Суполка беларускіх пісьменнікаў
940 subscribers
3.86K photos
3 videos
1 file
1.33K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ “Непрамоўленае” і “Volumen.2” -
водгукі з партала “Новыя беларускія кнігі”.


Працягваем знаёміць вас з водгукамі на айчынныя выданні, што збірае на сваёй пляцоўцы праект “Новыя беларускія кнігі”. На сёння там сабрана ўжо каля 120 кніг, на якія маюцца рэцэнзіі, водукі і агляды. 👍

Сёння вашай увазе тэксты пра кнігі паэзіі Анатоля Івашчанкі “Непрамоўленае” і Міхала Бараноўскага “Volumen.2”.🔥🔥🔥

#лонгрыд
Да 100-годдзя Паўлюка Вазёрнага 🗞

Прапануем вам артыкул да стогадовага юбілею Паўла Урбана (літаратурны
псеўданім Паўлюк Вазёрны) са старонак свежага нумару літаратурна-мастацкага праекту “Літаратурная Беларусь”.

“Паўлюк Вазёрны абараніў дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». Праз нейкі час выехаў у Рым, дзе збіраў матэрыялы для доктарскай дысертацыі ў багатай бібліятэцы Усходняга Інстытута. Меў таксама доступ у Ватыканскую бібліятэку і нават у Ватыканскі сакрэтны архіў.
Пропускі туды дапамог атрымаць кардынал Тысеран, які сам і запрапанаваў дапамогу. У Рыме Паўлюк Вазёрны пасябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, які вучыўся тады ў Грыгарыянскім інстытуце. Пасябраваў і са спеваком Пётрам Конюхам ды айцом Пётрам Татарыновічам, які вёў беларускія перадачы на Ватыканскім радыё.”


👉 артыкул цалкам

#лонгрыд
“Літаратурная Беларусь” 🗞

“Хата: жыхары, гаспадары ды іншыя насельнікі” (Замалёўкі на палях сямейнага альбома) Васіль Аўраменка

“Жыла-была адна хата. Чаму жыла? — спытаеце. І сапраўды! Хата толькі была, а жылі якраз у ёй — мышы ды каты, мухі ды павукі, макрыцы ды прусакі, іншыя насельнікі і кватаранты. І, вядома ж, не абышлося без самых прыкметных хатніх жыхароў — людзей. Людзі, увогуле, вельмі саманадзейныя істоты, бо лічаць сябе галоўнымі і бадай адзінымі насельнікамі хаты. Але нават калі ты нешта пабудаваў і лічыш тое толькі сваім, — будзь упэўнены: заўсёды знойдзецца нехта, хто будзе
карыстацца вынікамі твае працы і без твайго ведама. Асаблівым нахабствам, як мне здаецца, надзелены найбольш таямнічыя насельнікі хаты — шашалі…”


👉 чытаць цалкам

#лонгрыд
⭐️ Назоўнае і вінавальнае. Артур Камароўскі пра трапяткую летуценнасць быцця

Падборка вершаў Артура Камароўскага ад пляцоўкі “Litradio” .

***
я кладу ў далоні табе
водар вуліц
пахі паслядажджавых праспектаў
вечнае лета
вусціш маўклівай цемры
і пошчак світання
трапяткі бергамот
vrai з rue boudreau
будзе сцежкаю да мяне
пакуль свет захлынаецца
ў роспачы і немаце
я ўдыхаю
цябе


👉 уся нізка тут

#лонгрыд
***
Ад зямлі да неба блізка:
Дрэва, што між іх жыве,
Дамавінай ці калыскай
Рупны майстра назаве.

Сон то сумны, то вясёлы
Па-за кратамі павек
Між жывёлаў і анёлаў
Бачыць грэшны чалавек.

Людміла Сіманёнак

👉 Уся падборка вершаў паэткі ў новым нумары літаратурна-мастацкага праекту “Літаратурная Беларусь”

#лонгрыд
Літаратурная Беларусь 🗞

***
У садоўніка дзень нарадзінаў —
Шостага траўня,
Калі ўсё яшчэ процьма работы;
Так зямельку вясна абудзіла,
Што паўсюдна паспець немагчыма,
Памагаць неадкладна трэба
Кветкам, кусцікам, дрэвам!
Цяжка яму, калі ім, жывым, дрэнна.
Не прыпомніць садоўнік старанны,
Калі ён святкаваў сваё свята.

