Еўрарадыё | Еврорадио
10.1K subscribers
37.9K photos
7.55K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
⚡️ Ганна Красуліна кажа, што смартфон Святланы Ціханоўскай працуе, але яна не адказвае на тэлефанаванні. Штаб кандыдаткі па-ранейшаму не ведае, дзе яна.
ЗША. Першая афіцыйная рэакцыя ЗША на падзеі ў Беларусі

Прэс-сакратар Белага дома Кайлі МакЭннані заявіла: "Мы глыбока занепакоеныя выбарамі ў Беларусі. Строгія абмежаванні доступу кандыдатаў да выбараў, забарона на прысутнасць незалежных мясцовых назіральнікаў, запалохванне кандыдатаў ад апазіцыі і затрыманне мірных дэманстрантаў і журналістаў сапсавалі працэс".
⚡️ Мінск. Да Пушкінскай плошчы дабраўся АМАП, сілавікі пачалі страляць светлашумавымі гранатамі. Пратэстоўцы карыстаюць для барыкадаў афішныя тумбы.
Мінск. На Пушкінскай усё завалакло дымам.
⚡️ Мінск. Аднаго з пратэстоўцаў на Пушкінскай вынеслі на прыпынак грамадскага транспарта, ён паранены.
⚡️ Мінск. Сілавікі са шчытамі перагарадзілі дарогу — Пушкінскі праспект у бок вуліцы Жукава. Пратэстоўцы стаяць насупраць іх.
Мінск. Пушкінская у дыме.

Фота: "Белсат".
⚡️ Мінск. У мітынгоўца на Пушкінскай плошчы моцна параненая нага. Пад'ехала "хуткая", паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё Міхась Ільін.
⚡️ Мінск. На Пушкінскай плошчы адзін з пратэстоўцаў з бела-чырвона-белым сцягам выйшаў наперад, ён выклікае "старшага" сілавікоў на перамовы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. На Пушкінскай выбух за выбухам.
Мінск. На Пушкінскай плошчы АМАП пачаў разбіраць барыкады, пабудаваныя пратэстоўцамі, і затрымліваць тых, хто на іх застаўся. За АМАПам шэраг людзей у зялёнай форме.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Мінск. На скрыжаванні вуліц Сурганава і Куйбышава — каля ўніверсама "Рыга" — шмат людзей.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. На Пушкінскай плошчы АМАП пачаў разбіраць барыкады, пабудаваныя пратэстоўцамі, і затрымліваць тых, хто на іх застаўся. За АМАПам шэраг людзей у зялёнай форме.
АМАП і байцы ў зялёнай форме (пішуць, што гэта спецназ КДБ "Альфа") занялі Пушкінскую плошчу, пратэстоўцаў адціснулі ў бок станцыі метро "Спартыўная".
Мінск. Побач са станцыяй метро "Спартыўная" ўтварыўся корак. Наша карэспандэнтка Марыі Вайтовіч, кажа, што ў пэўны момант людзі са сцягамі пачалі вылазіць на дахі, але хутка спыніліся.
Мінск. АМАП затрымлівае пратэстоўцаў у раёне парка Горкага і плошчы Якуба Коласа.
Канал "Страна для жизни" піша, што Святлана Ціханоўская выйшла на сувязь. З ёю ўсё добра.

Нагадаем, гадзіну таму буйныя тг-каналы паведамілі, што кандыдатку ў прэзідэнты заблакаваная ў Цэнтрвыбаркаме. Пазней стала зразумела, што гэта была правакацыя з мэтай заманіць пратэстоўцаў на плошчу Незалежнасці.
Мінск. Барыкады на плошчы Бангалор.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Мінск. На Пушкінскай плошчы аўтамабіль збіў двух АМАПаўцаў.
⚡️ Ох. У Мінску — смерць на пратэстах

МУС абвясціла, што на Пушкінскай плошчы загінуў чалавек. Па версіі міліцыі, у яго ў руцэ выбухнула самаробная выбуховая прылада:

"В ходе противостояния со спецназом, прибывшим для деблокирования площади, один из протестующих пытался бросить неустановленное взрывное устройство в строну правоохранителей. Оно взорвалось в руке, мужчина получил травмы несовместимые с жизнью".

Але глядзіце, што там адбывалася якраз каля 23:00: https://t.me/euroradio/4696
Мінск. Працягваецца супрацьстаянне на станцыі метро "Спартыўная". Людзі будуюць барыкады з лавак і кветнікаў. Там шмат АМАПу.