FBBA - Free Belarus Business Award
107 subscribers
157 photos
38 videos
134 links
Конкурс беларускіх бізнесаў за мяжой.
Пры фінансаванні ЕЗ.

Запоўніць заяўку https://forms.monday.com/forms/f7394cde46f533c565ea33877769d7e8?r=use1

https://www.facebook.com/freebelarusbusinessaward/
https://www.instagram.com/freebelarusbusinessaward/
Download Telegram
Forwarded from Белсат
🏆 Лепшыя бізнесоўцы атрымалі ўзнагароды на ўжо VII Беларускім бізнес-форуме, які прайшоў у Варшаве

Больш за 150 удзельнікаў, дзясяткі спікераў, узнёслая атмасфера. Вянцом канферэнцыі, якую ладзіць асацыяцыя ABBA, стала урачыстае ўручэнне прэміі «Бізнес вольнай Беларусі» («Free Belarus Business Awards»).

👉 Пачытаць, што адбывалася на форуме, а таксама, хто з беларускіх бізнэсоўцаў замежжа атрымаў узнагароды можна ПА СПАСЫЛЦЫ
🎉 Мы рады аб'явіць пераможцаў ІІІ прэміі Free Belarus Business Award!

Гэты конкурс аб'ядноўвае беларускіх прадпрымальнікаў, якія развіваюць свой бізнес за межамі краіны, і дае ім магчымасць паказаць свае таленты і інавацыйныя ідэі, пазмагацца за прэстыжныя намінацыі і выйграць грашовую прэмію на развіццё свайго бізнесу.

У фінал ІІІ Free Belarus Business Award выйшлі 10 кампаній, сярод якіх міжнароднае журы абрала найлепшых у намінацыях:

🏆 Eco Business: GlaBus — распрацоўка экалагічна чыстых тэхналогій і матэрыялаў для дарожнага будаўніцтва.
🏆 Business Lady: SHESAIDLYN — кампанія спецыялізуецца на вытворчасці натуральнай касметыкі для цела на аснове алеяў і парфумаваных аддушак.

⭐️ Віншуем пераможцаў!

Free Belarus Business Award не толькі адзначае найлепшых, але і стварае пляцоўку для зносін, абмену досведам і пошуку партнёраў у атмасферы ўзаемападтрымкі і сяброўства. Гэта конкурс, у якім можа прыняць удзел бізнес любога памеру ці вопыту. Галоўнае — уменне заявіць пра сябе, жаданне развівацца і дамагацца новых вышынь!

✔️ Прымайце ўдзел у нашых наступных конкурсах, далучайцеся да супольнасці бізнесоўцаў @abbabusiness. Разам будуем будучыню, поўную магчымасцяў і новых гарызонтаў!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Дзелімся яркімі момантамі з цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой ІІІ Free Belarus Business Award.

Гэты вечар стаў не проста ўрачыстасцю, але і месцам, дзе нараджаліся новыя кантакты, ідэі і магчымасці для далейшага развіцця беларускай прадпрымальніцкай супольнасці.

🙌 Дзякуем усім удзельнікам конкурсу, якія прыехалі на цырымонію з розных гарадоў, прадстаўнікам СМІ, высокім гасцям і ўсім прысутным за гэты цудоўны вечар у атмасферы ўзаемнай падтрымкі і яднання!

▫️Хутка мы пачнем распавядаць падрабязней пра фіналістаў і пераможцаў IIIFBBA, сачыце за абнаўленнямі на старонках прэміі: Instagram / Facebook.

📸 Па спасылцы — фотасправаздача з цырымоніі. Шукайце сябе на здымках, дзяліцеся ў сваіх сацсетках і абавязкова адзначайце старонкі FBBA і АВВА.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abba_business_ пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 Засталося 3 дні на адпраўку анкет на ўдзел у другім этапе конкурсу IV Free Belarus Business Award.

Апошні дзень падачы — 27 верасня, пятніца (23:59 па часе CET). Анкеты для запаўнення знаходзяцца на вашых электронных скрынях, правярайце ў тым ліку тэчку “спам” і іншыя.

