Еўрарадыё | Еврорадио
10.1K subscribers
37.9K photos
7.55K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская — у Літве. Беларускія ўлады вывезлі яе туды пасля некалькіх гадзінаў перамоваў у Доме ўраду.

Разам з Ціханоўскай у Літву выпусцілі кіраўніцу яе штаба Марыю Мароз, якую затрымалі 8 жніўня — а сёння мусілі судзіць за адміністратыўнае правапарушэнне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Літве Святлана Ціханоўская запісала кароткі эмацыйны відэазварот да сваіх прыхільнікаў. Мяркуючы па ўсім, яна з'ехала з Беларусі дзеля бяспекі сваіх дзяцей.

Поўны тэкст:

"Я думала, что вся эта кампания меня очень сильно закалила и придала мне столько сил, что я выдержу всё. Но, наверное, я так и осталась той слабой женщиной, которой была изначально.

Я приняла очень тяжёлое для себя решение. Абсолютно самостоятельно. Ни друзья, ни родные, ни штаб, ни Сергей никоим образом на него не могли повлиять.

Я знаю, что многие меня поймут, многие осудят, а многие возненавидят. Но, знаете, не дай Бог оказаться перед таким выбором, перед каким оказалась я.

Люди, берегите себя, пожалуйста. Ни одна жизнь не стоит того, что сейчас происходит. Я... дети это самое важное, что есть в нашей жизни".
⚡️ МУС пацвердзіў Беларускай асацыяцыі журналістаў, што галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч сапраўды затрыманы ўночы на 11 жніўня.
Вольга Кавалькова, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, мяркуе, што з Мінска кандыдатку ў прэзідэнты звезлі беларускія спецслужбы. На відэазвароце яна ў той жа вопратцы і з той жа прычоскай, з якой учора паехала падаваць скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Таму Кавалькова лічыць, што відэазварот пра цяжкае рашэнне быў запісаны яшчэ ў ЦВК.
Мінск. Уночы на 11 жніўня было вось так.
Брэст. Вось як пратэстоўцы супрацьстаялі міліцыі ўвечары 10 жніўня.

Раніцай 11 жніўня больш за 200 чалавек прыйшлі да будынку ізалятара. Яны патрабуюць хаця б вывесіць спіскі затрыманых, але міліцыя затрымала столькі людзей, што не спраўляецца нават з гэтым. Ёсць інфармацыя, што некаторых затрыманых у Брэсце адразу ж даставілі ў ізалятар у Бярозу.

Фота: "Бінокль"
МУС: уночы на 11 жніўня ў Беларусі затрымана больш за дзве тысячы чалавек.
Мінск. Уночы на 11 жніўня затрымалі цудоўную беларускамоўную сям'ю — Крысціну і Андрэя Вітушак.

Дакладней, было так. Спярша затрымалі іх сына, 16-гадовага Мірона Вітушку. Каб даведацца, што з ім, бацькі прыехалі да ізалятара. І... цяпер іх месцазнаходжання невядомае.

Фота: радыё "Свабода".
Праўладны тэлеграм-канал "Жоўтыя ЗЛІВЫ" апублікаваў другі відэазварот Святланы Ціханоўскай, у якім яна просіць людзей не выходзіць на плошчы і не біліся з міліцыяй. Ён дакладна зняты ў будынку Цэнтрвыбаркама. Бачна, што кандыдатка ў прэзідэнты чытае тэкст з паперкі.
Пакуль што пратэсты ў Беларусі — інтэлігентныя. Увечары беларусы будуюць барыкады, але пасля разыходзяцца — раніцай жа на працу!

І вось на гэтых людзей генералы кідаюць салдат са светлашумавымі гранатамі і гумовымі кулямі...
Мінск. Камунальнікі разбіраюць рэшткі барыкадаў на станцыі метро "Спартыўная".