Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.3K photos
7.24K videos
12 files
26.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мядзведзь, воўк, алень і барсук. Бярэзінскі запаведнік апублікаваў здымкі, зробленыя з дапамогай фотапасткі.

Паглядзіце, як выглядаюць беларускія жывёлы ў натуральным асяроддзі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Якая канчатковая мэта міграцыйнага крызісу ў Лукашэнкі? Яе няма, мяркуе аналітык Сяргей Чалы.

— Гутарка ідзе не пра нейкі міграцыйны крызіс, як гэта было 5 гадоў таму. Гэта гісторыя выключна рукатворная. Відавочна, што гэтыя людзі выкарыстоўваюцца рэжымам, каб адпомсціць на санкцыі, якія ўводзяцца ў выніку парушэння правоў чалавека, скрадзеных выбараў і гэтак далей. І ў гэтай спробе помсціць насамрэч ніякай доўгатэрміновай гульні няма.
Мінск. На Нямізе зноў вялікі натоўп "турыстаў". Як паведамляюць чытачы @euroradio, каля ТЦ “Галерэя” "яны актыўна нешта абмяркоўвалі і нават крычалі".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Польскія памежнікі заявілі пра падрыхтоўку да буйнага прарыву мяжы з боку Беларусі.

"Мы заўважаем рух сярод мігрантаў. Таксама з'явіўся аўтамабіль для тэлетрансляцыі. Некаторыя намёты пачынаюць знікаць. Іншаземцы атрымліваюць інструкцыі, абсталяванне і газ ад беларускіх службаў", гаворыцца ў паведамленні.
Еўрасаюз пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў панядзелак 15 лістапада. Пра гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС Жазэп Барэль.

Паводле яго слоў, у спіс уключаць авіякампаніі і турагенцтвы, якія, як мяркуецца, маюць дачыненне да дастаўкі мігрантаў да мяжы з Еўрасаюзам. Акрамя таго, пад санкцыі могуць патрапіць яшчэ каля 30 беларускіх чыноўнікаў.
Больш за 9500 мігрантаў патрапілі ў Германію праз Беларусь. Такія дадзеныя прыводзіць Bild am Sonntag.

Выданне таксама паведаміла, што за апошнія 10 тыдняў нямецкай паліцыяй былі затрыманы 329 кантрабандыстаў, якія дапамагалі мігрантам дабрацца да Германіі. Сярод іх 14 чалавек мелі нямецкае грамадзянства, некалькі сірыйцаў і іракцаў прад'явілі від на жыхарства ў Германіі. Астатнія — грамадзяне Украіны, Грузіі і краін Балтыі.
Bellingcat днямі апублікуе расследаванне пра затрыманне вагнераўцаў у Беларусі. Яно мае назву "Вагнергейт" і "ўтрымлівае падрабязную інфармацыю" пра тое, што прывяло да арышту 33 расіян.

Найміты былі затрыманыя ў Мінску 29 ліпеня 2020 года. Украіна спадзявалася на іх экстрадыцыю, аднак улады Беларусі ў выніку перадалі іх Расіі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мігранты наводзяць парадак на беларуска-польскай мяжы. Перад гэтым "сенатар" Віктар Лісковіч, які каардынуе працу лагера, прыгразіў, што заўтра ўцекачы атрымаюць ежу толькі пры адной умове: “Калі тут будзе чысціня”.
Польшча вядзе перамовы з Латвіяй і Літвой аб увядзенні чацвёртага артыкула НАТА. Пра гэта ў інтэрв'ю PAP паведаміў прэм'ер-міністр Польшчы Матэўш Маравецкі.

Артыкул прадугледжвае правядзенне надзвычайных кансультацый, калі адна з краін альянсу лічыць, што яе незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці ці бяспекі існуе рэальная пагроза.

“Польская мяжа стане эфектыўным і канчатковым бар'ерам для дзеянняў Лукашэнкі. Няма сумневаў у тым, што справа зайшла надта далёка. Мы ўжо ведаем, што адных слоў недастаткова, каб спыніць беларускі рэжым. Мы ведаем, што спатрэбяцца ўзмоцненыя санкцыі”, — заявіў Маравецкі.

