Суполка беларускіх пісьменнікаў
954 subscribers
4.13K photos
3 videos
1 file
1.42K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Pradmova пройдзе 5-6 кастрычніка ў Вільні

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачнецца сёлета ў Вільні 5–6 кастрычніка.👍👍👍

❗️Адрас правядзення фестывалю ў літоўскай сталіцы: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6, Vilnius

❗️Час працы: 5 кастрычніка (субота) 10.00 – 21.30; 6 кастрычніка (нядзеля) 11.00 – 22.00

👉 Больш на старонцы афіцыйнага партнёра фестывалю

#анонс
📙 "Залатое зерне" - кніга казак

У выдавецтве "Гутэнберг" мае выйсці кніга казак Мечыслава Яна Супрона.👍

Змест склалі 10 беларускіх аўтарскіх казак пра дабрыню, працавітасць, ветлівасць, кемлівасць і міласэрнасць.👍

Кніга выйшла пад агульнай рэдакцыяй Андрэя Скурко. 🔥

👉 Ад цяпер адкрытая перадзамова

#анонс
⭐️ "Юльян Тувім у беларускіх акулярах"

У Сусветны дзень перакладчыка ў межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” - лекцыя прысвечаная Юльяну Тувіму.👍👍👍

❗️30 верасня
Час: 16:00BY/15:00PL

👉 Прастора польскай культуры

#анонс
⭐️ Выстава "Заступнік бацькавай спадчыны"

Сёння 1 кастрычніка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё экспазіцыі “Заступнік бацькавай спадчыны” да 110-годдзя з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча (1914 – 1996) – заслужанага дзеяча культуры Беларусі, старэйшага сына народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатара і першага дырэктара музея Я. Коласа (1957 – 1980).👍👍👍

❗️Адкрыццё выставы а 16-ай.

#анонс
⭐️ Новы набор у Школу маладога пісьменніка

Доўгачаканая восеньская навіна - Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы навучальны год і збірае заяўкі ад маладых аўтараў.👍👍👍

ШМП паспяхова працуе ўжо больш 10 гадоў, як нефармальны адукацыйны праект для літаратараў-пачаткоўцаў. 🔥🔥🔥

Заняткі складаюцца з лекцый, практыкі і майстар-класаў.👍

Сталы калектыў выкладчыкаў дапаўняюць спецыяльна запрошаныя госці.🔥🔥🔥

❗️Навучанне бесплатнае і дыстанцыйнае.

👉 Дэталі і заяўка тут

#анонс
⭐️ Новы нумар "Нашай веры"

У трэцім нумары часопіса "Наша вера" за 2024 год:

📌 Ігар Сурмачэўскі з артыкулам "Вялікае італьянскае падарожжа Яна Паца",
📌 Алесь Жлутка з даследаваннем "Доктар Францішак і доктар Лютэр…",
📌 Дзмітрый Моніч з артыкулам "Абраз Яна Дамеля з нясвіжскага фарнага касцёла…"
📌 Аксана Данільчык з перакладам апавядання "Лімоны з Сіцыліі" італьянскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Луіджы Пірандэла,
📌 Рэцэнзія Леаніда Дранько-Майсюка, вершы Усевалада Сцебуракі і Магдалены Лаеўскай ды іншыя цікавыя матэрыялы.

👉 Больш тут

#анонс
⭐️ “Прадмова” - расклад І дня

5 кастрычніка на фестывалі “Прадмова” ў Вільні вас чакаюць наступныя імпрэзы:

10.30 Урачыстае адкрыццё.
11.00 – 12.30 Прэзентацыя кнігі У. Фурса «Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі».
12.30 – 16:10 Прэзентацыі новых кніг: С. Адамовіча, У. Казлова, Т. Шчытцовай, А. Белага, Б. Пятровіча, С. Календы.
16.10 – 17.10 Сусветная філасофія па-беларуску: выданні серыі «Галерэя чалавечай думкі» (Х. Артэга-і-Гасэт «Эцюды пра любоў і каханне»; Ф. Ніцшэ «ЕССЕ НОМО», Б. Расэл «Мастацтва філасофствавання»).
17.10 – 17.40 «Словы аціхлі: у немату стукае сэрца»: прэзентацыя кнігі перакладаў А. Разанава на літоўскую мову.
17.40 – 18.00 «Авантурнік Сімпліцысімус»: прэзентацыя новага выдання рамана Г. Я. К фон Грымэльсгаўзэна (пераклад В. Сёмухі).
18.00 – 19.00 Прэзентацыя «Іліяды» на беларускай мове.
19.00 – 20.00 Прэзентацыя №1: літаратурна-мастацкі альманах «Апостраф».
20.00 - 22:00 Міжнародныя паэтычныя чытанні.

