МЗС Латвіі не раіць сваім грамадзянам наведваць Беларусь, нягледзячы на "бязвіз", які абвясцілі беларускія ўлады. Наадварот, латвійцаў заклікаюць як мага хутчэй пакінуць беларускую тэрыторыю.
Бо паездка ў краіну, якая падтрымлівае агрэсію Расіі і знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, звязаная "са значнымі рызыкамі". І гэта вельмі дыпламатычная фармулёўка ад латвійскага МЗС.
Цікавым меркаваннем наконт абвешчанага беларускімі ўладамі "бязвізу" падзяліўся сёння дыпламат Павел Мацукевіч. На яго думку, перад тым, як запрашаць турыстаў, трэба згарнуць калючы дрот. Не можам не пагадзіцца — з папраўкай, што гэта абавязковы, але не адзіны крок. У Беларусі 1130 палітвязняў. Працягваюцца затрыманні нязгодных і суды па палітычна матываваных справах. Ну які тут турызм?

Ліст, які Уладзімір Макей 6 красавіка накіраваў еўрапейскім дыпламатам. У ім ён з цеплынёю згадвае адлігу паміж Беларуссю і Захадам у 2016-2019 гадах. Санкцыі параўноўвае з Бярлінскай сцяной. Запэўнівае, што Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну Расіі з Украінай. І просіць пра ўзнаўленне дыялогу.
Нагадаем міністру: у 2020-м улады ізноў сфальсіфікавалі выбары, а пасля забівалі і збівалі пратэстоўцаў, рэпрэсіі супраць якіх працягваюцца дагэтуль. У 2021-м сілай пасадзілі ў Беларусі борт Ryanair і знялі з яго апазіцыйнага журналіста. У 2022-м дазволілі расіянам атакаваць Украіну з тэрыторыі Беларусі.
І пасля гэтага ўсяго — проста вось так вось узяць і reestablish dialogue?

"Звальняцца і сыходзіць у іншую галіну? Але дзе цяпер лепш?". Беларускія дальнабойнікі пра тое, што цяпер будзе з іх працай і заробкам. Некаторыя ўжо пайшлі ў прастой.
Ды і пра тое, што Беларусь — транзітная краіна, цяпер можна будзе забыцца. Чытаць тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/vyysce-zbirac-manatki-i-zyazdzhac-gruzaperavozchyki-pra-sankcyi-i-buduchynyu
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

У Беларусі падаражэе цукар. Адпускныя кошты падвышаюцца на 60 капеек за 1 кг.
То бок, цукар у адначассе падаражэе на 30%.
"Гэта прэвентыўная мера з улікам існуючай кан'юнктуры рынку, — тлумачыць старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў. — На фоне двухразовага цэнавага разрыву з Расійскай Федэрацыяй эксперты прагназуюць магчымасць масавага вывазу цукру за межы Беларусі".
Перакладаем на чалавечую мову: і на беларусаў, і на расіян цукру ў Беларусі не хопіць. А наперадзе лета, сезон закатак. Таму, каб збіць попыт... няхай цэны ўзлятаюць да нябёсаў! А вы, беларусы, плаціце.
Дарэчы, цэны на цукар апошні раз паднімаліся зусім нядаўна — напачатку сакавіка. На 6%.

ГУБАЗіК сенсацыйна раскрывае асобу камандзіра батальёна імя Каліноўскага. У ведамстве сцвяржаюць, што гэта мінчук Юрый Макітаў.
Вось толькі... За пару гадзінаў да таго батальён сам паказаў свайго камандзіра — у сюжэце для ўкраінскага Youtube-канала "Факти ICTV". Ілюстрацыя да гэтага поста — якраз скрыншот з таго сюжэта.
І ці сапраўды чалавек, якога на Youtube называюць камандзірам батальёна, камандуе ім? Вартасць працы і інфармацыі, якую ГУБАЗіК вырашыў выдаць за свой "эксклюзіў" — недзе каля нуля.

