Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
14 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Кітай хоча сарваць выбары ў ЗША, а Расія — Алімпіяду ў Парыжы. #ІхНоравы

Усход працягвае плесці падступныя сеткі для Захаду. Кітай хоча паўплываць на вынікі выбараў у ЗША, а Расія зліцца, што яе не пускаюць на Алімпіяду ў Парыжы.

На гэтым фоне навіна, што мужчыны будуць часцей хварэць на рак прастаты, нават неяк губляецца. Але мы ўсё роўна ўключылі яе ў штодзённую падборку замежных навін.

https://euroradio.fm/kitay-khocha-sarvac-vybary-u-zsha-rasiya-alimpiyadu-u-paryzhy-ikhnoravy

Без VPN
Памёр беларускі паэт Мікалай Маляўка. "Ціха пайшоў з жыцця", — паведаміла яго жонка. Яму было 82 гады.

Развітанне з літаратарам адбудзецца ў Мінску на вуліцы Кульман, 33А, 6 красавіка з 9.00 да 10.00. Пахаваюць яго на радзіме ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Мікалай Маляўка – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэзідэнцкай прэміі "За духоўнае адраджэнне".

Славу я у прынеслі паэтычныя зборнікі “Зімні дождж”, “Рушнічок на крыжы”, этнаграфічная кніга “Сядзiба, або Хата з матчынай душою".

На вершы паэта пісалі песні, паводле драматычных твораў ставіліся спектаклі.
Audio
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы 5 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:15 “Хлопцы, у нас цяжкія часы”: Кныровіч і Свярдлоў пра вынікі тыдня

15:01 Навіны спорту

17:02 Пра што трэба ведаць, каб не стаць ахвярай раку грудзей. Расказвае доктар

24:56 Навіны шоу-бізу

27:04 Кітай хоча сарваць выбары ў ЗША, а Расія сабатуе Алімпіяду — #ІхНоравы
Берасцейшчына зняла забарону на вываз тавараў у Польшчу. Да 31 снежня зноў можна везці за мяжу прадукты харчавання.

Забарона дзейнічала са снежня 2022 года. Тады ў "несяброўскія краіны" абмежавалі вываз мукі, макаронаў, солі і цукру, алею ды кансерваў. Такім чынам улады хацелі "абараніць унутраны рынак".

Чакаем новых казак пра палякаў, якія прыязджаюць у Беларусь па бязвізве і скупляюць соль у крамах.
Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская вяртаецца на Зямлю. Прызямленне запланаванае на 10:18 па мінскім часе ў Казахстане.

Ад МКС ужо адстыкаваўся карабль "Саюз МС-24" з удзельнікамі экспедыцыі — акрамя беларускі, у ёй бралі ўдзел ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканка Лорал О'Хара.

На гэтым тыдні ў стрыме з доктаркай навук Ірынай Сідорскай мы разважалі, чаму менавіта жанчына паляцела ў космас, а таксама начос Васілеўскай, які раптам выйшаў з-пад кантролю.
Падпісаны закон пра прызыў у войска па СМС. За няяўку па іх будуць штрафаваць на суму ад 10 да 30 базавых.

Але з'яўляцца ў ваенкамат па СМС будзе абавязкова толькі ў выпадку мабілізацыі.

Прынялі і норму пра службу па кантракце для тых, з кім ён "не можа быць заключаны праз абмежаванні". Лукашэнка ўсё ж зможа дазваляць службу асуджаным — і колішнім, і цяперашнім.

"Абмен досведам" з РФ прайшоў паспяхова.
Еўрарадыё | Еврорадио
Беларуская касманаўтка Марына Васілеўская вяртаецца на Зямлю. Прызямленне запланаванае на 10:18 па мінскім часе ў Казахстане. Ад МКС ужо адстыкаваўся карабль "Саюз МС-24" з удзельнікамі экспедыцыі — акрамя беларускі, у ёй бралі ўдзел ураджэнец Беларусі Алег…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Экіпаж паспяхова прызямліўся. Пасадка адбылася ў 150 км ад казахстанскага горада Жэзказган.

Пошукава-ратавальная служба ўжо эвакуіруе касманаўтаў з пасадачнай капсулы.

Экспедыцыя на МКС доўжылася 14 дзён — карабль "Саюз" змог выйсці на арбіту з другой спробы.
Расія працягвае тэрор у Харкаве. Уначы зноў выпусцілі ракеты і дроны па цывільных аб'ектах.