👉 Адрас: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6,

#анонс
⭐️Прадмова” - расклад ІІ дня

6 кастрычніка, нядзеля

11.30 – 12.10 Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко.
12.10 – 12.40 Рэканцэпт падарожжа. Сустрэча з аўтаркай кнігі «Паром да Анконы» Кацярынай Карповіч.
12.40 – 13.20 Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uł. Arlova «Patria aeterna» i «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi».
13.20 – 14.20 «Там, за пісьмом»: прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochroth-MINSK.
14.20 – 15.30 «Як нам супрацоўнічаць?»: беларуска-літоўская дыскусійная панэль з удзелам аўтараў з абедзвюх краін.
15.40 – 16.10 Прэзентацыя навуковага часопіса «Pamyłka».
16.10 – 17.10 Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў.
17.10 – 18.10 Праваабарончая дзейнасць у выгнанні: выклікі і перспектывы.
18.10 – 18.40 Аліна Нагорная «Мова 404».
18.40 – 20.00 Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам.
20.00 Музычны вечар

👉 Адрас: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6,

#анонс
⭐️ Прэзентацыя кнігі "У светлую будучыню. Беларускае грамадства эпохі адлігі"

Кніга Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)» будзе прэзентаваная 9 кастрычніка ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызма.

👉 Аўд. 212 а 13:30

❗️Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная.

👉 Замовіць кнігу можна тут

#анонс
⭐️ "Космас - наш"! у музеі Якуба Коласа

11 кастрычніка 2024 г. а 17-ай у Музеі Якуба Коласа пачне сваю працу часовая экспазіцыя “КОСМАС – НАШ!”, прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча, першага беларускага мастака, што звярнуўся да тэмы космасу ў сваёй творчасці і якую пранёс праз усё жыццё. Менавіта ў ёй ён праявіў сябе таксама як літаратар і даследчык, калі выдаў кнігу па астраноміі “Нябесныя бегі”.👍

У сталыя гады паралельна з касмічнымі творамі, Драздовіч займаўся “аздабленнем” сялянскіх хацін маляванымі дыванамі. 👍

На часовай экспазіцыі “КОСМАС – НАШ!”, падрыхтаванай сумесна з Музеем-запаведнікам “Заслаўе” і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі, прадстаўленыя маляваныя дываны, карціны, рукапісы Язэпа Драздовіча. 🔥🔥🔥

#анонс
⭐️ "Ад Рагнеды да Геніюш" - лекцыя Уладзіміра Арлова

11 кастрычніка ў Вільні Уладзімір Арлоў прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”.

Наведнікі пачуюць пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатралку Францішку Уршулю Радзівіл, авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, паўстанку Эмілію Плятэр, міністарку Палуту Бадунову. 🔥🔥🔥

Апроч лекцыі ў праграме запланаваныя гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія.👍

👉 адрас:
Вільня, šv. Ignoto 5-104

❗️пачатак а 19-ай

#анонс
📙 "Пра словы і цішыню між імі"

Зборнік перакладной украінскай паэзіі па-беларуску з такой назвай, што друкавалася на старонках он-лайн часопіса "Taubin" цягам апошніх гадоў будзе прэзентаваны ў Варшаве 14 кастрычніка.👍

Госці вечарыны: Паўло Карабчук, Барыс Херсонскі, Олеся Мамыч і інш.🔥

👉 Дэталі тут

#анонс
⭐️ Сустрэча з Уладзімірам Арловым у Стакгольме

13 кастрычніка літаратурная імпрэза "Беларусь, якую мы ўзялі з сабой" з удзелам пісьменніка Уладзіміра Арлова і кіраўніка фонда "Kamunikat" Яраслава Іванюка пройдзе ў Стакгольме.👍

У праграме прэзентацыя кніг, дыскусія, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія.🔥🔥🔥

👉Адрас: кнігарня Interbook, Hantverkargatan 32, Stockholm

❗️Пачатак а 18-ай.
Уваход вольны.

