This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія сілавікі "ўціхамірваюць" мігрантаў, страляючы ў паветра. Гэта спатрэбілася, калі жыхары лагера на мяжы з Польшчай прыйшлі да буса, з якога раздаюць ежу.
Увогуле стаўленне сілавікоў да ўцекачоў, мякка скажам, не вельмі добрае. Раней у тг публікавалі відэа, як яны выкідваюць ежу наўпрост з дзвярэй буса, а мігранты вырываюць яе адно ў аднога з рук.
Увогуле стаўленне сілавікоў да ўцекачоў, мякка скажам, не вельмі добрае. Раней у тг публікавалі відэа, як яны выкідваюць ежу наўпрост з дзвярэй буса, а мігранты вырываюць яе адно ў аднога з рук.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Крыху добрых навін. Чаму так радуюцца людзі на гэтым відэа? Таму, што суд нарэшце пазбавіў Брытні Спірс ад апекі яе бацькі, якая працягвалася 13 гадоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія памежнікі прывезлі групу мігрантаў да мяжы з Літвой. Але тыя пайшлі зноў да польскай мяжы. Відэа публікуе Delfi.
Літоўскія памежнікі суправаджалі групу. Таксама яны далі ім гуманітарную дапамогу, у тым ліку ваду.

Польшча пагражае зачыніць мяжу для Беларусі, а якія наступствы гэта можа мець? Як тлумачыць акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова, тады краіну "чакаюць яшчэ і іміджавыя згубы, калі яшчэ пра гэта можна казаць для Беларусі". Пытанні будуць і ад кітайскіх партнёраў
"З-за сітуацыі ў Беларусі мы і так ужо бачым зніжэнне ініцыятывы ад Кітая. І даўгі яны перасталі рэфінансаваць, і прыток інвестыцый не такі, як мы разлічвалі. Таму што раней заўжды быў рост", – сказала экспертка @nashaniva.
Кали межы будуць зачыненыя, адзначае яна, «гэта саспсуе нам і з Кітаем узаемаадносіны».
"Таму, калі мяжа з Польшчай закрыецца, то і ў кароткачасовай перспектыве гэта страты вялізнай колькасці экспартнай выручкі і ВУП, працы для многіх беларускіх кампаній. Сярод іх вельмі шмат і прыватных, і іх праблемы ўрад не настолькі напрамую адчувае. Ён любіць прыватнікаў ігнараваць. З іншага боку і дзяржаўныя кампаніі таксама будуць несці страты. Гэта досыць сур’ёзная пагроза".

Аказваецца, пэўныя межы ёсць нават у дзяржаўнай прапаганды. "СБ" выдаліла артыкул таго самага Мукавозчыка пад назвай "Культурный досуг", але тэкст дагэтуль ёсць у кэшы гугла.
У калонцы аўтар пераказвае свае ўражанні ад вывучэння асабістых старонак супрацоўнікаў музеяў у сацсетках. Навошта ён гэта рабіў, не ўдакладняе. Але, як заўжды, з пенай у рота "выкрывае бчбшнікаў".
Чаму ж артыкул выдалілі? Відаць, "зверху" патэлефанавалі. Наўрад ці сам аўтар падумаў і вырашыў больш такія тэксты не публікаваць.

Дзе ўлады плануюць размясціць мігрантаў, якія знаходзяцца на мяжы? @euroradio даведалася ў чыноўнікаў (з Беларусі – праз ВПН): euroradio.fm/dze-ulady-planuyuc-razmyascic-migrantau-yakiya-znahodzyacca-na-myazhy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN.
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму не працуе рэгуляванне цэн? Тлумачыць эканаміст Яраслаў Раманчук.
Што такое інфляцыя і хто на ёй зарабляе ў Беларусі — глядзіце відэа цалкам: https://youtu.be/nFNhhFk4Neg

Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі некалькі дывізіёнаў аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр" на заходнім і паўднёвым кірунках.
"Мне трэба некалькі дывізіёнаў на заходнім, на паўднёвым кірунку, хай стаяць. Гэта 500 кіламетраў, наш "Паланэз" — да 300. Мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і "Точку" задзейнічаць, і "Бук-МБ". Вельмі важная зараз мабільнасць, таму мы стварылі машыны на МЗКЦ, бронемашыны, восем-дзевяць чалавек экіпаж, як БТР. Таму вы не хвалюйцеся, мы сваю ролю тут адыграем".

Як працуюць праўладныя беларускія "праваабаронцы": справа – два сілавікі, злева – камера БТ.
Сам жа "праваабаронца" – Дзмітрый Белякоў, кіраўнік "Інфоспецназ", часты спікер на "Спутніку" і самаабвешчаны "палітолаг".

Вайна, варажнеча і беднасць: ад чаго ўцякаюць іракскія курды?
Распавядаем пра складанасці, з якімі сутыкаюцца курды (з Беларусі — праз ВПН): euroradio.fm/vayna-varazhnecha-i-bednasc-ad-chago-ucyakayuc-irakskiya-kurdy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN.
Распавядаем пра складанасці, з якімі сутыкаюцца курды (з Беларусі — праз ВПН): euroradio.fm/vayna-varazhnecha-i-bednasc-ad-chago-ucyakayuc-irakskiya-kurdy
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN.
Тэлеканал "Гродна Плюс" зрабіў рэпартаж пра тое, як гродзенцы прыносяць рэчы для мігрантаў. Ахвотных знайшлося так шмат, што ў сюжэце зняліся самі супрацоўнікі канала.
Заўважылі @hrodnalike
Заўважылі @hrodnalike
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка заявіў, што ніводны самалёт "Белавія" не прывозіў мігрантаў у Беларусь: "Яны на сваіх самалётах, на "Боінгах" лётаюць".
Але ўжо некалькі дзён па сацсетках гуляе вось гэтае відэа.

