Беларуская музыка
2.57K subscribers
72 photos
197 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку

Сувязь - @charnukha
Download Telegram
Сёння мы з вамі зладзім шпацыр па слізкай сцежцы і пагаворым пра рэпера Сярогу, якога шкаматала на хвалях поп-музыкі ў розныя бакі і ў выніку выкінула на сметнік гісторыі ў якасці эксперта па ўсіх пытаннях. Цяпер былы малец з гомельскіх двароў і аўтар пацанскага хіта пра чорны бумер — спецыяліст па харчаванні і фітнэсе, мадэльер і гуру ў геапалітыцы з, мякка кажучы, вельмі спецыфічнымі перакананнямі.

Але была ў творчай біяграфіі «маэстра» светлая старонка, пра якую ён цяпер не вельмі любіць узгадваць. А я люблю. Гэта творчая калаба з ТТ-34 пад дзіўнай назвай «Туфли гну». Суворы, мужчынскі рэпкор з пратэстнымі тэкстамі і анімаванымі кліпамі па настроі і драйву адназначна пераўзыходзіў свежанькіх тады Brutto з панылым саўндам і дзіцячымі тэкстамі. Тут была моц, агрэсія, сапраўдныя хіты.

Паслухайце трэк «Вата», потым уключыце «Катэйль Молатава», пасля — «Кирпич». Пазнаеце у гэтых кампазіцыях Сярогу? Я таксама. На хвалі украінскіх падзей 2014 года Пархоменка запісаў свой лепшы матэрыял, а потым… Ну, вы самі ведаеце: далей быў шлях ад стваральніка фітнэс-праграмы для маскоўскіх мільянераў і брэнду адзення да хэдлайнерства на «Славянскім базары» і інтэрв’ю на БТ.

Дарэчы, можа год таму Сярога выдаў новы трэк пад шыльдай «Туфли Гну». Кампазіцыя называецца «Харлей» і гучыць так, нібыта яе запісваў Кіпелаў. Здагадваецеся, для каго напісаная гэтая песня?

Але, як кажуць, бог яму суддзя. Я прапаную пераслухаць выдатны і адзіны альбом праекта «Туфли Гну» — адзіную светлую пляму ў дыскаграфіі гомельскага блазна.

https://www.youtube.com/watch?v=6Goa2jAPeT0&list=OLAK5uy_n0o-pcKPscuMLWjw3b7ZlSj4_p26wTW9I
Хіба толькі Вольскага цытуюць часцей, чым гурт Разбітае сэрца пацана. Хлопцы стварылі аўтэнтычна-меметычны праект, у якім цэнтральнае месца займае трасяначная тэкстацэнтрычнасць, а музычны складнік часам мае другуснае значэнне, бо ўся ўвага слухача накіраваная менавіта на сюжэт і дакладныя цытаты.

РСП часам выклікалі неадназначныя рэакцыі, бо, маўляў, прасоўвалі нешта не тое, што хацелася б прасоўваць у беларускую павестку. Але так маглі меркаваць толькі людзі з асбалютным дэфіцытам пачуцця гумару ў арганізме, бо РСП — гэта вясёлы, а часам не вельмі цырк: свята, якога так не хапае шматпакутніку-беларусу. Ён сядзіць у сваёй хаце і ўвесь час шукае нагоду, каб прыняць на сябе яшчэ адну порцыю негатыву і жыць з гэтым ажно да труны.

Тэрыторыя бязглуздага свята, навука смяяцца нават тады, калі сумна, гэта надзвычайнае майстэрства — і дзякуй гурту Разбітае сэрца пацана за тое, што ён паволі вучыць нас гэта рабіць.

