Суполка беларускіх пісьменнікаў
953 subscribers
4.13K photos
3 videos
1 file
1.42K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ "Родны край" - каляндар на 2025

Сталічнае выдавецтва “Беларусь” выпусціла беларускі адрыўны каляндар “Родны край”. Тыраж 3 тыс.👍

У календары змешчаныя вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Валянціна Таўлая, Уладзіміра Дубоўкі, Цішкі Гартнага, Янкі Журбы, Пятра Глебкі, Язэпа Пушчы.

Адзначаныя юбілеі знакамітых людзей і памятныя даты гісторыі.🔥🔥🔥

#палічка
📚 Кніжныя навінкі з Беластоку

“Рэпатрыяцыя” - кніга даследчыка Сяргея Чыгрына з такой назвай выйшла ў бібліятэчцы тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”.🔥

Праца прысвечаная гісторыі рэпатрыяцыі беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гг.👍

Выдавецтва “Камунікат” выдала першы нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. 👍

У нумары: проза Валера Гапеева, Алены Вешторт, Алега Дашкевіча, Алеся Пашкевіча, Уладзіміра Сцяпана, Іны Снарскай; паэзія Насты Кудасавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Дуброўскага, Аксаны Данільчык, фрэскі Барыса Пятровіча; пераклады Артура Бартэльса ад Віктара Гардзея, Фёдара Цютчава ад Міколы Гіля, Міхаіла Шлейхера ад Змітра Вішнёва ды іншыя цікавыя матэрыялы.🔥🔥🔥

#палічка
📙 Народны каляндар школьніка

Кніжка для маленькіх чытачоў за аўтарствам і ўкладальніцтвам пісьменніцы Аксаны Спрынчан выйшла днямі ў Мінску.👍

У выданні даюцца тлумачэнні народным святам, каляндарным з'явам, паходжанню старадаўніх звычаў і іншым цікавосткам.🔥🔥🔥

👉 Ад сёння яна ў продажы ў кнігарнях сталіцы.

#палічка
📙 «Багдановічы: гісторыя аднаго роду»

У выдавецтве "Тэхналогія" выйшла грунтоўная генеалагічная праца, прысвечаная беларускаму роду Багдановічаў.👍

У 300-старонкавай кнізе змешачана каля 500 здымкаў і ілюстрацый і больш за 15 000 архіўных дакументаў.
Геаграфія даследвання - ад "прарадзімы" роду - Ашмяншчыны да Літвы, Эстоніі, Польшчы і Казахстана.
Прасочаны шлях уладальнікаў прозвішча ад татараў і гвардзейцаў Напалеона ўчора да журналістаў, дактароў і айцішнікаў сёння. Адзінаццаць пакаленняў гісторыі роду Багдановічаў, гісторыі Радзімы.🔥🔥🔥

👉 Замовіць можна на сайце tn.by

#палічка
📙"Там, за сцяной" - новая кніга Таццяны Нядбай

"У паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай, пасля дзесяцігадовага перапынку, новы паэтычны зборнік - "Там, за сцяной"" - паведаміў у сацсетках Дзмітрый Строцаў - кіраўнік выдавецтва hochroth Minsk.👍

Мяркуецца, што навінка можа быць прэзентаваная публіцы на фестывалі PRADMOVA. 🔥

👉 Таксама ў бліжэйшы час "Там, за сцяной" Таццяны Нядбай можна будзе замаўляць на сайце выдавецтва.

#палічка
📙 «Іліяда» па-беларуску - выданне другое

У Польшчы ў выдавецтве "Polackija Labirynty", выйшла другое выданне поўнага перакладу на беларускую мову эпічнай паэмы Гамера «Іліяда».
Перакладчык Лявон Баршчэўскі.👍👍👍

Першае выданне легендарнай "Іліяды" вышла сёлета ў Мінску ў двух тамах ў сталічным выдавецтве "Энцыклапедыкс".🔥

#палічка
📙 Класіка Васіля Быкава ад "Папуры"

У сталічным выдавецтве "Папуры" пабачыла свет новае выданне аповесці «Мёртвым не баліць». Дызайн вокладкі, як і папярэдняй кнігі Васіля Быкава «Знак бяды», выканаў Анатоль Лазар.👍

👉 Шукайце на пляцоўках wildberries, oz.by і ў кнігарні Параграф 45.

#палічка
📙 "Сабакі Эўропы" - у лічбе

Раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, які зазнаў некалькі папяровых перавыданняў, цяпер даступны ў электронным фармаце (e-book). 👍

Паведаміла выдавецтва “Янушкевіч”.

