Forwarded from просТЫЯсловы
Андрэй Хадановіч
***
Слова “шчасьліўчык” – нібы дакор.
Боль стаў вышэйшай асьветаю.
Так, але неба зьбярэ вольны хор
зорак, якіх я ня ведаю.
Сон у калючы зьвіваецца дрот,
ноч калыхае жуду маю:
сьню сябе ветрам, што ломіць чарот,
бо толькі я слушна думаю.
Так, але колькі ні плач у лістах
расчараваньнем і стомаю, –
раніцай з выраю вернецца птах
з назвай, табе невядомаю.
***
Слова “шчасьліўчык” – нібы дакор.
Боль стаў вышэйшай асьветаю.
Так, але неба зьбярэ вольны хор
зорак, якіх я ня ведаю.
Сон у калючы зьвіваецца дрот,
ноч калыхае жуду маю:
сьню сябе ветрам, што ломіць чарот,
бо толькі я слушна думаю.
Так, але колькі ні плач у лістах
расчараваньнем і стомаю, –
раніцай з выраю вернецца птах
з назвай, табе невядомаю.
Ты, мой брат, каго зваць беларусам, Роднай мовы сваёй не цурайся; Як нi зрокся яе пад прымусам, Так i вольны цяпер не зракайся
#цытатадня Алесь Гарун
#цытатадня Алесь Гарун
Forwarded from Паляўнічы на вершы
МАЛЕННЕ ЗА БЕЛАРУСЬ
Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.
Знікнуць, Святы, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верацьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.
Божа, вярні дадому
Блудныя душы з выгнання.
Поперак духу злому
Воля Гасподняя стане.
Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Светлая Імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.
Божа, на ўсіх раздарожжах
Нас ад напасцяў варожых
Твой зберажэ напамін.
Амін.
Рыгор Барадулін
Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.
Знікнуць, Святы, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верацьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.
Божа, вярні дадому
Блудныя душы з выгнання.
Поперак духу злому
Воля Гасподняя стане.
Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Светлая Імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.
Божа, на ўсіх раздарожжах
Нас ад напасцяў варожых
Твой зберажэ напамін.
Амін.
Рыгор Барадулін
Перш за ўсё трэба… спазнаць сябе
#цытатадня Альгерд Абуховіч
#цытатадня Альгерд Абуховіч
Сёння, у дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі – прэм'ера фільма на нашым Yotube-канале!
https://youtu.be/EQQaL4GllxA
https://youtu.be/EQQaL4GllxA
YouTube
THE RIVER OF FATE (Tadeusz Kosciuszko) / РАКА ЛЁСУ (Тадэвуш Касцюшка)
Еўрапейскі Гуманітарны ўніверсітэт прадстаўляе фільм Алеся Матафонава і Сяргея Харэўскага "РАКА ЛЁСУ" да 275-годдзя Тадэвуша Касцюшкі. Гэты фільм распавядае пра жыццё легендарнага Героя. Гісторыя пачынаецца з таго месца, дзе завяршаюцца гады ягонага зямнога…
Беларусь ‒ не царам маскоўскім. Беларусь ‒ не варшаўскім панам!
#цытатадня Алесь Дудар
#цытатадня Алесь Дудар
Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі!
#цытатадня Максім Гарэцкі
#цытатадня Максім Гарэцкі
Forwarded from Беларускі ПЭН
✨Сёння а 22 гадзіне літаратурная пляцоўка Nuyorican Poets Cafe (Нью-Ёрк) супольна з PEN America зладзіць перакладчыцкі слэм, прысвечаны падзеям 2020 года ў Беларусі.
📝Падчас дыстанцыйнай імпрэзы прагучыць верш Вольгі Гронскай "Сэрца маёй краіны...", а таксама два яго пераклады на англійскую мову, зробленыя Ганнай Комар і Марыяй Мартысевіч. Арбітаркай выступіць Вальжына Морт.
📌Пасля чытанняў і дыскусіі публіка ў кавярні Nuyorican прагаласуе за найлепшы пераклад. Мовы падзеі - англійская і беларуская.
Далучайцеся да сустрэчы ў zoom:
Zoom link: https://us02web.zoom.us/j/81095644878
Meeting ID: 810 9564 4878
ці глядзіце трансляцыю на youtube https://www.youtube.com/channel/UCb8lbqiMWZCvBgDlpdoUtIQ?reload=9

