Еўрарадыё | Еврорадио
10.8K subscribers
34.6K photos
6.89K videos
12 files
25.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Пушкінская плошча сёння ўвечары.

https://euroradio.fm/pratesty-u-minsku-anlayn
Мінск. На барыкадах ля ўніверсама "Рыга" сілавікі страляюць у пратэстоўцаў светлашумавымі гранатамі, а тыя ў адказ пуляюць па АМАПу салютамі.
Гродна. Паранены пратэстоўца.

Фота: @hrodnalife.
⚡️ Мінск. Аўтазакі едуць па Другім кальцы з боку аэрапорта "Мінск-1" у бок Пушкінскай плошчы.
⚡️ Мінск. На Прытыцкага ля станцыі метро "Спартыўная" пратэстоўцаў жорстка разганяюць. У бок байцоў АМАПу ляцяць "кактэйлі Молатава" перадае наша карэспандэнтка Марыя Вайтовіч.
Мінск. Сілавікі разграмілі барыкады ля ўніверсама "Рыга".
Мінск. Пушкінская. Пратэсты на стылі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. "Як мурашы!" — АМАПаўцы тучай ідуць на пратэстоўцаў.
Мінск. На станцыі метро "Спартыўная" ўсё працягваецца. Пратэстоўцы вярнуліся, аўтамабілі заблакіравалі праезную частку. АМАП страляе па машынах, каб яе расчысціць.
Forwarded from Новая газета
На Пушкинской в Минске баррикады. Гродно перекрыт, а тем временем в телевизоре.

• Первый канал Беларусь — спорт программа «Арена» с ведущей Анной Эйсмонт. Первый сюжет — «Без права на ошибку»: о чемпионате Беларуси по футболу.

• ОНТ закончил трансляции, показывали «Мужское/женское», когда появилась информация про первого умершего.

• Третий канал СТВ (белорусский рен-тв): было про пришельцев, теперь про шиномонтаж.

• Телеканал Мир: сериал «Мухтар»

• РТР-Беларусь закончил вещание, до этого был телесериал «Осиное гнездо»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Атмасфера пратэсту на Пушкінскай плошчы. Перакуленыя тумбы, выбухі і відэа, якія даюць паглядзець з рук.
Мінск. На станцыі метро "Спартыўная" мала АМАПаўцаў і шмат людзей. Там цяпер людзі бегаюць за сілавікамі. Праезная частка ў абодва бакі перагароджаная аўтамабілямі.
Мінск. На вуліцы Прытыцкага (раён станцыі метро "Спартыўная") бітыя аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся для барыкадаў, засталіся стаяць на дарозе. З коранем вырваны прыпынак грамадскага транспарту. Пратэстоўцы дагэтуль не сыйшлі.
Мінск. Наш карэспандэнт распавядае, што беларусы свядома пакінулі свае машыны на дарозе, каб утварыць барыкады. АМАПаўцы хацелі адштурхаць адно пустое аўто на збочыну, але не атрымалася, бо яно стаяла на ручніку.

Калі для беларуса аўтамабіль робіцца менш важным за палітыку — гэта сапраўды пераломны момант.
Мінск. Дзвюххвілінка параноі. Вось такую смску мы атрымалі: "В районе Каменной горки ОМОН загрузился в метро. Есть гипотеза, что будут выпрыгивать из станций, чтобы застать врасплох демонстрантов около станций".

Ну, калі мы сапраўды толькі што раскрылі тактычную задумку мінскага АМАПа...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. А вось такая атмасфера пару гадзінаў таму была на станцыі метро "Уручча".
Forwarded from Наша Ніва
Ад галоўнага рэдактара Нашай Нівы Ягора Марціновіча прыйшла эсэмэска СОС. Гэта значыць, што ён затрыманы. Мы ведаем, што ён вяртаўся дахаты на сваёй машыне.
На сёння пратэсты ўсё.