#палічка
📙 "Незваротнасць" - дэбютная кніга Платона Станкевіча

Днямі выйшаў з друку зборнік апавяданняў маладога аўтара Платона Станкевіча.👍

Сёлета ён стаў лаўрэатам Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава. Выданне зборніка стала прызам літарататару-пераможцу. 🔥

“Першая кніга маладога празаіка складаецца з невялікай гістарычнай аповесці і нізкі апавяданняў. Нягледзячы на ўласцівую амаль кожнаму дэбютанту разнастайасць, нават стракатасць тэмаў, усе творы аб’ядноўвае адно – несумненны талент", — гаворыцца ў анатацыі да зборніка.

#палічка
📙 “Дзве душы” Максіма Гарэцкага выйшлі па-ангельску

У канадскім выдавецтве Grunwald Publishing выйшла аповесць Максіма Гарэцкага “Дзве душы” ў перакладзе на ангельскую мову Волі Яноўскай. 👍

Па задуме пеаркладчыцы і выдаўца сп-ні Яноўскай кніга разлічаная на шырокае кола прадстаўнікоў розных нацый і культур, для якіх акутальныя пытанні захавання і выбудовы ідэнтычнасці.🔥

👉 Кніга дасяжная ў продажы на пляцоўцы Amazon.

#палічка
📙 «(не)магчымасць пісьма»

Дэбютная паэтычная кніга з такой назвай аўтаркі Марыны Хоббель выйшла ў выдавецтве hochroth Minsk.👍

Марына Хоббель — беларуска, якая жыве ў Нарвегіі і перакладае з беларускай, украінскай і рускай на нарвежскую мову.👍

Новая кніга выдавецтва адкрывае чытачу Марыну Хоббель як паэтку. 🔥

❗️Першая прэзентацыя, па словах выдаўца Дзмітрыя Строцава, пройдзе на фестывалі ПРАДМОВА ў Вільні, 6 кастрычніка.

#палічка
📙 Даведнік па фондах НГАБ

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана даведачнае выданне «Национальный исторический архив Беларуси: путеводитель по фондам; издание 2, дополненное и исправленное». 👍

Кніга з’яўляецца найбольш поўным даведнікам па фондах аднаго з самых значных архіўных збораў краіны.🔥🔥🔥

Першае выданне выходзіла ў 2022 г. У дапоўненым і выпраўленым выданні ўдакладненыя колькасць справаў і храналагічныя межы ў шэрагу фондаў архіва, а таксама ўлічаныя фонды, створаныя пасля 2022 г. Прызначаецца для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца архіўнымі зборамі, – прафесійных даследчыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх аматараў гісторыі Беларусі канца ХІV – пачатку ХХ ст.

👉 Набыць можна у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга».

#палічка
📙 Кніга Уладзімера Арлова выйшла лацінкай

Цэнтр беларускай культуры разам з фондам у Kamunikat.org выдаў зборнік вершаў "Свецяцца вокны ды нікога за імі" Уладзіміра Арлова на лацінцы.👍

Кіраўнік фонду Яраслаў Іванюк пракаментаваў гэта так:
"Гэтая кніжка была ўжо раней выдадзена ў выдавецтве “Логвінаў”, але яна была зроблена па-іншаму. Там гэтыя вершы былі на лацініцы і кірыліцай. Падтрымліваючы беларускую лацінку, кіраваліся мы перш за ўсё тым, што падчас рознага тыпу сустрэчаў, выездаў, кірмашоў, людзі пыталі ці ёсць кнігі на лацініцы."

💐💐💐 Віншуем аўтара і спадзяемся, што кола чытачоў беларускай кнігі пашырыцца!

#палічка
📙 "Шолах моўчы" Валянціна Акудовіча пабачыла свет

У межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выйшла, анансаваная ў жніўні кніга філосафа і пісьменніка Валянціна Акудовіча “Шолах моўчы”. У кнізе сабраныя тэксты розных гадоў - ад праграмнага эсэ “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” да вершаў, прысвечаных сябрам і гумарыстычных афарызмаў пра Бога і свет. 🔥🔥🔥

Выданне стала плёнам сумеснай працы выдавецтваў “Галіяфы” і Goten Publishing пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў выгнанні і Фонду Літар.👍

#палічка
⭐️ Часопіс "Роднае слова"

У вераснёўскім нумары чытайце гэтыя і іншыя цікавыя матэрыялы:

🖍 Багдановіч Ірына. Жанр літаратурнага паслання ў шматмоўнай паэзіі Беларусі XVI–XVIII стст.
🖍 Міховіч Ульяна. Зберагальнік шляхецкай спадчыны Ігнат Ходзька.
🖍 Дрозд Дзмітрый. Хто герой быліцы “Халімон на каранацыі” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча?
🖍 Трус Мікола. Невядомы пераклад верша Паўлюка Труса.
🖍 Шамякіна Таццяна. “Чалавек, якому баліць”: Да 100 годдзя з дня нараджэння Артура Вольскага.
🖍 Садоўская Алена. Пошукі і здабыткі на ніве роднага слова: Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Лепешава.
🖍 Міцкевіч Вера. “І сцежак тысячы людскіх”: Слова пра Данілу Міцкевіча.

