Суполка беларускіх пісьменнікаў
940 subscribers
3.86K photos
3 videos
1 file
1.33K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ Максім Багдановіч - мерапрыемствы да дня памяці

Кожны год 25-га мая даследчыкі жыцця і творчасці, аматары Багдановіча ўшаноўваюць яго памяць. І гэты год не выключэнне.

Сёлета ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча тэматычныя імпрэзы будуць адбывацца два дні:
24-га мая:
⭐️ 12:00 – ускладанне кветак да помніка паэту ў скверы каля Вялікага тэатра;
⭐️ 18:00 – лекцыя “Апошні прытулак паэта” (чытаюць Міхал Бараноўскі і Ірына Мышкавец).
25-га мая:
⭐️16:00 – зборная экскурсія (па запісе: +375 17 363 07 61, +375 355 22 95).

❗️Уваход у Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў гэтыя дні будзе вольны. Далучайцеся!

#анонс
⭐️ Літаратурныя сустрэчы

29 траўня ў Вільні літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч правядзе лекцыю, дзе будуць разглядацца актуальныя трэнды ў сусветнай літаратуры і перашкоды кніг на шляху да заходняга рынку - чаму кнігі з Беларусі найчасцей не трапляюць ў мэйнстрым сучаснай літаратуры.👍

❗️Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы

Творчая сустрэча з пісьменнікам Віктарам Марціновічам пройдзе ў Нью-Ёрку 30 траўня.

Літаратар, што быў запрошаны выкладчыкам ва ўніверсітэт Hunter College правядзе дыскусію і чытанні.🔥

❗️Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: Hunter College, Elizabeth Hemmerdinger Center (706 Hunter East).

#анонс
⭐️ Застаўся тыдзень!

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс
⭐️ Травеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі”

У свежым нумары літаратурна-мастацкага праекта - вершы і проза, , эсэ і ўспаміны, рэцэнзіі, навіны літаратурнага жыцця.👍

На старонках::
📌 ФОРУМ: «Кароткая быліца пра нацыянальную ідэю» Віктара САЗОНАВА
📌 КАНСПЕКТ: артыкул Яўгена ЕСІСА «Граматыка жыцця і дзейнасці Браніслава ТАРАШКЕВІЧА»
📌 ЭСЭ: словы пра выпіўку «Асобы і алкаголь» Адама ГЛОБУСА
📌 ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Людмілы ПАЎЛІКАВАЙ «На беразе часу» і «Сярод знявер’я і нягод» Анатоля ДЭБІША
📌 ЧЫТАЛЬНЯ: арабеска «Ад цемры да святла» з рамана-пропаведзі «Пакаранне» Анатоля БРУСЕВІЧА
📌 ПЕРАКЛАД: нізка вершаў «Межы» Юлі ПАЛІСЯНКА ў перастварэнні з украінскай мовы Міколы АДАМА
📌 ПРОЗА: апавяданне «Нэрык» Янкі ТРАЦЯКА
📌 КРЫТЫКА: рэцэнзіі на кнігі Анатоля ІВАШЧАНКІ «Непрамо(ў)ленае» і Сашы ФІЛІПЕНКІ «Былы сын»
📌 ГІСТОРЫІ: артыкул Раксаны НАЙДЗЁНАВАЙ «Харукі МУРАКАМІ: “неяпонскі” японскі аўтар»
📌 СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

👉 Чытаць выпуск тут

#анонс
⭐️ “Купала. Пачатак” - спектакль у Вільні

Музычны спектакль, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Калыска чатырох чараўніц”, прысвечыны Янку Купалу будзе прадстаўлены публіцы ў Вільні 31 траўня і 1 чэрвеня.
❗️ час:
31 траўня а 18.30
1 чэрвеня а 12-ай
👉 месца:
Raugyklos g. 25, Vilnius (Дом нацыянальных аб’яднанняў у Вільні).

#анонс
⭐️ Музей Кузьмы Чорнага запрашае

На літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”, што пройдзе ў Цімкавічах Капыльскага р-ну 8-га чэрвеня.🔥🔥🔥

Урачыстае адкрыццё свята “Цімкавіцкія вытокi” (прывітальныя словы арганізатараў мерапрыемства, узнагароджанне пераможцаў творчага конкурса “Родныя мае мясціны”) адбудзецца ў цэнтры на в. Савецкай а 16-ай.

МУЗЕЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА
(вул. Слуцкая, 60) прапануе:
✔️ 16:00-20:00 майстар-класы “Сакрэты каліграфіі”, “Традыцыйная беларуская лялька”, “Сувенірны магніт” , “Кніжная закладка”.
✔️16:00-20:00 бяспройгрышная разыгранка “З рога ўсяго многа!”
✔️16:30,18:30 экскурсіі па экспазіцыі музея з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”
✔️16:30-17:30 краязнаўчая гульня “Азбука гарадоў”
✔️18:00-19:00 пазнавальная гульня “Нізка беларускіх казак”
✔️17:00-18:00 “Літаратурная гасцёўня” -выставы-продажы майстроў народнай творчасці, майстар-класы;
✔️ тэматычныя інтэрактыўныя лакацыі для дзяцей і дарослых, роставыя лялькі і валанцёры.

❗️Далучайцеся!

#анонс
⭐️ Увага! Апошнія суткі для падачы тэкстаў!

Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі.

Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная. 👍

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца. 👍

❗️Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

#анонс
⭐️ Лабараторыя паэтычнай метафізікі

Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры і метафізічнай паэзіі.

Па форме гэта conversatorium - літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў.👍

Тэма першай сустрэчы: "Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны".🔥🔥🔥

Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

👉 Адрас: Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

❗️Час: 5 чэрвеня (серада), 19.00.

#анонс
📚Кнігі па гісторыі мовы - перадзамова

Аддзел гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі абвясціў пра дзве падрыхтаваныя да друку працы і збірае перадзаказы на іх.👍

Гэта “Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове” Аляксандра Булыкі і “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” Аркадзя Жураўскага. 🔥

👉 Дэталі тут

#анонс
⭐️ СТАНІСЛАЎ МАНЮШКА
аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 7 чэрвеня на чарговую лекцыю праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.👍

17 мая споўнілася 205 год з дня нараджэння кампазітара, стваральніка беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі. З нагоды прыгожага юбілею і музей запрашае на аўтарскую лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча прысвечаную асобе славутага дзеяча.🔥

❗️Пачатак а 18:30

#анонс