Суполка беларускіх пісьменнікаў
945 subscribers
3.79K photos
3 videos
1 file
1.3K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ “За сіняй гарой” і “Гражына”

Скарбонка сайта “Новыя беларускія кнігі” пачала папаўняцца водгукамі на пераклады. Прапануем вам два з іх: водгук на кнігу “За сіняй гарой” Мэір Шалеў (пераклад Павал Касцюкевіч) і “Гражына” Адам Міцкевіч (пераклад Марыя Мартысевіч).

“Я чытаў “За сіняй гарой” Мэіра Шалева з месяц. Па раздзелу, па тузіну старонак. Смакаваў, нібыта сустрэчу з даўнімі сябрамі. Пазнаваў у чужынскай магіі сваё – быццам калі сустрэў на тэльавіўскай вуліцы шыльду з амаль што сваім прозвішчам. Бачыў твары са сваёй мінуўшчыны. Чуў тую гаворку. Мацаў тую зямлю. Сядзеў у ценю пад алівай. Ганяў нахабнага шакала.”
далей

“Неаднойчы адзначаў, што найлепш перакладчыкам даюцца творы блізкія ім самім, калі гэта не проста работа, але магчымасць выказаць нешта сваё. І справа не ў перацягванні коўдры з Міцкевіча на Мартысевіч (чамусьці ўявіў сабе гэта літаральна)… а ў магчымасці працягнуць “сармацкую” тэму, якая так удала выйшла ў Марыі ў яе ўласнай паэме.” далей

#лонгрыд
Лонгрыд ад “Дзеяслова” 📖

Нізка вершаў Фелікса Баторына “Дачакацца вясны”

* * *
Разгадка вечнай таямніцы
Бліжэе, быццам небакрай,
Дзе дрэвы, дахі і званіцы
Краіны, што завецца Рай.
Не больш за два якія крокі
Да брамы, ўвітае лазой.
Чаму ж напоўнілася вока
Такой пякучаю слязой?


* * *
Розных вераў на свеце досць.
Абыходзімся ж мы дзвюма:
Нехта верыць, што Бог – ёсць,
Нехта верыць, Яго няма.


👉 нізка цалкам тут

#лонгрыд
Правінцыя і свабода
Невідавочныя ўрокі Міколы Купрэева
📖

Прапануем вам у якасці традыцыйнага суботняга лонгрыда тэкст Васіля Аўраменкі пра паэта Міколу Купрэева:

“Сама храналогія творчасці Купрэева гаворыць пра многае: даволі гучны дэбют – зборнік “Непазбежнасць” у 1967 годзе, потым 28 год маўчання – і другі, апошні паэтычны “стрэл”, кніга “Правінцыйныя фантазіі”, вылучаная на дзяржаўную прэмію. Зусім неграфаманская гісторыя, дый для паэта таксама падзея нетыповая. Вось у гэтай нетыповасці, адасобленасці нашага героя ад стаптаных літаратурных сцяжын уся ягоная сутнасць. Як для беларускага паэта савецкага часу ён быў занадта вольны і самастойны, дый не толькі ў творчым ці будзённа-побытавым плане, але і ў глыбейшым, у светапоглядным сэнсе…”

👉 цалкам тут

#лонгрыд
📚 “Чорная рэчка” і “Хвалі”

Працягваем знаёмства з водгукам на кніжныя навінкі ад пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. 👍

🖍 Сёння гэта - “Чорная рэчка” Паўла Каспяровіча:
“Настальжы як настальжы. Але Павел Каспяровіч — аўтар нечаканы: святар Пакроўскага сабора ў Гародні айцец Аляксандр. Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Сміла ў Чаркаскай вобласці ва Украіне. Як паэт і пісьменнік друкаваўся ў рэгіянальных выданнях. Каардынатар Гарадзенскай епархіі па працы з людзьмі з алкагольнай і нарказалежнасцю…”

🖍 і “Хвалі” Уладзіміра Сцяпана:
“Апавяданні ў гэтым зборніку вельмі рэалістычныя. Маюць дакладны сюжэт, але часам заканчваюцца вельмі навелістычна: нечаканай развязкай. Мне вельмі спадабалася, напрыклад, апавяданне “Сустрэча”, дзе аўтар паказвае сітуацыю, у якой ад адной невялічкай падзеі можа залежыць лёс чалавека. Прычым розніца паміж сцэнарыямі яго далейшага жыцця — каласальная. Звычайна апавяданні ў Сцяпана вострасацыяльныя і актуальныя”.

