Суполка беларускіх пісьменнікаў
950 subscribers
3.94K photos
3 videos
1 file
1.36K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Кніжная спадчына Дома Мамонічаў

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае на выставу “Кніжная спадчына Дома Мамонічаў”.

На выставе прадстаўлены старадрукі Дома Мамонічаў канца ХVІ — пач. ХVІІ ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 👍

Сярод экспанатаў — першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання ХVІ ст. — Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам, Псалтыр (1576), больш вядомы як «Псалтыр з чырвонымі кропкамі», Апостал (1595), Евангелле (без сігнатур) (1600), а таксама такія выданні пачатку ХVІІ ст., як Трыёдзь кветная (1609), перавыданне Статута Вялікага Княства Літоўскага (1619) і Трыбунал (1623). 🔥🔥🔥

❗️Выстава працуе да 30 чэрвеня 2024 г.

#анонс
⭐️ Прэмія Гедройця - 2024

Пачынаецца новы сезон літаратурнай прэміі Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Прэтэндаваць могуць кнігі , што выйшлі ў 2023 годзе.

❗️Прыём заявак - да 4 ліпеня.

👉 Каб прыняць удзел трэба запоўніць форму тут

#анонс
⭐️ “Вялікае княства паэзіі”

У Сэйнах і Краснагрудзе (Польшча) 28—30 чэрвеня пройдзе паэтычны фестываль “Вялікае княства паэзіі”. Мерапрыемства пройдзе з удзелам творцаў і даследчыкаў з Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны.👍

Беларусь прадставяць Андрэй Хадановіч і Сяргей Шупа. 🔥🔥🔥

👉 Поўны расклад імпрэзаў фестывалю тут

#анонс
📙 «Гульні Цырцэі» - новая кніга Змітра Дзядзенкі

Падзеі дэтэктыўнай аповесці адбываюцца ў Оршы 1920-ых гг. дзе калейдаскапічна змяняюцца ўлады і падзеі: немцы, паўстанне левых эсэраў, дзейнасць ЧК, атрады зялёных і дэзерціраў… У дзяцей — свой, паралельны свет. Тут узнікае асобная дзіцячая дзяржава. І гэта не проста каралеўства, а імперыя з калоніямі. Тут ладзяць кірмашы і плоцяць заробкі. Гэтая дзяржава вядзе войны з сумежнымі тэрыторыямі і часам заваёўвае іх… 🔥

❗️Кніга выйдзе неўзабаве ў бібліятэчцы “Камуніката”.

Даведка:
Зміцер Дзядзенка нарадзіўся ў Оршы ў 1972 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ, працаваў рэдактарам на БТ і журналістам у "НН". Піша вершы і прозу. Аўтар кніг: «Гісторыі ў прыцемках», «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя», гістарычны дэтэктыў «Ордэн Прамяністых».

#анонс
⭐️ Літаратурная сустрэча з Настай Кудасавай і Дар'яй Бялькевіч

9-13 ліпеня ў Любёнжы каля Уроцлава адбудзецца фестываль Slot Art Festival.

На фестывалі пройдуць дзясяткі імпрэз, прадстаўляючы розныя сферы мастацтва і сацыяльнага жыцця — тэатр, музыку, кіно, псіхалогію, экалогію і літаратуру.🔥

Пра развіццё літаратуры і мовы ў Беларусі і па-за яе межамі паразважаюць Наста Кудасава і Дар'я Бялькевіч. 👍

❗️12 ліпеня (пятніца), 13.00, літаратурная сцэна (Solarpunk / Ecopoetics). Уваход на фэст па квітках.

#анонс
⭐️ РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА

"Фальварак Ракуцёўшчына" (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына) запрашае 27 ліпеня а 16-ай на літаратурнае свята.👍

Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна стала месцам натхнення для Максіма Багдановіча. Творчым наробкам сталіся два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.🔥

У праграме свята:
☀️прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;
☀️сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
☀️экскурсіі і квэсты;
☀️гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.

❗️Уваход вольны.

👉 Даведкі: + 375 17 363 07 61, + 375 17 355 22 95.

