FBBA - Free Belarus Business Award
107 subscribers
156 photos
38 videos
134 links
Конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой.
Пры фінансаванні ЕЗ.

Запоўніць заяўку https://forms.monday.com/forms/f7394cde46f533c565ea33877769d7e8?r=use1

https://www.facebook.com/freebelarusbusinessaward/
https://www.instagram.com/freebelarusbusinessaward/
Download Telegram
⚡️Увага, канкурсанты! Набліжаецца дэдлайн па запаўненні анкеты для ўдзелу ў 2 этапе.

Калі ласка, уважліва запаўняйце анкету, давайце максімальна падрабязныя адказы на ўсе пытанні, гэта дапаможа членам журы слушна ацаніць ваш бізнес. Уся неабходная інфармацыя знаходзіцца на вашых электронных скрынях, правярайце ў тым ліку тэчку "спам" і іншыя.

Абавязковым пунктам у анкеце з’яўляюцца фота і відэа матэрыялы, у якіх вы можаце раскрыць, напрыклад:

▫️Працэс стварэння вашага прадукта.
▫️Гісторыю вашага бізнесу.
▫️Вынікі і дасягненні дзейнасці вашай кампаніі.
▫️Распавесці аб працы вашай каманды.
▫️Як вашая дзейнасць уплывае на грамадства.
▫️Інфармацыю аб узнагародах і інш.

✔️Матэрыялы прадастаўляйце ў выглядзе спасылак, калі вы даяце спасылку на Google Drive, калі ласка, пераканайцеся, што фота знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Анкету неабходна запоўніць да 31 ліпеня (23:59 па часе СЕТ).
📩 Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✔️Увага, канкурсанты III Free Belarus Business Award! Набліжаецца дэдлайн па запаўненні анкеты для ўдзелу ў 2 этапе.

Апошні дзень падачы — 31 ліпеня (23:59 па часе CET). Калі ласка, уважліва запаўняйце анкету, давайце максімальна падрабязныя адказы на ўсе пытанні, гэта дапаможа членам журы слушна ацаніць ваш бізнес. Уся неабходная інфармацыя знаходзіцца на вашых электронных скрынях, правярайце ў тым ліку тэчку “спам” і іншыя.

Зычым поспехаў!

⭐️ Нагадваем, што ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 20 верасня ў Варшаве, у межах VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе, які ладзіць @abbabusiness. Запрашаем, плануйце паездку ўжо цяпер!

📩 Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на freebelaward@abbabusiness.org.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Засталося 3 дні на адпраўку анкет на ўдзел у другім этапе конкурсу III Free Belarus Business Award.

Апошні дзень падачы — 31 ліпеня, серада (23:59 па часе CET). Анкеты мы выслалі на вашыя электронныя скрыні, правярайце ў тым ліку тэчку “спам” і іншыя.

Важныя моманты:

▪️ Усе анкеты павінны быць запоўнены на ангельскай мове. Недасканалае валоданне ангельскай не паўплывае на рашэнне аб удзеле.
▪️ Анкету павінен падаваць: для ІП — непасрэдна сам ІП; для юрыдычных асобаў — уласнік або адзін з уласнікаў (грамадзянін Беларусі).
▪️ Аргкамітэт не мае права дапаўняць ці выпраўляць пададзеныя анкеты. Для ацэнкі будзе разглядацца толькі інфармацыя, указаная ў анкеце. Калі вам неабходна ўнесці змены, варта цалкам запоўніць новую анкету. Да адзнакі будзе прымацца толькі апошняя версія анкеты.
▪️ Тэчка на Google-дыску з файламі для анкеты павінна мець адчынены доступ для прагляду.
▪️ Захавайце копію вашай анкеты перад адпраўкай. Аргкамітэт не распаўсюджвае інфармацыю, пададзеную ўдзельнікамі.

⭐️ Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 20 верасня ў Варшаве, у межах VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе, які ладзіць @abbabusiness. Запрашаем, плануйце паездку ўжо цяпер!

Па пытаннях звяртайцеся на freebelaward@abbabusiness.org #FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Пачынаем знаёмства з журы конкурсу беларускіх бізнесаў III Free Belarus Business Award. Першы прадстаўнік каманды журы — Дэвід Мюліх (David Mullich).

