Суполка беларускіх пісьменнікаў
976 subscribers
5K photos
3 videos
1 file
1.68K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Залаты апостраф у намінацыі "проза" атрымаў Сяргей Рублеўскі
Залаты апостраф за лепшую паэзію атрымлівае сёлета Міхаіл Бараноўскі
Залаты апостраф у намінацыі "дэбют" атрымала Кася Іофе
Найстарэйшая сяброўка СБП Алена Сямёнаўна Васілевіч атрымлівае прэмію Залаты апостраф за высокі ўклад у сучасную беларускую літаратуру
А зараз чытанні лаўрэатаў прэмій мінулага году
Верш нараджаецца не з уласнага «хачу», а зь безабароннага «хочацца»
#цытатадня Алесь Разанаў
А сёння пачынаем трансляцыю а 15-й. У праграме:

15:00 – 15:40
Згадкі пра Міхася Стральцова – (гутарка з Аленай Стральцовай)
Мадэратар: Ціхан Чарнякевіч.

15:40 – 17:00
Прэзентацыя Школы Маладога Літаратара
Мадэратары: Ульяна Верына, Вольга Гронская, Андрэй Хадановіч
Удзельнікі: Крысціна Бандурына, Мікіта Варанцоў, Артур Камароўскі, Яўген Кунцэвіч, Ніна Лістота, Павел Любецкі, Ірына Мікулан, Вікторыя Трыфанава, Фрыдрых С. ды іншыя.

17:00 – 18:00
Круглы стол “Пісьменства ў халодным клімаце”
Мадэратар: Ганна Севярынец. Удзельнікі: Дзмітры Строцаў, Уладзімір Лянкевіч, Уладзімір Някляеў.

18:00 – 18:30
Дзмітрый Стpоцaў “Белapусь перакуленая”. З удзелам перакладчыка Андрэя Хадановіча.

18.30 – 19.00
Пераможцы конкурсу рукапісаў “Неба з сабой” (вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча).
Мадэратар: Марыя Мартысевіч. Удзельнікі: Марыя Бадзей, Цімур Буйко, Ілля Кульбіцкі, Ганна Шакель

19.00-21.00
“Паэзія салідарнасці” (паэтычны марафон)
Мадэратар: Марыя Бадзей. Удзельнікі: Валянціна Аксак, Марыя Бадзей, Георгій Барташ, Ксенія Галіцкая, Уладзімір Глазаў, Анатоль Івашчанка, Стась Карпаў, Уладзімір Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Ганна Отчык, Таццяна Светашова, Ганна Севярынец, Андрэй Хадановіч.

Далучайцеся да трансляцыі тут
А мы пачынаем другі дзень!
Сюзанна Паўкштэлла чытае вершы літоўскага паэта Ёнаса Ліняўскаса
Ціхан Чарнякевіч гутарыць з Аленай Дзмітрыеўнай Стральцовай
Паглядзіце ўспаміны Леаніда Дранько-Майсюка пра Міхася Стральцова

https://youtu.be/0oCvu7ok5gg
Вольга Гронская і Андрэй Хадановіч прэзентуюць Школу маладога літаратара
Forwarded from Пра музыку і накшталт. MC Алесь Наваборскі
🎥 Паэтычны кліп пра беларускіх жанчын

Каб адзначыць паўгода з пачатку мірных пратэстаў "жанчын у белым", выдалі кліп на верш паэткі Ганны Комар "Целам сваім".

Дзяўчыны лічаць, што тымі пратэстамі "зьмянілі ход рэвалюцыі"
А зараз круглы стол “Пісьменства ў халодным клімаце”
Мадэратар: Ганна Севярынец. Удзельнікі: Дзмітры Строцаў, Уладзімір Лянкевіч, Уладзімір Някляеў.
Андрэй Хадановіч і Дзмітрый Строцаў. Цыкл вершаў "Беларусь перакуленая"
Дабро заўсёды перамагае зло ‒ вось адвечная ісціна, праўдзівасць якой кожнае пакаланне выпрабоўвае на сабе
#цытатадня Анатоль Сыс
Forwarded from Wir.by
14 лютага святкуем народзіны Міхася Стральцова. Тузін вершаў для закаханых і самотных, адважных і разгубленых — для кожнага з нас.

«Ёсць, на жаль, рэчы, непадуладныя нам, але ж ёсць і суцяшэнне, ёсць і надзея. У таго, хто бярэ ў рукі пяро, надзея ёсць таксама. О, паэт да таго ж бывае яшчэ крыху забабонным. Наіўны, ён хоча перамагчы сапраўднасць, ён хоча верыць: я засцярогся ад бяды — бо сказаў. Дабро і надзея тут накрэслілі свой круг».

У чаканні вясны кідаем вам ратавальны круг паэзіі — любімыя 12 вершаў Стральцова ад рэдакцыі wir.by.

Спасылка: https://wir.by/be/article/stralcou
Калі ты ня ўмееш сам забаўляцца, дык табой забаўляюцца іншыя
#цытатадня Валянцін Акудовіч
Сачыце за "Кантэкстам" - штотыдзень новая порцыя таго самага)... Толькі - Тс нікому....

https://www.youtube.com/user/litaratura/videos
Кожны пражыты дзень адкідае тое, што ёсць, і набліжае тое, што будзе
#цытатадня Кузьма Чорны