Еўрарадыё | Еврорадио
10.6K subscribers
35.5K photos
7.07K videos
12 files
26K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Прэс-сакратарка мінскай міліцыі у каментары @euroradio: "У мяне няма даных аб затрыманні журналістаў каля офісу TUT.BY"
Еўрарадыё | Еврорадио
❗️ КДК: Супраць службовых асобаў ТАА "ТУТ БАЙ МЕДИА" пачатая крымінальная справа. Іх падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў. "ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» в 2019 году получен статус резидента Парка высоких технологий (ПВТ). По данным Департамента финансовых расследований…
Юрыдычная асоба, якой належыць сайт AV.BY, таксама з'яўляецца чальцом Парка высокіх тэхналогій. Верагодна, вобшук у рэдакцыі аўтамабільнага партала таксама звязаны з гэтым.

Сутнасць справы, якую сілавікі пачалі на TUT.BY (і, верагодна, на AV.BY): як рэзідэнты ПВТ яны атрымалі падатковую ільготу, але зараблялі дзейнасцю, не звязанай з ПВТ. Такім чынам дзяржаве нібыта нанесеныя страты ад нявыплаты падаткаў.
Перастаў адкрывацца сайт TUT.BY. Карыстальнікі некаторых правайдараў паведамляюць, што яшчэ маюць доступ да яго. Іншыя — у прыватнасці, абаненты МТС — што не.

TUT.BY не дасяжны таксама і з-за межаў Беларусі. Тэхнічна гэта можа адбывацца таму, што адключаныя серверы партала, якія месцяцца ў Беларусі. Гэта нават больш радыкальны варыянт блакіроўкі, чым праз Мінінфарм.

А ў вас TUT.BY яшчэ адкрываецца?
Удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская не выходзіць на сувязь. Пра гэта паведамляе яе дачка.

Толькі ўчора адзначалася сумная дата — год са дня смерці Зісера. І на наступны ж дзень улады пачалі атаку на TUT.BY — справу яго жыцця.

Юлія Чарняўская ў праграме "Ідэя Х" на @euroradio.
Еўрарадыё | Еврорадио
Перастаў адкрывацца сайт TUT.BY. Карыстальнікі некаторых правайдараў паведамляюць, што яшчэ маюць доступ да яго. Іншыя — у прыватнасці, абаненты МТС — што не. TUT.BY не дасяжны таксама і з-за межаў Беларусі. Тэхнічна гэта можа адбывацца таму, што адключаныя…
Мінінфарм патлумачыў блакіроўку TUT.BY:

"На основании уведомления Генеральной прокуратуры Министерство информации приняло решение об ограничении доступа к интернет-ресурсу tut.bу и его копиям.

Генеральная прокуратура установила многочисленные факты нарушений закона о СМИ в части размещения запрещенной информации в ряде публикаций на интернет-ресурсе tut.bу.
В данных материалах содержится информация от имени незарегистрированного фонда BYSOL"
Еўрарадыё | Еврорадио
Перастаў адкрывацца сайт TUT.BY. Карыстальнікі некаторых правайдараў паведамляюць, што яшчэ маюць доступ да яго. Іншыя — у прыватнасці, абаненты МТС — што не. TUT.BY не дасяжны таксама і з-за межаў Беларусі. Тэхнічна гэта можа адбывацца таму, што адключаныя…
TUT.BY — гэта самы буйны беларускі сайт з аўдыторыяй больш як у 82 млн наведнікаў за месяц. Удзень 18 траўня Мінінфарм абмежаваў доступ да яго.

Аднак пакуль працуе люстэрка партала: tutby.news.

UPD: доступ да tutby.news таксама абмежаваны. Але гэты сайт дасяжны з-за мяжы і праз VPN.
Если наш сайт не открывается, следите за последними новостями в наших соцсетях.

Telegram - https://t.me/tutby_official
Facebook - https://www.facebook.com/tut.by
ВКонтакте - https://vk.com/tutby
Instagram - http://instagram.com/tutbylive

Берегите себя и оставайтесь с нами!
Таксама абмежаваны доступ да пошты mail.tut.by. Іранічна, што там рабілі сабе пошты шматлікія дзяржарганізацыі і іх працаўнікі.
Што вядома аб справе TUT.BY на 12:30:

* Супраць кіраўніцтва парталу пачатая крымінальная справа за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў. Нагода – тое, што TUT.BY з'яўляўся (да сённяшняга дня) чальцом ПВТ і карыстаўся ільготамі.
* ДФР прыйшоў і ў AV.BY, які таксама зʼяўляўся чальцом ПВТ.
* Не выходзяць на сувязь журналісты, якія працавалі каля офісу TUT.BY.
* Няма сувязі з кіраўніцтвам партала, а таксама з саўладальніцай Юліяй Чарняўскай.
* Сайт TUT.BY недасяжны, а на люстэрка tutby.news з тэрыторыі Беларусі можна зайсці толькі праз VPN.
Еўрарадыё | Еврорадио pinned «Што вядома аб справе TUT.BY на 12:30: * Супраць кіраўніцтва парталу пачатая крымінальная справа за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў. Нагода – тое, што TUT.BY з'яўляўся (да сённяшняга дня) чальцом ПВТ і карыстаўся ільготамі. * ДФР прыйшоў і ў AV.BY, які…»
Як паведамляе @onlinerby, ператрус адбываецца і ў журналісткі TUT.BY Алены Талкачовай. Следчыя да яе прыехалі з Магілёўскага і Гродзенскага ДФР КДК.

І гэта пры тым, што справа супраць TUT.BY пачатая па эканамічным артыкуле. Навошта ператрасаць журналістку, якая фінансамі юрыдычнай асобы не займаецца?
“Неверагодныя” ператварыліся ў “змагароў” — што ў гэтым дрэннага?