Дэвід — дызайнер і прадзюсар відэагульняў, які распрацоўваў праекты для Activision, Disney, Electronic Arts, Mattel, Spin Master, The 3DO Company і шматлікіх іншых. На Gamification World Congress 2014 у Барселоне ён заняў 14-е месца ў рэйтынгу "Gamification Guru" у сацыяльных сетках.

Дэвід Мюліх пачаў кар'еру ў гульнявой індустрыі ў якасці незалежнага дызайнера і праграміста і за сваю 40-гадовую кар'еру стаў памочнікам прадзюсара ў Disney Software, прадзюсарам у Activision, крэатыўным дырэктарам у Cyberdreams, дырэктарам у 3DO Company, выканаўчым прадзюсарам у кампаніі цацак Spin Master і віцэ-прэзідэнтам па распрацоўцы праграмнага забеспячэння ў Edu-Ware.

Ён выступаў на канферэнцыі распрацоўнікаў гульняў Casual Connect, Games Gathering (Кіеў), Scottish Games Conference, Wargaming. net (Мінск), New York Film Academy і інш. Быў суддзём конкурсу лічбавага мастацтва Crystal Canvas і студэнцкага конкурсу Games For Change.

Цяпер Дэвід — прафесар гульнявога дызайну ў каледжы дызайну ArtCenter у Пасадэне, Каліфорнія і выкладчык гісторыі гульняў у Otis College of Art and Design, а таксама незалежны кансультант па гульнявым дызайне.

⚡️Нагадваем, што 20 верасня ў Варшаве мы чакаем намінантаў III Free Belarus Business Award на ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў у межах VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе, які ладзіць @abbabusiness.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Працягваем знаёмства з журы прэміі III Free Belarus Business Award. Прадстаўляем вашай увазе Юстыну Арлоўску.

Юстына з'яўляецца менеджаркай у дзяржаўным, адукацыйным і крэатыўных сектарах у Польшчы. Яна атрымала ступень па эканоміцы ў Варшаўскай школе эканомікі і вывучала фінансы ва Універсітэце Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. З'ялецца акывісткай, якая прасоўвае мультыкультурніцкую спадчыну былой Рэчы Паспалітай і ўмацоўвае сувязі ў польскай дыяспары па ўсім свеце.

У 2015 годзе занавала Форум лідараў аўстралійскага бізнесу (цяпер — Польска-аўстраійскі форум), які працягвае аб'ядноўваць польскую супольнасць у Аўстраліі. Юстына займала такія пасады ў Польшчы як высокі прадстаўнік прэм'ер-міністра па дзяржаўных тэхналогіях, а таксама высокі прадстаўнік міністра адукацыі і навукі па лічбавай трансфармацыі.

За свае дасягненні Юстына атрымала мноства прэстыжных узнагарод, у тым ліку: Forbes 30 Under 30, Forbes Women’s Master of Linkedin, Digital Shaper, Digital Eagle Award і Innovative Eagle Award. Навучаецца ў магістратуры Прыстанскай школы дзяржаўных і міжнароных адносінаў.

🙌 Ганарымся ўдзелам Юстыны ў камандзе журы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award!

⚡️Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя 20 верасня ў Варшаве у межах VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе, які ладзіць @abbabusiness. Запрашаем на гэтую прыгожую і знакавую падзею, плануйце паездку ўжо цяпер!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Магчымасць выйграць 5000 еўра на развіццё бізнесу! Да 18 жніўня прымаюцца заяўкі на ўдзел у конкурсе беларускіх бізнесаў за мяжой IV Free Belarus Business Award.

5 намінацый, €25000 прызавы фонд, онлайн-падача заявак і удзел у конкурсе, інфармацыйная і медыйная падтрымка ад @abba_business_

➡️ Дасылайце заяўкі да 18.08.2024, 23.59 (СЕТ).
✉️ Па ўсіх пытаннях пішыце на freebelaward@abbabusiness.org.

За водгук пра конкурс дзякуем Ірыне Церахавай, сузаснавальніцы кампаніі Banalytycs, пераможцы II Free Belarus Business Award у намінацыі "Інавацыйны бізнес года".

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Прадстаўляем чарговую экспертку з каманды журы прэміі III Free Belarus Business Award — Олену Коліхаву (Olena Kolikhova).

