Суполка беларускіх пісьменнікаў
949 subscribers
3.94K photos
3 videos
1 file
1.36K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
Сябры, што можа быць лепей, чым добрая кніга ў пахмурны выходны дзянёк?
Тым больш, калі яе і чытаць не трэба, бо яна - аўдыё😉?
Прапануем вам легендарны твор Яна Баршчэўскага!

🎧Слухаць па спасылцы

#аўдыёкніга
🎧 Новая аўдыёкніга Андрэя Федарэнкі

“Пра аднаго пісьменніка” (частка першая) Андрэя Федарэнкі даступная ў выглядзе аўдыёкнігі. Агучыў Зміцер Бартосік.
“Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны герой едзе на радзіму, у вёску. Каб там пераасэнсаваць усё сваё мінулае жыццё і знайсці сілы на новае.”

👉 Слухаць можна тут

#аўдыёкніга
🎧 «Сабака Баскервіляў» выйшла аўдыёкнігай па-беларуску

Адзін з найбольш вядомых твораў Артура Конана Дойла выйшаў у аўдыёфармаце ў перакладзе пісьменніцы Веры Бурлак.

👉Паслухаць стары добры дэтэктыў можна тут

#аўдыёкніга
🎧 "Жаўнер і вужалка" - аўдыёкніга

Гэта аўтарская фэнтэзійная казка Алега Грушэцкага пра міфічных істотаў беларускага фальклору – Вужынага караля і яго дачок, прыгажунь - вужалак.

👉 Слухаць тут

#аўдыёкніга
🎧 Аўдыёкніга “Пітэр Пэн”

Класічны твор дзіцячай літаратуры выйшаў па-беларуску ў перакладзе Уладзя Лянкевіча і з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік у 2017 г.

👉 Цяпер яго можна паслухаць!

#аўдыёкніга
🎧 "Працэс" Франца Кафкі - ў беларускай агучцы

З'явілася новая аўдыёкніга сусветнага вядомага пісьменніка Франца Кафкі ў фармаце аўдыёкнігі.

Цяпер "Працэс" можна паслухаць.👍

👉 https://youtu.be/OYArCqGinQ4?feature=shared

#аўдыёкніга
🎧 “Тарас на Парнасе” - аўдыёкніга

Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
Што палясоўшчыкам служыў?
На Пуцявішчы, у Панаса,
Ён там ля лазьні блізка жыў.


Легендарны твор беларускай літратаруры 19 ст, які доўгі час лічыўся анананімным, а потым “займеў” аўтара - Канстанціна Вераніцына, выйшаў у аўдыёфармаце.👍

Цудоўная нагода яшчэ раз узгадаць вясёлыя прыгоды кемлівага дзядзькі Тараса!

👉 https://www.youtube.com/watch?v=VNiyxdLf_os&t=2s

#аўдыёкніга