Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.8K photos
7.53K videos
14 files
27.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Еўрарадыё | Еврорадио
У пажарах аўтобусаў МАЗ у Пецярбургу Лукашэнка абвінаваціў расіян. Па яго словах, ва ўсім вінаватае няякаснае абслугоўванне. 2 жніўня адміністрацыя Санкт-Пецярбурга зняла з маршрутаў 137 беларускіх аўтобусаў МАЗ. Прычынай назвалі "схільнасць да ўзгарання".…
Батл працягваецца! Пецярбург адказаў Лукашэнку: маўляў, нармальна яны абслугоўвалі беларускія МАЗы. Самастойна і па рэгламенце, і займалася гэтым дзяржаўнае, а не прыватнае прадпрыемства. А яны ўсё адно гарэлі. Раўнд!
Расія дае Беларусі адтэрміноўку па крэдыце за БелАЭС. Выплаты асноўнага доўга павінны былі пачацца яшчэ ў красавіку 2023, але тэрмін перанеслі на 1 красавіка 2024 года.

Пра тое, што Беларусь не паспявае споўніць абавязкі па крэдыту, было вядома яшчэ ў сакавіку 2023. Тады ж і быў падпісаны пратакол пра адтэрміноўку. Дзярждума РФ ратыфікавала яго толькі цяпер. Таксама змянілі і валюту выплат – на расійскія рублі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінабароны аб'явіла пра пачатак вучэння. Манёўры адбудуцца ў некалькі этапаў з 22 па 26 верасня ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. На вучэннях будуць трэніраваць ваеннае кіраванне хутка і бесперапынна падпарадкоўваць сілы і сродкі падчас баявых дзеянняў.…
Украіна падвышае пільнась з-за вучэнняў у Беларусі. Асабліва пры мяжы – бо адна з фаз адбудзецца ў Брэсцкай вобласці.

– Гэта, вядома, не стварае вайсковай пагрозы, але з'яўляецца пэўнай небяспекай. Мы таксама, у сваю чаргу, падвышаем пільнасць і гатовымі нашы сілы для адэкватнага рэагавання. Гэта звычайная ваенная практыка, – кажа амандуючы Аб'яднанымі Сіламі УСУ Сяргей Наеў.

Калі пагроза будзе нарастаць, на памежжа перакінуць дадатковыя сілы. Пакуль што там працуе "стабілізацыйная групоўка".
У Віцебску прадаецца люксавы гараж. Ён уцеплены, з канапай, камінам, падсветкай, пілонам і спартыўным інвентаром.

– Ёсць месца для матацыкла, – заўважае гаспадар.

Каштуе гэты party-гараж 12 000 рублёў.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на чацвер (час пазначаны мінскі).

13:00 – паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава і SandArt-мастачка Аляксандра Канафальская

14:00 – Ідэя Х: радавы Нацгвардыі ЗША, digital-маркетолаг, актывіст беларускай суполкі Філадэльфіі Яўген Луцкі

15:00 – палітычны аналітык Віталь Цыганкоў

Пытанні да нашых гасцей можна пакідаць пад гэтым пастом!
Апазіцыйная партыя БСДП (Грамада) ліквідаваная. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд.

– Гэта не канец. Пакуль ёсць наш калектыў і людзі, якія вераць у будучую дэмакратычную Беларусь, у яе сацыял-дэмакратычны выбар, мы як фенікс паўстанем з попелу,пракаментаваў гэта старшыня партыі Ігар Барысаў.

Грамада трапіла пад зачыстку, як і іншыя апазіцыйныя партыі ў Беларусі, пазбаўленыя рэгістрацыі і ліквідаваныя праз суд.

Засталася апошняя непралукашэнкаўская партыя левых "Справядлівы свет". Яе лёс таксама хутка вырашыць суд. Першае пасяджэнне адбудзецца ўжо заўтра, 22 верасня.
Сборная Беларусі па футболе мае найгоршы рэйтынг за 26 гадоў. Яна апусцілася з 98-га на 105-е месца.

Мацнейшыя нацыянальныя футбольныя каманды – гэта Аргентына, Францыя, Бразілія, Англія і Бельгія.
Дызайнер з Мінску прапанаваў, як можна зарабляць на цюках з сенажу, раскіданых па палях. Іх можна пакаваць у стылі банак са згушчонкай, зефірак і туалетнай паперы.

Новае слова ў аграмастацтве! Як вам такая ідэя?

Пакуль што інсталяцыі з саломы выглядаюць
неяк так.
Як сумясціць спевы, народныя строі і пескаграфію ў адным канцэрце? У эфіры @euroradio – паэтэса, спявачка, вядоўца, журналістка, заснавальніца Школы традыцыйнага строя Кацярына Ваданосава і SandArt-мастачка Аляксандра Канафальская.

Што надзвычайнага ў сумяшчэнні выступаў музычнага калектыву і SandArt-мастачкі? Ці варта беларусам працягваць чапляцца за вобразы страчанага краю і жыць успамінамі ды настальгіяй? Што адбываецца з беларускай культурай у эміграцыі? Абмяркоўваем гэта ў сёняшнім эфіры.

Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=uHEIHK6eJ_g
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
З ліцэя БДУ сыходзіць дырэктарка. Ганна Чубарава заняла гэтую пасаду ў жніўні 2021. Прычыны звальнення невядомыя. Таксама яшчэ не агалосілі імя новага кіраўніка ўстановы.

У тг-канале ліцэя з'явілася кранальнае развітальнае відэа пра Ганну Чубараву і словы падзякі ёй ад калег і вучняў за "прафесіяналізм у якасці настаўніка, адміністратара і дырэктара".

Што цікава, у ліцэі БДУ не затрымліваюцца кіраўнікі. Папярэднік Чубаравай Ігар Варакса працаваў на гэтым месцы таксама менш, чым два гады.