Олена мае больш за 10-гадовы досвед працы ў экасістэме ІТ і стартапаў, досвед кіравання глабальнымі і шырокавядомымі на рынку праектамі, а таксама стварэння і ўкаранення прадуктаў SaaS, AI, Cloud. Яе ўнёсак у індустрыю быў адзначаны ў прэстыжных справаздачах, такіх як Strong Women in IT 2023, TOP 100 Women from the CEE VC і Startup Ecosystem 2022.

Апроч сваёй працы, Олена займаецца выхаваннем новага пакалення лідараў шляхам актыўнага настаўніцтва ў розных праграмах для стартапаў і жанчын, а таксама дзеліцца сваім досведам у якасці лектаркі па інавацыях і кіраванню стартапамі.

⚡️Нагадваем, што 20 верасня ў Варшаве мы чакаем намінантаў III Free Belarus Business Award на ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў у межах VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе, які ладзіць @abbabusiness.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на freebelaward@abbabusiness.org.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Запрашаем на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу III Free Belarus Business Award!

Цырымонія адбудзецца ў Варшаве, у межах VII Беларускага бізнес-форуму ў Еўропе, які ладзіць @abbabusiness. Удзельнікі і намінанты конкурсу, калі ласка, зарэгіструйцеся на ўдзел у цырымоніі праз запрашэнне на вашых электронных скрынях.

✔️З радасцю паведамляем, што распачалася рэгістрацыя на бізнес-форум у Варшаве! Далучайцеся да ўдзелу, каб даведацца, як знайсці фінансаванне на сваю справу, пазнаёміцца з дасведчанымі прадпрымальнікамі, атрымаць кваліфікаваныя парады і эксклюзіўную інфармацыю для развіцця вашых бізнесаў.

📍20 верасня, Варшава, Hotel Sheraton Grand.
16:30-18:00 Нэтворкінг з удзельнікамі #BusinessForumEurope і рэгістрацыя на цырымонію.
18:00-21:00 Урачыстае абвяшчэнне пераможцаў ІІІ Free Belarus Business Award.

Чакаем вас!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Мы рады аб'явіць пераможцаў ІІІ прэміі Free Belarus Business Award!

Гэты конкурс аб'ядноўвае беларускіх прадпрымальнікаў, якія развіваюць свой бізнес за межамі краіны, і дае ім магчымасць паказаць свае таленты і інавацыйныя ідэі, пазмагацца за прэстыжныя намінацыі і выйграць грашовую прэмію на развіццё свайго бізнесу.

У фінал ІІІ Free Belarus Business Award выйшлі 10 кампаній, сярод якіх міжнароднае журы абрала найлепшых у намінацыях:

🏆 Eco Business: GlaBus — распрацоўка экалагічна чыстых тэхналогій і матэрыялаў для дарожнага будаўніцтва.
🏆 Business Lady: SHESAIDLYN — кампанія спецыялізуецца на вытворчасці натуральнай касметыкі для цела на аснове алеяў і парфумаваных аддушак.

⭐️ Віншуем пераможцаў!

Free Belarus Business Award не толькі адзначае найлепшых, але і стварае пляцоўку для зносін, абмену досведам і пошуку партнёраў у атмасферы ўзаемападтрымкі і сяброўства. Гэта конкурс, у якім можа прыняць удзел бізнес любога памеру ці вопыту. Галоўнае — уменне заявіць пра сябе, жаданне развівацца і дамагацца новых вышынь!

✔️ Прымайце ўдзел у нашых наступных конкурсах, далучайцеся да супольнасці бізнесоўцаў @abbabusiness. Разам будуем будучыню, поўную магчымасцяў і новых гарызонтаў!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Дзелімся яркімі момантамі з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award.

Гэты вечар стаў не проста ўрачыстасцю, але і месцам, дзе нараджаліся новыя кантакты, ідэі і магчымасці для далейшага развіцця беларускай прадпрымальніцкай супольнасці.

🙌 Дзякуем усім удзельнікам конкурсу, якія прыехалі на цырымонію з розных гарадоў, прадстаўнікам СМІ, высокім гасцям і ўсім прысутным за гэты цудоўны вечар у атмасферы ўзаемнай падтрымкі і яднання!

▫️Хутка мы пачнем распавядаць падрабязней пра фіналістаў і пераможцаў IIIFBBA, сачыце за абнаўленнямі на старонках прэміі: Instagram / Facebook.

