Так бязрадасна выглядае закрыты ўчора пункт пропуску "Сілэнэ" на мяжы з Латвіяй. Памежнікі выставілі бетонныя загароды і калючы дрот.
Памежны пераход спыніў працу 19 верасня ў 20.00, латвійскі бок праінфармаваў аб гэтым Беларускі памежны камітэт.
Прычынай закрыцця "Сілэнэ" стаў наплыў мігрантаў — беларускі бок назваў спыненне працы пункта пропуску "беспадстаўным".

Беларускія натарыусы змогуць афармляць дакументы ў аддаленым рэжыме. Але беларусам за мяжой новы законапраект не надта дапаможа: даверанасці дыстанцыйна афармляць нельга.
Дэпутаты Нацыянальнага сходу прынялі змены ў закон "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці". Мяркуецца, што з вясны наступнага года дыстанцыйна можна будзе атрымаць пасведчанне аб праве на спадчыну ці аб засведчанні паўнамоцтваў выканаўцы завяшчання.
У пераліку таксама выдача распараджэння пра пакрыццё выдаткаў, звязаных са смерцю спадчынадаўцы, аховай спадчыны і кіравання ёй, а таксама выдаткаў на пахаванне спадчынадаўцы.
Выканаўчыя надпісы, пасведчанне аб вернасці электронных дакументаў, прыём на заховаўнне электронных дакументаў, прём грошай на дэпазіт, забеспячэнне доказаў з размяшчэннем у інтэрнэце, выдача дублікатаў натарыяльных дакументаў — гэтыя дзеянні таксама можна будзе зрабіць аддалена.

🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на сераду, 20 верасня (час пазначаны мінскі):
12:00 — кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў;
13:00 — дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда;
14:00 — удзельнік аб'яднання сілавікоў Беларусі BELPOL Мацвей Купрэйчык — пра дварцы Лукашэнкі і іншыя расследаванні;
15:00 — дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Тут можаце пакідаць свае пытанні да нашых гасцей!

Брэсцкая піцэрыя мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Польшчы? Дзіўную сторыз апублікаваў "Культ Пиццы" з абяцаннем зрабіць зніжкі на вялікія піцы, відаць, у гонар "Дня народнага адзінства".
"Стаў клас, калі мяркуеш, што Беласток належыць Беларусі", — так маркетолагі вырашылі заманіць кліентаў, дадаўшы карту Беларусі з колішняй Беластоцкай вобласцю.
Make Belarus great again без "польска-шляхецкага генацыду"?

120 гадоў таму нарадзілася паэтка Наталля Арсеннева. Радкі яе верша "Малітва за Беларусь", якія кампазітар Мікалай Равенскі паклаў на музыку, сталі славутым гімнам "Магутны Божа".
Таленавітая аўтарка не толькі пісала вершы, але таксама перакладала з замежных моў і нават стварала лібрэта да опер.
Гімн да сёння не дае спакою ўладам: яго забараняюць спяваць у касцёлах, а аднайменны фестываль у Магілёве нават адмянілі.
На фота Наталля Арсеннева і Максім Танк.

Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце — @euroradio пагаварыла з бакамі канфлікту. Адкрыццё выставы Сяргея Сялецкага мусіла адбыцца 19 верасня, але за два дні яго адмянілі. А пасля перанеслі выставу ва ўніверсітэт.
Некаторыя радуюцца сітуацыі — маўляў, даўно час: і "пасярод заняткаў мог сказаць, як яго дасталі феміністкі", і "дамаганні — гэта не ОК, якім бы заслужаным мастак ні быў". Іншыя Сялецкага падтрымліваюць.
Чытаць далей: https://euroradio.fm/vykladchyka-egu-abvinavacili-u-kharasmence-pagavaryli-z-bakami-kanfliktu
Гэтая спасылка адкрываецца без VPN

Свята-Елісавецінскі манастыр назбіраў грошай на яшчэ адну машыну для расійскіх вайскоўцаў. Манахіня з Расіі падзякавала за збор грошай "жыхарам Беларусі для пакупкі "буханачкі".
Адрасатамі падзякі чакана сталі протаіерэй Андрэй Лемяшонак і манахіня Аляксандра (Ляхава).
Па звестках @christianvision, раней мінскі манастыр праспансіраваў сама меней 7 машын для расійскіх вайскоўцаў. Днямі манахіні запрашалі напісаць ліст "братам-славянам, якім цяпер цяжка" і збіралі грошы на дапамогу Данбасу на выставе ў Баранавічах.