Ён дадаў, што разглядаецца пытанне поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю.
Марыя Калеснікава амаль 8 месяцаў знаходзіцца ў адзіночнай камеры. Пра гэта распавёў бацька палітзняволеннай, які 12 лістапада меў сустрэчу з дачкой у следчым ізалятары:

— Яна ад гэтага [ад знаходжання ў адзіночцы], скажам так, не ў захапленні, і будзе настойваць, каб гэтае становішча змяніць. Маша расцэньвае гэтую сітуацыю не толькі як ціск, але і парушэнне яе правоў. Згодна нават нашых законаў, адзіночнае заключэнне з'яўляецца пакараннем.

У верасні 2021-га каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава была прысуджаная да 11 гадоў пазбаўлення волі.
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Макеем. Галоўнымі тэмамі былі міграцыйны крызіс і заходнія санкцыі, якія будуць пашыраныя ў панядзелак.

Пакуль што пра размову паведаміла толькі прэс-служба МЗС Беларусі. Паводле яе, Макей заявіў, што афіцыйны Мінск гатовы да "раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з Еўрасаюзам".

Таксама беларускі мініст падкрэсліў "бесперспектыўнасць санкцый і контрпрадуктыўнасць санкцыйных падыходаў для развіцця адносін па лініі Беларусь — ЕС". Відаць, так Барэлю і сказаў.

Гледзішча і высновы Барэля з гэтай размовы стануць вядомыя пазней.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Велізарная колькасць польскіх вайскоўцаў і спецтэхнікі на мяжы з Беларуссю. Польшча рыхтуецца да масавага прарыву мігрантаў сёння ўночы.

Раней буйную калону "турыстаў" заўважылі на падыходзе да беларуска-польскай мяжы.
Тэст па прапагандзе!

"...палітвязні чакаюць суда ў жахлівых умовах". Пра якую краіну так напісала калумністка "Спутніка"?
Anonymous Quiz
33%
Беларусь
58%
ЗША
7%
Ірак
3%
Расія
Працягваем аналізаваць і разбіраць беларускую дзяржаўную прапаганду, а яшчэ — тыя пасажы расійскіх СМІ, якія тычацца Беларусі. Навошта? Таму што гэта частка медыяпісьменнасці: умець вылучаць прапагандысцкія наратывы і не давяраць фэйкам, якія запускаюцца ў медыя і сацыяльных сетках.

Прайдзіце тэст @euroradio і праверце сябе (з Беларусі — праз ВПН): euroradio.fm/migranty-i-pryvidy-vayny-test-tydnya-pa-prapagandze

А гэтая спасылка адкрыецца і без ВПН!
Еўрарадыё | Еврорадио
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Макеем. Галоўнымі тэмамі былі міграцыйны крызіс і заходнія санкцыі, якія будуць пашыраныя ў панядзелак. Пакуль што пра размову паведаміла толькі прэс-служба МЗС Беларусі. Паводле…
Жазэп Барэль распавёў, што для яго было галоўным у размове з Уладзімірам Макеем:

— Неабходна абараніць жыцці людзей і прадаставіць доступ гуманітарным арганізацыям. Людзей нельга выкарыстоўваць як зброю.

Для афіцыйнага Мінска, нагадаем, галоўнымі былі “бесперспектыўнасць санкцый” і “гатоўнасць да дыялогу”.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілата дня. У Мінскім заапарку нарадзілася ламаня. Відэазапіс з дзіцёнкам ламы, якога назвалі Федзем, супрацоўнікі заапарка апублікавалі ў Instagram.
Улетку 2021 года гімнастка Кацярына Галкіна завяршыла кар'еру — а ўвосень пераехала ў Маскву і ўжо працуе... у амбасадзе Беларусі ў Расіі! І, мяркуючы па фота ў інстаграме, вельмі гэтым задаволеная: "Работу работаем".

Летась Галкіна ніяк не адрэагавала на гвалт над пратэстоўцамі і падпісала праўладны ліст спартоўцаў (які падпісвалі нават прыбіральшчыцы).