Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.7K photos
7.34K videos
12 files
27K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7 красавіка — дзень памяці выбітнай беларускай пісьменьніцы Ларысы Геніюш.
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі да рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Ізраіля Біньямін Нетаньяху з патрабаваннямі яго адстаўкі. Пратэстоўцы незадаволеныя палітыкай, якую абраў урад адносна вызвалення закладнікаў з палону ХАМАС і вайсковых дзеянняў у Газе. Яны патрабуюць намагацца дамовіцца з хамасаўцамі пра вызваленне суграмадзян.

Сёння роўна 6 месяцаў з даты жудаснай атакі хамасаўцаў на Ізраіль. У закладніках застаюцца 133 чалавекі.
Расія. Вялікая паводка ў Арэнбургскай вобласці, якая здарылася праз разбурэнне дамбы. Пік чакаецца толькі 10 красавіка, але сітуацыю ўжо называюць крытычнай. Людзей і жывёл ратуюць з будынкаў дамоў, шмат разбурэнняў. Як паведаміла мэрыя Орска — горада, які ў першую чаргу пацярпеў, — ужо зафіксаваныя гібелі людзей: два чалавека памерлі праз сардэчны прыступ, яшчэ адзін скончыў жыццё самагубствам.
Мільярдэр з Эміратаў прадае свае актывы ў Беларусі. Гаворка ідзе пра комплекс "Паўночны бераг", які будуюць у Мінску. На такі крок Мухамед Алабар пайшоў праз санкцыйныя рызыкі.

Карма — справа такая. Яшчэ ў 2021 @euroradio пісала пра сувязь Алабара з Лукашэнкам і братамі Карычамі. У той час яны пазбаўляліся ад часткі актываў праз еўрапейскія санкцыі, а іх месца ў праекце забудовы займаў якраз мільярдэр з Эміратаў.

Навошта арабскі мільянер працуе дырэктарам невялікай мінскай фірмы
Да +25! На наступным тыдні ў Беларусі будзе лета. Прынамсі, у першыя дні.

Згодна з дадзенымі сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак у Беларусі будзе анамальна цёпла. У панядзелак — +16...+23, а ў аўторак — да +25 градусаў. У сераду чакаецца +20...+23.

У чацвер вернецца красавік. Чакаецца +10...+15 удзень, таксама будуць дажджы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Мак.бай" пачаў прадаваць... кулічы. Што праўда, не ўласнай вытворчасці, а з "Мінскхлебпрама". Каштуе 5,5 рублёў.