#анонс
⭐️ ХІІ Фестываль беларускай культуры

Ва Ўроцлаве 16—20 кастрычніка пройдзе XII Фестываль незалежнай беларускай культуры. 👍👍👍

На фінальны дзень фестывалю запланаваныя літаратурныя мерапрыемствы - у нядзелю 20 кастрычніка з 11 гадзіны будзе працаваць кніжны кірмаш і буккросінг, а 15-ай пачнецца літаратурная сустрэча “Што далей у літаратуры?” з удзелам: Евы Вежнавец, Уладзіміра Някляева і Насты Кудасавай.🔥🔥🔥

👉 Поўная праграма фэсту тут

#анонс
⭐️ Новы набор у Школу маладога пісьменніка

Доўгачаканая восеньская навіна - Школа маладога пісьменніка абвяшчае новы навучальны год і збірае заяўкі ад маладых аўтараў.👍👍👍

ШМП паспяхова працуе ўжо больш 10 гадоў, як нефармальны адукацыйны праект для літаратараў-пачаткоўцаў. 🔥🔥🔥

Заняткі складаюцца з лекцый, практыкі і майстар-класаў.👍

Сталы калектыў выкладчыкаў дапаўняюць спецыяльна запрошаныя госці.🔥🔥🔥

❗️Навучанне бесплатнае і дыстанцыйнае.

👉 Дэталі і заяўка тут

#анонс
⭐️ “Бардаўская восень”

Сёлетні 29-й фестываль аўтарскай песні “Бардаўская восень”, які пройдзе ў Бельску-Падляскім, Беластоку і Гайнаўцы 25-27 кастрычніка, акрамя традыцыйных выступаў музыкаў атрымае і літартурны складнік - у праграме заяўленыя Уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава і прэзентацыя праекту Уладзіміра Някляева “Без Айчыны", што пройдуць 25 кастрычніка а 18-ай у Бельскім Доме Культуры.👍

А 27 кастрычніка ў 18:00 у Беластоцкім тэатры лялек пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аўтарства Марка Уладзімірава “Пабыць у тым часе, які мінуў” пра бельскую паэтку Надзею Артымовіч.🔥

#анонс
⭐️ 19-20 кастрычніка PRADMOVA ў Берліне

19-20 кастрычніка ў Берліне, у прасторы Hotel Continental - Art Space in Exile адбудзецца працяг фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA, што днямі стартаваў у Вільні.👍

У праграме: мерапрыемствы са Святланай Алексіевіч, Альгердам Бахарэвічам, Сяргеем Шупам, канцэрт Лявона Вольскага і іншыя імпрэзы.🔥🔥🔥

👉 Больш тут

#анонс
⭐️ Прэзентацыі кнігі „Żubr i inne opowiadania” Міхала Андрасюка

„Żubr i inne opowiadania” — зборнік апавяданняў Міхала Андрасюка упершыню выдадзены на польскай мове з беларускамоўных кніг "Мясцовая гравітацыя" і "Фірма". (пераклад на польскую - Марцін Рэмбач) будзе прэзентаваны публіцы. 👍👍👍

18 кастрычніка а 17-ай у Гайнаўцы
👉 Месца: Centrum Promocji Regionu “Czerlonka” (ul. T. Sołoniewicz 2)

22 кастрычніка, 18.30 — прэзентацыя ў Беластоку
👉 Месца: Zmiana Klimatu, ulica Warszawska 6

#анонс
⭐️ Вечарына памяці расстраляных пісьменнікаў

Бібліятэка імя Скарыны ў Лондане і Англа-беларускае таварыства правядуць 25 кастрычніка вечар прысвечаны памяці пісьменнікаў, расстраляных у 1937-ым.

Сёлета арганізатары вырашылі ўзгадаць найперш беларускіх жанчын-пісьменніц, якія пацярпелі ў гады рэпрэсій: сярод іх паэтка Ганна Брэская, якая памерла каля 1936 г. пасля расстрэлу мужа; паэтка і дзяячка Валянціна Казлоўская, расстраляная ў 1938 г.; паэткі Наталля Вішнеўская і Яніна Германовіч, якія таксама былі жонкамі расстраляных паэтаў (і ўрэшце перасталі пісаць з-за страху судовага пераследу) і інш.

❗️Пачатак а 19-ай. Уваход вольны.

#анонс
⭐️ "Беларуская хатка" запрашае школьнікаў у восеньскія канікулы

Адмысловая праграма на 27 кастрычніка - 3 лістапада:

1. Экскурсія "У госці да Максіма Багдановіча і яго сяброў" па пастаяннай экспазіцыі музея.
2. Музейна-педагагічны занятак "Сам зраблю батлеечную ляльку".
3. Паказ батлеечных інтэрмедый.🔥🔥🔥

👉 Адрас: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19 (ст.м. "Інстытут культуры").

#анонс