📸 Па спасылцы — фотасправаздача з цырымоніі. Шукайце сябе на здымках, дзяліцеся ў сваіх сацсетках і абавязкова адзначайце старонкі FBBA і АВВА.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award — як гэта было🎉

На ўрачыстым вечары 20 верасня ў Варшаве мы ўзнагародзілі найлепшых бізнесоўцаў у намінацыях Eco Business і Business Lady.

🏆 Eco Business: GlaBus — распрацоўка экалагічна чыстых тэхналогій і матэрыялаў для дарожнага будаўніцтва.
🏆 Business Lady: SHESAIDLYN — кампанія спецыялізуецца на вытворчасці натуральнай касметыкі для цела на аснове алеяў і парфумаваных аддушак.
🏆Art Business: Gutenberg Publisher — Еўрапейскае беларускае выдавецтва.

Віншуем з заслужанай перамогай! Падрабязней пра фіналістаў і пераможцаў IIIFBBA мы будзем распавядаць на старонках прэміі, сачыце за абнаўленнямі ў Instagram і Facebook.

⭐️Free Belarus Business Award не толькі адзначае найлепшых і дае грашовую прэмію на развіццё бізнесу, але і стварае пляцоўку для зносін, абмену досведам і пошуку партнёраў у атмасферы ўзаемападтрымкі і сяброўства.

Далучайцеся да супольнасці @abbabusiness, прымайце ўдзел у нашых падзеях — мы ствараем найлепшыя магчымасці для вас!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Надышоў час бліжэй пазнаёміцца з пераможцамі III Free Belarus Business Award.

Кампанія GlaBus — распрацоўшчык экалагічна чыстых тэхналогій для дарожнага будаўніцтва — уразіла журы конкурсу сваёй інавацыйнай дзейнасцю. GlaBus ствараюць матэрыялы, якія мінімізуюць выкіды вуглякіслага газу, памяншаюць экалагічныя рызыкі і ў будучыні дазволяць цалкам адмовіцца ад вуглевадародаў у будаўніцтве.

▪️Адным з ключавых дасягненняў GlaBus стала стварэнне матэрыялу, які паглынае вуглякіслы газ з атмасферы і можа выкарыстоўвацца пры перапрацоўцы старога асфальту для стварэння новага пакрыцця, што не толькі паляпшае экалагічныя паказчыкі, але і з'яўляецца эканамічна эфектыўным рашэннем.

GlaBus актыўна супрацоўнічае з польскімі даследчымі інстытутамі і будаўнічымі кампаніямі, мае ўласную навуковую лабараторыю для распрацоўкі і тэставання новых матэрыялаў. Іх місія — поўнае выключэнне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе пры будаўніцтве дарог.

☀️ Віншуем з перамогай і спадзяемся, што грашовая прэмія III Free Belarus Business Award дапаможа ў далейшым развіцці кампаніі!

#FBBA_winners

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Пераможцы III Free Belarus Business Award у намінацыі "Business Lady" — SHESAIDLYN!

Алена Карчэўская — заснавальніца сямейнай рамеснай вытворчасці натуральнай касметыкі, якая месціцца ў самым сэрцы Варшавы. Алена — сапраўдны прыклад рашучасці і сілы духу, бо яна пачала ствараць сваю касметыку на кухні ўласнага дома ў Гомелі, а цяпер яе брэнд SHESAIDLYN сертыфікаваны ў ЕС і актыўна развіваецца на польскім рынку.

▪️Місія SHESAIDLYN — рэвалюцыя ў падыходзе да прыгажосці. Алена імкнецца разбурыць стэрэатыпы аб тым, што натуральныя прадукты не могуць быць стылёвымі і эфектыўнымі. Прадукцыя кампаніі не толькі бяспечная для здароўя, але і экалагічная: вытворчасць не стварае адходаў, а ўпакоўка цалкам перапрацоўваецца. Брэнд актыўна падтрымлівае адказнае спажыванне і мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

На дадзены момант SHESAIDLYN налічвае 12 сертыфікаваных прадуктаў, супрацоўнічае як з прыватнымі кліентамі (B2C), так і з бізнес-партнёрамі (B2B). Больш за тое, кампанія падтрымлівае беларускіх палітвязняў і іх сем'і, дасылае сваю прадукцыю палітзняволеным жанчынам.

☀️ Верым, што наперадзе ў SHESAIDLYN — толькі светлая будучыня!