Пра пагрозу санкцый, транзіт улады і падрыхтоўку да “выбараў”. У эфіры @euroradio – кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.
Ці сапраўды санкцыі супраць Лукашэнкі нясуць пагрозу не толькі беларусам, але і ўплываюць на дабрабыт іншых краін і народаў? Ці інснуе верагоднасць падрыхтоўкі лукашэнкаўскай сістэмы да транзіту ўлады і чаго чакаць ад будучых “выбараў”? Што сёння можа кансалідаваць беларусаў і што гэтаму перашкаджае?
Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=UE6q9auewF8

YouTube
Усов жёстко про Цепкало. Система решилась на транзит власти? Тихановская в ООН / Еврорадио
Политолог Павел Усов (@usovpavel) на Еврорадио! Обсуждаем новости Беларуси, какие сюрпризы Лукашенко задумал к "выборам", визит Тихановской в США, Зеленский про Беларусь в ООН, работу Вольной Беларуси Позняка, а также отвечаем на ваши вопросы из чата!
Новости…
Новости…
Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны "Залатымі лаўрамі". Беларускі праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат стаў "Асобай года" паводле журы польскай прэміі за выдатную грамадскую дзейнасць.
Узнагароду для палітзняволенага атрымала праваабаронца Алена Лапцёнак, а на ўручэнні выступіў старшыня НАК Павел Латушка.
Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі за кратамі ў Беларусі з лета 2021-га. Сёлета ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Юрый Гараўскі звярнуўся да суда з апошнім словам. Вердыкт па справе забойства Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага вынесуць на наступным тыдні ў пісьмовай форме.
"Паважаны суд, вы зараз будзеце прымаць рашэнне. Калі вы вынесеце суровае рашэнне, больш ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады. Я прашу прабачэння ў блізкіх і сваякоў загінулых, разлічваю на справядлівае пакаранне швейцарскага суда", — перадае словы Гараўскага @novychas.
Працэс над былым байцом "эскадрона смерці" прайшоў у Швейцарыі. Юры Гараўскі сам прызнаўся ў датычанасці да злачынстваў 25-гадоваў даўніны.

Пра Зяленскага ў ААН, Ціханоўскую і паглынанне Беларусі. У эфіры @euroradio – дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
Што мяняе прызнанне ўкраінскімі ўладамі факта пагрозы паглынання Беларусі расійскімі акупантамі ў адносінах паміж Кіевам і… беларускай дэмакратычнай супольнасцю? Ці вераць ва Украіне ў магчымасць паляпшэння адносінаў паміж Лукашэнкам і Польшчай (Захадам) і якую пазіцыю займае Кіеў у гэтым пытанні? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае вайна ў Арцаху (Нагорным Карабаху)?
Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=D-ys0ooowJY

⚡️ Зеленский в ООН про Беларусь — реакция режима и Тихановской на этот сигнал / Магда
Украинский политолог Євген Магда на Еврорадио! Обсуждаем новости Беларуси и региона, выступление Зеленского в ООН, визит Тихановской в США, Лукашенко пытается примириться с Западом, Азербайджан начал операцию в Нагорном Карабахе, а также многое другое.
Новости…
Новости…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларус паказаў умовы, у якіх прапануюць жыць маладому спецыялісту ў Брэсце. Інтэрнат здзіўляе ўтульнасцю і дагледжанасцю.
"Ну, жыць можна", — так каментуе пабачанае вахцёр інтэрната, дзе хлопцу прапанавалі жыць падчас адпрацоўкі па размеркаванні.
Нядзіўна, што ад такой цяжкалюксавай прапановы ён адмовіўся.

