Суполка беларускіх пісьменнікаў
958 subscribers
4.08K photos
3 videos
1 file
1.4K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
⭐️ “Час знешняй адсутнасці”

Працягваем знаёміць вас з водгукамі і рэзэнзіямі на кніжныя навінкі, што акумулюе партал “Новыя беларускія кнігі”.🔥

Сёння гэта водгукі адразу некалькіх аўтраў на кнігу паэткі і перакладчыцы Аксаны Данільчык “Час знешняй адсутнасці”.👍

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️Макс Шчур. Гудбай, Belle epoque

Лонгрыд ад “Літрадыё” - урывак з новага раману Макса Шчура.

Даведка:
Макс Шчур — паэт, перакладчык, празаік. Нарадзіўся 5 снежня 1977 г. у Берасці. Выдаў сем кніг вершаў і шэсць кніг прозы, за адну з якіх — раман “Завяршыць гештальт” (2015) — атрымаў Прэмію Гедройца. Пераклаў на беларускую мову “Алесіны прыгоды ў Цудазем’і” і “На тым баку Люстра” Льюіса Кэрала (2016) і іншыя творы сусветнай літаратуры, пераважна паэзіі.

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ «Дарагой маёй жонцы, сонейку майму яснаму...» - пра каханне Уладзіміра Караткевіча

Прапануем да чытання артыкул пра гісторыю кахання і цёплыя адносіны Уладзіміра Караткевіча з жонкай Валянцінай Нікіцінай:
“…яна ўпершыню сустрэлася з Караткевічам у цягніку Масква — Брэст, дзе яны апынуліся ў адным купэ. Валянціна чытала дэтэктыў на польскай мове, і гэта зацікавіла Уладзіміра. Так распачалася гаворка, у тым ліку і пра аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха» як адзін з цікавых для яе твораў беларускай літаратуры. Гэта было 2 лістапада 1967 года, а Караткевіч ехаў у Брэсцкі педагагічны інстытут на арганізаваную Уладзімірам Калеснікам студэнцкую канферэнцыю…”

👉 цалкам тут

#лонгрыд
⭐️ “Літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць” - гутарка з Быкавым

Працягваем знаёміць вас з матэрыяламі да 100-годдзя Васіля Быкава. І на гэты раз прапануем артыкул з “Літаратурнай Беларусі” - гэта гутарка з серыі «Рабочы стол пісьменніка», што адбылася 60 гадоў таму. Гутарка празаіка Васіля БЫКАВА перад самым зенітам ягонай творчай славы — і паэта, загадчыка літаддзела штотыднёвіка «Літаратура і Мастацтва» Анатоля ВЯРЦІНСКАГА. Гутарка на той час ужо сяброў у творчасці і жыцці.👍

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды»

Фрагмент гутаркі Юрася ЗАЛОСКІ з Васілём БЫКАВЫМ — пра ісціну, абагуленую ў мастацкай форме, гістарычную памяць, вайну, мараль і свабоду творчасці.👍

👉 чытаць тут

#лонгрыд
⭐️ Аргентынскі пас’янс. Ганна Янкута пра пошук (не)страчанага

Памяць — гэта рух праз падзеі і сітуацыі, з якіх мы наўздагон таму, што адбылося, складаем пэўныя патэрны. І лічым іх мінулым. Кожны крок па-за межы відавочнага — прыгода з непрадказальным фіналам. Кожная спроба паразумецца з чужым жыццём — рызыкоўны досвед асабістага самавызначэння. Дык што і каго шукае Ганна Янкута ў чужой аргентынскай зямлі? Запытайцеся ў мрояў Борхеса. Ценяў на могілках. Старых архіваў. Ці запіленай кружэлкі з тваім эмігранцкім танга, - новы тэкст ад пляцоўкі “Літрадыё” на нядзельнае чытанне

#лонгрыд
⭐️ Скрадальнік лекаў. Гагар Янай - водгук

Працягваем традыцыйнае знаёмства са свежымі водгкамі на выданні з пляцоўкі "Новыя беларускія кнігі".🔥

Сёння гэта пераклад на беларускую ізраільскай кнігі "Скрадальнік Лекаў" (пераклад П. Касцюкевіч).👍

"Найбольш аб’ектыўнае ўражанне ад невядомай кнігі будзе тады, калі ты нічога не ведаеш пра аўтара, ягонае імя табе нічога не кажа. Таму разгарнуўшы тэкст, я не палез у Вікіпедыю. Пачытаў.
І зразумеў, што я зайздрошчу аўтару. Гэта адна з тых адзінак кніг, якія б хацеў напісаць я сам."


👉 Водгук на кнігу цалкам

#лонгрыд
⭐️ Між Пачатку і Спачыну

Нядзельны лонгрыд ад новай "Літаратурнай Беларусі" - вершы Антаніны Хатэнкі.

***
Між Айчыны і чужыны
б’ецца лёс напятай жылай.
А над лёсам — цёмны цень.
І святыя на куце.
Пахінуся да Айчыны —
ані звання, ані чыну.
А чужына, як спружына,
закруціла, закружыла —
аніяк не разбяру,
што прыгорнецца да рук:
ці спагада, ці праклён,
ці расада, ці быллё...
Над Айчынаю й чужынай
плача доля неспажынна:
што пасеяць, што пажаць?..
Скрозь душу — імжа, мяжа.

👉 Усю нізку свежых вершаў паэткі можна прачытаць тут

#лонгрыд
⭐️ Узгадваючы "Тараса на Парнасе"

"130 гадоў таму ў газеце «Мінскі лісток» упершыню пабачыла свет ананімная паэма «Тарас на Парнасе», твор, ахутаны таямніцамі з самага пачатку свайго існавання і дагэтуль. І, здаецца, таямніцы яго не скончацца ніколі. Так склалася, што прафесійная, аўтарская беларуская літаратура бярэ пачатак ад двух твораў, аўтары якіх якраз-такі былі невядомыя. Ці думалі асобы, якія стваралі «Энеіду навыварат» і «Тараса на Парнасе», наколькі важнае значэнне адыграюць іх сачыненні ў айчыннай культуры?" 👍

👉 Чытаць артыкул Марыі Шамякінай

#лонгрыд
📙“Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка” - у перакладзе Ігара Кулікова

Знаёмім вас з грунтоўным водгукам на пераклад эпахальнага твора сусветнай літаратуры, што да беларускай быў перакладзены ўжо больш чым на 90 моваў свету - на першы том трылогіі Дж. Р. Р. Толкіена “Валадар Пярсцёнкаў”, што выйшаў з друку ў перакладзе Ігара Кулікова. Аўтар - Андрэй Строцаў.🔥

#лонгрыд