Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.4K photos
7.26K videos
12 files
26.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзеці з Хмяльніцага прадаюць цацкі, каб сабраць грошы ўкраінскім вайскоўцам. Арына кажа, што жадае набыць ім да Вялікадня паскі, а Максім – «пушкі ўсякія, каб Расію ўсе перамаглі».

Дапамагаць Украіне можаце і вы: рахунак для дапамогі ВСУ, а таксама рахунак для гуманітарнай дапамогі (з Беларусі адкрываць спасылкі праз ВПН).
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон патлумачыў, чаму адмовіўся называць паводзіны расійскіх вайскоўцаў ва Украіне словам "генацыд". Тлумачэнне, канешне, такое сабе: "хачу пазбегнуць славеснай эскалацыі".

Тысячы забітых – не генацыд, генацыд – гэта "славесная эскалацыя". Не пераблытайце.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З'явілася відэа меркаванага пападання ракет "Нептун" у расійскі крэйсер "Масква".

Відэа апублікаваў заснавальнік "Азова" Андрэй Білецкі. Пацверджанняў, што на відэа менавіта гэты крэйсер, пакуль няма ні з аднаго з бакоў.
Як вайна ва Украіне паўплывала на зацікаўленасць Захаду беларускімі пытаннямі? Ці ёсць падставы для расчаравання ў Ціханоўскай, якое выказваюць як шараговыя беларусы, так і добраахвотнікі ва Украіне? Чаму Зяленскі не баіцца пакрыўдзіць Штайнмаера, але не хоча дражніць Лукашэнку і сустракацца з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных пытаннях Франак Вячорка: https://youtu.be/_zo_ef0VonQ
У Палескім аграрным каледжы сканструявалі "Крэсла Power Bank". Каб заражаць ад яго мабільны тэлефон, па ім трэба ёрзаць.

Гэта не жарт. Але адразу згадваецца анекдот пра беларуса, крэсла і цвік.
Офіс Святланы Ціханоўскай працуе над тым, каб замарозіць беларускія золатавалютныя рэзервы. Гэтаксама, як заходнія дзяржавы зрабілі з расійскімі ЗВР, якія захоўваліся за мяжой. Пра гэта ў стрыме @euroradio распавёў дарадца лідаркі беларускай апазіцыі Франак Вячорка.

"Каб Лукашэнка не мог гэтыя рэзервы патраціць на амапаўцаў, на вайну ва Украіне", — патлумачыў ён. І дадаў, што ўжо дакладна, што беларускаму Мінфіну не дазволяць абмяняць на рэальную валюту сродкі, права скарыстацца якімі Беларусь летась атрымала ад МВФ.

Цалкам стрым глядзіце тут: https://youtu.be/_zo_ef0VonQ?t=11
Музыка і андэграўнд з Беларусі на @euroradio! Калі вы паглядзіце хаця б 10 хвілін гэтага відэа, вы атрымаеце сапраўднаю асалоду. І магчыма нават — тую самую эмацыйную разрадку, якая нам сёння ўсім неабходна. Гэта "Наш андэграўнд" — праект пра класных, але малавядомых музыкаў з Беларусі.

Сёння — інтэрв'ю з гуртом Jail Born Jane. Глядзець (і слухаць!) тут: https://youtu.be/ricylMQ1ugk
Расіяне сцвярджаюць, што з тэрыторыі Украіны абстраляная яшчэ адна расійская вёска. На гэты раз — Спадарушына ў Белгародскай вобласці.

Абстрэл дзіўны. "Пацярпелых і ахвяраў сярод мірнага насельніцтва няма. Разбурэнняў жылых і сацыяльных аб'ектаў няма", — паведамляе губернатар Белгародскай вобласці.

Сёння раніцай у расійскіх медыях з'явіліся паведамленні пра абстрэл вёскі Клімава ў Бранскай вобласці. Там быццам бы ёсць параненыя.

Гэта ўсё падобна да інфармацыйнай падрыхтоўкі для новага наступу на Украіну. Трэба ж нечым матываваць дэмаралізаваных салдат, якіх вывелі з-пад Кіева? Матыватарам можа стаць помста за сваю зямлю, якую "абстрэльвае вораг".

Таксама расійскае Мінабароны ўчора заявіла, што, калі "абстрэлы з Украіны" будуць працягвацца, будзе нанесены ўдар па цэнтрах прыняцця рашэнняў у Кіеве.
Справа супраць Уладзіміра Мацкевіча перададзеная ў суд. Працэс над метадолагам пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе.

Мацкевіча абвінавачваюць:

- ва ўдзеле ў масавых беспарадках (частка 1 артыкула 342 КК);
- стварэнні і ўпраўленні экстрэмісцкім фарміраваннем (частка 1 артыкула 361-1 КК). Маецца на ўвазе платформа "Сход";
- абразе Лукашэнкі ў відэа, апублікаваным на YouTube 7 траўня 2021 года (частка 1 артыкула 368 КК).
Чарнобыльскі шлях пройдзе сёлета ў Вільні. Як звычайна 26 красавіка.