Зрэшты, хто калі бачыў,
Каб святкавала пчала.


Васіль Жуковіч


👉 уся нізка вершаў паэта - тут

#лонгрыд
⭐️ “Пераказкі” Адам Глобус і “Былы сын” Сашы Філіпенкі - водгукі

Працягваем традыцыйную рубрыку, дзе знаёмім вас з новымі водгукамі, рэцэнзіямі і анатацыямі на айчынныя выданні, што пабачылі свет у апошнія некалькі гадоў.

Матэрыялы з партала “Новыя беларускія кнігі”.

Першы водгук на кнігу “Прыказкі” Адама Глобуса:
…казкі Глобуса – яны заўсёды нечаканыя. Нечаканы пачатак, нечаканае развіццё сюжэту. І нечаканы фінал. Замест словы “нечаканы” можна ўжыць арыгінальны. Ці непрадказальны. Ці парадаксальны.

👉 Цалкам - тут

Другі - на “Былога сына” Сашы Філіпенкі:
У літаратуры хіба ў адным творы я сустракаў апісанне жудаснай трагедыі накшталт нашай на Нямізе… Але аўтар не спыніўся на адным рэзанансным здарэнні ў Беларусі – ён “выключыў” свайго героя на 10 гадоў, прымусіў прачнуцца, каб той стаў сведкам яшчэ некалькіх, самых гучных.Тут мне прыляцеў першы флэшбэк (другі прыляціць пазней і трошкі аглушыць). Кома героя ў Беларусі, вяртанне памяці… Барыс Пятровіч, “Спачатку была цемра”.

👉 Цалкам - тут

#лонгрыд
⭐️ Сяргей Прылуцкі. Выбранае з Армагедону.

Падборка вершаў з новай кнігі паэта Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” (2024) на пляцоўцы "Litradio".

Крызіс амаль сярэдняга веку

Ты вырасьцеш аднойчы і памрэш —
расступяцца, нібы пялёсткі, сьцены.
І тое, што ніяк не назавеш,
увойдзе ў вены.

Густое рэчыва пад назваю “нішто”
ты спажываў з маленства з асалодай.
Лічыў вугольле спаленых мастоў
віном і мёдам.

Забудуць гэты парк і ліхтары
цябе і рэшту выпадковых персанажаў.
Куды ты ўрэшце трапіш, хер стары,
ніхто ня скажа.


👉 Усе вершы тут

#лонгрыд
⭐️ “Граматыка жыцця і дзейнасці Браніслава ТАРАШКЕВІЧА”

У якасці чытва на выходны прапануем вам тэкст Яўгена Есіса са свежага нумару “Літаратурнай Беларусі” прысвечаны Браніславу Тарашкевічу:

“З разарванай на дзве часткі Беларусі Тарашкевіч выбраў для сябе тую, на якой распаўсюджваўся ўплыў Польшчы. Ён і нямала беларусаў-незалежнікаў уцягнуліся ў рэалізіцыю «федэратыўных» планаў Пілсудскага. Вясной і летам 1919 года Тарашкевіч жыў і працаваў у Варшаве. Напрыканцы 1920-га заняў прапанаваную яму ўрадам Сярэдняй Літвы пасаду кіраўніка беларускага сектару ў дэпартаменце асветы…”

артыкул цалкам - тут

#лонгрыд
Служыў праўдзе 📖

На тыдні мінула 10 гадоў як не стала таленавітага паэта і грамадзяніна Генадзя Бураўкіна (1936-2014).

У якасці лонгрыда нядзельнага дня прапануем вам тэкст Сяргея Шапрана “Служыў праўдзе” (Пра адно літаратурнае сяброўства) у якім раскрываюцца цікавыя старонкі жыцця Г. Бураўкіна і яго сяброўства з Васілём Быкавым, якога мы сёлета таксама ўзгадваем у сувязі з вялікім юбілеем - 100-годдзем з дня нараджэння. 👍

👉 Чытаць тут

#лонгрыд