Важныя моманты:
▪️Анкету павінен падаваць:
▫️Для ІП — непасрэдна сам прадпрымальнік;
▫️Для юрыдычных асобаў — уласнік або адзін з уласнікаў (грамадзянін Беларусі), які мае права прадстаўляць арганізацыю згодна з заканадаўствам рэзідэнцыі арганізацыі.
▪️Аргкамітэт не мае права дапаўняць ці выпраўляць пададзеныя анкеты. Ацэньвацца будзе выключна інфармацыя, пазначаная ў анкеце. Калі вы хочаце змяніць свой адказ, запоўніце новую анкету не пазней за 23:59 CET 27.09.2024. Ацэньвацца будзе толькі апошняя версія анкеты.
▪️Тэчка на Google-дыску з файламі для анкеты павінна быць даступная для прагляду (налада доступу "Кожны, у каго ёсць спасылка").
▪️Просім захаваць копію вашай анкеты перад адпраўленнем. Аргкамітэт не распаўсюджвае інфармацыю, пададзеную ўдзельнікамі.

Калі ў вас узнікнуць пытанні, вы можаце звярнуцца да аргкамітэту праз:
✉️ freebelaward@abbabusiness.org
📞 Тэлефон/Telegram +48797002890

Зычым поспехаў ўсім удзельнікам!

#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award — як гэта было🎉

На ўрачыстым вечары 20 верасня ў Варшаве мы ўзнагародзілі найлепшых бізнесоўцаў у намінацыях Eco Business і Business Lady.

🏆 Eco Business: GlaBus — распрацоўка экалагічна чыстых тэхналогій і матэрыялаў для дарожнага будаўніцтва.
🏆 Business Lady: SHESAIDLYN — кампанія спецыялізуецца на вытворчасці натуральнай касметыкі для цела на аснове алеяў і парфумаваных аддушак.
🏆Art Business: Gutenberg Publisher — Еўрапейскае беларускае выдавецтва.

Віншуем з заслужанай перамогай! Падрабязней пра фіналістаў і пераможцаў IIIFBBA мы будзем распавядаць на старонках прэміі, сачыце за абнаўленнямі ў Instagram і Facebook.

⭐️Free Belarus Business Award не толькі адзначае найлепшых і дае грашовую прэмію на развіццё бізнесу, але і стварае пляцоўку для зносін, абмену досведам і пошуку партнёраў у атмасферы ўзаемападтрымкі і сяброўства.

Далучайцеся да супольнасці @abbabusiness, прымайце ўдзел у нашых падзеях — мы ствараем найлепшыя магчымасці для вас!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Надышоў час бліжэй пазнаёміцца з пераможцамі III Free Belarus Business Award.

Кампанія GlaBus — распрацоўшчык экалагічна чыстых тэхналогій для дарожнага будаўніцтва — уразіла журы конкурсу сваёй інавацыйнай дзейнасцю. GlaBus ствараюць матэрыялы, якія мінімізуюць выкіды вуглякіслага газу, памяншаюць экалагічныя рызыкі і ў будучыні дазволяць цалкам адмовіцца ад вуглевадародаў у будаўніцтве.

▪️Адным з ключавых дасягненняў GlaBus стала стварэнне матэрыялу, які паглынае вуглякіслы газ з атмасферы і можа выкарыстоўвацца пры перапрацоўцы старога асфальту для стварэння новага пакрыцця, што не толькі паляпшае экалагічныя паказчыкі, але і з'яўляецца эканамічна эфектыўным рашэннем.

GlaBus актыўна супрацоўнічае з польскімі даследчымі інстытутамі і будаўнічымі кампаніямі, мае ўласную навуковую лабараторыю для распрацоўкі і тэставання новых матэрыялаў. Іх місія — поўнае выключэнне шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе пры будаўніцтве дарог.

☀️ Віншуем з перамогай і спадзяемся, што грашовая прэмія III Free Belarus Business Award дапаможа ў далейшым развіцці кампаніі!

#FBBA_winners

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Пераможцы III Free Belarus Business Award у намінацыі "Business Lady" — SHESAIDLYN!

Алена Карчэўская — заснавальніца сямейнай рамеснай вытворчасці натуральнай касметыкі, якая месціцца ў самым сэрцы Варшавы. Алена — сапраўдны прыклад рашучасці і сілы духу, бо яна пачала ствараць сваю касметыку на кухні ўласнага дома ў Гомелі, а цяпер яе брэнд SHESAIDLYN сертыфікаваны ў ЕС і актыўна развіваецца на польскім рынку.

