Суполка беларускіх пісьменнікаў
975 subscribers
5K photos
3 videos
1 file
1.68K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Дзе сёньня мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэр, каб адрозьніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа – не турма. Сёньня ў турме можна быць больш вольным, чымся “на волі”. Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас самых
#цытатадня Аўген Калубовіч
📺10 лютага (серада) а 19.00 адбудзецца "Творчая кухня" з паэткай Таццянай Светашовай.

Таццяна Светашова – паэтка, літаратуразнаўца, выкладчыца. У сераду абмяркуем, як гэта – быць паэткай-білінгвай, ці існуе беларускі праклён другой кнігі, ці складана быць рэдактарам альманаху “Минская школа” і што цікавіць сучасных студэнтаў філфаку. Таксама Таццяна прачытае некалькі вершаў і адкажа на пытанні гледачоў.

Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” і на Youtube.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.
#кнігібсср
Вокладка пераклада на беларускую мову (Я.Скрыгана) рамана Р.Сендэра "Магніт", Менск, 1934.
Х Міжнародны паэтычны фестываль "Вершы на асфальце" імя Міхася Стральцова пройдзе 12-14 лютага анлайн.

Першы дзень: https://youtu.be/CS-xBmgC21A
Другі дзень: https://youtu.be/quHTxj6hjDc

Праграма фестывалю цалкам тут

Далучайцеся!
Мы, беларусы, хітрыя — чорта абдурым
#цытатадня Якуб Колас
У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту" Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з паэтам, перакладчыкам, эсэістам Леанідам Дранько-Майсюком.

https://youtu.be/AiQAhV1QI9w
Рыхтуемся да фестывалю!
Табе адной я нёс пяшчоту,
Ды па дарозе разгубляў
Сярод снягоў, слаты, спякоты,
Сярод сяброў, пустых забаў.
Прыйшоў я нетаптанай сцежкай
І стаў, як месяц, пры акне,
А ты з даверлівай усмешкай
Глядзела моўчкі на мяне.
Без ушчуванняў і папрокаў
Руку малую падала,
І я пайшоў няспешным крокам
На водбліскі твайго святла.
І слова, што ў душы звінела,
Цвіло чаромхавай вясной,
Было таксама зразумела
Табе адной, табе адной.

Сяргей Законнікаў
Дэмакратызацыя культуры – без гэтага свабоды палітычныя – адна мёртвая літара
#цытатадня Браніслаў Тарашкевіч
Сёння а 18-ай распачынаем Стральцоўскі фэст анлайн. У праграме:

18:00 – пачатак трансляцыі

18:15 – музычны ўступ

18:30 – Вітальныя словы

18:40 – Уручэнне прэміі Міхася Стральцова

19:20 – 19:40 Уручэнне прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”

19:45 – 21:00 Выступы лаўрэатаў прэмій і сяброў журы
Лаўрэаты прэміі імя Міхася Стральцова, Прэміі Шэрмана, “Залаты апостраф” у намінацыі "паэзія", Прэміі Андрэя Белага, прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі "дэбют", Прэміі Арсенневай. Выступы сяброў журы прэміі Стральцова : Аксана Спрынчан, Міхась Скобла, Уладзімір Някляеў.

Далучайцеся да трансляцыі тут
Ужо зусім хутка пачынаем!
Музычны ўступ ад гурта Рэха
Усевалад Сцебурака распавядае пра фестываль
З прывітальным словам выступае Барыс Пятровіч
Верш Міхася Стральцова чытае Андрэй Хадановіч
Сёлетнюю прэмію Міхася Стральцова атрымала Наста Кудасава
Анатоль Івашчанка распавядае пра прэмію Залаты апостраф, якую зараз будуць уручаць
Прыгожая новая кніжка Насты Кудасавай. Віншуем!