Мой фаварыт у дыскаграфіі РСП — культавы міні-альбом Ч/Б, у якім цудоўным чынам спалучаюцца класны музычны складнік, іронія і рэчаіснасць адначасова. Кожны асаобны трэк — хіт, які ведаюць напамяць і цытуюць на сяброўскіх сустрэчах і п’яных карпаратывах. Усё тут класна, весела і крыху сумна, бо за гэтай іроніяй — суворая рэчаіснасць і чарговая нагода для рэфлексіі і фрустрацый. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя, а мы будзем весяліцца нягледзячы на абставіны. Магчыма, толькі гэта нас і выратуе.

https://34audio.bandcamp.com/album/2012
Мне вельмі падабаецца тое, што зараз адбываецца з Naviband. Скажу шчыра, не з першай спробы ўпадабаў творчасць гурта: першыя запісы мне падаваліся надта салодкімі і штучнымі. Але прайшоў час, музыкі правялі вялікую і дасканалую працу над сабой і шмат у чым змянілі падыход да стварэння песен і іх аранжыровак. Атрымалася крута!

Аднаіменны альбом Naviband, які гурт выдаў амаль тры гады таму, цудоўна адлюстроўвае канцэпцыю, якой гурт прытрымліваецца цяпер: гэта класная поп-музыка з яскравымі мелодыямі і вельмі якасным гучаннем — усё на сваіх месцах, без прахадных трэкаў і недапрацаваных момантаў. Тут можна спрачацца хіба пра вельмі стандартныя абстрактныя тэксты, уласцівыя для поп-музыкі, але і тут музыкі дапрацоўваюць падыход — і новыя сінглы гурта ўжо пазбаўленыя гэтых недахопаў.

https://www.youtube.com/watch?v=Bd0iyp7fPvw&list=PLSdrHIOSAEXliP_d5htBXjXz7SvF7MiGM

Вельмі класна усе гэта гучыць на канцэртах Naviband: калі не былі, абавязкова завітайце пры нагодзе — вельмі шчыра, утульна і якасна. Гэта цудоўна прыклад таго, як можа гучаць беларуская поп-музыка, калі яе не ствараць згодна з распараджэннем па факсе.

Ну і калі хочацце адчуць актуальны вайб, абавязкова паслухайце новую песня гурта «Печаль» — вельмі прыгожую і сумную баладу, ад якой дрыжыкі ідуць па скуры.

https://www.youtube.com/watch?v=CDi8TFGDyDs
Гэта была самая ўдалая спроба аб’яднаць беларускую аўтэнтыку і сучасная электроннае гучанне. У праекта Shuma сапраўды атрымалася здзейсніць акустычны цуд і зрабіць цікавы матэрыял на падставе бабуліных спеваў: тут ёсць і пяшчотны падыход да першакрыніцу і нават фанетыкі, вельмі якасная і густоўная праца з аранжыроўкамі і саўнддызайнам і, нарэшце, класнае выкананне.

Не трэба казаць, наколькі такія праекты важныя для таго, каб захоўваць традыцыю і перадаваць новым пакаленням досвед продкаў. Сучаснае гучанне, адаптацыю аўтэнтычнага матэрыялу — гэта спроба гаварыць на вечныя тэмы актуальнай мовай, але пры гэтым захоўваць, архіваваць такім чынам архаічны матэрыял.

Класна, што гэты матэрыял сапраўды атрымаўся модным, як кажуць, і вакол яго згуртавалася даволі вялікая аўдыторыя. Shuma збірала ў свой час даволі вялікія клубныя пляцоўкі ў Беларусі і, пры нармальным, паслядоўным развіцці, магла б пераўтварыцца ў аднаго з хэдлайнераў. Цяпер ужо іншыя часы і іншы кантэкст, у якім трэба ўпісваць усё тое, што існавала ў Беларусі раней, і існуе цяпер, але ўжо за яе геаграфічнымі межамі.

