Еўрарадыё | Еврорадио
10.7K subscribers
35.1K photos
7K videos
12 files
25.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У нядзелю будзе цёплае і туманнае надвор'е. Дажджы могуць прайсці толькі ўначы і толькі на паўднёвым усходзе Беларусі.

Сіноптыкі абяцаюць ад +3 да +9 градусаў уначы, удзень — +12 +19. Поўдню пашанцавала больш — тут будзе нават да +21.

У Мінску ў гэты дзень слупок тэрмометра дасягне адзнакі 17 са знакам плюс.
Ад эміграцыі да БТ: што стала з удзельнікамі Дзіцячага Еўрабачання ад Беларусі?

Да 2021 года, калі Беларусь перастала выступаць на конкурсе, наша краіна была вельмі паспяховай: беларусы двойчы перамагалі і некалькі разоў уваходзілі ў тройку прызёраў.

@euroradio ўзгадвае самых вядомых прадстаўнікоў Беларусі на дзіцячым Еўрабачанні і расказвае, як склалася іх жыццё: https://euroradio.fm/ad-emigracyi-da-bt-shto-stala-z-udzelnikami-dzicyachaga-eurabachannya-ad-belarusi

Тут тэкст можна прачытаць без VPN
Ураджэнка Ліды выйшла ў фінал галоўнага польскага конкурсу прыгажосці. Бажэна Варона цяпер жыве ў Польшчы, ужо атрымала грамадзянства і змагаецца за тытул Miss Polonia.
У цэнтры Варшавы прайшоў перформанс супраць гандлю Еўрасаюза з "рускім светам". У ім удзельнічалі беларускія актывісты.

На "Міжнародным кірмашы генацыду" "прадаваліся" расійскія тавары: газ, вугаль, збожжа, самавары, гарэлка. Усё было заліта бурачным канцэнтратам, які сімвалізаваў кроў украінцаў.

Удзельнікі акцыі заклікалі ЕС увесці поўнае эмбарга на расійскую прадукцыю. Яны сабралі подпісы пад петыцыяй пра гэта, якую плануюць падаць прадстаўнікам Еўрасаюза і ўраду Польшчы.

Фота warsaw.here
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Славакія разварочваецца ў бок Расіі. У другім туры выбараў прэзідэнта з 53,12% галасоў перамог Петэр Пелегрыні, саюзнік прэм'ера Роберта Фіца.

Пелегрыні быў спікерам парламента, ён лідар папулісцкай партыі "Голас — сацыяльная дэмакратыя". Новы прэзідэнт Славакіі ўмацоўвае пазіцыі прэм'ер-міністра, які пазітыўна выказваецца пра Расію і выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне.
Хойніцкі шыбалет — які ён? Мясцовая раёнка распытала жыхароў пра словы і выразы, па якім яны заўсёды апазнаюць "свайго". Вось якія былі адказы: "унё", "тудой", "там за грубай", "пойдам", "пасядам", "спаймалі", "добре".

Якія вы ведаеце? І ці ёсць такія словы ці выразы, па якіх вы распазнаяце жыхароў сваіх мясцін? Распавядзіце ў каментарах!
Гэты пост зараджаны на адчуванне бегу часу. Джэкі Чану, аднаму з найбольш папулярных герояў баевікоў 1980-х, споўнілася 70 гадоў. У каго былі касеты з яго фільмамі — стаўце 🔥 пад пастом.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Хто, калі не Цэслер? Падборка @euroradio з крутымі маладымі беларускімі мастакамі.

Таксама можна паглядзець, паставіць лайк і падзяліцца ў нашым інстаграме.