Бацькі змогуць працаваць у дэкрэце без страты дапамогі на дзіця. Законапраект прымуць да канца года.
"Мы дадзім ім магчымасць працаваць без памяншэння дапамогі", — гаворыць дэпутатка Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак.
Цяпер бацькі штомесяц атрымліваюць 651 рубель дапамогі на апеку над першым дзіцём.
"Мы дадзім ім магчымасць працаваць без памяншэння дапамогі", — гаворыць дэпутатка Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак.
Цяпер бацькі штомесяц атрымліваюць 651 рубель дапамогі на апеку над першым дзіцём.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рэспубліка Арцах у Нагорным Карабаху капітуліравала. Урад прыняў прапанову пра спыненне агню і распусціў узброеныя сілы.
У аўторак Азербайджан пачаў "контртэрарыстысную аперацыю" у Нагорным Карабаху і заявіў, што яна будзе працягвацца да поўнай капітуляцыі армянскай рэспублікі Арцах.
"Арменія не ўдзельнічала ў фарміраванні тэкста заявы пра спыненне агню", — заяўляе армянскі прэм'ер Нікол Пашынян.
На відэа тое, што здараецца, калі пускаеш міратворцаў з Расіі і АДКБ на сваю тэрыторыю: мясцовыя жыхары вымушаны ўцякаць са сваёй зямлі.

Мінская ўрбаністычная платформа запусціла аўдыёэкскурсіі па беларускіх гарадах. Мухля — першы раён сталіцы, па якім можна пашпацыраваць з аўдыёгідам.
"Каб прайсці экскурсію, вам спатрэбіцца ўсяго толькі зарадзіць мабільны тэлефон і ўзяць навушнікі, каб слухаць экскурсію і глядзець фотаздымкі, і апынуцца ў фізічнай прасторы абранага горада", — пішуць аўтары гайда.
На сайце ініцыятывы ёсць таксама карта з пунктамі і здымкамі раёна.

Новы палац Лукашэнкі і іншыя расследаванні BELPOL. У эфіры @euroradio – ўдзельнік "Белпола" Мацвей Купрэйчык.
У цэнтры Мінска з'явілася яшчэ адна — ці до 19-я, ці то ўжо 20-я рэзідэнцыя Лукашэнкі. Унутры — калгасны гламур: ёршыкі па 600 рублёў і ўласная "аквадыскатэка" — "душ уражанняў".
Сёння ўдзельнік "Белпола" Мацвей Купрэйчык завітае ў студыю Еўрарадыё, каб распавесці пра гэтае расследаванне і іншыя таямніцы "гаманцоў рэжыму".
Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=vDRWpooACUE

BELPOL: Лукашенко купил себе душ впечатлений (!). Инсайды из милиции / Купрейчик на Еврорадио
Матвей Купрейчик @osbbelpol на Еврорадио! Обсуждаем последние новости, что показало расследование про новую резиденцию Лукашенко, чем ещё сейчас занимается организация, какие инсайды поступают из милиции, а также отвечаем на ваши вопросы из чата!
Беларусь…
Беларусь…
У Ляхавіцкай райбальніцы паламаўся амаль новы тамограф. Цяпер жыхары райцэнтра мусяць ездзіць на абследванне ў іншыя гарады.
Свята здароўя было кароткім — апарата хапіла толькі на тэставы перыяд, пасля яго сапсавалася плата кіравання сталом.
"Апарат быў на гарантыі, замену запчасткі павінна забяспечыць прадпрыемства, якое займаецца абслугоўваннем тамографа", — гаворыць галоўурач Георгій Хлябовіч.
Але што пайшло не так? Усё правільна: праз санкцыі пастаўкі ад Siemens зацягнуліся.
Менавіта так здараецца, калі санкцыі не працуюць і ніяк не ўплываюць на жыццё ў краіне.

У Столінскім раёне мужчына пайшоў у журавіны і патануў. На балоце ён быў разам са знаёмымі — мужам і жонкай 40 і 45 гадоў.
Разам яны сабралі некалькі мяхоў ягад, загрузілі іх у лодку і паплылі да берага. Лодка ад цяжару пачала тануць, усе трое апынуліся ў вадзе.
Чытаць далей: https://euroradio.fm/u-stolinskim-rayone-muzhchyna-payshou-u-zhuraviny-i-patanuu
Гэтая спасылка адкрыецца без VPN

У Беларусі пабудавалі на 11% менш кватэр, чым летась. Са студзеня па жнівень зьявілася 23,3 тыс кватэр — у мінулым годзе за 8 месяцаў іх здалі 26 тыс.
Агулам у эксплуатацыю ўвялі прыкладна 2,1 млн квадратаў жылля, толькі 747 тыс з іх — у сельскай мясцовасці.
Тым часам квадратны метр жылля ў Мінску падаражэў да $1378.