Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.8K photos
7.53K videos
14 files
27.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму лукашысты так учапіліся за 17 верасня? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае гісторык Цімафей Акудовіч.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=HOOKBsCLxvk
Пляменнік Нурсултана Назарбаева апынуўся пад следствам. У Казахстане вядзецца дасудовае расследаванне ў дачыненні да былога першага намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі Самата Абіша.

Яго абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў у час студзеньскіх пратэстаў у 2022-м годзе. Па звестках казахстанскіх СМІ, Абіш знаходзіцца ў краіне пад падпіскай аб нявыездзе.
Еўрарадыё | Еврорадио
Азербайджан пачаў "антытэрарыстычную аперацыю" у Нагорным Карабаху. МЗС гэтай краіны кажа, што адзіны шлях да міру ў рэгіёне — поўны вывад армянскіх войскаў. Мінабароны Азербайджана паведамляе, што ўжывае "высокадакладную зброю" для ўдараў па вайсковай інфраструктуры.…
У Карабаху паведамілі пра першыя ахвяры артылерыйскіх абстрэлаў з боку Азербайджана. Раненні атрымалі 11 чалавек (у тым ліку 8 дзяцей), 2 загінулых.

Пра гэта сцвярджае амбудсмен непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Гегам Сцепанян. Паводле яго слоў, сярод загінулых — дзіця.

19 верасня Мінабароны Азербайджана заявіла пра пачатак "контртэрарыстычнай аперацыі" ў Карабаху.
З брэсцкага "Дынама" сышоў галоўны трэнер разам са штабам. Кантракты з Аляксандрам Юрэвічам і яго памочнікамі скасаваныя "па пагадненні бакоў", паведамляе ў аўторак клубная прэс-служба.

Юрэвіч стаў галоўным трэнерам дынамаўцаў у красавіку, ужо пасля таго, як каманда няўдала стартавала ў футбольным першынстве Беларусі. Цяпер яна займае 10-е месца. За гэты час ва ўсіх турнірах "Дынама" згуляла 18 матчаў: 7 перамог, 2 нічыі і 9 паражэнняў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У небе над Беларуссю залунаў вялізны БЧБ-сцяг. Яго з тэрыторыі Украіны запусцілі ваяры палка Каліноўскага.

Так яны павіншавалі беларусаў з 32-й гадавінай зацвярджэння ў якасці дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Ерэване пачаліся пратэсты з патрабаваннем да ўладаў адрэагаваць на атаку Азербайджана. Дэманстранты перакрываюць уезды на плошчу.

Некалькі чалавек паспрабавалі ўвайсці ў будынак урада. Сілавікі пакуль не прымяняюць сілу да пратэстоўцаў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Сёння ў Швейцарыі пачынаецца суд над былым байцом "эскадрона смерці". Юры Гараўскі сам прызнаўся ў датычанасці да выкрадання і забойства палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракуратура просіць для яго адзін…
Разгляд справы аб палітычных забойствах у Беларусі працягнецца ў сераду. Юры Гараўскі сам прызнаўся ў датычанасці да выкрадання і забойства палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага.

Са сваякамі забітых (Аленай Захаранка і Валерыяй Красоўскай, якія прысутнічаюць на працэсе) Гараўскі ніякім чынам не камунікаваў, нават не глядзеў у іх бок, калі прасіў прабачэння за здзейсненае. Таму ў прысутных склалася ўражанне, што ён не шчыра раскайваецца.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці зможа Беларусь пражыць без расійскага газу? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=M5gNgVzfhEY
У ваенкамаце ў Бярозе судзілі мясцовага жыхара, які ад прызыву ўцякаў за мяжу. Маладога чалавека аштрафавалі на 4440 рублёў.

Зімой 20-гадовы ўраджэнец Бярозаўскага раёна ў будынку міліцыі Фрунзенскага раёна Мінска атрымаў позву. Ён мусіў з'явіцца ў бярозаўскі ваенкамат 24 лютага 2023-га. На медасведчанне хлопец не з'явіўся. Калі стала вядома, што ён за мяжой, распачалі крымінальную справу. Пасля вяртання ў Беларусь яго затрымала міліцыя.

Суд зрабілі выязным спецыяльна — у будынак ваенкамата сабралі прызыўнікоў, якіх папярэдзілі, што іх можа чакаць за ўхіленне ад службы ў войску.
Святлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з лідарамі яўрэйскай супольнасці. Чакаем радасныя выкрыкі прапагандыстаў пра доказ “сіянісцкай змовы” супраць рэжыму Лукашэнкі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці магчымы мірны транзіт улады ў Беларусі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра iSANS Улад Кобец.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=ptyb5qsVXBc
Зорка Трампа пад пагрозай, затое Stranger Things ратуе жыцці — #ІхНоравы

Памятаеце "іншапланецян", якіх прадставілі ў Мексіцы? Гісторыя з імі не заканчваецца. Чаго не скажаш пра зорку Дональда Трампа на Алеі славы ў Галівудзе. Гэта і не толькі — у аглядзе цікавых міжнародных навін за аўторак.

Чытаць тут: euroradio.fm/zorka-trampa-pad-pagrozay-zatoe-stranger-things-ratue-zhycci-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі аўторка, 19 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:09 Ці спыніць Ціханоўская працэс паглынання Беларусі Расіяй?

14:25 Навіны спорту

16:06 "Прасцей забіць": як дзяржава адбірае абарону ў бяздомных жывёл Беларусі

20:32 Навіны шоу-бізу

25:04 Чаму мужчыны думаюць пра Рымскую імперыю?
Школьнікі ў Беларусі будуць вывучаць здаровае харчаванне на факультатыве. "Пра смачную і здаровую ежу" з дзецьмі будуць размаўляць ажно пяць гадоў з 5 да 9 класа.

Увесь курс будзе складацца з трох частак пад назвамі "Формула здаровага харчавання" у 5-7 класах, "Харчуемся правільна і прыгожа" у 8 і "Фізіялогія харчавання" для 9-класнікаў.

Цікава, ці будуць практычныя заняткі па гатаванні правільнай і прыгожай булачкі "Майстар-клас"?
Памерла журналістка незалежнага выдання "Ганцавіцкі час". У лістападзе Святлане Малышка споўнілася б 45 гадоў.

Здароўе Святланы пагоршылася пасля выклікаў у міліцыю і цкавання за артыкулы, якія выкрывалі нядбайнасць мясцовых уладаў. У яе засталося двое дзетак.

Спачуванні родным, сябрам і калегам.
Зяленскі і Дуда адмянілі сустрэчу на палях Генасамблеі ААН. Прычына ў "арганізацыйных нестыкоўках" праз змены гадзін пасяджэнняў.

Польскі прэзідэнт не выключае, што сустрэча з украінскім калегам адбудзецца пазней.

Перанос сустрэчы адбываецца на фоне рознагалоссяў паміж краінамі: Польшча плануе ўвесці эмбарга на імпарт украінскага збожжа, Украіна збіраецца абмежаваць імпарт польскай гародніны.
У Сочы загарэўся рэзервуар з палівам. Раніцай тут чулі выбух — папярэдне сховішча каля адлерскага аэрапорта атакаваў дрон.

Цяпер пажар ужо патушылі, ніхто не пацярпеў. А інфармацыю пра беспілотнік губернатар Краснарадскага края ніяк не пракаментаваў.