▪️Місія SHESAIDLYN — рэвалюцыя ў падыходзе да прыгажосці. Алена імкнецца разбурыць стэрэатыпы аб тым, што натуральныя прадукты не могуць быць стылёвымі і эфектыўнымі. Прадукцыя кампаніі не толькі бяспечная для здароўя, але і экалагічная: вытворчасць не стварае адходаў, а ўпакоўка цалкам перапрацоўваецца. Брэнд актыўна падтрымлівае адказнае спажыванне і мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе.

На дадзены момант SHESAIDLYN налічвае 12 сертыфікаваных прадуктаў, супрацоўнічае як з прыватнымі кліентамі (B2C), так і з бізнес-партнёрамі (B2B). Больш за тое, кампанія падтрымлівае беларускіх палітвязняў і іх сем'і, дасылае сваю прадукцыю палітзняволеным жанчынам.

☀️ Верым, што наперадзе ў SHESAIDLYN — толькі светлая будучыня!

#FBBA_winners

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️Пераможцы III Free Belarus Business Award у намінацыі "Арт-бізнес" — выдавецтва Gutenberg!

Выдавецтва, заснаванае беларусамі ў Польшчы — гэта культурніцкая ініцыятыва, накіраваная на падтрымку беларускай мовы і мастацтва ва ўмовах жорсткай цэнзуры і рэпрэсій у Беларусі. Gutenberg выдае кнігі і настольныя гульні на беларускай мове для ўсіх беларусаў за мяжой і нават імкнецца дастаўляць кнігі ў родную краіну. Выдавецтва таксама выпускае настольныя гульні на беларускай і англійскай мовах.

▪️Місія Gutenberg Publisher — гэта падтрымка еўрапейскай ідэнтычнасці беларусаў, абарона правоў чалавека і барацьба з дыктатурай. Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з беларускімі мастакамі, ствараючы прыгожыя і канкурэнтаздольныя кнігі і настольныя гульні, адзначаныя асаблівым знакам No AI Content Inside, які гарантуе, што праца выкананая чалавекам без выкарыстання штучнага інтэлекту.

☀️ Віншуем з перамогай і спадзяемся, што грашовая прэмія III Free Belarus Business Award дапаможа ў далейшым развіцці выдавецтва.

#FBBA_winners

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Пазнаёмцеся з фіналістам III Free Belarus Business Award у намінацыі "Бізнес-лэдзі" — кампаніяй A2.PRINT!

Гэта беларуская кампанія, заснаваная ў Літве, якая займаецца вытворчасцю ўнікальных сувеніраў і адзення з эксклюзіўнымі прынтамі, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну Беларусі і Літвы. A2.PRINT прапануе індывідуальныя рашэнні па нанясенні малюнкаў на тэкстыль, кераміку, шкло, метал і іншыя матэрыялы, а таксама распрацоўвае тэматычныя калекцыі адзення і аксесуараў.

▪️A2.PRINT стала супрацоўнічае з мастакамі і дызайнерамі для стварэння ўнікальных, высакаякасных прадуктаў, якія адлюстроўваюць беларускую культуру. Кампанія актыўна працуе над захаваннем беларускай ідэнтычнасці за мяжой, падтрымліваючы нашыя культурныя каштоўнасці.

☀️ Мы шчыра радыя бачыць такія паспяховыя беларускія праекты і віншуем з выхадам у фінал! Гэта сведчыць пра высокі ўзровень кампаніі і мы ўпэўненыя, што наперадзе ў A2.PRINT яшчэ шмат дасягненняў!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Фіналіст III Free Belarus Business Award у намінацыі "Art Business" — Soroka Crowns!

Дызайнерка Ганна Лабацэвіч стварае ўнікальныя галаўныя ўборы для тэматычных фотасесій, фестываляў і асаблівых мерапрыемстваў. Кожны выраб — гэта ўвасабленне фантазій і крэатыўных ідэй, напоўненых магіяй і чараўніцтвам.

