Суполка беларускіх пісьменнікаў
949 subscribers
3.94K photos
3 videos
1 file
1.36K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📅 70 гадоў таму памёр Барыс Мікуліч

Пісьменнік Барыс Міхайлавіч Мікуліч нарадзіўся 19 жніўня 1912, Бабруйск — памёр 17 чэрвеня 1954, с. Машукоўка, Краснаярскі край.
📌 З 1928 член бабруйскага філіяла «Маладняка». Працаваў у бабруйскай газеце «Камуніст». У 1930 у Мінску.
📌Працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР; стыльрэдактарам, адказным сакратаром у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1930 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце (МБПІ), на літаратурных курсах у Маскве (1934—1936).
📌 Пачаў публікавацца з 1927 (часопіс «Маладняк»). У даваенны час выдаў зборнікі апавяданняў «Удар» і «Чорная вірня» (1931), «Яхант» (1935), аповесці «Наша сонца» і «Ускраіна» (1932), «Дужасць» (1934), «Дружба» (1936).
📌 Арыштаваны ў 1936 г. па палітычным артыкуле, з 1943 - на высылцы. Актыўна пісаў, але творы не друкаваліся - многія выйшлі праз дзясяткі гадоў па смерці аўтара.
📌 Памёр у высылцы.

#угэтыдзень
📅 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

Не будзем паўтараць агульнавядомае з біяграфіі народнага пісьменніка, нагадаем толькі некаторыя цікавыя факты:
📌 першапачаткова будучы класік беларускай літаратуры бачыў сябе мастаком - нават паступіў у вучылішча, але не працягнуў вучобы праз нястачу грошай;
📌 бацькам, пакуль сын быў на фронце, памылкова прыйшла на яго пахаронка;
📌 у 1949—1955 гг. зноў служыў у Савецкай Арміі, бо не знайшоў сябе ў пасляваенным жыцці;
📌 першай кнігай В. Быкава сталі не ваенныя творы, а зборнічак гумарэсак у серыі часопіса “Вожык”;
📌 за свае першыя творы пра вайну зазнаў сапраўдную траўлю і працягнуў друкавацца шмат у чым дзякуючы мужнасці рэдактараў П. Панчанкі і А. Твардоўскага;
📌 многія творы В. Быкава сталі знакавымі фільмамі айчыннага кіно;
📌 выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1978—1989) і народным дэпутатам СССР (1989);
📌 быў сярод заснавальнікаў БНФ;
📌 недалёка ад Горадні ў Індурскім лясніцтве ёсць лес імя Васіля Быкава;

#угэтыдзень
📅 60 гадоў з дня смерці Пётры Сыча

Пісьменннік і мемуарыст Пётра Сыч нарадзіўся 18 студзеня 1912, в. Батурына, Вілейскі раён, Мінская вобл. — памёр 20 чэрвеня 1964, Мюнхен, ФРГ.
📌 Скончыў гімназію ў Вілейцы, два гады правучыўся на філалагічным факультэце Віленскага ўніверсітэта і вымушаны быў кінуць навучанне, уладкаваўся на працу чыноўнікам.
📌Друкаваўся з 1932 года.
📌 У 1940 г. рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і быў адпраўлены ў лагеры, адтуль трапіў у армію Андэрса.
📌 Пасля вайны - сябра Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі. Быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса «Шарсцень», супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына».
📌 Аўтар мемуарнай аповесці «Смерць і салаўі», прысвечанай бітве за Монтэ-Касіна.

#угэтыдзень
📅 160 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сержпутоўскага

Этнограф, фалькларыст, мовазнаўца, публіцыст - Алякса́ндр Казімі́равіч Сержпуто́ўскі нарадзіўся 21 чэрвеня 1864, в. Бялевічы, Слуцкі павет — памёр 5 сакавіка 1940, Ленінград).
📌 Скончыў Вызненскае народнае вучылішча, Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. З 1906 г. пачаў работу ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу як рэгістратар этнаграфічнага аддзела.
📌Паводле даручэння Рускага геаграфічнага таварыства даследаваў сялянскі побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах. Вынік першых экспедыцый абагуліў у нарысе «Беларусы-палешукі».
📌 Быў даследчыкам і вялікім папулярызатарам беларускай культуры.
📌 У часе рэпрэсій Галоўліт загадаў спаліць кнігу Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларускіх паляшукоў» (Менск, 1930).
📌 Шмат прац Сержпутоўскага не збераглося, у тым ліку і яго галоўная праца «Быт беларусаў». Яны, разам з архівам Беларускай Акадэміі навук, былі вывезены ў Германію і прапалі.

#угэтыдзень
⭐️ Сабіне Брыло - 50!

Сабіна Брыло нарадзілася ў Барысаве 24 чэрвеня 1974 г.
🌸 З сярэдзіны 1990-х гг. пісала і друкавала вершы ў перыядычных выданнях, уваходзіла ў склад літаратурнай суполкі “Светотень”.
🌸 Журналістка, рэдактарка. Вершы і публіцыстыка друкаваліся ў зборніках, анталогіях і часопісах Беларусі і Літвы, кароткая проза – у альманаху «Монолог» (Мінск, 2020).
🌸 Аўтарка зборнікаў вершаў «Это буквы», (Мінск, 2016), “Я и другие люди” (Минск, 2019), кнігі вершаў на літоўскай мове ў перакладзе Г. Граяускаса “Tiras Biblio» (Vilnius, 2019).

Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ Музею Кузьмы Чорнага ў Цімкавіах - 60 гадоў

24 чэрвеня 1964 года ў Цімкавічах на Капыльшчыне адкрыўся мэмарыяльны літаратурны музей пісьменніка Кузьмы Чорнага (цяпер філіял Музея гісторыі беларускай літаратуры). 👍

Першапачаткова ўстанова была створаная на базе школьнага музея вёскі Цімкавічы, які функцыянаваў з 1962 года. У сённяшнім выглядземузей адкрыты для наведвальнікаў у 1994 годзе. 👍

«…Родныя мае мясціны. Як мая душа рвецца туды! Яна заўсёды там. Там жывуць усе мае персанажы. Усе дарогі, пейзажы, дрэвы, хаты, чалавечыя натуры, пра якія я калі-небудзь пісаў. Гэта ўсё адтуль, сапраўднае…» – пісаў Кузьма Чорны пра Цімкавічы.

#угэтыдзень
📅 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Карамазава

Пісьменнік Віктар Карамазаў нарадзіўся 27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — памёр 16 жніўня 2023 г.
📌 Нарадзіўся ў Чэрыкаве Магілёўская вобл. у сям’і настаўніка.
📌 В. Карамазаў — прадстаўнік «філалагічнага пакалення» ў беларускай літаратуры. Пасля заканчэння ў 1958 г. аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта працаваў журналістам раённых газет. З 1964 г. літсупрацоўнік у газеце «Звязда» — пазней - загадчык аддзелаў у “ЛіМе”, “Полымі”.
📌 Дэбютаваў у 1958 г. Аўтар кніг прозы: «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), «Дзень Барыса і Глеба» (1981), «Дзяльба кабанчыка» (1988) і інш.
📌 Аўтар кніг прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

#угэтыдзень
📅 115 гадоў таму нарадзіўся Сяргей Знаёмы

Пісьменік Сяргей Знаёмы (сапр. Сяргей Дзмітрыевіч Клопаў) нарадзіўся 27 чэрвеня 1909, в. Звонь, Лепельскі павет, Віцебская губерня — памёр пасля 20 студзеня 1944.
📌 Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Падлеткам працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы «Чырвоная Бярэзіна» ў Нова-Барысаве.
📌 З 1930 вучыўся ў БДУ, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе ў Барысаве. Скончыў літаратурна-лінгвістычны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута.
📌 Арыштаваны НКУС у 1936 г., апынуўся ў калымскіх лагерах, дакладны лёс невядомы.
📌 Дэбютаваў у друку вершам «Мая вясна» у 1929 г. Як пісьменнік найбольш сцвердзіў сябе ў жанры публіцыстыкі і прозы. Аўтар кнігі падарожных нататак «Відагоршчы» (1930), зборнікаў нарысаў «Дом № 31» (1930), «За дамбаю» (1931), «Лес гарыць» (1932), аповесцяў «Ганчары» (1933) і «Біяграфія майго героя» (1935).

#угэтыдзень
📅 Купалле

35 гадоў таму 6 ліпеня 1989 г. грамадскае аб’яднанне “Талака” зладзіла ў Заслаўі першае святкаванне страдаўняга народнага свята Купалле, што было “адмененае” і не праводзілася ў савецкі час.


***
Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знiчкаю.
Падаюць зоры свiтальныя
Ў чыстыя воды крынiчныя.
Ой ты, дзяўчыначка мiлая,
Як жа ты свет упрыгожыла.
Ластаўка ты, сiзакрылая
Лёгкi мой сон растрывожыла.

Ты мне вясною прыснiлася
Неразгаданымi чарамi,
Сэрца парыўна забiлася
Лёгкiмi крыламi-марамi.
Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часiнаю ўдалаю.
Ты ж мая доля спагадная
I не шкадую нямала я.


Міхась Шушкевіч

#угэтыдзень
⭐️ Марыі Новікавай - 45

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.
🌸 Скончыла Падсвільскую СШ, Новаполацкае музвучылішча і БДПУ імя М. Танка. Працуе выкладчыкам у Самахвалавіцкай СШ Мінскага р-на Мінскай вобл.
🌸 Творы друкаваліся ў “Бярозцы”, “Чырвонай змене”, “Віцебскі рабочы”, “Літаратурнай Беларусі”, часопісе “Дзеяслоў”, калектыўных зборніках. Выступае таксама як бард.
🌸 Аўтарка зборніка вершаў “Паверу ў цуды” (2015)

* * *
Прыбраліся вуліцы ў ліхтары,
Дамы закрываюць вочы.
Зьнікаюць прыцішаныя двары
Да ранку ў абдымках ночы.

Іголкі вежаў,
Мастоў гарбы,
Пярсьцёнкі плошчаў...
Нікога...

Так, з дзённай выбаўлены журбы,
Сьніць горад сябе самога.


Віншуем!💐💐💐

#угэтыдзень