Пра існаванне гэтага маленькага гарадка большасць замежнікаў і не ведала. Аднак усё змянілася раптоўна: сотні ахвяр сярод яго мірнага насельніцтва шакавалі ўвесь свет.
У рубрыцы "Без намёкаў" @euroradio згадвае Герніку, якую сцерлі з твару зямлі самалёты нацыстаў. Гэта экскурс у сусветную гісторыю — усе паралелі з сучаснай Беларуссю і яе хаўруснікамі выпадковыя (але вы іх, безумоўна, знойдзеце).
Чытаць тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/bez-namyokau-bambavanne-mirnaga-naselnictva-yakoe-shakavala-svet

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Джо Байдэн заявіў, што гатовы паляцець ва Украіну. Улічваючы гатовасць Крамля нанесці ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў у Кіеве, гэта быў бы смелы ўчынак.
У сакавіку Байдэн быў у Еўропе — але да Кіева не даехаў. Затое з таго часу там пабывалі прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі і іншыя сусветныя лідары.

Audio
Важныя падзеі чацвярга, 14 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ
1:22 Ці прымусіць Пуцін Лукашэнку адкрыць другі фронт? Размова з Ягорам Лебядком
18:31 Навіны спорту
20:22 Трагедыя Марыупаля: у аблозе без ежы і боепрыпасаў. Чаму не ідзе дапамога?
27:31 Навіны шоу-бізу
29:19 Пасядзяць, з'ядуць торцік — і лягчэй: як у вайну кавярня стала аддушынай кіяўлян

Еўрарадыё | Еврорадио
Украінскі журналіст Раман Цымбалюк паведамляе, што каля 10:00 14 красавіка ў Севастопаль былі дастаўленыя 14 маракоў з крэйсера "Масква". Напярэдадні ўкраінцы абстралялі яго ракетамі "Няптун" (па версіі Кіева) ці на борце здарыўся пажар, які прывёў да дэтанацыі…
Цяпер афіцыйна. Ад расійскага інфармагенцтва. Флагманскі крэйсер "Масква" затануў у Чорным моры.
Расіяне працягваюць рабіць добрую міну пры дрэннай гульні. Яны сцвярджаюць, што рускі вайсковы карабель адправіўся на дно “пры буксіроўцы ва ўмовах шторму”.
Але мы-та разумеем.

Ноччу ў Кіеве было чуваць выбухі. Горад і Кіеўская вобласць часткова засталіся без электрычнасці.
Выбухі гучалі на паўднёвым захадзе ўкраінскай сталіцы. Афіцыйных паведамленняў, што ўзрывалася і ці ёсць пацярпелыя, пакуль няма.

У Беларускай чыгункі ізноў праблемы з продажам квіткоў на сайце і праз мабільны сэрвіс. Колькі часу спатрэбіцца, каб выправіць тэхнічныя непаладкі і аднавіць працу анлайн-сэрвісаў, невядома.
Тым, каму патрэбныя квіткі, давядзецца ісці ў чыгуначныя касы.
У пачатку сакавіка ў Беларускай чыгункі ўжо былі падобныя збоі. Тады ў касы стаялі велізарныя чэргі.

Беларускія добраахвотнікі з батальёна імя Кастуся Каліноўскага атрымалі ўзбраенне з Захаду. Ім перадалі пераносныя зенітна-ракетныя комплексы FIM-92 Stinger, ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты PSRL-1 і гранатамёты RGW-90 MATADOR.
Батальён імя Каліноўскага існуе ў складзе Узброеных сіл Украіны і ваюе супраць расійскіх войскаў.

Беларусы змогуць атрымліваць польскія гуманітарныя візы на жыхарства і гуманітарныя візы наўпрост у Польшчы. Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон, якія днямі зацвердзілі польскія Сейм і Сенат.
Гуманітарныя візы, гуманітарныя ВНЖ, праязныя дакументы будуць даступныя для ўсіх беларусаў, а не толькі для тых, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага. Гэтыя змены сталі магчымыя праз актыўнасць Цэнтра беларускай салідарнасці, Офіса Святланы Ціханоўскай і НАУ.

Пасядзяць, з'ядуць торцік — і лягчэй: як у вайну кавярня стала аддушынай кіяўлян
На левым беразе Дняпра ў Кіеве працуе кавярня iKava. Уладальнік кавярні Дзмітрый не закрыў сваёй установы ні на адзін дзень. У першы дзень вайны ён прачнуўся, прачытаў навіны — і пайшоў на працу.
А цяпер кавярня — пункт прыцягнення для жыхароў раёна. Тут можна пагаварыць пра вайну ці, наадварот, успомніць мінулае жыццё, калі, выгульваючы раніцай сабаку, можна было зайсці па кубак капучына.
Дастаць снікерсы цяпер праблема, а вось фірмовы вафельны торт тут працягваюць пячы як і ў даваенны час. Пра што цяпер гавораць кіяўляне за кубкам кавы, Дзмітрый расказаў @euroradio.
Чытать тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.pl/pasyadzyac-zyaduc-torcik-i-lyagchey-yak-u-vaynu-kavyarnya-stala-addushynay-kiyaulyan

Беларусцы, якая адкрыла друкавальны цэнтр у Вільні, пагражае ад 8 да 20 гадоў зняволення. Яе абвінавачваюць у “здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове”. Праваабаронцы мяркуюць, што справа датычыцца так званай "рэйкавай вайны" на беларускай чыгунцы.
Алесю Буневіч затрымалі ў Беларусі, калі яна прыехала на гадавіну смерці маці. У Вільні яна — дырэктарка друкавальнага цэнтра і крамы-майстэрні А2.print. Там друкаваліся рэчы на беларускую і апошнім часам украінскую тэматыку.

У Беларускай чыгункі ізноў праблемы з продажам квіткоў на сайце і праз мабільны сэрвіс. Колькі часу спатрэбіцца, каб выправіць тэхнічныя непаладкі і аднавіць працу анлайн-сэрвісаў, невядома. Тым, каму патрэбныя квіткі, давядзецца ісці ў чыгуначныя касы.…
Беларуская чыгунка паведаміла, што ўжо наладзіла працу ўсіх анлайн-сэрвісаў. Квіткі зноў можна набываць на сайце і праз праграму.
Беларусь дазволіла літоўцам прыязджаць у краіну без віз, але МЗС Літвы заклікае не ехаць. "У першую чаргу праз дзеянні краіны супраць уласных грамадзян, а таксама праз яе датычнасць да ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне", — тлумачаць у прэс-службе ведамства.
Таксама там кажуць, што не атрымалі афіцыйнай інфармацыі з Мінска пра магчымасці для грамадзян Літвы наведваць РБ без віз.
Напярэдадні падобную заяву зрабіла МЗС Латвіі. Грамадзянам гэтай краіны не раяць наведваць Беларусь з-за пагрозы вярбоўкі спецслужбамі ці правакацый.
Грамадзянам Латвіі і Літвы віза для наведвання Беларусі не спатрэбіцца з 15 красавіка. "Бязвіз" уведзены ўладамі РБ на месяц.

Іх норавы: баявыя дроны над Мексікай, нелегальны ботакс і тур ад Джонсана
Вас раздражняе пытанне "А што здарылася?"? Пакуль вы ўважліва сочыце за навінамі Украіны, раскажам, што адбываецца ў іншых частках свету. Тысячы ўцекачоў з Мексікі, гучная справа аб крыптавалютах і амерыканскіх санкцыях, міграцыйны крызіс у Ла-Маншы.
Што, у свеце нешта здарылася? О так.
Чытать тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/ih-noravy-bayavyya-drony-nad-meksikay-nelegalny-botaks-i-tur-ad-dzhonsana

Пошты Польшчы, Швецыі, Даніі, Фінляндыі і Аўстраліі хочуць спыніць дастаўку адпраўленняў у Расію і Беларусь. Яны ўжо падалі адпаведныя дакументы ў Сусветны паштовы саюз.
Да паштовай блакады краін-агрэсараў таксама далучылася Латвійская пошта. Яна яшчэ ў сакавіку перстала прымаць паштовыя грашовыя пераводы ў РФ і Беларусь.
"Укрпошта" спыніла дастаўку і ў, і з Расіі і Беларусі з першых дзён вайны. Усе пасылкі з гэтых краін, якія ўжо паступілі ў "Укрпошту", былі адпраўленыя назад адрасатам.