#FBBA_winners

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Пераможцы III Free Belarus Business Award у намінацыі "Арт-бізнес" — выдавецтва Gutenberg!

Выдавецтва, заснаванае беларусамі ў Польшчы — гэта культурніцкая ініцыятыва, накіраваная на падтрымку беларускай мовы і мастацтва ва ўмовах жорсткай цэнзуры і рэпрэсій у Беларусі. Gutenberg выдае кнігі і настольныя гульні на беларускай мове для ўсіх беларусаў за мяжой і нават імкнецца дастаўляць кнігі ў родную краіну. Выдавецтва таксама выпускае настольныя гульні на беларускай і англійскай мовах.

▪️Місія Gutenberg Publisher — гэта падтрымка еўрапейскай ідэнтычнасці беларусаў, абарона правоў чалавека і барацьба з дыктатурай. Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з беларускімі мастакамі, ствараючы прыгожыя і канкурэнтаздольныя кнігі і настольныя гульні, адзначаныя асаблівым знакам No AI Content Inside, які гарантуе, што праца выкананая чалавекам без выкарыстання штучнага інтэлекту.

☀️ Віншуем з перамогай і спадзяемся, што грашовая прэмія III Free Belarus Business Award дапаможа ў далейшым развіцці выдавецтва.

#FBBA_winners

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Пазнаёмцеся з фіналістам III Free Belarus Business Award у намінацыі "Бізнес-лэдзі" — кампаніяй A2.PRINT!

Гэта беларуская кампанія, заснаваная ў Літве, якая займаецца вытворчасцю ўнікальных сувеніраў і адзення з эксклюзіўнымі прынтамі, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну Беларусі і Літвы. A2.PRINT прапануе індывідуальныя рашэнні па нанясенні малюнкаў на тэкстыль, кераміку, шкло, метал і іншыя матэрыялы, а таксама распрацоўвае тэматычныя калекцыі адзення і аксесуараў.

▪️A2.PRINT стала супрацоўнічае з мастакамі і дызайнерамі для стварэння ўнікальных, высакаякасных прадуктаў, якія адлюстроўваюць беларускую культуру. Кампанія актыўна працуе над захаваннем беларускай ідэнтычнасці за мяжой, падтрымліваючы нашыя культурныя каштоўнасці.

☀️ Мы шчыра радыя бачыць такія паспяховыя беларускія праекты і віншуем з выхадам у фінал! Гэта сведчыць пра высокі ўзровень кампаніі і мы ўпэўненыя, што наперадзе ў A2.PRINT яшчэ шмат дасягненняў!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Фіналіст III Free Belarus Business Award у намінацыі "Art Business" — Soroka Crowns!

Дызайнерка Ганна Лабацэвіч стварае ўнікальныя галаўныя ўборы для тэматычных фотасесій, фестываляў і асаблівых мерапрыемстваў. Кожны выраб — гэта ўвасабленне фантазій і крэатыўных ідэй, напоўненых магіяй і чараўніцтвам.

▪️Шлях Ганны як дызайнеркі пачаўся ў 2020 годзе ў Беларусі са стварэння кветкавых вянкоў у бела-чырвоных колерах. Нягледзячы на пераезд з краіны, яна падтрымлівае сувязь з беларускай супольнасцю. Гатовыя вырабы можна знайсці ва онлайн-краме, а таксама аформіць індывідуальны заказ праз Instagram.

☀️ Зычым Soroka Crowns далейшага творчага росту!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Пазнаёмцеся з фіналістамі III Free Belarus Business Award у намінацыях "Эка-бізнес" і "Арт-бізнес"!

Zhuravel Tattoo — тату-студыя, якая не толькі стварае унікальныя дызайны татуіровак любой складанасці і стылю, але і дапамагае сваім кліентам выказаць іх індывідуальнасць. У студыі таксама праводзяць навучанне студэнтаў мастацтву тату.

▪️Што адметна — Zhuravel Tattoo — гэта экалагічна адказны бізнес. Студыя строга сочыць за правільным зборам адходаў і іх утылізацыяй. Для працы выкарыстоўваюцца толькі матэрыялы, ухваленыя Еўразвязам. Тату-іголкі і іншыя біялагічна небяспечныя адходы правільна ўтылізуюцца праз спецыялізаваныя кампаніі.