Сапраўднай розніцы паміж “новай” і “старой” апазіцыяй, паміж “неверагоднымі” і “змагарамі” насамрэч ніколі не было. Усе спробы замяніць БЧБ на белыя стужкі, адмежавацца ад моўнага пытання не больш, чым PR-прыёмы. Але па-сапраўднаму ніхто з апанентаў рэжыму зменаў у беларускім грамадстве не зразумеў.

Чаму падабенства са “старой” апазіцый — гэта дрэнна? Якіх зменаў у грамадстве не заўважылі апаненты ўлады? Чаму адзінае выйсце цяпер — усё пачынаць наноў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Святлана Ціханоўская знаходзіцца на сувязі з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен з нагоды сітуацыі вакол TUT.by. Пра гэта яна распавяла ў сваёй адмысловай заяве:

"Сегодня мы все – свидетели умышленного убийства медиа и независимого портала TUT.by. Он 20 лет исправно сообщал беларусам честные новости и был образцом независимой прессы. Многие опасались, что так и произойдет, но это совсем другое чувство, когда смотришь на последовательное уничтожение свободы собственными глазами. Сборище людей, которые удерживают власть в Беларуси – это и есть настоящий оккупационный режим: они убивают СМИ, убивают партии и сообщества, убивают нас – на улицах и в тюрьмах.

Я и моя команда уже находимся на связи с главой Еврокомиссии Урсулой фон дер Ляйен. Мы требуем безотлагательной реакции ЕС, срочного запуска программы поддержки независимых СМИ, защиты журналистов и помощи для продолжения работы, вопреки репрессиям. Мы настаиваем, что нужно ввести санкции в отношении всех ответственных за репрессии [...]"
У Рэчыцы склалі пратакол за фота з дазволенага святкавання Дня Волі ў 2018-м. Памятаеце, тады #БНР100 адзначалі каля Опернага тэатра ў Мінску?

Вось за гэта: https://euroradio.pl/u-rechycy-sklali-pratakol-za-fota-z-dazvolenaga-svyatkavannya-dnya-voli-u-2018-m
Колькі ўлады зэканомяць, адвязаўшы "дэкрэтную" дапамогу ад сярэдняй зарплаты? Спойлер: вельмі шмат.

Вось вам і сацыяльная дзяржава.

https://euroradio.pl/kolki-ulady-zekanomyac-advyazaushy-dekretnuyu-dapamogu-ad-syarednyay-zarplaty
Аналітык Ягор Лебядок выказаў цікавыя думкі з нагоды "Справы TUT.BY":

"Учитывая, что по TUT.BY ментально российские человечки на белТВ и в «беларусских» ТГ-каналах начали говорить заранее, а еще в феврале Лукашенко с Путиным обсуждали в Сочи «работу СМИ в современных условиях (информационное противоборство)», то можно обоснованно предположить, что это часть сделки с Путиным за поддержку (или под давлением уже). Говорил ни раз и здесь повторю – пока все смотрят на торг по кредитам, нефти, интеграционным картам Лукашенко за поддержку Путиным (или под давлением) сдает беларусское – от культуры до повестки дня. Это людям мало заметно в объеме новостей, и это то, что Лукашенко не жалко сдать, на его взгляд. Для Лукашенко зачистка такого рода СМИ – это удержание власти от критики, в том числе и в контексте возможных политических кампаний по Конституции (что и для РФ, вероятно, нужно). Для Путина – это зачистка беларусского информационного пространства от всего беларусского с продвижением российской повестки (до этого шли и идут кампании по зачистке от флагов, дискредитация беларусскоговорящих и самого языка в каналах с милицейским контентом и стилем речи, разгон Купаловцев и более мелких структур культуры, и т.д. и т.п., еще сюда и зачистку католиков можно добавить). Как ранее говорил – работает Россия стратегически. Лукашенко на уровне дня".

Цалкам чытайце пост па спасылцы.
Пасля знішчэння сайта TUT.BY на тг-канал @tutby_official падпісалася амаль 15 тысяч чалавек. І яшчэ не вечар!

Сябры, сёння цяжкі дзень для беларускіх медыяў — улады атакавалі самае вялікае і папулярнае выданне Беларусі. Сёння журналістам як ніколі патрэбная вашая падтрымка! Падзяліцеся са сваімі знаёмымі спасылкамі на тэлеграм-каналы @tutby_official, @euroradio і іншых незалежных медыяў, каб мы з вамі заставаліся разам, нягледзячы ні на што!
@tutby_official паведамляе, што вобшук скончыўся ў рэдактарак Ганны Рудэнка і Вольгі Саўкіў. Яны на свабодзе.

"Как передают наши коллеги, у них изъяли всю технику (компьютеры, телефоны, в том числе неработающие), а также банковские карты. Обыск проходил в рамках уголовного дела в отношении гендиректора и главного бухгалтера компании.

Процессуального статуса у редакторов нет. Оперативники пояснили, что пришли к сотрудникам TUT.BY, потому что у них дома могут находиться доказательства по делу. В последующем, говорят сотрудники ДФР, редакторов могут вызвать на допрос.

Все еще продолжается обыск у журналиста TUT.BY Елены Толкачевой (к ней в квартиру смогла попасть адвокат), главного редактора Марины Золотовой (ей выломали дверь в тамбуре) и заместителя главреда Максима Гайко".
Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі адрэагавала на "справу tut.by":

"Беларускі партал TUT.BY — флагман беларускай журналістыкі на працягу 20 гадоў, яго чытае і шануе большасць карыстальнікаў інтэрнэту ў краіне і многія за яе межамі, у тым ліку і дыпламаты, якія працуюць з Беларуссю. Свабода СМІ мусіць быць забяспечаная".