Наш карэспандэнт Аляксей Карпека выказаўся пра Дзень Волі і неабходнасць яго далей змяняць: "Пасля #БНР100 было эмацыйнае ўзбуджэнне. Нарэшце артымалася зрабіць нешта маштабнае і грандыёзнае пасля доўгіх гадоў нудных пратэстных шэсцяў. Але #БНР101 паказаў, што новых ідэй за год не з'явілася. Арганізатары знайшлі ўдалы фармат і спыніліся. І калі ў наступным годзе таксама нічога не зменіцца, то гэта тупік і стагнацыя. Дзень Волі трэба мяняць, пашыраць і паляпшаць. Трэба далей адыходзіць ад палітызацыі ў бок забаўляльнага і сямейнага свята.
Вядома, Дзень Волі — свята палітычнае і нацыянальнае. Недарэчна адмаўляць гэты факт. Але тое, што свята мае палітычную прыроду, зусім не значыць, што яно павінна быць наглуха палітызаваным. Калі вы хочаце рабіць свята для ўсіх, прыцягваць новую аўдыторыю, то мала рабіць адно і тое ж з года ў год. Трэба абнуляцца, развівацца, прыдумляць новае. І не факусавацца на адной пляцоўцы.
Бо Дзень Волі — гэта не канцэрт, не абавязковае пратэстнае шэсце, не мітынг з прамовамі палітыкаў. Дзень Волі — гэта свята".
https://euroradio.fm/dzen-voli-geta-svyata-usyo-lyacic-u-p

Навіны Беларусі | euroradio.fm
Дзень Волі — гэта свята (Усё ляціць у п****)
Аўтарская калонка Аляксея Карпекі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пачаў працу Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі 2021. Арганізатары ўжо падалі камунальнікам, медыкам і міліцыі заяўкі на заключэнне дамоваў, без якіх немагчыма зладзіць масавае мерапрыемства.
З фарматам Дня Волі пакуль не вызначыліся, але старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў хацеў бы, каб гэта быў вялікі мітынг — накшталт #БНР100 ля Опернага тэатра. Сёлета 25 сакавіка прыпадае на чацвер, таму з днём святкавання таксама пакуль не зразумела.
Ці засталося палітычнае жыццё ў Беларусі? Размова з Рыгорам Кастусёвым (35 хвілінаў) >>>

У Рэчыцы склалі пратакол за фота з дазволенага святкавання Дня Волі ў 2018-м. Памятаеце, тады #БНР100 адзначалі каля Опернага тэатра ў Мінску?
Вось за гэта: https://euroradio.pl/u-rechycy-sklali-pratakol-za-fota-z-dazvolenaga-svyatkavannya-dnya-voli-u-2018-m

Стрымы не паміраюць: Уладзімір Ляхоўскі — пра ўтварэнне і крах БНР
Пайшоў з жыцця выбітны беларускі гісторык Уладзімір Ляхоўскі — знаўца БНР, абаронца БЧБ-сцяга і герба "Пагоня". У гэты сумны дзень @euroradio прагадалі, як тры гады таму, калі ўся краіна адзначала #БНР100, ён прыйшоў да нас у студыю, каб пагутарыць пра абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як абвяшчалі БНР? Ці правільна быў выбраны момант? У скарбонцы Устаноўчага сходу сапраўды было ўсяго толькі 45 рублёў? Ці сапраўды беларусы саспелі тады да сваёй дзяржавы? Ці змаглі лідары БНР абраць "адзінага"? А "тэлеграма кайзеру" — няўжо была такім няўдалым крокам? У архіўным стрыме пра гэта пра ўсё распавядае гісторык Уладзімір Ляхоўскі.
Далучыцца да стрыму: https://youtu.be/LHWq8RKWqzc

YouTube
Стрымы не паміраюць: Уладзімір Ляхоўскі — пра стварэнне БНР | Владимир Ляховский о создании БНР
7 верасня пайшоў з жыцця выбітны беларускі гісторык Уладзімір Ляхоўскі — знаўца БНР, абаронца БЧБ-сцяга і герба "Пагоня". У гэты сумны дзень мы прагадалі, як тры гады таму, калі ўся краіна адзначала #БНР100, ён прыйшоў да нас у студыю, каб пагутарыць пра…
Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса мусілі сёння выпусціць з Акрэсціна — але не выпусцілі. Прадпрымальніка перазатрымалі другі раз і, імаверна, будуць трэці раз судзіць за яшчэ якую-небудзь выдуманую "адміністрацыйку".
Белавус — папулярызатар беларускага, натхняльнік святкавання #БНР100 і кампаніі "Годна". Сёлета ён ужо адсядзеў у ізалятары 28 сутак.

У Беларусі прызналі "экстрэміскімі" сацсеткі праекту "БНР100". Чатыры гады прайшло!
Каманда на чале з Эдуардам Пальчысам, Антонам Матолькам і Паўлам Белавусам у далёкім 2018-м зладзілі святкаванне "Дня Волі". Канцэрт пад БЧБ-сцягамі ў цэнтры Мінска — гэта быў проста космас!
Праз 4 гады пра #БНР100 узгадалі сілавікі. Рэсурс патэнцыйных "экстрэмістаў" не бясконцы, а выгляд працы ствараць трэба.