Суполка беларускіх пісьменнікаў
940 subscribers
3.86K photos
3 videos
1 file
1.33K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ “Пераказкі” Адам Глобус і “Былы сын” Сашы Філіпенкі - водгукі

Працягваем традыцыйную рубрыку, дзе знаёмім вас з новымі водгукамі, рэцэнзіямі і анатацыямі на айчынныя выданні, што пабачылі свет у апошнія некалькі гадоў.

Матэрыялы з партала “Новыя беларускія кнігі”.

Першы водгук на кнігу “Прыказкі” Адама Глобуса:
…казкі Глобуса – яны заўсёды нечаканыя. Нечаканы пачатак, нечаканае развіццё сюжэту. І нечаканы фінал. Замест словы “нечаканы” можна ўжыць арыгінальны. Ці непрадказальны. Ці парадаксальны.

👉 Цалкам - тут

Другі - на “Былога сына” Сашы Філіпенкі:
У літаратуры хіба ў адным творы я сустракаў апісанне жудаснай трагедыі накшталт нашай на Нямізе… Але аўтар не спыніўся на адным рэзанансным здарэнні ў Беларусі – ён “выключыў” свайго героя на 10 гадоў, прымусіў прачнуцца, каб той стаў сведкам яшчэ некалькіх, самых гучных.Тут мне прыляцеў першы флэшбэк (другі прыляціць пазней і трошкі аглушыць). Кома героя ў Беларусі, вяртанне памяці… Барыс Пятровіч, “Спачатку была цемра”.

👉 Цалкам - тут

#лонгрыд
⭐️ Сяргей Прылуцкі. Выбранае з Армагедону.

Падборка вершаў з новай кнігі паэта Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” (2024) на пляцоўцы "Litradio".

Крызіс амаль сярэдняга веку

Ты вырасьцеш аднойчы і памрэш —
расступяцца, нібы пялёсткі, сьцены.
І тое, што ніяк не назавеш,
увойдзе ў вены.

Густое рэчыва пад назваю “нішто”
ты спажываў з маленства з асалодай.
Лічыў вугольле спаленых мастоў
віном і мёдам.

Забудуць гэты парк і ліхтары
цябе і рэшту выпадковых персанажаў.
Куды ты ўрэшце трапіш, хер стары,
ніхто ня скажа.


👉 Усе вершы тут

#лонгрыд
⭐️ “Граматыка жыцця і дзейнасці Браніслава ТАРАШКЕВІЧА”

У якасці чытва на выходны прапануем вам тэкст Яўгена Есіса са свежага нумару “Літаратурнай Беларусі” прысвечаны Браніславу Тарашкевічу:

“З разарванай на дзве часткі Беларусі Тарашкевіч выбраў для сябе тую, на якой распаўсюджваўся ўплыў Польшчы. Ён і нямала беларусаў-незалежнікаў уцягнуліся ў рэалізіцыю «федэратыўных» планаў Пілсудскага. Вясной і летам 1919 года Тарашкевіч жыў і працаваў у Варшаве. Напрыканцы 1920-га заняў прапанаваную яму ўрадам Сярэдняй Літвы пасаду кіраўніка беларускага сектару ў дэпартаменце асветы…”

артыкул цалкам - тут

#лонгрыд
Служыў праўдзе 📖

На тыдні мінула 10 гадоў як не стала таленавітага паэта і грамадзяніна Генадзя Бураўкіна (1936-2014).

У якасці лонгрыда нядзельнага дня прапануем вам тэкст Сяргея Шапрана “Служыў праўдзе” (Пра адно літаратурнае сяброўства) у якім раскрываюцца цікавыя старонкі жыцця Г. Бураўкіна і яго сяброўства з Васілём Быкавым, якога мы сёлета таксама ўзгадваем у сувязі з вялікім юбілеем - 100-годдзем з дня нараджэння. 👍

👉 Чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ На беразе часу

Прапануем вам падборку новых вершаў “На беразе часу” паэткі Людмілы Паўлікавай са старонак “Літаратурнай Беларусі”.

