Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.3K photos
7.24K videos
12 files
26.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуска выпадкова прывабіла аленя ў лесе. Маладая жывёла пачала "заляцацца" да жанчыны проста ля дарогі.

Гераіня роліка адбівалася ад нечаканага госця, бо паводзіўся ён досыць назойліва.

Цяпер у аленяў перыяд гону, таму лепш да іх не набліжацца, бо жывёлы могуць быць агрэсіўнымі і нават атакаваць чалавека.
Ціханоўская ў ААН: ад пагрозы незалежнасці да арышта Лукашэнкі. У эфіры @euroradio – першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Што цікавага для беларускай супольнасці адбываецца на пасяджэннях, падчас афіцыйных сустрэч і ў кулуарах Генасамблеі ААН? Якія найперш пытанні ўздымае дэлегацыя дэмсіл Беларусі і які ад гэтага вынік? На якім этапе пытанне з пашпартам Новай Беларусі?

Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=jsiQBLtBYp4
Сцепанакерт (Карабах). Так выглядае аэрапорт, куды на фоне "аперацыі" Азербайджана беглі мірныя жыхары. Чаму менавіта ў аэрапорт? Там размешчаныя расійскія міратворцы, якія нічога не зрабілі, калі Баку ўвёў войскі.

Але людзі спадзяюцца, што хаця б тут яны ў бяспецы.
Усіх журналістаў "Народнай волі" звольнілі. Сталі вядомыя новыя дэталі гісторыі з сайтам "НВ", які заснавальнік Іосіф Сярэдзіч перадаў новаму ўласніку.

"Я ставіў умовы, каб журналісты "Народнай волі" маглі творча працаваць у новай рэдакцыі, але, наколькі мне вядома, былых журналістаў адхілілі ад супрацы з сайтам "НВ-Онлайн". Гаворка пра Марыну Коктыш, Святлану Калінкіну, Алеся Сівага", — сказаў Сярэдзіч блогу "Галасы".

Сярэдзіч бясплатна перадаў сайт "НВ" кампаніі "Гіпер ПК" пасля таго, як ніхто з супрацоўнікаў рэдакцыі не рызыкнуў узяць адказнасць на сябе. Пагадзілася працягваць праект толькі гэтая фірма. З ёй Сярэдзіч быў знаёмы: яны часам аказвалі тэхнічныя паслугі. Вынік: цяпер на сайце некалі незалежнага выдання публікуецца прапаганда.
Літоўскія дэпутаты атрымалі пагрозы ад імя ваяроў беларускага батальёна "Тэрор". Нібыта тыя незадаволеныя, што Літва адмовілася даваць палітычны прытулак Вользе Карач.

Хутчэй за ўсё, гэтыя лісты не маюць ніякага дачынення да байцоў "Тэрора". Інакш было б дзіўна, бо, па-першае, сам факт лістоў з пагрозамі — не іх стыль. Па-другое, у лістах Карач называюць "нашай лідаркай". Цяжка прыгадаць, калі "Тэрор" ці Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус, у які цяпер уваходзіць батальён, хоць нешта казаў пра гэтую дзеячку. А асаблівае ў такім ключы.

Але літоўскія дэпутаты не спяшаюцца правяраць, ці сапраўды гэтыя лісты ад "тэрораўцаў", замест гэтага выступаюць з заявамі і даюць інтэрв'ю медыя.

@euroradio чакае адказаў ад прадстаўнікоў батальёну "Тэрор". Як толькі ў нас будзе каментар ваяроў — мы яго апублікуем.
Ужо 2 месяцы ў мінскім аэрапорце жыве мужчына. Як ён сам распавёў @onlinerby, хацеў праз Мінск ляцець далей, але яго не пусцілі на рэйс праз пераважку багажу. На новы квіток грошай не было, і цяпер ён чакае, пакуль прыйдзе пенсія і можна будзе набыць квіткі ў Турцыю.

Адміністрацыя аэрапорта ведае пра сітуацыю. Увесь час мужчыне дапамагалі з ежай прадаўшчыца мясцовай царкоўнай лаўкі і неабыякавыя супрацоўнікі аэрапорта.
Спецдакладчыкі ААН асудзілі "пашпартны ўказ" Лукашэнкі. І заклікалі ўсе краіны Арганізацыі спрыяць атрыманню беларусамі альтэрнатыўных праязных дакументаў.

"Указ зʼяўляецца часткай наўмыснай палітыкі пакарання беларусаў у выгнанні", — заявілі ў ААН.