▪️Шлях Ганны як дызайнеркі пачаўся ў 2020 годзе ў Беларусі са стварэння кветкавых вянкоў у бела-чырвоных колерах. Нягледзячы на пераезд з краіны, яна падтрымлівае сувязь з беларускай супольнасцю. Гатовыя вырабы можна знайсці ва онлайн-краме, а таксама аформіць індывідуальны заказ праз Instagram.

☀️ Зычым Soroka Crowns далейшага творчага росту!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Пазнаёмцеся з фіналістамі III Free Belarus Business Award у намінацыях "Эка-бізнес" і "Арт-бізнес"!

Zhuravel Tattoo — тату-студыя, якая не толькі стварае унікальныя дызайны татуіровак любой складанасці і стылю, але і дапамагае сваім кліентам выказаць іх індывідуальнасць. У студыі таксама праводзяць навучанне студэнтаў мастацтву тату.

▪️Што адметна — Zhuravel Tattoo — гэта экалагічна адказны бізнес. Студыя строга сочыць за правільным зборам адходаў і іх утылізацыяй. Для працы выкарыстоўваюцца толькі матэрыялы, ухваленыя Еўразвязам. Тату-іголкі і іншыя біялагічна небяспечныя адходы правільна ўтылізуюцца праз спецыялізаваныя кампаніі.

Zhuravel Tattoo аб'ядноўвае ў сваёй працы мастацтва і клопат пра экалогію. ☀️Віншуем з заслужаным выхадам у фінал конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой і жадаем далейшых поспехаў!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Фіналіст III Free Belarus Business Award у намінацыі "Бізнес-лэдзі" — BizCurator!

Гэта кампанія, якая аказвае поўнае суправаджэнне па рэгістрацыі і развіццю бізнесу ў Польшчы. Заснавальніца і кіраўніца BizCurator, Дзіяна Малінчык, прайшла шлях ад студэнткі да паспяховай прадпрымальніцы. Сёння BizCurator дапамагае як беларускім, так і ўкраінскім прадпрымальнікам легальна пераносіць бізнес у Польшчу і падтрымлівае іх на ўсіх этапах.

Ключавыя напрамкі працы BizCurator:
▫️Рэгістрацыя бізнесу і кансультацыі па падатках і юрыдычных пытаннях.
▫️Падтрымка ў найманні супрацоўнікаў і падрыхтоўцы юрыдычных дакументаў.
▫️Дапамога ў атрыманні грантаў ад польскага ўрада і садзейнічанне ў легалізацыі бізнесу.
▫️Правядзенне семінараў для тых, хто плануе адкрыць сваю справу ў Польшчы.

Як кіраўніца кампаніі, Дзіяна актыўна ўдзельнічае ў дзелавых сустрэчах з польскімі ўладамі і прадстаўнікамі бізнесу, выступае ў абарону інтарэсаў беларускіх прадпрымальнікаў за мяжой. З'яуляецца амбасадаркай Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.

☀️Упэўненыя, што ў BizCurator наперадзе вялікія поспехі!

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Пазнаёмцеся з фіналістам III Free Belarus Business Award у намінацыі "Эка-бізнес"!

Прадпрымальнік Юры Касач працуе над праектам, які накіраваны на стварэнне ўнікальных тэхналогій і прадуктаў, якія мінімізуюць негатыўнае ўздзеянне чалавечай дзейнасці на навакольнае асяроддзе. Адным з галоўных дасягненняў з'яўляецца распрацоўка грануляванага комплексу KOS 65 ACH, які вырашае мноства экалагічных задачаў:

▫️Зніжэнне выкарыстання штучных угнаенняў і пестыцыдаў: прадукт паляпшае мікрабіялагічную актыўнасць глебы і спрыяе яе ўрадлівасці.
▫️Паглынанне метану: сарбент ўлоўлівае метан, зніжае выкіды парніковых газаў.
▫️Азеляненне пустыняў: прадукт дапамагае ствараць урадлівы пласт у засушлівых рэгіёнах.
▫️Утылізацыя адходаў: тэхналогія дазваляе перапрацоўваць розныя віды адходаў, у тым ліку радыеактыўныя матэрыялы.
▫️Рэгуляцыя тэмпературы: KOS 65 ACH паглынае сонечную энергію, дапамагае ў барацьбе са зменай клімату.