Спадзяюся, праект яшчэ будзе выдаваць новы матэрыял і знойдзе ў сабе сілы на канцэртную дзейнасць, бо ён вельмі крута гучыць і ў студыйным варыянце, і на сцэне. Пакуль жа паслухайце дэбютную працу Shuma пад назвай Žnivo.

https://www.youtube.com/watch?v=DEABcrN5vIs&list=OLAK5uy_lPCUn-1r3uN08TzGMj__dpQVfDI2ggo7k
Калі выбіраць з альбомаў «ляпісаў», то няхай гэта будуць «Веселые картинки»: альбом, які паставіў кропку ў другой фазе развіцця гурта. Пікавы альбом з хітамі і трыб’ютамі, на якім з’яўляецца галоўная беларускамоўная кампазіцыя гурта — «Грай».

Міхалок заўсёды быў блазнам, і праблемы пачыналіся менавіта тады, калі яго пачыналі ўспрамыць сур’ёзна. Таму менавіта першы «ляпісаўскі» этап пасаваў яму больш за ўсё і звяртаецца ён да яго дагэтуль. Але менавіта чароўная метамарфоза, якую здзейсніў Міхалок, працягнула творчае жыццё праекта і дала яму новую аўдыторыю. Аўдыторыя гэтая заўсёды знаходзілася ў рэжыме чакання новых акцый з боку Сяргея — гэта ўжо пераўтварылася ў сапраўдную залежнасць.

Але ў тыя часы Міхалок выдаваў хіт за хітом: колькасць яскравых песен, якія ўвайшлі ў «залатую калекцыю» гурта, у гэты перыяд была проста фенаменальная. І вось — «Веселые картинки». Альбом, пасля якога былі цяжкія і наўпроставыя «Рабкор» і «Матрешка», а пасля Brutto, Drezden і, у выніку, кавер-бэнд імя самога сябе.

«Веселые картинки» — гэта класны альбом з цудоўнымі каверамі і ўласным матэрыялам. У ім ёсць нейкая свойасаблівая шчырасць і натуральнасць, якой проста не стане потым. Не ведаю, з чым гэта звязана: творчы крызіс, тэстастэрон ці яшчэ нейкая навала — але потым Міхалок паступова пераўтварыўся ў свой цень. Нават не гледзячы на тое, што напісаў свой хіт «Воины света» ужо пасля «Веселых картинок».
Веселые Картинки
Ляпис Трубецкой

Apple Spotify YouTube YouTube Music Deezer TIDAL Amazon SoundCloud Yandex
Памідораў — гэта адзін з галоўных сімвалаў беларускай музыкі, бо ён не толькі вельмі таленавіты музыкант, але яшчэ і валодае энцыклапедычнымі ведамі пра тое, што адбывалася ў нефармальнай тусоўцы нашай краіны і за яе межамі. Слухаць Сашу заўсёды цікава: і калі гэта рэп, і калі гэта рок, і калі гэта проста ўспаміны.

Я вельмі люблю альбом «Патас/Попс/Прапаганда», які выйшаў у 2011 годзе, але праца над ім вялася шмат год запар. Гэта запіс цудоўна адлюстроўвае тое, як можа Памідораў ствараць песні — эмацыйныя, шчымлівыя, дакладныя. Тут ёсць хіты, якія стоадсоткава трапілі ў складанку лепшых песен беларускага року, а ёсць проста бязлітасныя нумары, у якіх цудоўна адлюстраваная асоба Памідорава.

Слухайце жорсткае «Порна» ці «Шабаны», панкавае «Нічога» ці «Ну і што?», шчымлівыя «Адзін» ці «Радыё». А потым пераходзьце да галоўных хітоў альбома «Дыска» і «Дым». Гэта настолькі насычаны эмоцыямі альбом, што пасля яго цяжка ачуняць: ён круціцца на рэпіце ў галаве, нават калі не гучыць у навушніках. Выдатная, таленавітая праца чалавека, якому ўвогуле заўсёды было цяжка прымусіць сябе сістэматызаваць і выдаць матэрыял.