Таксама спецдакладчыкі заклікалі ўсе краіны не дэпартаваць беларусаў з нагоды пратэрмінаваных пашпартоў, бо пры вяртанні ў Беларусь для многіх ёсць рызыка затрымання.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская заклікала ААН абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі ў Савеце бяспекі.

"Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа", — звярнулася лідарка дэмсіл да кіраўнікоў краін-сябраў ААН.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
20 верасня 2001 года дзеля пашырэння МКАД рэжым пачаў нішчыць урочышча Курапаты. Адразу ж пачаўся рух у абарону гэтага месца, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх расстрэлаў.

Як гэта было - на архіўным відэа.
"У мяне адчуванне, што яго ў гэты судовы працэс прывяло не жаданне загладзіць віну […], а проста боязь за сваё жыццё", — @euroradio паразмаўляла з беларускамі, якія прысутнічалі на судзе над Юрыем Гараўскім.

Як гэта было: euroradio.fm/ya-ne-adchula-shto-yon-shchyra-raskayvaecca-shto-kazhuc-pra-sud-nad-garauskim

Спасылка, якая працуе без VPN.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Уладзімір Макей у ААН уцякаў ад каманды Святланы Ціханоўскай. Яго наступнік Сяргей Алейнік — наадварот, сам падышоў і паціснуў руку, распавёў у эфіры @euroradio Франак Вячорка.

Стрым цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=jsiQBLtBYp4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Прайшло ўжо 575 дні болю, страты, барацьбы", — выступ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на паседжанні Саўбеза ААН.
Беларускія падлеткі прыйшлі на "Барысаў-Арэну" паглядзець, як расійскія блогеры гуляюць у футбол. Усе квіткі на матч двух расійскіх клубаў футбольнай медыялігі раскупілі за некалькі дзён да гульні.

Нават дзеці беларускіх футбалістаў паехалі ў той дзень глядзець не на гульню бацькоў, а на расіян. Што адбываецца? Тлумачым сабе, бацькам і (трошкі) самім падлеткам: euroradio.fm/belaruskiya-padletki-varyaceyuc-ad-rasiyskaga-medyyafutbola-ale-chamu

Спасылка, якая працуе без VPN.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У сталіцы Арменіі неспакойна. Тысячы людзей выйшлі на пратэст: яны лічаць, што ўрад Нікола Пашыняна "здрадзіў" Нагорнаму Карабаху, калі вырашыў не ісці на чарговы вайсковы канфлікт з Азербайджанам. Ужо адбыліся першыя стычкі з паліцыяй.
Ілан Маск працягвае злаваць твітарскіх (ці ўжо "іксаўскіх"?) сваімі новаўвядзеннямі, а каранавірус усё не хоча сыходзіць у мінулае. Пра гэта і не толькі — у нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін: euroradio.fm/mask-khocha-bolsh-groshay-spotify-uvaskrasiu-zmeyku-ikhnoravy

Спасылка, якая працуе і без VPN.
Audio
Важныя падзеі серады, 20 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:34 “Не веру, што раскайваецца”: Наталья Хершэ пра суд над байцом “эскадрона смерці”

19:55 Навіны спорту

21:43 Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце. Што кажуць бакі канфлікту

33:04 Навіны шоу-бізу

35:58 Беларускія падлеткі вар’яцеюць па расійскім медыяфутболе. Але чаму?
Расія вядзе масіраваны абстрэл Украіны. Ноччу і сёння раніцай ракеты і іх аскепкі траплялі ў грамадзянскія аб’екты і жылыя кварталы.

У Херсоне ўнаследак абстрэла загінула 2 чалавекі, яшчэ 5 параненыя. Пашкоджаныя прыватныя і шматпавярховыя дамы, гарэлі аўтамабілі.

У Чаркасах (на здымках) ракета трапіла ў будынак гатэля і гандлёвыя павільёны на рынку. Пацярпелі 7 чалавек, 10 чалавек выратаваныя.

У Кіеве падалі аскепкі – пацярпелі 7 чалавек, у тым ліку дзіця.

Таксама прылёты былі ў Роўна, Кіеўскай і Львоўскай абласцях.
Мінабароны аб'явіла пра пачатак вучэння. Манёўры адбудуцца ў некалькі этапаў з 22 па 26 верасня ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

На вучэннях будуць трэніраваць ваеннае кіраванне хутка і бесперапынна падпарадкоўваць сілы і сродкі падчас баявых дзеянняў.

Бясконцыя вучэнні, адно за адным.