Суполка беларускіх пісьменнікаў
937 subscribers
3.9K photos
3 videos
1 file
1.35K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Прэмія “Lumen de novela”

Аргентынская паэтка беларускага паходжання Наталля Літвінава атрымала прэстыжную прэмію “Lumen de novela” за раман “Luciérnaga” (“Светлячок”).👍

На прэмію прэтэндавала больш 500 аўтараў з усёй Лацінскай Амерыкі, але журы выбрала раман Наталлі Літвінавай. Прыз уключае 30 000 еўра і публікацыю твора для гішпанамоўных чытачоў.🔥

👉 Больш пра аўтарку і твор тут

#навіны
⭐️ Новая інтэрнэт кнігарня

У сеціве з’явілася новая беларуская інтэрнэт-кнігарня - Kamunikat.shop. 👍

На сайце даступныя для замаўлення ўсе кнігі, выдадзеныя фондам, а таксама — на кнігі партнёрскіх выдавецкіх ініцыятываў. 🔥

👉 Завітаць у кнігарню

#навіны
⭐️ Новы нумар “Літаратурнай Беларусі”

Выйшаў чэрвеньскі нумар праекту “Літаратурная Беларусь”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.
У нумары змешчаныя ўспаміны пра Быкава, ліставанне пісьменніка, архіўныя выступы і інтэрв’ю, прысвячэнні і многае іншае. 👍
Змест:
📌 ФОРУМ: «СТАГОДДЗЕ БЫКАВА» — развагі Г. БУРАЎКІНА, С. ЗАКОННІКАВА, Д. БІЧЭЛЬ, Ю. ЗАЛОСКІ
📌 ПРЫСВЯЧЭННІ: паэтычны вянок Васілю БЫКАВУ
📌 АРХІЎ: гутарка 60-гадовай даўніны «Літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць» Васіля БЫКАВА з Анатолем ВЯРЦІНСКІМ
📌 ФОРУМ: Васіль БЫКАЎ: «Пісьменнік мае справу толькі з Богам» (стэнаграма сустрэчы ў 1991 годзе)
📌 ЭПІСТАЛЯРЫЙ: «Дажыць да вясны…» — лісты Васіля БЫКАВА да роднай сястры Валянціны БЫКАВАЙ (публікуюцца ўпершыню)
📌 УСПАМІН: згадкі Валянціны БЫКАВАЙ пра лёс сям’і і брата «Васілёва дарога»
📌 ДЫЯЛОГ: «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды» — фрагмент гутаркі з Васілём БЫКАВЫМ Юрася ЗАЛОСКІ пра ісціну, гістарычную памяць, вайну і свабоду

👉 чытаць тут

#навіны
⭐️ Конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава - вынікі

Журы Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя Васіля Быкава падвяло вынікі назвала Лаўрэатам конкурсу імя Быкава Платона Станкевіча і яго кнігу апавяданняў і аповесцей “Незваротнасць”.👍

даведка
Платон Станкевіч — нарадзіўся ў 2006 г. у Барысаве. З’яўляецца вучнем 11 класа ў гімназіі №2. Таксама з’яўляецца ўдзельнікам Народнай тэатральнай студыі “ТеМа”; на вялікай сцэне Палаца культуры горада Барысава быў пастаўлены спектакль яго аўтарства. У 2023 годзе стаў адным з пераможцаў конкурсу, прысвечанага 100-годдзю аб’яднання “Маладняк”.🔥

❗️Прызам стане выданне кнігі пераможцы.

👉 больш тут

#навіны
⭐️ Знойдзеная кніга з бібліятэкі Сімяона Полацкага

У Пецярбургу пры рэстаўрацыі старадаўняга Евангелля на арабскай і лацінскай мовах з друкарні Медзічы (Рым, 1591 г.) у напаўненні пераплёту былі выяўленыя грэчаскія рукапісныя аркушы, а таксама славянскія і лацінскія запісы - пры больш падрабязным разглядзе знайшоўся подпіс лацінскай мовай пра прыналежнасць кнігі іераманаху базыльянскага ордэна Сімяону Піятроўскаму Сітнятовічу (то бок Сімяону Полацкаму).👍

Бібліятэка будзе весці далейшае даследванне знаходкі.

