Суполка беларускіх пісьменнікаў
940 subscribers
3.82K photos
3 videos
1 file
1.32K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
🎧 «Супердудко» з Уладзімірам Казловым

Уладзімір Казлоў
— магілёўскі пісьменнік, кінарэжысёр, музыка, аўтар культавых кніг “Гопники”, “Школа”, “СССР” ды шматлікіх іншых.
Размова пра аўтарскую незалежнасць, творчы мінімалізм, таннае кіно, панк-літаратуру.

👉 слухаць тут

#падкаст
🎧 Наста Кудасава на “Літрадыё”

Прапануем падкаст з серыі “Адкуль бяруцца кнігі” з удзелам паэткі Насты Кудасавай.

👉 Слухаць тут

#падкаст
🎧 “СуперДудко”: шалёнае чаяванне з Верай Бурлак

Прапануем новы выпуск падкаста “Супердудко” – госця студыі паэтка Вера Бурлак (Вера Жыбуль)“мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду." 🔥

👉 Слухаць тут

#падкаст
🎧 «Адкуль бяруцца кнігi» - у новым падкасце Літрадыё госць Вольга Гапеева

У новым выпуску Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку. 🔥

👉 слухаць тут

#падкаст
🎧 Ілля Сін у “СуперДудко”

Новы падкаст ад пляцоўкі “Літрадыё” – госць праграмы “СуперДудко” – пісьменнік Ілля Сін — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido”. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, што заўсёды схіляўся да радыкальных мастацкіх выказванняў, але апошнім часам прыйшоў да сюжэтнай прозы.

👉 Слухаць тут

#падкаст
🎧 Саша Філіпенка на “Літрадыё”

Госць чарговага выпуска літартурнага падкаста “Адкуль бяруцца кнігі” – пісьменнік Саша Філіпенка.
“У новым выданні падкасту Саша дзеліцца развагамі пра каханне, Мінск як месца сілы, працу фларыстам і няспраўджаную кар’еру кантрабасіста, пра любоў да сына і перманентнае адчуванне трывогі. А таксама распавядае, як гуляе па могілках ды асвойвае авіясімулятар, каб лепш разумець сваіх герояў. Як ідэі раманаў прыходзяць яму цалкам “пад ключ”. Навошта публікуе плэйлісты да сваіх тэкстаў і чаму пісьменніцтва — гэта не пра натхненне, а пра вінаробства.”🔥

👉 слухаць тут

#падкаст
🎧 Новы літаратурны падкаст ад “Кніжнага Хомы”

Інстаграм-блогер, што піша пра беларускую літаратуру выпусціў першы выпуск літаратурнага падкасту, што прысвечаны Максіму Гарэцкаму.
“Гісторыя Максіма Гарэцкага і яго “Віленскіх камунараў”, а таксама мае думкі пра твор. Каб слухаць, зусім не абавязкова чытаць кнігу: гэты выпуск не столькі пра сам раман, колькі пра чалавека і яго выбар”, — так характарызуе сваю працу блогер.

👉 Слухаць тут

#падкаст
⭐️ "Энеіда Навыварат", або Чаму Новая Беларуская Літаратура Пачалася са Сцёбу»

Другі выпуск падкаста "Кніжны Хома", прысвечаны аднаму з першых твораў ў новай беларускай літаратуры – легендарнай “Энеідзе Навыварат”

👉 слухаць тут

#падкаст
🎧 “Каля літаратуры”. Кнігазнаўца Ціхан Чарнякевіч

Чарговы выпуск “Каля літаратуры” ад пляцоўкі “Litradio” – госць студыі літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Гутарка пра тое, як насуперак рэаліям, што ніяк не натхняюць на лірыку, любіць літаратуру, ведаць яе і ствараць уласную.