Forwarded from Беларускі піонэр
#кнігібсср
Вокладка кнігі Янкі Скрыгана "Каця Лапянкова", Менск, 1932 год.
Вокладка кнігі Янкі Скрыгана "Каця Лапянкова", Менск, 1932 год.
Дзейнічай, працуй, аб'ядноўвай вузлом любові, вучы славіць Бога, любіць суайчыннікаў і маці-радзіму
#цытатадня Арцём Вярыга-Дарэўскі
#цытатадня Арцём Вярыга-Дарэўскі
Forwarded from Палявая пошта
#адраджэнне
#Нароўля, палац Горватаў
1918 / 2021
Сядзібу пару месяцаў таму выкупілі за ўласныя сродкі Андрусь Горват з сябрамі. Дагэтуль яна гадамі стаяла ў занядбанні, з абрынутым дахам і без належнага дагляду. Сёння з'яўляецца шанец выратаваць культурную спадчыну, хоць будзе то, улічваючы стан будынка, даволі няпроста. Але за справу бяруцца сам пісьменнік і дзясяткі неабыякавых людзей, апантаных адзінай мэтай. Заклікаю спадарства падтрымаць дадзены праект, гэта можна зрабіць:
— матэрыяльна (грашыма ці будаўнічымі матэрыяламі)
— экспертна (ведамі і навыкамі)
— інфармацыйна (распавесці ў сваіх сацсетках)
З пытаннямі і прапановамі можна звяртацца наўпрост да культавага аўтара:)
https://www.facebook.com/dziadzia.horwat/
https://www.instagram.com/naraulianski.palac/
(фота: Антон Мураўлёў)

Літаратары Еўропы далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю
Сапраўды незалежнай Беларусь можа стаць толькі тады, калі будзе мець у корані адрозную ад Расіі культурна-моўную прастору, адметныя ад свайго ўсходняга суседа нацыястваральную дзяржаўную палітыку, нацыянальнае аблічча базавага, тытульнага народа краіны
#цытатадня Леанід Лыч
#цытатадня Леанід Лыч
Forwarded from Беларускі ПЭН
🔥У нас выдатная навіна!
⚡️Кніга ўспамінаў Карласа Шэрмана «Блуканец», выданне якіой падрыхтаваў Беларускі ПЭН, ужо ў продажы!⚡️
🔖Мемуары віцэ-прэзідэнта Беларускага ПЭН-цэнтра Карласа Шэрмана (1934 – 2005), напісаныя ім у апошнія гады жыцця, пабачылі свет у самым канцы 2020 года ў выдавецтве «Медысонт». У кнізе 270 старонак вялікага фармату, пры гэтым траціну выдання займае грунтоўная паслямова, якую напісаў Сяргей Шапран, а таксама каментары, якія падрыхтавалі Сяргей Шапран і Ганна Янкута пры ўдзеле Сяргея Дубаўца, Марыі Мартысевіч, Анхелы Эспіносы Руіс і Аляксандра Фядуты.
Падрабязней пра кнігу, а таксама пра тое, дзе яе можна набыць, чытайце на сайце⬇️
Фота Ганны Шарко
https://pen-centre.by/2021/02/08/blukanecz-uzho-u-prodazhy-vyjshli-drukam-uspaminy-karlasa-shermana-vydanne-yakih-padryhtavau-belaruski-pen.html

Беларускi ПЭН-Цэнтр
«Блуканец» ужо ў продажы: выйшлі друкам успаміны Карласа Шэрмана, выданне якіх падрыхтаваў Беларускі ПЭН
Кніга Карласа Шэрмана “Блуканец” выйшла ў цвёрдай і мяккай вокладцы. Фота Ганны Шарко.