Zhuravel Tattoo аб'ядноўвае ў сваёй працы мастацтва і клопат пра экалогію. ☀️Віншуем з заслужаным выхадам у фінал конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой і жадаем далейшых поспехаў!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Фіналіст III Free Belarus Business Award у намінацыі "Бізнес-лэдзі" — BizCurator!

Гэта кампанія, якая аказвае поўнае суправаджэнне па рэгістрацыі і развіццю бізнесу ў Польшчы. Заснавальніца і кіраўніца BizCurator, Дзіяна Малінчык, прайшла шлях ад студэнткі да паспяховай прадпрымальніцы. Сёння BizCurator дапамагае як беларускім, так і ўкраінскім прадпрымальнікам легальна пераносіць бізнес у Польшчу і падтрымлівае іх на ўсіх этапах.

Ключавыя напрамкі працы BizCurator:
▫️Рэгістрацыя бізнесу і кансультацыі па падатках і юрыдычных пытаннях.
▫️Падтрымка ў найманні супрацоўнікаў і падрыхтоўцы юрыдычных дакументаў.
▫️Дапамога ў атрыманні грантаў ад польскага ўрада і садзейнічанне ў легалізацыі бізнесу.
▫️Правядзенне семінараў для тых, хто плануе адкрыць сваю справу ў Польшчы.

Як кіраўніца кампаніі, Дзіяна актыўна ўдзельнічае ў дзелавых сустрэчах з польскімі ўладамі і прадстаўнікамі бізнесу, выступае ў абарону інтарэсаў беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой. З'яуляецца амбасадаркай Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

☀️Упэўненыя, што ў BizCurator наперадзе вялікія поспехі!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Пазнаёмцеся з фіналістам III Free Belarus Business Award у намінацыі "Эка-бізнес"!

Прадпрымальнік Юры Касач працуе над праектам, які накіраваны на стварэнне ўнікальных тэхналогій і прадуктаў, якія мінімізуюць негатыўнае ўздзеянне чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе. Адным з галоўных дасягненняў з'яўляецца распрацоўка грануляванага комплексу KOS 65 ACH, які вырашае мноства экалагічных задачаў:

▫️Зніжэнне выкарыстання штучных угнаенняў і пестыцыдаў: прадукт паляпшае мікрабіялагічную актыўнасць глебы і спрыяе яе ўрадлівасці.
▫️Паглынанне метану: сарбент ўлоўлівае метан, зніжае выкіды парніковых газаў.
▫️Азеляненне пустыняў: прадукт дапамагае ствараць урадлівы пласт у засушлівых рэгіёнах.
▫️Утылізацыя адходаў: тэхналогія дазваляе перапрацоўваць розныя віды адходаў, у тым ліку радыеактыўныя матэрыялы.
▫️Рэгуляцыя тэмпературы: KOS 65 ACH паглынае сонечную энергію, дапамагае ў барацьбе са зменай клімату.

Юры актыўна супрацоўнічае з экалагічнымі арганізацыямі, навуковымі інстытутамі і ўрадамі, каб палепшыць экалагічныя стандарты і практыкі. Яго падыход да сумяшчэння эканамічнай выгады і экалагічнай адказнасці заслугоўвае прызнання і захаплення ☀️

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Фіналіст III Free Belarus Business Award у намінацыі "Бізнес лэдзі" — моўная школа LVS Language School пад кіраўніцтвам Аляксандры Дойніч!

Гэта не проста школа замежных моў, а падтрымка і камфорт для тых, хто толькі пачынае сваё жыццё ў новай краіне. У школе прапануюцца як індывідуальныя заняткі з выкладчыкам, так і ўрокі з носьбітамі мовы, якія дазваляюць пагрузіцца ў культуру і мову краіны. Навучанне заснавана на інтэрактыўных платформах і аўтэнтычных матэрыялах, каб даць студэнтам найлепшыя ўмовы для вывучэння.

LVS Language School праводзіць таксама моўныя лагеры, майстар-класы і кінапаказы, мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, якія дапамагаюць адчуць сябе часткай новага асяроддзя.

✔️ Мы распавялі пра ўсіх пераможцаў і намінантаў конкурсу III Free Belarus Business Award, і ўжо зусім хутка даведаемся імёны пераможцаў IV Free Belarus Business Award! Сачыце за нашымі старонкамі.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM