Суполка беларускіх пісьменнікаў
955 subscribers
4.16K photos
3 videos
1 file
1.42K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
* * *
Ня стой жабрачкай ля парогу,
Дзе нават лісьця залатога
Табе шкадуе кінуць клён!

Ідзі і кліч з-пад дзірваноў
Сваіх загубленых сыноў.
Ідзі, крапі жывой вадою
З нікім ня знойдзеных крыніц,
Прынось ім з пашы сырадою,
Паі крывёю навальніц,
Дзіцём малым дзяліся з імі,
Дзяўчынай першай, любай, мілай...
Маліся, кленчы... падай ніц.

Прыйдзі на даўнія клады
І прачытай імёны тых,
Хто тут Ільля, хто тут Кастусь,
Каго
Кахала
Беларусь.

Дык мо разбудзіш? З-пад каменьня
Ўваскрэсьне зноў жывая плоць.
Тады паверым — ёсьць Гасподзь!
І пажадаем Блаславеньня.
...Навечна мову заняло
З нястачы любасьці і веры.
Давалі здрайцам здрайцаў мерай.
З нябыту ўваскрасала тло.

Ну што маўчыш,
Мая Айчына?

Віктар Слінка

#верш
Беларускам 💐

У гэты гожы дзянёк віншуем жанчын з вясной! І нагадваем цудоўны верш, які склаў некалі Янка Купала некалі для адной сваёй, а цяпер - для ўсіх нашых любых.

Мая жонка

Не хачу я жонкі
Не з сваёй старонкі,
Як я — багацейшай,
І як я — мудрэйшай.

Я вазьму такую,
К якой любасць чую,
Што мяне палюбіць,
Як сябе самую.

Будзем з ёю жыці
І долю хваліці,
Весці лад у хаце,
Дзетак гадаваці.

І так жыць па праве
Ў добрай будзем славе,
Покуль хаўтуроў нам
Злая смерць не справе.


Янка Купала


#верш