👉 (электронная копія на сайце часопіса https://rod-slova.by/subscribe/):

#палічка
📚 Новыя перакладныя кнігі ад "Гутэнберга"

У выдавецтве выйшлі 4 новыя кнігі:
📘 Зборнік вершаў “Чалавек шматпавярховы” лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша. Перакладчыкі: Юрась Бушлякоў, Алег Мінкін, Андрэй Хадановіч, Ян Чыквін і Ганна Янкута.
📘 Кніга “Яшчэ адзін дзень жыцця” польскага журналіста і пісьменніка ў Рышарда Капусціньскага.
📘 “Лялька” — сацыяльна-псіхалагічны раман, адзін з найбольш значных твораў польскага пісьменніка Баляслава Пруса.
📘 Кніжка-вершык для дзетак “Хрушч” польскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Яна Бжэхвы.

#палічка
📚 Кніжныя навіны тыдня

📙 У Нарвегіі выйшла перакладная трохмоўная кніга паэзіі Вольгі Гапеевай. Беларускія вершы загучалі па-нарвежску і па-ангельску ў перакладах Эні Разэрфорд, Кім Мур і Марыны Хобель.👍

📙 Кнігу “Беларускія нячысцікі. Лясныя” Артура Басака і Аліны Длатоўскай, якая ў сёлета выйшла ў Беларусі, перавыдалі ў Польшчы на ангельскай мове. Цяпер “Belarusian bogeyfolk. Forest” можна набыць ў варшаўскай беларускай кнігарні ”Чабор”.👍

📙 У кніжнай серыі “Littera Scripta” (сусветная літаратура ў перакладах на беларускую), ад выдавецтва “Tsymberau”, выйшаў нямецкі раман “Авантурнік Сімпліцысімус” Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна, перакладзены Васілём Сёмухам. Шукайце ў “Акадэмічнай кнізе”, а таксама на сайце Kniger.by.🔥

📙 Таксама “Tsymberau” выдаў міфалагічна-эпічны твор майя “Попаль-Вух: Кніга Супольнасці і Роду”. Аўтар перакладу — Лявон Баршчэўскі.🔥

#палічка
📙 Марыя Чапская "Еўропа ў сям'і"

Выдавецтва "Тэхналогія" перавыдала ўспаміны пляменніцы Караля Чапскага Марыі Чапскай (1894–1981).👍👍👍

На схіле веку Марыя Чапская напісала кнігу сямейнай гісторыі, дзе сабрала звесткі пра свой род, занатавала ўспаміны пра сям’ю, а таксама з любоўю распавяла пра дарэвалюцыйны Мінск-Літоўскі, дзе напрыканцы 19 ст. гарадскім галавой быў яе дзядзька Караль.🔥🔥🔥

👉 Набыць кнігу

#палічка
📗 Электронная кніга Антося Уласенкі

Малады аўтар Антось Уласенка выдаў электронную кнігу малой прозы “Рунь дасонечных зярнятаў”. 👍

👉 Яе можна знайсці на рэсурсе Smashwords.com.

Паводле анатацыі “у зборніку мікрапрозы сабраныя невялікія — ад колькіх дзясяткаў да колькіх сотняў словаў — мастацкія тэксты. Тут няма адзінае тэмы або стылю — перад вамі калекцыя імгненняў, думак і эмоцыяў, якія аўтар назапасіў за гады творчасці. Хай гэтыя гісторыі стануць для вас тымі самымі зярнятамі, з якіх прарасце вашае ўласнае натхненне".

#палічка
📙 "Святочны час"

З друку выйшла праца "Святочны час. Народныя звычаі і павер'і ў аповедах беларусаў" Таццяны Кухаронак - кніга прысвечаная святочным традыцыям беларусаў.👍

Праца адметная тым, што не апісвае самі народныя святы, якія даўно і грунтоўна занатаваныя даследчыкамі, а звяртае ўвагу на розныя стадыі і аспекты святкавання, а таксама на вераванні, якія гэтыя справы суправаджаюць. 🔥🔥🔥

Тэкст большай часткай складаецца з палявых запісаў з розных рэгіёнаў краіны. 👍👍👍

У кнізе шмат ілюстрацый, у тым ліку архіўных. 🔥🔥🔥

👉 Шукайце ў "Акадэмкнізе".

#палічка