Суполка беларускіх пісьменнікаў
949 subscribers
3.94K photos
3 videos
1 file
1.36K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📙 "Бяс край" - зборнік Ігара Кулікова

У выдавецтве hochroth Minsk выйшаў чарговы томік паэзіі - цяпер гэта "БЯС КРАЙ" Ігара Кулікова. 👍

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтарам за апошнія гады. 🔥🔥🔥

👉 Замовы на новую кнігу і іншыя кнігі выдавецтва можна дасылаць на адрас: minsk@hochroth.de

#палічка
📙 “Yesterday” - новая кніга Вінцэся Мудрова

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла кніга прозы пісьменніка Вінцэся Мудрова. Новую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.👍

👉 набыць тут

#палічка
📚 Новыя беларускія кнігі

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выпуск адразу трох новых кніг: паэзія Сяргея Прылуцкага “Гіброіды”, проза Тоні Лашдэн “Чорны лес” і перавыданне твора Уладзіміра Казлова “Варшава”. Усе дэталі і папярэдняя замова - на старонцы выдавецтва - https://mnnm.store/🔥

Выдавецтва “Vesna” выдала кнігу ўспамінаў Аляксандра Лукашука “Там, дзе няма цемнаты”. Мемуары будуць прэзентаваныя з у дзелам аўтара 17 траўня ў 18:00 у віленскім музеі імя І. Луцкевіча. 👍

#палічка
📙 "Ад жыцця прачнуцца" кніга прозы Барыса Пятровіча

Кнігу ў аўтарскім жанры “фрэсак” (кароткай прозы) Барыса Пятровіча (Сачанкі) з назвай “Ад жыцця прачнуцца…” выйшла ў бібліятэчцы фонда "Камунікат".👍

“Фрэскі” гэта своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла. Упершыню Барыс Пятровіч выдаў кнігу сваіх фрэскаў у 1998 годзе. У новую кнігу “Ад жыцця прачнуцца…”, якая мае больш за 300 старонак, увайшлі фрэскі розных гадоў.🔥🔥🔥

👉 Кнігу можна купіць на сайце “Камуніката”.

#палічка
📙 "Марнатраўны сын" - другое выданне

Выйшла другое, дапоўненае выданне зборніка рок-тэкстаў 'Марнатраўны Сын' Фелікса Аксёнцава, пад рэдакцыяй Сяргея Шупы, з прадмовай Яна Максімюка і фотаздымкамі Уладзіміра Парфянка, Алены Адамчык, Дзяніса Шарамецьева, Юркі Асенніка. 👍

Першае выданне (2023) разышлося цалкам.👍👍👍

У новым выданні падпраўленыя старыя здымкі і дадаліся новыя, дадалося і некалькі тэкстаў, а таксама QR-кодаў на свежыя кавер-версіі песень. 🔥🔥🔥

👉 Кнігі можна замовіць па адрасе vesnav@seznam.cz.

#палічка
📙 Поль Элюар па-беларуску

Кніга Поля Элюара “Каханне паэзія” выйшла ў перакладах на беларускую мову. Перакладчыца - Вера Бакстэр.👍

“Апошнія ягоныя пераклады выходзілі ў 1980 г. (аўтарства Эдзі Агняцвет) і з тых часоў не перавыдаваліся, таму нам важна такім чынам працягнуць традыцыю і адкрыць Элюара для беларускага чытача наноў”, — расказваюць заснавальнікі Выдавецкая ініцыятыва “Nadja”, што сталі выдаўцамі кнігі.

У планах выдаўцы агучылі выданне перакладаў графа Лётрэамона, Гіёма Апалінэра, Андрэ Брэтона, Луі Арагона і іншых. 🔥

#палічка
📚 Навінкі ад “Папуры”

У сталічным выдавецтве “Папуры” нядаўна пабачылі свет дзве кніжныя навінкі:
“Сусветны бестселер пра грошы” Джорджа Самуэля Клэйсана, які амаль сто гадоў займае верхнія радкі ў спісах найлепшых кніг пра кіраванне фінансамі і дзіцячая кніжка для самых маленькіх чытачоў “Тук-тук-тук” Анны-Клары Цідхольм. 👍

👉 Абедзе кнігі можна набыць у мінскіх кнігарнях "параграф 45" і “Кніжная шафа”.

#палічка
📙 “Іляіда” - том другі

Выдавецтва “Энцыклапедыкс” надрукавала другі том “Іліяды” Гамера, які ўключае яшчэ 12 песень старажытнай гераічнай паэмы. 👍

Гэта працяг выдання перакладу са старагрэцкай мовы, які здзейсніў перакладчык Лявон Баршчэўскі.

#палічка
📙 “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” - па-беларуску

“Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх сагаў. У дадзеным выданні ўпершыню арганічна аб’яднаныя тры асноўныя рэдакцыі твора. Гэта дае магчымасць пазнаёміцца з найбольш поўнай версіяй гісторыі пра чароўны меч Цюрвінг, Анганцюра і ягоных братоў-берсеркаў, а таксама — пра бясстрашную ваярку Хэрвёр і конунга Хэйдрэка. Выданне ўтрымлівае неабходныя каментары да тэксту.👍

Перакладчык - Яўген Папакуль.

Выдавецтва - “Тэхналогія”.

👉 Набыць кнігу можна тут

#палічка
📙 Выйшаў фотаальбом экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

З друку выйшаў анансаваны некалькі месяцаў таму Альбом унікальнай калекцыі фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе. 👍
У ім прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касцюму, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі.

Працу па выданні ажыццявілі выдавецкія ініцыятывы Czabor Publishing і Skaryna Press.🔥

👉 Набыць фотаальбом можна ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па ўсім свеце.

#палічка