Інфармацыю ў сацсетках паведаміў супрацоўнік Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, адзін з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Санкт-Пецярбургу Мікалай Нікалаеў.

#навіны
⭐️ Дунін-Марцінкевіч у Валожыне

Вялікі мурал з выявай Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча з’явіўся на будынку Валожынскай раённай бібліятэкі. Выбар асобы невыпадковы - класік беларускай літаратуры жыў і працаваў на валожыншчыне ў фальварку Люцынка.👍

Акрамя таго, у Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла».

Аўтар абодвух графіці — валожынскі майстар Уладзімір Сайко, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен.🔥

#навіны
Памерла Лідзія Савік

20 чэрвеня ў Мінску на 89-ым годзе жыцця памерла пісьменніца і даследчыца беларускай літаратуры Лідзя Савік.
📌 Нарадзілася 1 сакавіка 1936, в. Камуна, Любанскі р-на. Скончыла філфак БДУ.
📌 Шмат гадоў Лідзія Савік працавала ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі, прафесаркай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе выкладала беларускую літаратуру.
📌 Л. Савік аўтарка шэрагу манаграфій, соцень артыкулаў, і многіх знакавых кніг, сярод якіх: „Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа", біяграфіі Барыса Кіта «Космас беларуса» і інш.
📌 Дзякуючы яе працы былі вернутыя дзясяткі імёнаў і літаратурных твораў рэпрэсаваных пісьменнікаў і дзеячаў эміграцыі.

Выказваем спачуванні блізкім і сябрам спачылай!

#навіны
⭐️ Саша Філіпенка атрымаў швейцарскую прэмію

Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка стаў уладальнікам галоўнага прыза Прэміі швейцарскага таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLitteris, якая ўручаецца штогод за дасягненні ў літаратуры і мастацтве. 👍

Журы (у склад якога ўвайшлі французскі пісьменнік і перакладчык Валянцін Дэкап, паэтка і пісьменніца Марына Скалава і швейцарскі літаратар Пітэр Стам) у сваім абгрунтаванні падкрэсліла ўменне беларускага пісьменніка ў творах «пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый». 🧐

#навіны
⭐️ Творчыя рэзідэнцыі для перакладчыкаў і пісьменнікаў

Да ўвагі літаратараў, што працуюць над перакладамі з літоўскай і над кнігамі для дзяцей - Vilnius UNESCO City of Literature разам з Эстонскім цэнтрам дзіцячай літаратуры запрашаюць у свае творчыя рэзідэнцыі.

Арганізатары прапануюць удзельнікам пражыванне і стыпендыі.👍

❗️Дэдлайны ужо хутка - спяшайцеся падаць заяку!

👉 Дэталі, тэрміны і небходныя формы падачы заявак тут

#навіны
⭐️ Выдавецтва “Янушкевіч” плануе заняцца выданнем перакладаў Борхеса

На старонцы выдавецтва ў сацсетках з’явілася паведамленне пра тое, што “Янушкевіч” атрымаў правы на выданне па-беларуску чатырох найважнейных зборнікаў твораў Борхеса:
FICCIONES (Фікцыі), EL ALEPH (Алеф), EL INFORME DE BRODIE (Паведамленне Броўдзі), EL LIBRO DE ARENA (Кніга пяску).👍

Калі планы спраўдзяцца, то 2025 год у выдавецтва пройдзе пад знакам Хорхе Луіса Борхеса - вялікага аргенцінскага пісьменніка, майстра інтэлектуальнай літаратуры XX стагоддзя.🔥

Перакладчыкам выступіць Сяргей Шупа, лаўрэат Прэміі Карласа Шэрмана.👍

#навіны