#лонгрыд
Літаратурная Беларусь 🗞

У якасці традыцыйнага чытва на выходны прапануем вам нарыс Альжбеты Кеды “І знікла прозвішча”:

“Калі мама чула песню пра тое, што “і сама я красіва, і харошага роду, але доля нешчасліва”, згадвала сваю маму, бабулю Маню. Быццам тая любіла гэтую песню цытаваць. Не спяваць, бо хіба ніколі не спявала, хоць голас мела чысты, звонкі, а менавіта прагаворваць, маючы на ўвазе сябе, свой род.
Мая антанёўская бабуля Маня родам з Лядкаў, з заможнае сям’і Рыгора і Ксеніі Кедаў. Па-вулічнаму называлі іх Якавымі. Бацька гаспадара быў Якаў. Маці Ксенія з сям’і Вікенцевых. Жылі ў пачатку вёскі. Сёння яшчэ ёсць знакі ад іхняе сядзібы: высокая ліпа пры плоце, добры склеп. Праўда, не Рыгоравы, а сына ягонага Сашы, які ў бацькоўскай хаце звекаваў…”


👉 далей тут

#лонгрыд
Анатоль Сідарэвіч “Праблема Луцкевіча” 🗞

Прапануем вам на чытанне артыкул гісторыка Анатоля Сідарэвіча са старонак сакавіцкага нумару праекта “Літаратурная Беларусь”.

“Спачатку гіпотэза наконт арышту Антона Луцкевіча 12 кастрычніка 1927 года. Польскія ўлады ведалі, што Луцкевіч не з’яўляецца сябрам Беларускае сялянска-работніцкае грамады, і таму ў студзені не арыштоўвалі яго разам з іншымі дзеячамі БСРГ. Час ішоў, і ўлады зразумелі, што ўчынілі памылку, бо Луцкевіч ствараў ім праблемы. Не толькі як публіцыст і фактычны рэдактар апазіцыйных газет, але і як палітычны дзеяч…”

👉 Далей тут

#лонгрыд
Да 90-годдзя Арсеня Ліса
“Беларускім шляхам” артыкул Ціхана Чарнякевіча
🗞

“Кажучы пра феномен беларускага шасцідзясятніцтва, даследчыкі, зазвычай літаратуразнаўцы, амаль заўсёды імкнуліся весці паралелі са «старэйшым братам», у якога былі Еўтушэнка, Раждзественскі, Вазнясенскі, Ахмадуліна, Акуджава, Плошча Маякоўскага, вечары на стадыёнах і ў Політэхнічным. Раўнаючы на беларускую сітуацыю, адзначалася, што ў нас, маўляў, таксама было сёе-тое, але маштабы не тыя… Ушчэнт забываліся людзі на спецыфіку. Беларускае шасцідзясятніцтва было ў першую чаргу нацыянальна-арыентаваным па сваёй сутнасці.”

👉 Артыкул тут (можна чытаць наўпрост ці спампаваць pdf-версію нумара цалкам)

#лонгрыд
Да 90-годдзя Кастуся Цвіркі 🗞

Прапануем для чытання матэрыял з рубрыкі "Запісы" апошняга выпуска літаратурна-мастацкага праекта "Літаратурная Беларусь".

Нізка ўспамінаў К. Цвіркі пра родную Зялёную Дуброву:
"Мой прыезд у Зялёную Дуброву затрымаў сёлета снег. Гэтай зімой снегу панакідала на мінскіх вуліцах горы. Машыны не паспявалі яго звозіць, і бульдозеры ссоўвалі снежныя навалы на ўзбочыны вуліц і тратуараў. Гэтыя навалы напомнілі мне тую суровую зіму, калі ішла фінская вайна. Тады ўся вуліца маёй вёскі была ў снежных гурбах. Толькі пасярэдзіне людзі пракапалі вузенькі праходтраншэю. Такія траншэі ішлі і ў двары, пад хаты. Самі хаты былі па стрэхі закіданы снегам. У нашай хаце сярод дня стаяў..."

👉 Чытаць далей тут

#лонгрыд
Іна СНАРСКАЯ і Янка ЛАЙКОЎ,
альбо Гіпатэтычная сустрэча творцаў
🗞

У якасці традыцыйнага лонгрыда выходнага дня прапануем вам тэкст Таццяны Кабржыцкай прысвечаны творчасці пісьменнікаў Янкі Лайкова і Іны Снарскай.
“…творчая сустрэча Янкі Лайкова і Іны Снарскай паўстае пакуль што не ў рэальнасці, а ў маёй уяве. Да гэтага, у пэўнай ступені правакацыйнага, прыёму я звярнулася цалкам свядома, каб акцэнтаваць увагу на творчым дэбюце Іны Снарскай як празаіка, актывізаваць тую немалую чытацкую аўдыторыю, што давярае мастакоўскаму густу Янкі Лайкова.”