Польскі вайсковец загінуў на мяжы з Беларуссю. Пра няшчасны выпадак паведаміла 17-я Велікапольская механізаваная брыгада. Паводле папарэдняй інфармацыі, “адбыўся стрэл са службовай зброі”.
“Салдат служыў у рэзерве, гэта значыць ён не выконваў заданні непасрэдна на польска-беларускай мяжы. Яго накіравалі на памежную службу крыху больш за тыдзень таму. З моманту прыкамандзіравання ён не кантактаваў з мігрантамі”, — гаворыцца ў заяве.

Прадстаўніца “Белсата” Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка не выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту.
Слаўнікаву і Лойку затрымалі 30 кастрычніка па прылёце з Егіпта ў Мінск. Іх асудзілі за рэпосты на ўласныя старонкі ў Facebook артыкулаў “Белсата”, матэрыялы якога ўлады абвясцілі “экстрэмісцкімі”.
Крыніца: @novychas
Слаўнікаву і Лойку затрымалі 30 кастрычніка па прылёце з Егіпта ў Мінск. Іх асудзілі за рэпосты на ўласныя старонкі ў Facebook артыкулаў “Белсата”, матэрыялы якога ўлады абвясцілі “экстрэмісцкімі”.
Крыніца: @novychas
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На гэтым тыдні выйшаў другі выпуск з цыкла "Рэжым чакання". Менавіта ў такім стане жывуць бацькі, якія чакаюць з турмы сваіх дзяцей-палітвязняў. У гэтым праекце @euroradio мамы і таты расказваюць пра характар, дзяцінства і захапленні тых, каго афіцыйныя ўлады назвалі злачынцамі. І вядома, пра тое, як гэта — жыць у рэжыме чакання.
Гераіня першага выпуску — Людміла Богдзя, мама палітвязня Віталя Шышлова. Жанчына раздрукавала кардонную фігуру сына на ўвесь рост і ходзіць з ёй на прагулкі і сямейныя святы…
Героямі другога выпуску сталі бацькі выкладчацы БДУІР Вольгі Філатчанкавай, затрыманай у летась. Яны распавядаюць пра гіперактыўную дачку, дэмакратыю ў сям'і і пра тое, якім стаў для іх гэты год.

Павел Севярынец працуе за кратамі над трыма новымі кнігамі. Палітвязень працягвае творчаць з турмы, паведамляе @viasna96.
У нядаўнім лісце палітык узгадаў свае новыя кнігі: раман “Беларусалім” (меркавана, гаворка ідзе пра трэцюю частку), “Дрэва жыцця” і “Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску”.
Яго жонка Вольга растлумачына, “Дрэва жыцця” Павел прыдумаў за кратамі, а “Ісус Хрыстос размаўляе па-беларуску” пачаў пісаць яшчэ за год да затрымання.
Вольга Севярынец была гераіняй нашага праекту “Палітвязні. Love Story”. Там жанчына распавяла, як гэта — быць жонкай апазіцыйнага палітыка ў сучаснай Беларусі.

Польшча разаслала мігрантам СМС з папярэджаннем не верыць чуткам. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі:
— У сувязі з падрыхтоўкай правакацыі мігрантам накіраванае паведамленне Цэнтра дзяржаўнай бяспекі з папярэджаннем на англійскай мове не верыць чуткам, а таксама аб тым, што польская мяжа добра ахоўваецца. SMS таксама змяшчае спасылку на вэб-сайт з пашыранай інфармацыяй на 5 мовах.
Учора ў тг-чатах распаўсюджвалася чутка, што нібыта 15 лістапада Польшча адкрые мяжу і мігрантаў прапусцяць у Нямеччыну. Гэтую інфармацыю таксама падхапілі беларускія і расійскія прапагандысты.
Тым часам польская паліцыя паведамляе, што ўчора каля 50 мігрантаў "штурмам" уварваліся ў Польшчу, 22 з іх затрымалі.

Еўрарадыё | Еврорадио
Пад еўрапейскія санкцыі могуць трапіць мінскі аэрапорт, гатэль "Мінск", сірыйская авіякампанія Cham Wings, а таксама іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы, датычныя да міграцыйнага крызісу. Пра гэта са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведаміла газета Financial…
Cham Wings Airlines адмяніла ўсе рэйсы ў Беларусь. Сірыйская авіякампанія спасылаецца на "крытычную сітуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы".
Адзначаецца, што "цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і імігрантаў", таму "палёты неадкладна прыпыняюцца".
Учора з’явілася інфармацыя пра магчымыя санкцыі ЕС у дачыненні да Cham Wings Airlines.
Раней спыніў прамыя палёты грамадзянскай авіяцыі ў Беларусь і Ірак. А турэцкая авіякампанія Turkish Airlines паабяцала не перавозіць грамадзян Ірака, Сірыі і Емена з Турцыі ў нашу краіну. Таксама праз пагрозу санкцый.