#анонс
🔎 Комікс "Trip mit Tropf" па-беларуску шукае дабрачынцаў

Фонд “Кніжны вырай” запусціў кампанію па зборы сродкаў на выданне смешнага і добрага коміксу пра сяброўства, адвагу і прыгоды. Гаворка ідзе пра кнігу “Trip mit Tropf” (даслоўна “Падарожжа з кропельніцай”) нямецкай аўтаркі Жазэфіны Марк.👍

Гэта біяграфічны комікс Ж. Марк, які выйшаў у 2022 г. ў нямецкім выдавецтве Kibitz Verlag. У кнізе аўтарка перапрацоўвае свой уласны досвед змагання з анкалагічным захворваннем. За гэты кароткі час твор паспеў атрымаць шэраг узнагародаў.🔥

👉 Дэталі тут

#анонс
⭐️ Ганна Янкута ў Мюнхене

Сёння ў панядзелак 15 ліпеня адбудзецца дзве літаратурныя сустрэчы з Ганнай Янкутай у Мюнхене.👍

А 18-ай пачнецца сустрэча для дзяцей - аўтарка прэзентуе маленькім чытачам гісторыю пра ката Шпрота.

А ў 18:40 – пройдзе прэзентацыя кніг "Канстытуцыя" і "Час пустазелля" для дарослай аўдыторыі.

👉 Адрас: Bavariapark, U-bahn Schwanthalerhöhe

#анонс
📙 Міхал Андрасюк - па-польску

Анансаваны выхад па-польску выбраных апавяданняў пісьменніка і журналіста з Беласточчыны Міхася Андрасюка. Перакладчык Марцін Рэмбач. 👍

У кнігу “Żubr i inne opowiadania” (Зубр і іншыя апавяданні) ўвойдуць творы з кніг Міхася Андрасюка — “Фірма” (2000) і “Мясцовая гравітацыя” (2004). 🔥

#анонс
Выйшла новая "Літаратурная Беларусь" 🗞

ЗМЕСТ:

📌 АСОБА: артыкул Васыля ГАРБАЦЮКА пра Зоську ВЕРАС “Беларуская пісьменніца з Меджыбожа”
📌 ПРОЗА: новыя фрэскі Барыса ПЯТРОВІЧА
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Міколы ІЛЬЮЧЫКА “Вінаватая Аўдоцця”
📌 ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Антаніны ХАТЭНКА “Між Пачатку й Спачыну“
📌 ГУТАРКА: “Быў маім сябрам…” — размова Марыі НОВІК з Данутай БІЧЭЛЬ пра Васіля БЫКАВА
📌 ЮБІЛЕЙ: эсэ Арсеня ЗАМАСЦЬЯНАВА “Апошні трагік” — да 100-годдзя з дня нараджэння Віктара АСТАФ’ЕВА
📌 ГІСТОРЫІ: Алена ДАРАФЕЕВА пра нобельскага лаўрэата Хары МАРЦІНСАНА “Першы паэт касмічнай эпохі”

👉 Чытаць тут

#анонс
⭐️ "Гасцініца Бельгія" - абмеркаванне

23 ліпеня ў беларускай прасторы «Кропка», што ў самым цэнтры грузінскай сталіцы Тбілісі пройдзе сустрэча Клуба беларускай літаратуры.🔥

Адбудзецца абмеркаванне кнігі Ганны Севярынец "Гасцініца Бельгія".👍

❗️Уваход вольны, пачатак а 19-ай

#анонс
⭐️ Літаратурная сцэна на пікніку Letucień у Кракаве

27 ліпеня ў Кракаве адбудзецца фестываль беларускай культуры Letucień.
Літаратурная праграма:
📌 11:30 – 12:00 Сустрэча з «Кніжным Возам»
📌 12:00 – 12:40 Прэзентацыя кніг «Хто жыве ў гаражы» і «Стукі-грукі, што за гукі» з мастачкай Воляй Кузьміч
📌 12:40 – 13:30 Прэзентацыя кнігі «Д’ябал з сёмага класа» Карнэля Макушыньскага
📌 13:40 – 15:00 Літаратурны квіз «Прадмова» (рэгістрацыя адкрыецца ў сярэдзіне ліпеня)
📌 15:00 – 16:00 Размова пра спадчыну Васіля Быкава разам з перакладчыцай Янай Бернатовіч і рэдактаркай, перакладчыцай Марынай Казлоўскай
📌 16:00 – 17:00 «5 кніг па гісторыі Беларусі, якія яшчэ не напісаныя»: размова з гісторыкам Цімохам Акудовічам
📌 17:00 – 18:00 Музычны нонфікш: размова з Аляксандрам Чарнухам

Наведвальнікі змогуць набыць кнігі выдавецтваў Gutenberg і Kamunikat.👍

👉 Park Jordana, Кракаў.

❗️Уваход вольны.