Памідораў — гэта чалавек-эмоцыя, аголены нерв. Паслухайце яго песню «Я выхожу», напісаную пасля забойства Рамана Бандарэнкі, — самі гэта зразумееце.

http://www.experty.by/content/pomidoroff-pataspopsprapaganda-dye
Зараз будзе важная цытата! Як казаў мой любы сябра і паплечнік Вячаслаў Радзівонаў, без Black Sabbath не было б нічога. Я з ім цалкам згодны, бо спадчына гурта настолькі вялікая, што дагэтуль натхняе музыкаў па ўсім свеце.

Таму сёння хачу вам расказаць пра круты, але малавядомы беларускі гурт Rowan, які выдаў у жніўні 2021 года феерычны аднайменны лайв-альбом. У ім толькі дзве кампазіцыі па 17 хвілін кожная. Тут шмат зацыкленых манатонных рыфаў, уласцівых для дума і сладжа: пясочак, павольны тэмп, вельмі цяжкое гучанне, атмасферныя сола — усё вельмі кананічна і цалкам адпавядае класічным канонам.

Увесь гэты матэрыял запісваўся жыўцом на менскай студыі цягам снежня 2020 - траўня 2021, і ў выніку ў хлопцаў атрымаўся адзін з лепшых альбомаў мінулага года — настолькі якасна ён гучыць. Негледзячы на таймінг кожнага трэка, яны не надакучваюць: магутны стоўнер, брудны сладж, эпічны дум — такі мікс прымушае цябе слухаць гэтыя песні зноў і зноў.

Я не ведаю, ці працягваюць хлопцы сваю справу і ці рыхтуюць новы матэрыял, але вельмі б хацелася, бо Rowan — гэта сапраўды з’ява, і я іх галоўны фэн!

https://rowanisslowlygoingtohell.bandcamp.com/
Адзін з самых яскравых гуртоў эпохі росквіту беларускага індзі-рока Clover Club пражыў кароткае, але насычанае жыццё. Музыкі з абсалютна розным бэкграўндам і вайбам аб’ядналіся, каб стварыць цікавы па настроі альбом «Random Mood Jukebox».

Ён сапраўды вельмі пярэсты і неаднастайны. Хітовыя і даволі вясёлыя песні змяняюцца больш павольнымі і псіхадэлічнымі нумарамі, а агулам пераўтвараюць гэты запіс у адзін з самых моцных ангельскамоўных альбомаў, запісаных у Беларусі.

Потым былі яшчэ некалькі сінглаў і міні-альбомаў, на адным з іх нават я засвяціўся (вось тут гучыць мой акардыён). Гурт эвалюцыянаваў і мог пераўтварыцца ў сапраўды цікавую з’яву ў беларускай музыцы, але, на жаль, беларуская рэчаіснасць шмат каго вымушае прымаць складаныя рашэнні.

Кожны з музыкаў гурта пайшоў сваёй сцежкай. Наташа Куніцкая шмат гастралявала з «Серебряной свадьбой» і стварыла свой круты праект Mustelide, Дзіма Кацяшоў робіць атмасферны эмбіент Life on Marx. Але варта памятаць пра іх супольны гурт Clover Club — ён сапраўды таго варты.

https://soundcloud.com/cloverclub/sets/random-mood-jukebox
🎼Топ-10 польских музыкантов, которых обязательно стоит послушать

Музыкальный журналист, бывший главный редактор «Ultra-Music» и создатель телеграм-канала «Беларуская музыка» Александр Чернухо составил для Dzika свой топ польской музыки. Слушаем и напеваем прилипчивые строки «Beksa! Już już już nie wytrzymuję tempa!»

🎸 Artur Rojek. Легенда польской рок-сцены. Человек с прекрасным музыкальным вкусом и создатель фестиваля OFF, на который каждый год приезжают крутые экспериментальные группы. Обязательно послушайте его дебютный сольный альбом Składam się z ciągłych powtórzeń — это настоящий шедевр!

🎸 Myslovitz. Бывшая группа Роека, один из важнейших инди-коллективов Польши, который записал кучу прекрасных песен. Начните свое знакомство с Myslovitz с альбомов Miłość w czasach popkultury и Korova Milky Bar — это микс красивых мелодий, качественных аранжировок и отличной подачи.