Па звестках старшыні абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, загінулі 6 чалавек, пацярпелі яшчэ 10. Пашкоджаныя жылыя дамы, запраўка, крама і аўтамабіль.

Цяпер у Харкаве нягледзячы на атакі і перабоі з электрычнасцю, жывуць 1,3 млн чалавек — да вайны горад з прыгарадамі налічваў амаль 2 млн жыхароў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Абітурыенты з РФ змогуць паступіць у беларускія вну па выніках ЕГЭ. Мінадукацыі даў ім права вучыцца на бюджэце па 125 спецыяльнасцях.

У пералік даступных расіянам кірункаў увайшлі педагогіка, філалогія, эканоміка, кібербяспека праграмаванне ды іншыя.

Але выпускнікоў бюджэтнага аддзялення, нават калі яны маюць грамадзянства РФ, чакае сюрпрыз — абавязковае 2-гадовае размеркаванне.
Гомельскія чыноўнікі як змаглі апраўдаліся за нафтапрадукты ў Сожы. Пляму ў сотню метраў чакана патлумачылі "ўкідам".

Відэа ад гамельчука з'явілася ў TikTok учора. На ім відаць, як па рацэ плыве вялікая масляністая пляма. За кадрам аўтар задаў пытанне, хто будзе за гэта адказваць — адказ з'явіўся на сайце дзяржаўнага выдання.

Калі коратка, то жыхару Гомеля падалося і адказваць ніхто не будзе. Бо ўсе службы абследавалі акваторыю Сожа і нічога не знайшлі. Як пацвярджэнне газета нават апублікавала сваё відэа з чыстай ракой.
Кіроўцы з Беларусі пагражае да 10 гадоў турмы за кантрабанду. Польскія мытнікі знайшлі ў ягонай фуры 200 тыс пачкаў цыгарэт.

Машыну затрымалі на польска-літоўскай мяжы. Высветлілася, што цыгарэты былі схаваныя паміж скрынямі. Калі б іх прадалі, польскі бюджэт недалічыўся бы больш за мільён еўра.

На беларуса завялі крымінальную справу.
Беларусь прайграе ў бітве з баршчэўнікам Сасноўскага. Апошнія 5 гадоў плошча, на якой пасялілася інвазіўная расліна, не падае ніжэй за 4,6 тыс га.

Пры тым, што дзяржава траціць на барацьбу з ім па 2 млн руб штогод, а ўласнікі зямлі павінныя знішчаць баршчэўнік на патрабаванне мясцовых уладаў.

З усіх рэгіёнаў найменш баршчэўнік сустракаецца на Берасцейшчыне — магчыма, што сёлета тут удасца знішчыць яго цалкам.

Інвазіўныя расліны і жывёлы не толькі ўплываюць на мясцовыя флору і фаўну, але таксама небяспечныя для людзей. Напрыклад, той жа баршчэўнік пагражае моцнымі апёкамі, а амброзія — адзін з наймацнейшых алергенаў.
Сельскую школу пад Брэстам назвалі імем даследчыка беларускіх шляхецкіх сядзібаў. Імя Анатоля Федарука надалі СШ у вёсцы Тэльмы.

Сам Федарук — ураджэнец сусёдняй вёскі Хабы, а з Тэльмаўскай школай яго звязваюць гады навучання.

Даследчыку належаць грунтоўныя працы пра сядзібы Берасцейшчыны і Міншчыны, а таксама пра садова-паркавае мастацтва і старажытныя паркі Беларусі.

Добры прыклад, што імёны можна надаваць не толькі ў гонар усюдыісных падпольшчыкаў і партызанаў ды яблыкаў.
У беларускіх турмах за палітыку сядзяць сама меней 2 грамадзяніна Узбекістана і адзін — Казахстана. Па звестках @viasna96, іх судзілі за антываенныя пратэсты 2022 і "абразу прадстаўніка ўлады".

Гэта Ільдар Таўхітаў, Віктар Новік і Віталь Скударнаў, які адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі.

Сярод палітзняволеных таксама значуцца грамадзяне Украіны, Латвіі, Расіі і Польшчы. А ў сакавіку ў СІЗА памёр літовец — яго падазравалі ў кантрабандзе патронаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, які круты ролік знялі футбалісты-аматары з аграгарадка Голацк. Хлопцы з аднайменнага клуба прысвяцілі прома пачатку гульнявога сезону.

Мяркуючы па відэа, здымалі яго ў ваколіцах мінскага парка Чалюскінцаў, а ў кадры з'яўляюцца самі футбалісты.

Голацк знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне на Міншчыне і налічвае 836 жыхароў.