#анонс
📙 "Беларускае грамадства эпохі "адлігі" - перадзамова

Адкрыты папярэдні заказ на кнігу Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)».👍

З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі др.п. 1950-ых - 1960-ых гг.🔥

❗️Выхад кнігі плануецца на канец жніўня-пачатак верасня.

👉 Спасылка для замовы

#анонс
📙 Толкіен - перадзамова

Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае выдаваць трылогію Джона Р. Р. Толкіна і пачынае папярэдні заказ на кнігу “Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы”.👍

❗️Замова са зніжкай працуе да 7 жніўня.

Пачатак афлайн продажаў у варшаўскай кнігарні “Кнігаўка” пачнецца 10 жніўня з удзелам перакладчыка Ігара Кулікова.🔥

👉 Замовіць можна тут

#анонс
⭐️ Прэзентацыя кнігі
Міхала Бараноўскага
“VOLUMEN.3”


У Мінску пройдзе прэзентацыя трэццяга паэтычнага зборніка Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 г. і часткова друкаваліся ў перыёдыцы і на інтэрнэт-пляцоўках.👍

На імпрэзе прагучаць творы ў аўтарскім выкананні, гісторыі з імі звязаныя, а таксама песні.🔥

❗️Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца аўтографсесія.

👉 Месца:
"Літаратурны музей Максіма Багдановіча"
Час: 06/08/2024, 19:00

#анонс
⭐️ Прэзентацыя кніг Ванды Марцінш

Прэзентацыя адразу дзвюх новых кніг паэткі і перакладчыцы Ванды Марцінш душ Рэйш пройдзе ў Варшаве 9 жніўня.

📘 Першая кніга - пераклад дзённіка літоўскай дзяўчынкі Далі Грынкявічутэ "Літоўцы ля мора Лапцевых", што апісвае масавыя рэпрэсіі літоўцаў ў СССР.👍

📘 Другая кніга - трохмоўны зборнік вершаў пра Вільню, якая ў гэтым годзе атрымала прэстыжную прэмію мэра горада.👍

❗️Час: 19.00

👉Адрас: Dożynkowa, 6a, Варшава

#анонс
⭐️ Сустрэча з перакладчыкам Ігарам Куліковым у Варшаве

Сустрэча, што адбудзецца 10 жніўня ў выдавецтве "Янушкевіч" прымеркавпная да выхаду другой часткі легендарнай трылогіі Дж. Р. Р. Толкіна — "Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы" ў перакладзе Ігара Кулікова.👍

Усе ўдзельнікі мерапрыемства змогуць купіць кнігу "Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы" па спецыяльнай цане.🔥

❗️Пачатак а 17.00.
Кнігарня «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4).

👉 Для ўдзелу патрэбная папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства.

#анонс
⭐️ “ВЕЦЯРОК ВЕЕ, ЖЫТА ПАЛАВЕЕ”

"Беларуская хатка" 10 жніўня а 14:00 запрашае на імпрэзу з удзелам фальклорнага ансамбля “Млынок”.
У праграме:
🌾беларускія народныя танцы;
🌾жніўныя песні;
🌾абрад “Завіванне барады”.

❗️Квіткі: 6,00 руб. (дарослыя), 3,00 руб.(школьнікі, навучэнцы, студэнты).

👉Адрас: Мінск, вул. Рабкораўская.

#анонс
⭐️ Таццяна Нядбай у Скарынаўцы

Паэтка і старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай правядзе сустрэчу ў Лонданскай Скарынаўскай бібліятэцы.👍

Гаворка пойдзе пра літаратару на свабодзе і за кратамі, у Беларусі і па-за яе межамі, прагучаць літаратурныя творы. 🔥

❗️Сустрэча пройдзе на беларускай і ангельскай мовах.

👉 16 жніўня, пятніца, пачатак а 18.30
Адрас: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS.

#анонс
⭐️ Кацярына Маціеўская ў «Кніжным клубе»

17 жніўня ў "Кніжным клубе" кнігарні "Кнігаўка" пройдзе сустрэча з Кацярынай Маціеўскай, перакладчыцай, лаўрэаткай Прэміі імя Карласа Шэрмана. 👍

Сустрэча прымеркаваная да перавыдання першых трох кніг з цыкла Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара.🔥

❗️Усе ўдзельнікі мерапрыемства змогуць купіць кнігі з цыкла пра "Ведзьмара" па спецыяльнай цане.👍👍👍

👉 Папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая.

#анонс