Суполка беларускіх пісьменнікаў
950 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
📅 Святу пісьменства і друку 30 гадоў

28 жніўня 1994 г. у Полацку ўпершыню было праведзенае Свята беларускага пісьменства і друку. 👍

Задума свята з’явілася ў Міністэрстве культуры і друку Беларусі пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і ВС Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 г. з’явілася пастанова аб заснаванні дзяржаўнага свята Дня беларускага пісьменства.🔥

З 1998 г. дата святкавання ўстаноўленая ў першую нядзелю верасня. Штораз для святкавання выбіраецца новы горад.
Сёлета свята пройдзе ў Івацэвічах.👍

#угэтыдзень
📅 95 гадоў таму памёр Паўлюк Трус

Паэт Па́вал Ада́мавіч Трус нарадзіўся 6 траўня 1904, в. Нізок, Уздзенскі р-н, — памёр 30 жніўня 1929, Менск).

***
Апала сінь… цвіце па-над раўнінай,
Вяргіні цвет асыпалі даўно,
І стынуць ў золаце асмуглыя рабіны,
Стаяць і журацца увечар пад акном.
І ў жоўтацвецені над ярам і далінай
Тане ў каўшах асенняе віно.
І спяць гаі… і сыплюцца лісты…
Звіняць акорды ў сэрцы маладым
.

#угэтыдзень
📅 200 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ходзькі

Нарадзіўся А. Ходзька 30.08.1804 у родавым маёнтку Крывічы Вілейскага павета Віленскай губ. у сям’і пісьменніка і грамадскага дзеяча ХІХ ст. Яна Ходзькі. Скончыў віленскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт.
📌 Сябраваў з Т. Занам, Я. Чачотам, А. Міцкевічам, уваходзіў у студэнцкае таварыства філаматаў.
📌 У 1829 г. на польскай мове выдаў зборнік «Паэзія», куды ўвайшлі заснаваныя на беларускіх фальклорных матэрыялах вершы, балады і элегіі.
📌 Выдаў кнігі «Узоры народнай паэзіі Персіі», «Персідская граматыка» і працы ў галіне славістыкі.
📌 Дажываў на эміграцыі памёр у Парыжы.

#угэтыдзень
📅 130 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Хлябцэвіч

Імя гэтага ўдзельніка беларускага грамадскага і літаратурнага жыцця пачатку ХХ ст. вядомае бадай толькі вузкаму колу даследчыкаў.

Уладзімір Хлябцэвіч нарадзіўся 03 верасня 1894 у Жыровічах, в., Слонімскі р-на, Гродзенская вобл.
📌 Пісаў вершы і карэспандэнцыі ў беларускія газеты пад псеўданімам “Халімончык”.
📌 Паходзіў з сям’і педагога і праваслаўнага святара Івана Хлябцэвіча, меў старэйшага брата Яўгена, які таксама прымаў актыўны ўдзел у літаратурнаграмадскім руху ў Пецярбургу, быў знаёмы і сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, у тым ліку з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цёткай.
📌 У. Хлябцэвіч трагічна загінуў пад час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Пецярбургу.
📌 Бацька Іван Хлябцэвіч па смерці сына напісаў на рускай мове невялікую кніжачку “Краткий биографический очерк студента В.И.Хлебцевича.”

#угэтыдзень
📅 310 гадоў таму нарадзіўся Міхал Карыцкі

Паэт-лацініст эпохі Асветніцтва, манах-езуіт, педагог, доктар філасофіі Міхал Карыцкі нарадзіўся 8 верасня 1714, в. Дзітрыкі Лідскага пав. Віленскага ваяв., памер 10 сакавіка 1781, Мінск)
📌 Паходзіў са шляхецкай сям’і, скончыў Віленскую іезуіцкую акадэмію, працаваў у Віленскай і Варшаўскай акадэміях выкладчыкам паэтыкі.
📌 Пачынальнік класіцызму як творчага метаду на нашых землях. Пісаў панегірыкі, элегіі, эпіграмы, пародыі лацінскай мовай (захавалася 25 вершаваных твораў).
📌 3 літаратурнага боку найбольш цікавая — эпічная паэма «Птушыны сейм». Яна напісана з нагоды абрання Станіслава Панятоўскага каралём Рэчы Паспалітай. Паэма ўяўляе алегорыю, дзе кароль паказаны ў выглядзе арла, а выбарчы сойм — у вобразе птушынага злёту.
📌 Пасля смерці М. Карыцкага яго творчы наробак быў упарадкаваны і выдадзены Полацкай езуіцкай акадэміяй, куды аўтар пераслаў свае творы незадоўга да смерці. Зборнік «Carmina» («Песні») выйшаў у 1817 годзе ў Полацку.