Акно ў нікуды

Вось і другая пайшла вясна,
ці тое, што мы вясною завём.
Можна проста няўдала зірнуць з акна
і праваліцца ў сэрца сваё.
Там — донца сонца.
Там доля — у дым.
Пяшчоты — парахавая бочка.
...Мне б вочкам на цябе —
хоць адным,
хоць саменькім краем вочка…


👉 цалкам нізка тут

#лонгрыд
⭐️ “Асобы і алкаголь”

Прапануем вам зацемкі Адама Глобуса “Асобы і алкаголь. Словы пра выпіўку”, прысвечаныя цікавым, смешным і сумным, праўдзівым і не вельмі, выпадкам звязаным з зялёным зміем і беларускімі творцамі:
“З выбітным дырыжорам Міхаілам Казінцом я выпіваў разам з ягоным тагачасным зяцем Міколкам, мастаком Уладзімірам Сцяпанам і кампазітарам Андрэем Мдзівані. Выпівалі папростаму, седзячы на кухні ў Казінца…”

👉 чытаць цалкам тут

#лонгрыд
⭐️ Ціхан Чарнякевіч на “Litradio”

На пляцоўцы “Litradio” вышла падборка вершаў Ціхана Чарнякевіча. 👍

Даведка:
Ціхан Чарнякевіч — літаратурны крытык, перакладчык, паэт. Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Пінску. Скончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ. Працаваў у газеце “ЛіМ”, часопісе “Маладосць”, Беларускім ПЭН-цэнтры, Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Аўтар нарыса “Вандроўнік: кніга пра паэта Уладзіміра Някляева”, укладальнік кнігі Янка Купала “Выбранае” і інш.🔥

***
чорны пакой і прыценены дол
шорхае дождж уначы за акном
дрэва дамушнікам драпае шкло
нібы наогул жыцця не было
трэцяя пятая ночы ці ранку
як не расчэсваць новую ранку
шэпчуцца змеі ў лясах за ракой
вільня захоўвае вечны спакой


👉чытаць усю нізку тут

#лонгрыд
⭐️ Нізка вершаў-прысвячэнняў Васілю Быкаву

Прапануем вам для нядзельнага чытання падборку паэтычных прысвячэнняў Васілю Быкаву, што сабраў да святкавання 100-годдзя пісьменніка ў тэматычным выпуску “Літаратурная Беларусь”.👍

Васілю Быкаву
Час стагоддзі, як касой, сцінае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў…
Ўсё мінае — Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб’ецца з туману,
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды.

19 чэрвеня 1984 г.

Уладзімір Караткевіч

👉 чытаць усю падборку

#лонгрыд
⭐️ Васілёва дарога

Працягваем знаёміць вас з матэрыяламі, што выйшлі да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава. 👍

На гэты раз прапануем да чытання ўспаміны сястры пісьменніка Валянціны Быкавай пра сям’ю і брата са старонак “Літаратурнай Беларусі”:

“З чацвёртага класа Васіль вёў дзённік, запісваў усё. Неяк, калі брата не было дома, я знайшла тыя запісы (была надта цікаўная), і мы з сяброўкай пачалі чытаць. Мы знайшлі запіс пра тое, як Васілю спадабалася адна дзяўчынка-аднакласніца. Мы вылічылі па літарах — К. Н. Пазней прызналіся Васілю, і ён нас не лаяў, а толькі паглядзеў так сурова, што мы спужаліся і схаваліся на печы…”

👉 чытаць цалкам

#лонгрыд
⭐️ Вызначэнне невызначальнага. Валянцін Акудовіч думае Беларусь.

Прапануем вам тэкст Валянціна Акудовіча, што нядаўна быў апублікаваны на пляцоўцы “Літрадыё”:

“Адна з маіх ранейшых кніг мае назву “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”. Пачынаецца яна з наступных словаў:
“Прачнуцца ранкам у сваёй краіне і ўсцешана падумаць, што у цябе ёсць свая краіна”.
Я меў ужо амаль сорак год, калі здарылася Беларусь. І толькі пасля таго, як яна здарылася, зразумеў, што да гэтага, па сутнасці, жыў нідзе і, калі заўгодна, жыў як ніхто.”
👍

👉 цалкам тэкст

#лонгрыд
⭐️ Вастрыня адзіноты

Эсэ літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча пра творчасць Васіля Быкава.