👉 чытаць тут

#лонгрыд
"Новыя фрэскі". Барыс Пятровіч 🗞

Поўня
"дарога была шырокай, далёка наперад прамой, як дзіда, і проста панад ёй на даляглядзе вісела нізка над зямлёй, яшчэ не паспеўшы падняцца ў вышыню, незвычайна вялізная поўня: такая аграмадная, што, здавалася, займала паўнеба — ясна-ясна на ёй была відаць кожная плямінка, і можна было паверыць, што яны, гэтыя плямінкі, і ёсць месяцовыя моры ды азёры
мы з татам ішлі дамоў..."


👉 Чытаць матэрыял цалкам тут

#лонгрыд
⭐️ “Непрамоўленае” і “Volumen.2” -
водгукі з партала “Новыя беларускія кнігі”.


Працягваем знаёміць вас з водгукамі на айчынныя выданні, што збірае на сваёй пляцоўцы праект “Новыя беларускія кнігі”. На сёння там сабрана ўжо каля 120 кніг, на якія маюцца рэцэнзіі, водукі і агляды. 👍

Сёння вашай увазе тэксты пра кнігі паэзіі Анатоля Івашчанкі “Непрамоўленае” і Міхала Бараноўскага “Volumen.2”.🔥🔥🔥

#лонгрыд
Да 100-годдзя Паўлюка Вазёрнага 🗞

Прапануем вам артыкул да стогадовага юбілею Паўла Урбана (літаратурны
псеўданім Паўлюк Вазёрны) са старонак свежага нумару літаратурна-мастацкага праекту “Літаратурная Беларусь”.

“Паўлюк Вазёрны абараніў дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». Праз нейкі час выехаў у Рым, дзе збіраў матэрыялы для доктарскай дысертацыі ў багатай бібліятэцы Усходняга Інстытута. Меў таксама доступ у Ватыканскую бібліятэку і нават у Ватыканскі сакрэтны архіў.
Пропускі туды дапамог атрымаць кардынал Тысеран, які сам і запрапанаваў дапамогу. У Рыме Паўлюк Вазёрны пасябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, які вучыўся тады ў Грыгарыянскім інстытуце. Пасябраваў і са спеваком Пётрам Конюхам ды айцом Пётрам Татарыновічам, які вёў беларускія перадачы на Ватыканскім радыё.”


👉 артыкул цалкам

#лонгрыд
“Літаратурная Беларусь” 🗞

“Хата: жыхары, гаспадары ды іншыя насельнікі” (Замалёўкі на палях сямейнага альбома) Васіль Аўраменка

“Жыла-была адна хата. Чаму жыла? — спытаеце. І сапраўды! Хата толькі была, а жылі якраз у ёй — мышы ды каты, мухі ды павукі, макрыцы ды прусакі, іншыя насельнікі і кватаранты. І, вядома ж, не абышлося без самых прыкметных хатніх жыхароў — людзей. Людзі, увогуле, вельмі саманадзейныя істоты, бо лічаць сябе галоўнымі і бадай адзінымі насельнікамі хаты. Але нават калі ты нешта пабудаваў і лічыш тое толькі сваім, — будзь упэўнены: заўсёды знойдзецца нехта, хто будзе
карыстацца вынікамі твае працы і без твайго ведама. Асаблівым нахабствам, як мне здаецца, надзелены найбольш таямнічыя насельнікі хаты — шашалі…”


👉 чытаць цалкам

#лонгрыд
⭐️ Назоўнае і вінавальнае. Артур Камароўскі пра трапяткую летуценнасць быцця

Падборка вершаў Артура Камароўскага ад пляцоўкі “Litradio” .

***
я кладу ў далоні табе
водар вуліц
пахі паслядажджавых праспектаў
вечнае лета
вусціш маўклівай цемры
і пошчак світання
трапяткі бергамот
vrai з rue boudreau
будзе сцежкаю да мяне
пакуль свет захлынаецца
ў роспачы і немаце
я ўдыхаю
цябе


👉 уся нізка тут

#лонгрыд
***
Ад зямлі да неба блізка:
Дрэва, што між іх жыве,
Дамавінай ці калыскай
Рупны майстра назаве.

Сон то сумны, то вясёлы
Па-за кратамі павек
Між жывёлаў і анёлаў
Бачыць грэшны чалавек.

Людміла Сіманёнак

👉 Уся падборка вершаў паэткі ў новым нумары літаратурна-мастацкага праекту “Літаратурная Беларусь”

#лонгрыд
Літаратурная Беларусь 🗞

***
У садоўніка дзень нарадзінаў —
Шостага траўня,
Калі ўсё яшчэ процьма работы;
Так зямельку вясна абудзіла,
Што паўсюдна паспець немагчыма,
Памагаць неадкладна трэба
Кветкам, кусцікам, дрэвам!
Цяжка яму, калі ім, жывым, дрэнна.
Не прыпомніць садоўнік старанны,
Калі ён святкаваў сваё свята.

Зрэшты, хто калі бачыў,
Каб святкавала пчала.


Васіль Жуковіч


👉 уся нізка вершаў паэта - тут

#лонгрыд