🎸 Behemoth. Думаю, эта группа не нуждается в представлении. Один из самых известных метал-коллективов в мире в Польше уже давно стал культурным достоянием, а Адам Дарски — настоящая икона (простите за оксюморон). Очень советую побывать на концерте группы: вживую шоу смотрится просто феерично.

🎸 Licho. Продолжаю тяжелый блок прекрасной, но малоизвестной группой из приграничного города Санок. Парни играют атмосферный микс пост-панка и блэк метала. Материал достаточно авангардный, но очень интересный. Послушайте сырой и неуютный альбом Pogrzeb w karczmie или свежий и более облагороженный Ciuciubabka — оба очень хороши.

🎸 Frontside. Впервые я услышал эту группу в минском клубе «Реактор» на разогреве у польских же хэдлайнеров солянки Hate. Забавно, но Frontside мне тогда понравились гораздо больше. С тех пор группа записала кучу крутых альбомов. Посоветую Absolutus с лид-синглом Wspomnienia jak relikwie и Teoria Konspiracji с главным хитом Moja Deklaracja Płonie.

🎸 Daria Zawiałow. Одна из главных поп-звезд Польши прямо сейчас. Дарья записала три альбома и получила кучу престижных музыкальных наград. Последний альбом Wojny i noce вышел в 2021 году стал платиновым в Польше. Это качественный электро-поп, который нацелен на максимально широкую аудиторию. Пример действительно крутой поп-музыки.

🎸 Dawid Podsiadło. Еще одна польская поп-звездочка и аналог Макса Коржа по стремительным солд-аутам на крупнейших площадках страны. Сейчас это самый популярный артист — этакий польский Уикенд с платиновым статусом и актуальным репертуаром.

🎸 Pidżama Porno. Золотая коллекция польского рока: группа играет с 1987 года и сейчас находится в статусе ветеранов, которые собирают большие площадки на юбилейные концерты и пользуются в Польше заслуженным уважением. Именно так должны себя чувствовать коллективы вроде Крамы в Беларуси, «але лёс склаўся так».

🎸 Lady Pank. И еще один коллектив-ветеран в этой подборке. Группа играет с 1982 года и за это время записала 19 студийных альбомов. Музыканты играют вместе до сих пор и регулярно дают концерты в Польше, а трибьюты им записывают самые популярные молодые местные артисты. Считайте, что это национальное достояние и одна из самых уважаемых рок-групп в стране. Послушайте обязательно, чтобы иметь представление о польской музыке.

🎸 Adam Strug i Kwadrofonik. Бонусом авангардный проект польского этнографа и фольклориста Адама Струга и коллектива Kwadrofonik. Он называется Requiem Ludowe и посвящен смерти. Слушал эту программу вживую и она произвела на меня неизгладимое впечатление: звучит настолько мощно, что мурашки по коже. Крутейшее сочетание традиционных польских песен и нестандартного подхода к их обработке.

🐽Dzik Pic: полезное для айтишников в Польше
Гэты альбом выйшаў ціхенька і незаўважна ў красавіку 2022 года, хаця і заслугоўвае нашай з вамі ўвагі. Super Besse ці не самы цікавы гурт з хвалі колд-вэйва, у якога атрымліваецца рабіць вельмі харызматычную музыку.

Новы альбом дуэта называецца Tristesse. Гэта зборнік дынамічных, пульсуючых жвавым рытмам драм-машыны трэкаў з нервовым і эмацыйным вакалам Максіма Кульшы. Адчуванне, што ты трапіў на дзіўную пост-панк дыскатэку і ў цябе ніякага жадання скончыць гэты шалёны рэйв — такая вакол энэргетыка.

