Суполка беларускіх пісьменнікаў
950 subscribers
4.17K photos
3 videos
1 file
1.43K links
Навіны і гісторыя, тэксты, цікавосткі, кніжныя навінкі, крытыка.
Download Telegram
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Дашчанік❗️

Гэтак завецца будыніна з дошак. 🧐

1. Толькі ля дашчаніка, прыхінуўшыся плячом да вуглавой дошкі, Канапелька задыханым і стомленым голасам прапрасіў: - Вінтоўку ў мяне з пляча здымі… А. Савіцкі

2. Я ўжо і кватэру напытваў, недалёка ад санаторыя. Катушок у дашчаніку, як ложак усунуць… П. Місько

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Бабіць❗️

Гэта значыць - прымаць роды. Выраз ужываўся ў адносінах да павівальнай бабкі.🧐

1. А бабкі-павітухі я наогул не меў, бо мяне не бабіла, а прымала, як гаварыла маці, дзяжурная акушэрка. Я. Брыль

2. За бабку ў Сахвеі была Ціткова жонка, старая Рыпіна. У Верамейках яна шмат у каго бабіла, а ў Сахвеі - другі раз. І. Чыгрынаў

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Сябрына❗️

так называецца кола сяброў ці сяброўскае застолле. 🧐

Вось дык дзіўная сябрына, што за дружны люд такі, тут магутныя мужчыны і дзяды, і хлапчукі. П. Броўка

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Вочап❗️

Так завецца жэрдка ў канструкцыі пад’ёмнага механізму калодзежа да якой мацуецца вядро. 🧐

Цётка ўзялася за вочап і зачэрпвала вады, але вось жа паспрабуй уліць у карыта. М. Лужанін

Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. І. Мележ

#гаворка
🧐 Моўны лікбез

Памятка пра папулярную і прыкрую моўную памылку: "густ"-"смак"

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Рáта ❗️

Гэтак называецца адна з частак агульнай выплаты (частка пазыкі). 🧐

1. Узяў хату на выплату, штогод выплачваў наступную рату, і так выплата расцягнулася на многа год. К. Чорны

2. Тым часам з’явілася старажыха, аму пасёлак плаціў за ахову дач узімку, прышла сыскваць з нас недаплачаную рату. М. Лужанін

#гаворка
Прыказка на кожны дзень

Хто як хоча, той так і плача: хто ў кулак, а хто ніяк. 😔

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Лой❗️

гэтак называецца - нутраны тлушч ялавічыны ці барана.🧐

1. Самым большым далікатэсам была смажаная бульба, кансерваваная з лоем фасоля… С. Грахоўскі

2. Хто яго ведае, ці авечы, ці гавяджы: чаго не ведаю, таго не скажу, але лой добры. К. Чорны.

3. Я застаўся з машыністам, якому дзяўчынка прынесла абед - паўглечыка малака і запраўленыя лоем бульбяныя аладкі ў місачцы. Т. Хадкевіч.

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Зэдлік
❗️

Так завецца маленькая хатняя скамеечка.🧐

1. Спяшаюць гледачы ў клуб - хто з зэдлікам, хто з табурэткай… Р. Барадулін.
2. Мне даражэй за ўсё на свеце вось гэты зэдлік і услон. Я. Пушча.

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Пятроўка
❗️

Летні час (чэрвень), на які прыпадаў Пятроўскі пост. 🧐

Калі гэта было? - Ды на пятроўку. Акурат на пятроўку, ага… В. Быкаў.

Мы пасцілі не толькі ў пятроўку ці ў піліпаўку, але і кожную сераду і пятніцу. М. Лужанін

#гаворка
💡У беларускай мове ёсць процьма цікавых слоўцаў, якія да ўсяго, з'яўляюцца безэквівалентнымі.
Бярыце іх на ўзбраенне, і вашая мова стане багацейшай! 🔥

❗️Шнур
❗️

вузкая палоска зямлі выдзеленая пад ворыва.🧐

Шнур быў, праўда кажучы, ані большы ані выгаднейшы, ані зямліца на ім не лепшая, - можа нават горшая, бо пры канцы шнура была страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла... Ядвігін Ш.

#гаворка