Юры актыўна супрацоўнічае з экалагічнымі арганізацыямі, навуковымі інстытутамі і ўрадамі, каб палепшыць экалагічныя стандарты і практыкі. Яго падыход да сумяшчэння эканамічнай выгады і экалагічнай адказнасці заслугоўвае прызнання і захаплення ☀️

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Фіналіст III Free Belarus Business Award у намінацыі "Бізнес лэдзі" — моўная школа LVS Language School пад кіраўніцтвам Аляксандры Дойніч!

Гэта не проста школа замежных моў, а падтрымка і камфорт для тых, хто толькі пачынае сваё жыццё ў новай краіне. У школе прапануюцца як індывідуальныя заняткі з выкладчыкам, так і ўрокі з носьбітамі мовы, якія дазваляюць пагрузіцца ў культуру і мову краіны. Навучанне заснавана на інтэрактыўных платформах і аўтэнтычных матэрыялах, каб даць студэнтам найлепшыя ўмовы для вывучэння.

LVS Language School праводзіць таксама моўныя лагеры, майстар-класы і кінапаказы, мерапрыемствы для дзяцей і дарослых, якія дапамагаюць адчуць сябе часткай новага асяроддзя.

✔️ Мы распавялі пра ўсіх пераможцаў і намінантаў конкурсу III Free Belarus Business Award, і ўжо зусім хутка даведаемся імёны пераможцаў IV Free Belarus Business Award! Сачыце за нашымі старонкамі.

#FreeBelarusBusinessAward рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Cаюза #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Пачынаем знаёмства з журы конкурсу беларускіх бізнесаў IV Free Belarus Business Award.

Джон Гудэйл мае больш за 28 гадоў досведу ў гульнявой індустрыі, вялікую частку кар’еры прысвяціў таму, каб дапамагчы заходнім кампаніям выйсці на азіяцкі рынак. Ён вёў бізнес у больш чым 50 краінах і мае ўнікальны глабальны досвед, які атрымаў на кіруючых пасадах у сусветных брэндах.

Джон актыўна ўдзельнічае ў развіцці індустрыі, уваходзіць ў склад каля дзесятка кансультатыўных саветаў і выступае стратэгічным дарадцам для сусветных кампаній з офісамі ў Даніі, Польшчы, Кітаі, Карэі, Японіі, ЗША і іншых краінах.

⭐️ Гэта неацэнны эксперт, які разам з іншымі сябрамі журы дапаможа абраць пераможцаў конкурсу ў намінацыях:

- Некамерцыйная арганізацыя года.
- Сацыяльнае прадпрыемства года.
- Інавацыйны бізнес года.
- Брэнд года.
- Найлепшы бізнес года.

#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ Працягваем знаёмства з журы прэміі IV Free Belarus Business Award. Прадстаўляем вашай увазе Юстыну Арлоўску.

Юстына з'яўляецца менеджаркай у дзяржаўным, адукацыйным і крэатыўных сектарах у Польшчы. Яна атрымала ступень па эканоміцы ў Варшаўскай школе эканомікі і вывучала фінансы ва Універсітэце Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. З'ялецца акывісткай, якая прасоўвае мультыкультурніцкую спадчыну былой Рэчы Паспалітай і ўмацоўвае сувязі ў польскай дыяспары па ўсім свеце.

У 2015 годзе занавала Форум лідараў аўстралійскага бізнесу (цяпер — Польска-аўстраійскі форум), які працягвае аб'ядноўваць польскую супольнасць у Аўстраліі. Юстына займала такія пасады ў Польшчы як высокі прадстаўнік прэм'ер-міністра па дзяржаўных тэхналогіях, а таксама высокі прадстаўнік міністра адукацыі і навукі па лічбавай трансфармацыі.

За свае дасягненні Юстына атрымала мноства прэстыжных узнагарод, у тым ліку: Forbes 30 Under 30, Forbes Women’s Master of Linkedin, Digital Shaper, Digital Eagle Award і Innovative Eagle Award. Навучаецца ў магістратуры Прыстанскай школы дзяржаўных і міжнароных адносінаў.

🙌 Ганарымся ўдзелам Юстыны ў камандзе журы конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой!

#FBBA4 рэалізуецца @abbabusiness пры фінансаванні Еўрапейскага Звязу #EUforBelarus #ЕСдляБеларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM