Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.4K photos
7.26K videos
12 files
26.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Талончык на праезд у мінскім транспарце праз 5 дзён будзе каштаваць 85 капеек – апублікавана адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама. Раней кошты праезду паднялі і ў рэгіёнах Беларусі.

Разам з коштам аднаго квітка расце і кошт праязных – колькі і які будзе стоіць, можна даведацца з дакументу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Украінскі блогер Дзмітрый Высоцкі апошнія два гады працаваў на беларускую прапаганду – пераважна на газету «Мінская праўда». Але 24 лютага ўсё змянілася – цяпер яму сорамна за тое, што казаў раней.

Блогер апублікаваў ролік, у якім расказвае пра сваё стаўленне да вайны і да свайго ўдзелу ў прапагандзе. Адразу пасля пачатку вайны супрацоўнік RT Канстанцін Прыдыбайла прапанаваў яму грошы за сюжэты пра тое, як жыхары Херсонскай вобласці сустракаюць расійскія войскі.

Высоцкі адмовіўся і пазней распавёў публічна пра прапанову Прыдыбайлы. Літаральна праз пару гадзін яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ: "А чаго ты Косцю ў такім дурным святле выстаўляеш? Ён жа харошы", – казалі хлопцу ФСБшнікі.
Новыя падрабязнасці скандалу вакол нібыта адмовы афіцыйнага Кіева прыняць прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера. Уладзімір Зяленскі заявіў, што афіцыйнага запыту ад нямецкага прэзідэнта не было. А калі няма запыту, нельга і адмовіць.

Як піша Zeit, Штайнмаер жадаў наведаць Кіеў разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, але ўкраінскі бок заявіў, што гэта немагчыма па лагістычных прычынах. Акрамя таго, Кіеў запрашае канцлера ФРГ Олафа Шольца, але дамоўленасцяў тут пакуль ніякіх няма. Менавіта канцлер, а не прэзідэнт, грае асноўную ролю ў палітыцы Германіі.
Беларусы сутыкаюцца са складанасцямі пры карыстанні платнымі сэрвісамі Google. Чытач даслаў @euroradio скрын ліста ад кампаніі: падпіска на Google One будзе адмененая праз праблемы з аплатай. Замест 100 ГБ застануцца бясплатныя 15 ГБ.

У тых, у каго на сховішчы Google ляжыць больш, чым 15 ГБ, файлы не знікнуць, але будуць абмежаваныя іншыя функцыі: напрыклад, немагчыма будзе карыстацца поштай ці Google Docs.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзядуля з унучкай са знакамітага відэа дабраліся да бяспечнага месца – у Івана-Франкоўск. Гэта за тысячу км ад іх роднай станіцы пад Запарожжам.

Усю дарогу 84-гадовы Валянцін Платаў быў за рулём, а з'ехаў з дому ён толькі дзеля сям'і.

"Рукі стаміліся крыху, вядома. Я за сябе не баяўся, што мяне заб'юць. Мне было шкада сваіх дзяцей. І мы ўцякалі як мага хутчэй", — распавёў дзядуля.
Навіны галавакружных поспехаў беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў. У мінулым годзе страты "Краснасельскбудматэрыялы" склалі 22,1 млн рублёў. А агульныя непакрытыя страты дасягнулі 335,3 млн рублёў.

Але ж чыноўнікі працягваюць пужаць прыватызацыяй. Такімі тэмпамі і прыватызаваць не будзе чаго.
Долар і еўра зноў прыкметна растуць на таргах у Беларусі.
Расія дайшла да той стадыі, калі з яе ўцякаюць нават карыкатурысты. Краіну пакінуў знакаміты Сяргей Ёлкін.
Частка ўкраінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон на Чарнобыльскай АЭС, знаходзіцца ў Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Украіны Дзяніс Манастырскі. Цяпер Украіна праводзіць перамовы пра абмен на расійскіх вайскоўцаў.

Пра тое, што ўкраінскіх палонных дастаўляюць у Беларусь, паведамлялася і раней: у нашай краіне ўтрымлівалі жанчын-вайскоўцаў. Іх праз Беларусь везлі ў Бранск.
Дзень народзінаў падчас вайны. Святкаванне ў падвале ў Лісічанску, Луганская вобласць.

Фота Anatolii Stepanov / AFP
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч кажа, што Украіна «правяла шэраг дадатковых мер па ўмацаванні ўкраінска-беларускага ўчастка мяжы». А цяпер – увага: ён лічыць, што гэта можа быць прыкметай таго, што ў беларускім памежжы рыхтуюцца правакацыі «з мэтай уцягвання Беларусі ў канфлікт». Дзіўная логіка.

Навошта Украіне патрэбна «ўцягваць» у вайну Беларусь, якая і так ужо ў яе ўцягнутая па самае не магу, Вальфовіч не патлумачыў.
Мінінфарм прыпыніў на тры месяцы дзейнасць выдавецтва "Медыясонт". Яно выдавала першы том кнігі рэдактара @euroradio Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя", якая пасля публікацыі была прызнана "экстрэмісцкай".

Акрамя таго, там выходзілі кнігі "Радзіва "Прудок" і "Прэм'ера" Андруся Горвата і іншыя. Падставы для прыпынення дзейнасці міністэрства называе фармальныя.
Грамадзянам Літвы і Латвіі з 16 красавіка для наведвання Беларусі не спатрэбіцца віза. Адпаведная абвестка з'явілася ў памежных пунктах.

“Бязвіз” у аднабаковым парадку абвешчаны беларускімі ўладамі на месяц, да 15 траўня.

Пры гэтым і Латвія, і Літва ўнесеныя ў Беларусі ў спіс "несяброўскіх дзяржаваў". Ш — шпагат шматвектарнасці. Ці спроба хоць неяк зарабіць грошай.
— Першае, што кідаецца ў вочы, — адсутнасць людзей на вуліцах пасля 16:00. Іх у прынцыпе можна ўбачыць толькі каля крам або аптэк у спадзяванні нешта купіць, — расказвае @euroradio жыхар украінскага горада Херсон Максім (імя змененае ў мэтах бяспекі).

Шэсць тыдняў таму, 3 сакавіка, расійскія войскі ўзялі Херсон пад поўны кантроль. Яны кантралююць і сам горад, і ўсе пад'езды да яго — некаторыя кажуць пра блакаду абласнога цэнтра. Многія спрабуюць уцячы з яго, але хтосьці, як наш суразмоўнік, застаюцца.

Чытаць тут (з Беларусі – праз ВПН): https://euroradio.fm/pratrymacca-da-momantu-vyzvalennya-yak-zhyve-herson-pad-rasiyskay-akupacyyay

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН.
Расійскія выданні паведамляюць пра нібыта абстрэл вёскі Клімава ў Бранскай вобласці. Ці зрабіла гэта Украіна, пакуль не вядома, аднак гэта можа быць і правакацыя расійскіх сілавікоў. Аб ахвярах не паведамляецца.

Раней з'яўляліся паведамленні пра ваенную тэхніку каля Клімава, а таксама пра тое, што там стаіць вайсковая часць.
Цікавасць да сваёй гісторыі, традыцый, да беларускай мовы і ўвогуле ўсяго свайго, якую прадэманстравалі беларусы восенню 2020 года, захоўваецца і па сёння. Так, цяпер Беларусь падзеленая на “ўнутраную” і “эмігранцкую”, але і там і там беларусы робяць усё магчымае і немагчымае для захавання і развіцця беларускай культуры, мовы і гісторыі, перакананая паэтэса, спявачка, вядоўца і журналістка Кацярына Ваданосава.

Пра тое, ці модна па-ранейшаму быць беларусам, ці патрэбны нам быў 2020 год і якой ёй бачыцца свабодная Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Ваданосавай: https://youtu.be/xufcpvEfdzU