Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У Мінску за год утрая вырасла плошча выстаўленых у арэнду офісаў, а стаўкі ўпалі на 20%. Рыэлтары пацвярджаюць: попыт на офісным рынку рэкордна ўпаў, такіх паказчыкаў за апошнія 6 гадоў не было. @euroradio разбіралася, з чым гэта звязана.

https://euroradio.pl/ploshcha-pustyh-ofisau-u-minsku-patroilasya-i-trend-na-pusty-ofis-zahavaecca
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 17 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

00:57 Лукашэнка падпісаў закон аб нацыянальнай бяспецы - што цяпер будзе

9:08 Навіны шоў-бізу

11:37 Суткі за катанні на роварах: аповед маці хлопца, затрыманага на Цнянцы

16:49 Навіны спорту

18:53 Што думаюць выкладчыкі ВНУ пра “справу студэнтаў”
Цяпер шмат беларусаў плануюць атрымаць прышчэпку ад COVID-19. Пры гэтым медыкі раяць некаторы час не мыцца і не займацца спортам. Ці мае гэта сэнс? Цікавы фактчэк ад Meduza. Калі коратка:

💧 Мыцца можна. Логіцы ў гэтай забароне не больш, чым у забароне мачыць манту (так, гэта заўжды можна было рабіць!)

💪 Спортам таксама можна займацца (калі вы сябе добра адчуваеце, канешне)

Адкуль ж гэтыя рэкамендацыі? Хутчэй за ўсё, іх вытворцы даюць "па звычцы".
Сёння ў Ратэрдаме пачынаецца "Еўрабачанне" – пройдзе першы паўфінал. "Балець" у гэты дзень можна будзе адначасова за Украіну і Расію.

Ад Украіны на конкурсе будзе гурт Go_A з электра-песняй на ўкраінскай. Ад Расіі – спявачка Маніжа (на фота), якая выступае супраць традыцыйнага вобразу «рускай жанчыны» і сутыкнулася з неймаверным хейтам на радзіме.

@euroradio распавядае аб скандалах і фаварытах Еўрабачання-2021.
Літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута ізноў прызнае свой удзел у "змове" супраць Лукашэнкі. Пра гэта ён напісаў у лісце да "Народнай волі". Цытуем:

"Регулярно вижу самого себя в телевизоре. Поэтому сообщаю:
1. Это действительно я.
2. Я действительно признаю себя участником заговора.
3. Я действительно даю показания.
4. Меня не пытают, не терзают, не мучают. Мало того: мне оказывается вся необходимая медицинская помощь. С этой точки зрения всё благополучно"
.
Рубрыка "стрыт фэшн". Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей прыляцеў з візітам у Таджыкістан у джынсах і швэдры.

https://euroradio.pl/uladzimir-makey-prylyaceu-z-vizitam-u-tadzhykistan-u-dzhynsah-i-shvedry
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілата дня. Жонка і сыночак палітвязня Паўла Севярынца спяваюць малітву.
Улады працягваюць аддаваць шмат увагі лесаапрацоўцы і экспарту прадукцыі гэтай галіны эканомікі. Гатовы праект дэкрэту Лукашэнкі, згодна з якім узмазніцца дзяржкантроль за экспартам лесаматэрыялаў.

Калі дэкрэт прымуць, гэта можа даваць казне дадаткова па 23 мільёны рублёў.

На фоне чутак пра масавыя вырубкі лясоў і тое, што ў лясной гаспадарцы вельмі шмат вакансій, выглядае гэты дэкрэт яшчэ цікавей, чым мог бы.
Сілавікі прыйшлі ў офіс TUT.BY і да некаторых супрацоўнікаў. У тым ліку да галоўнай рэдактаркі партала Марыны Золатавай.

Як піша адзін з заснавальнікаў парталу Кірыл Валошын, ДФР прыйшоў у сам TUT.BY і hoster.by.