Ініцыятарам шэсця выступае зліквідаванае ў Беларусі грамадскае аб'яднанне "Экадом". Сёлета — у 36-ю гадавіну выбуху на Чарнобыльскай АЭС — шлях надзвычай актуальны на фоне ядзернага шантажу з боку Расіі падчас вайны з Украінай.
У Расіі на актывіста завялі крымінальную справу праз кнігу "1984". Дзмітрый Сілін арганізаваў на вуліцы ў Іванаве бясплатны "кніжны развал": кожны ахвочы мог узяць з латка раман-антыўтопію Оруэла. Вельмі хутка побач матэрыялізавалася паліцыя.

На Сіліна завялі справу за "дыскрэдытацыю ўзброеных сіл РФ". Ці мог Оруэл у 1948 годзе падумаць, што ў сваім рамане дыскрэдытуе расійскае войска?
Хто не ведае беларускай мовы — будзе доўга думаць, чаму ў адных цягнікоў тры галавы, а ў іншых — тры хвасты 🙂
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Харкаве мужчына вырашыў па вяроўцы спусціцца ў сваю разбураную кватэру, каб забраць рэчы. Ніколі не злоўжываем клікбэйтнымі фразамі, але... паглядзіце, што было далей!
Зміцер Дашкевіч і яшчэ 13 чалавек прызнаныя ў Беларусі палітвязнямі. Акрамя абаронцы Курапатаў гэта Кацярына Алексіян, Аляксей Буркоў, Канстанцін Высочын, Іван Глебко, Алег Каспяровіч, Максім Матырка, Анастасія Санкоўская, Анжаліка Смірнова, Вольга Чарняк, Руслан Шапуноў, Уладзімір Яроменка, Леанід Шамаў, Алег Абдулаеў.

Па стане на вечар 14 красавіка ў Беларусі 1130 палітвязняў. Пра гэта паведамляе "Вясна".
У сям'і "сябра Лукашэнкі", Міхаіла Гуцарыева знайшлося 7 аб'ектаў нерухомасці ў Лондане. Па паперах сядзібы і офісы належаць афшорным кампаніям, сляды ад якіх вядуць за Саіда Гуцарыева — сына падсанкцыйнага расійскага алігарха. Агульны кошт маёмасці складае каля $200 млн.

Акрамя гэтага, пасля ўвядзення санкцый супраць Гуцэрыева, сям'я пазбавілася офіснага будынка на Hanover Square, у самым цэнтры сталіцы Вялікабрытаніі. Яго прадалі за $92 млн.

Пра ўсё гэта даведаўся "Беларускі расследвальны цэнтр" у партнёрстве з OCCRP і іншымі журналістамі і арганізацыямі. Прачытаць ці паглядзець гэтае расследаванне можна тут: https://investigatebel.org/ru/understands/lukashenka-s-friend-shelters-his-treasures-from-european-sanctions
Яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра". Да 3 гадоў калоніі і 3200 рублёў штрафу за тры каментары ў інтэрнэце прысуджаны бас-гітарыст гурта TerraKod Віктар Катоўскі.

У справе фігуруюць наступныя эпізоды:

- за паведамленне "Шкада амапаўца. Адным дзярмом на зямлі менш" — артыкул "абраза прадстаўніка ўлады";

- за каментар "Хлопец — герой. Жыццё паклаў у барацьбе з гэтымі казламі, нягледзячы на наяўнасць сям'і" — артыкул "распальванне сацыяльнай варожасці";

- за фразу "Шызоід вусаты" — артыкул "абраза прэзідэнта".

Віктар Катоўскі прызнаны палітвязнем.
Нідэрланды забаранілі сваім кампаніям плаціць за расійскі газ расійскімі рублямі. Пра гэта са спасылкай на Bloomberg піша @Segodnya_life.

Тым часам Пуцін заявіў пра збоі ў аплаце нафтагазавых паставак у "несяброўскія" краіны. Ну то бок, газ і нафта пастаўляюцца, але плацяжы за іх (у доларах) не праходзяць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілата дня. Міністр замежных справаў Украіны Зміцер Кулеба забраў сабе шчанюка, якога атрымалася выратаваць з Марыупаля. Сабаку назвалі сімвалічна: Марык.

"Я не мог не даць яму шанс на шчаслівае сабачае жыццё. Цяпер у іншых маіх двух сабак з'явіўся новы сябар", — піша міністр.
Украінскі журналіст Раман Цымбалюк паведамляе, што каля 10:00 14 красавіка ў Севастопаль былі дастаўленыя 14 маракоў з крэйсера "Масква". Напярэдадні ўкраінцы абстралялі яго ракетамі "Няптун" (па версіі Кіева) ці на борце здарыўся пажар, які прывёў да дэтанацыі арсенала (па версіі Крамля).

Цымбалюк піша, што маракоў прывезлі ў Севастопаль на хуткасным катэры. Там іх ужо чакалі машыны хуткай дапамогі.

Штатная колькасць экіпажа "Масквы", па розных дадзеных, складае ад 510 да 758 чалавек. 54 з іх былі выратаваныя ўночы турэцкім караблём. Лёс астатніх маракоў невядомы.

Праверыць дадзеныя ўкраінскага журналіста цяпер не ўяўляецца магчымым. Расіяне раней заяўлялі, што правялі поўную эвакуацыю экіпажу пашкоджанага карабля. Але не назвалі лічбаў загінулых і выратаваных.