“Адзінота — гэта заўсёды спадзяванне, чаканне на добрую вестку.
У Быкава рэтраспектыўнасць, унутраныя маналогі персанажаў падкрэсліваюць іх адзіноту, нязлітнасць адно з адным, разасобленасць — навідавоку індывідуальнасць кожнага героя, не спалучаная і неспалучальная з чужым досведам…”


👉 цалкам тут

#лонгрыд
⭐️ “Час знешняй адсутнасці”

Працягваем знаёміць вас з водгукамі і рэзэнзіямі на кніжныя навінкі, што акумулюе партал “Новыя беларускія кнігі”.🔥

Сёння гэта водгукі адразу некалькіх аўтраў на кнігу паэткі і перакладчыцы Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці”.👍

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️Макс Шчур. Гудбай, Belle epoque

Лонгрыд ад “Літрадыё” - урывак з новага раману Макса Шчура.

Даведка:
Макс Шчур — паэт, перакладчык, празаік. Нарадзіўся 5 снежня 1977 г. у Берасці. Выдаў сем кніг вершаў і шэсць кніг прозы, за адну з якіх — раман “Завяршыць гештальт” (2015) — атрымаў Прэмію Гедройца. Пераклаў на беларускую мову “Алесіны прыгоды ў Цудазем’і” і “На тым баку Люстра” Льюіса Кэрала (2016) і іншыя творы сусветнай літаратуры, пераважна паэзіі.

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ «Дарагой маёй жонцы, сонейку майму яснаму...» - пра каханне Уладзіміра Караткевіча

Прапануем да чытання артыкул пра гісторыю кахання і цёплыя адносіны Уладзіміра Караткевіча з жонкай Валянцінай Нікіцінай:
“…яна ўпершыню сустрэлася з Караткевічам у цягніку Масква — Брэст, дзе яны апынуліся ў адным купэ. Валянціна чытала дэтэктыў на польскай мове, і гэта зацікавіла Уладзіміра. Так распачалася гаворка, у тым ліку і пра аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» як адзін з цікавых для яе твораў беларускай літаратуры. Гэта было 2 лістапада 1967 года, а Караткевіч ехаў у Брэсцкі педагагічны інстытут на арганізаваную Уладзімірам Калеснікам студэнцкую канферэнцыю…”

👉 цалкам тут

#лонгрыд
⭐️ “Літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць” - гутарка з Быкавым

Працягваем знаёміць вас з матэрыяламі да 100-годдзя Васіля Быкава. І на гэты раз прапануем артыкул з “Літаратурнай Беларусі” - гэта гутарка з серыі «Рабочы стол пісьменніка», што адбылася 60 гадоў таму. Гутарка празаіка Васіля БЫКАВА перад самым зенітам ягонай творчай славы — і паэта, загадчыка літаддзела штотыднёвіка «Літаратура і Мастацтва» Анатоля ВЯРЦІНСКАГА. Гутарка на той час ужо сяброў у творчасці і жыцці.👍

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды»

Фрагмент гутаркі Юрася ЗАЛОСКІ з Васілём БЫКАВЫМ — пра ісціну, абагуленую ў мастацкай форме, гістарычную памяць, вайну, мараль і свабоду творчасці.👍

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ Аргентынскі пас’янс. Ганна Янкута пра пошук (не)страчанага

Памяць — гэта рух праз падзеі і сітуацыі, з якіх мы наўздагон таму, што адбылося, складаем пэўныя патэрны. І лічым іх мінулым. Кожны крок па-за межы відавочнага — прыгода з непрадказальным фіналам. Кожная спроба паразумецца з чужым жыццём — рызыкоўны досвед асабістага самавызначэння. Дык што і каго шукае Ганна Янкута ў чужой аргентынскай зямлі? Запытайцеся ў мрояў Борхеса. Ценяў на могілках. Старых архіваў. Ці запіленай кружэлкі з тваім эмігранцкім танга, - новы тэкст ад пляцоўкі “Літрадыё” на нядзельнае чытанне

#лонгрыд