Карэспандэнт @euroradio перадае, што каля офіса стаяць бусы, ёсць мужчыны ў масках.
Еўрарадыё | Еврорадио
Дырэктар парталу Людміла Чэкіна не здымае трубку. Няма сувязі і з часткай супрацоўнікаў.
Дзверы рэдакцыі TUT.BY завешаныя чорным поліэтыленам — каб не было бачна, што адбываецца ўнутры.
Еўрарадыё | Еврорадио
Дзверы рэдакцыі TUT.BY завешаныя чорным поліэтыленам — каб не было бачна, што адбываецца ўнутры.
Камітэт дзяржкантролю ўскосна пацвердзіў, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў "прыйшоў" на TUT.BY. У КДК сказалі, што пракаментуюць сітуацыю пазней.

На фоне атакі на самы буйны беларускі сайт у Палацы Незалежнасці сёння збіраецца на пасяджэнне Савет Бяспекі.
Еўрарадыё | Еврорадио
ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы TUT.BY. Калі вы знаходзіцеся недалёка ад офісаў партала ў абласных цэнтрах, раскажыце нам у @euroradio_minsk, што там адбываецца.
Як распавяла @euroradio адна з журналістак TUT.BY, пра прыход сілавікоў яна даведаліся ад рэдактараў, якія напісалі пра гэта ў рэдакцыйныя чаты. Маўляў, да іх нехта грукаецца. Журналісты партала пакуль на сувязі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Як распавяла @euroradio адна з журналістак TUT.BY, пра прыход сілавікоў яна даведаліся ад рэдактараў, якія напісалі пра гэта ў рэдакцыйныя чаты. Маўляў, да іх нехта грукаецца. Журналісты партала пакуль на сувязі.
Відавочцы кажуць, што сілавікі выходзілі з ліфта на першым паверсе офіснага будынку па праспекце Дзяржынскага, 57, дзе знаходзіцца рэдакцыя TUT.BY. Ці скончыўся ператрус у рэдакцыі, пакуль не вядома.
Сілавікі прыйшлі таксама ў рэдакцыю буйнога аўтамабільнага сайта AV.BY. Пра гэта паведаміў журналіст выдання Тарас Тарналіцкі.
Пасля таго, як на першы паверх офіснага будынка, дзе месціцца рэдакцыя TUT.BY, прыйшлі сілавікі ў масках, перасталі выходзіць на сувязь журналісты незалежных выданняў, якія там працавалі. Сярод іх:

- Арцём Маёраў, @belrynok;
- Дар'я Буракіна, @tutby_official;
- Аляксандр Чарнуха, @onlinerby;
- Алена Доўнар.

Верагодня, усе яны затрыманыя. Будзе дапоўнена.
Выламаныя дзверы на паверсе, дзе жыве галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава.
❗️ КДК: Супраць службовых асобаў ТАА "ТУТ БАЙ МЕДИА" пачатая крымінальная справа. Іх падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў.

"ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» в 2019 году получен статус резидента Парка высоких технологий (ПВТ). По данным Департамента финансовых расследований обществом была получена выручка, не обусловленная деятельностью, разрешенной для резидентов ПВТ. Об этом было проинформировано государственное учреждение «Администрация Парка высоких технологий».

На основании предоставленных Департаментом финансовых расследований сведений о допущенных обществом нарушениях Наблюдательным советом ПВТ 18 мая 2021 г. принято решение об утрате ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» права на налоговые льготы, предоставляемые в соответствии с Декретом Президента Республики Беларусь от 22 сентября 2005 г. № 12 «О Парке высоких технологий».

В результате необоснованного использования ООО «ТУТ БАЙ МЕДИА» государственной поддержки как резидента Парка высоких технологий государству был причинен ущерб в особо крупном размере.

Органами финансовых расследований Комитета госконтроля проводятся неотложные следственные и другие процессуальные действия по установлению всех обстоятельств и лиц, причастных к противоправной деятельности".