сайце музея.
Forwarded from Wir.by
Цікавы дзённікавы запіс ад Міхася Стральцова ў нас на сайце.

Цалкам:
https://wir.by/be/diary/536368
Чалавек, які сапраўды любіць свайго бліжняга, мае ўважнае вока на яго патрэбы
#цытатадня Адам Станкевіч
У гэты дзень у 1972 годзе ў Мінску было заснавана выдавецтва “Мастацкая літаратура”
Няма замены паэтам!
#цытатадня Анатоль Грачанікаў
Мова

Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй

Анатоль Грачанікаў
Любоў і сапраўды варта хаваць, калі не хаваць, дык прыхоўваць, каб не скралі, не стапталі і не запаскудзілі зайздрасцю
#цытатадня Адам Глобус
#кнігібсср
Кніга выдадзеная на латышскай мове ў Менску ў 1928 годзе (фота М.Нікалаеў).
... тры літары ГПУ, ад якіх мурашкі прабягаюць па сьпіне савецкага грамадзяніна, ад якіх нават лёяльны Попутчік, не адчуваючы за сабой ніякай віны, дазнаў страху... - А што, калі арыштуюць? Не ты першы, не ты апошні. Усё магчыма ў гэтай краіне ўсялякіх магчымасьцяў....
#цытатадня Францішак Аляхновіч
Можа таму і памірае ад настальгіі (самай чорнай і самай сьветлай хваробы) чалавек, які пры жывой радзіме топча чужыя травы, лашчыць чужыя кветкі, чуе чужую мову ад сваіх дзяцей
#цытатадня Янка Сіпакоў
Ялта, Максім, кіпарысы

Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары,
Зямля гарачая, нібыта прысак…
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-бёларуску нават кіпарысы.

Янка Сіпакоў