#угэтыдзень
📅 85 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Шурпа

Паэт Уладзімір Шурпа нарадзіўся 9 верасня 1939 г. в. Саволеўка Гродзенскага р-на. Памёр 10 кастрычніка 1998 г.
📌 Паходзіў з сялянскай сям’і. Скончыў 7-годку ў в. Абухава (Гродзенскі р-н), працаваў на Скідзельскай МТС, у 1964 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Гарадзенскага педінстытута.
📌 Працаваў настаўнікам, дырэктарам школаў у в. Ірцішкі і Жамыслаўль Іўеўскага р-на. З 1974 г. працаваў журналістам на Гродзенскім абласным радыё.
📌 Друкавацца пачаў з 1959 г. Вершы і апавяданні выходзілі ў “Гарадзенскай праўдзе” і шэрагу калектыўных зборнікаў, напрыклад - у зборніку літаратурнай Гарадзеншчыны „Краю мой – Нёман” (1986).
📌 У 1996 г. паэт выдаў у Гродне адзіную кнігу лірыкі “Перазвон адліг”.

На здымку сярод студэнтаў Гродзенскага педагагічнага - Уладзімір Шурпа справа ўнізе.

#угэтыдзень
⭐️ Янку Лайкову - 45

Паэт і крытык Іван Уладзіміравіч Лайкоў нарадзіўся 10 верасня 1979, у в. Новая Мётча, Барысаўскі р-н, Мінская вобл.).
🌺 Скончыў філфак БДУ і Універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Літаратурная работа».
🌺 Працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і ў часопісе «Маладосць».
🌺 Дэбютаваў у друку вершамі ў 1996 г.
🌺 Творы друкаваліся ў раённай і рэспубліканскай перыёдыцы.
🌺 Аўтар кніг вершаў: "Логіка пасткі" (2000), "Вогнепаклоннік" (2003).
🌺 Жыве і працуе ў Барысаве.

Віншуем і чакаем новых твораў! 💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ 15 верасня дзень бібліятэк

Сённня адзначаецца Дзень бібліятэк. Карыстаючыся з гэтай нагоды віншуем усіх датычных: бібліятэкараў, бібліяфілаў, літаратараў і чытачоў!💐💐💐

Не пакідайце ж бібліятэкі роднай!..😊😊😊

#угэтыдзень
📅 165 гадоў таму нарадзіўся Эпімах-Шыпіла

Браніслаў Эпімах-Шыпіла нарадзіўся 16 верасьня 1859, фальварак Судзіловічы Лепельскага пав. Віцебскай губ.— памёр 6 чэрвеня 1934, Ленінград)

📌 Увайшоў у гісторыю як мовазнаўца, літаратуразнаўца, фальклярыст і выдавец, патрыярх беларускага Адраджэння.
📌 Скончыў універсітэт у Санкт-Пецярбургу, стаў адным з ініцыятараў стварэння першай стагодздзяў выдавецкай суполкі «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» (1906—1914). У час І Сусветнай быў адным са стваральнікаў Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны.
📌 У сярэдзіне 1920-ых перабіраецца ў Беларусь і працуе ў Інбелкульце. У 1930-ых трапляе пад палітычныя рэпрэсіі. Памірае ў Ленінградзе.

#угэтыдзень
⭐️ Васілю Жуковічу - 85!

Нарадзіўся 21 верасня 1939, в. Забалацце, Брэсцкі павет, Палескае ваяводства.
🌺 Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут. Працаваў у брэсцкай раённай газеце «Заря над Бугом», на Брэсцкай студыі тэлебачання, у газеце «Знамя юности», выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва», у рэдакцыі часопіса «Полымя».
🌺 Друкуецца з 1956 г. Першы верш «Родныя мясціны» з’явіўся ў газеце «Піянер Беларусі». Працуе ў жанры лірычнага, публіцыстычнага і жартоўна-гумарыстычнага верша, байкі, прытчы, эпіграмы і інш.
🌺 Аўтар кніг: «Паклон», 1974, «Мелодыя святла», 1976, «Суседства», 1982, «Цана цішыні», 1985, «Твая місія», 1988, «Разняволенне», 1990, «У храме хараства і смутку», 2003, «Каханне радасці й пакуты», 2004, «Не завіце Радзіму малой», 2009, «Цудадзейны вітамін» і «Няўжо?..», 2011, «Золата лістападу», 2012 і інш.
🌺 Жыве ў Мінску.

Зычым здароўя ды натхнення! 💐💐💐

#угэтыдзень