👉 Слухаць тут

#падкаст
🎧 Свежыя падкасты ад Litradio

Прапнуем вашай увазе новыя выпускі падкастаў “Каля літаратуры” з удзелам паэткі і выкладчыцы Анхелы Эспіноса Руіс і “Адкуль бяруцца кнігі” з пісьменніцай Евай Вежнавец.

👉 “Каля літаратуры. Гішпанская беларускасць" Анхелы Эспіноса.

👉 “Балотны свет" Евы Вежнавец.

#падкаст
⭐️ Новае ад Litradio

На тыдні з’явіліся новыя матэрыялы на пляцоўцы “Litradіo”.

Гэта тэкст “Сутнасць адсутнасці” Марыі Літвін
і свежая гутарка ў серыі падкастаў “Супердудко” - “Мой аўтсайд” з Сяргеем Краўчанкам. 👍

Прыемнага чытання ды праслухоўвання! 👍👍👍

#падкаст
⭐️ Крытык як стан свядомасці. “Каля літаратуры” з Дзянісам Марціновічам.

“Літаратурнасць” выглядае амаль ганебна ў часы глабальных катастроф і трагічных зрухаў супольнай свядомасці. Няма веры белетрыстам, разгублена шчабечуць вершаванкі. Гэта фактычна час татальнага нон-фікш, бо жорсткая факталогія штодзённа пераважвае таннае шоу смеццевых інфаплыняў. Адпаведна, актуальны аўтар — больш не візіянер, а даследчык. Далакоп культурных зрухаў. Іншы Марціновіч."

👉 Слухайце новы падкаст ад "Litradio"

#падкаст
🎧 Рэцэптура поп-культуры

Вашай увазе новы выпуск падкаста “Супердудко” ад праекта “Litradio”. Госць студыі - пісьменнік Валер Гапееў
.
““Лёгкай” літаратуры не існуе. Ёсць пісьменства і падробкі. Вышэйшы пілатаж аўтарскай прамовы — адбыцца ў “простых” жанрах. Выказвацца пра істотнае на мове народных атракцыёнаў. Будаваць нацыянальную свядомасць шырокага спажывання.” 👍

👉 слухаць тут

#падкаст
🎧 Слова маляванае. “Каля літаратуры” з Лізаветай Лянкевіч.

Кніжка з карцінкамі — справа тонкая. У ідэале тэкст і маляванка працуюць у тандэме, узмацняючы адно аднаго. Але варта крыху парушыць баланс — і нейкі са складнікаў робіцца неабавязковым: ці то словы, ці то карцінкі. Таму ілюстраванне — заўсёды прыгода аўтар/кі ў пошуках гармоніі. Як з гэтым быць і навошта новыя мяхі старому віну, раскажа Лізавета Лянкевіч.🔥🔥🔥

👉 Новы падкаст ад “Litradio” слухаць тут

#падкаст
🎧 Марыя Мартысевіч у падкасце “Супердудко” на Літрадыё

Новы аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё з паэткай і перакладчыцай Марыяй Мартысевіч — гэта паўтарагадзінная размова пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”.👍

Марыя Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытуту рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама размова ідзе пра вобраз ідэальнай Беларусі ў рамане “Гарэзлівы пацалунак”. Зацікаўлены слухач зможа зразумець, чаму Марыю Мартысевіч называюць “абсалютным злом беларускага інтэрнэту”.🔥🔥🔥

👉 Слухаць тут

#падкаст
🎧“Адкуль бяруцца кнігі” - Уладзь Лянкевіч

“Калючыя мары” Уладзя Лянкевіча - новы выпуск падкаста ад пляцоўкі “Litradio”. 👍

Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў TonqiXod, “Люты Сакавік”, “Сіндром Самазванца”, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія Уладзя Лянкевіча калючая, няроўная, яна фіксуе тахікардычную пульсацыю сённяшняга часу. Па жыцці ж Лянкевіч прытрымліваецца прынцыпу “глядзець наперад і не азірацца”. 🔥

👉 Слухаць тут

#падкаст