Мне вельмі падабаецца, як эвалюцыянаваў гурт, бо першы альбом Super Besse я ўспрыняў даволі скептычна: ён быў дастаткова наіўны і недапрацаваны, быццам хлопцаў распірала ад жадання паказаць сябе нават вось у такім выглядзе. Але чым далей, тым больш дасканалай і дакладнай выглядала музыка гурта. А жывыя выступы Super Besse увогуле шыкоўныя!

Не магу сказаць, што Tristesse — гэты абсалютна новая прыступка для гурта. Хутчэй, якасны працяг дыскаграфіі: зборнік класных кампазіцый, у якія зміксаваліся пост-панк, тэхна, краўт і яшчэ шмат чаго, прычым вынік атрымаўся традыцыйна мінімалістычны. Цікава, як можна акумуляваць столькі энэргіі ў сціплы 23-хвілінны хранаметраж.

https://superbesse.bandcamp.com/album/tristesse-2
Гэта была сапраўдная неспадзяванка: я трапіў на гэты альбом на Bandcamp абсалютна выпадкова і нічога не ведаў пра яго стваральніка. Як жа быў здзіўлены, калі паслухаў матэрыял!

Пачну здалёк. Нядаўна я быў на канцэрце выдатнага лонданскага гурта The comet is coming на чале з адным з самых яскравых сучасных джазавых музыкаў Шабакай Хатчынгсам. Гурт смела міксуе электроніку і джаз — часам гэта модны рэйв, часам — псіхадэлічнае падарожжа, часам — шалёная імправізацыя.

Музыка Рыгора Харанекі, які запісаў альбом Emergent Drama пад псеўданімам Gregory Neko, блізкая да «каметы» па характары і падыходзе, але, канешне, адрозніваецца па настроі і стылістычных кірунках. Рыгор больш працуе з агрэсіўнай электронікай — ад тэхна да драм-н-бэйса — і кідае ў гэтае варыва дзёрзкі саксафон.

Кампазіцыя пачынаецца з, быццам, даволі простай і месцамі атанальнай партыі, а потым разганяецца, атрымлівае патрэбную афарбоўку і гучыць як смелы і ўдалы эксперымент. Матэрыял, магчыма, месцамі сыраваты, але ў межах абраная стылістыкі і творчага падыходу гэта ўжо і не так важна. Галоўнае, што ў Рыгора атрымалася стварыць сапраўды нешта цікавае. Тут ёсць непадробная эмоцыя, драйв, энэргія і густоўнасць. Усё разам гучыць вельмі натуральна і цікава!

Дарэчы, яшчэ да выхаду гэтага альбома Харанека выдаў яшчэ адзін трэк з Валерыяй Валадзько — «Пахне чабор». Ён таксама класны, але з лацінкай трэба было б папрацаваць.

https://grinchneko.bandcamp.com/album/emergent-drama
Сёння ў нашай хаце свята для аматараў якаснага «мяса». Хачу вам распавесці пра ветэранаў беларускай грайнкор-сцэны выдатны гурт Exegutor, які на пачатку гэтага года выдаў альбом Biez Dna.

Я шмат разоў казаў пра тое, што ў Беларусі вельмі мала па-сапраўднаму злой музыкі прамога ўздзеяння. Я не ведаю, чаму, Магчыма, гэтая злосць сядзіць недзе вельмі глыбока і праяўляецца толькі ў побытавых момантах. Магчыма, мы з вамі ўвогуле эмацыйныя калекі і не можам закумуляваць патрэбны найтрой. Але вось тут перад намі цудоўны прыклад, як гэта можа быць.

Biez Dna — гэта класічны падыход: экстрэмальна кароткія трэкі з вялікай колькасцю чорнага гумару і сапраўднымі хукамі, тлусты гук і шмат той самай злосці. Мой фаварыт на альбоме — цудоўная кампазіцыя «Chto macnej» пра тое, як людзі б’юць касманаўта, але «Юра Гагарин, ты ни при чем, ты не лупил дубинками женщин».

Такіх прыемных момантаў у альбоме шмат: за 20 хвілін ты атрымліваеш добрую порцыю адрэналіну, таму з гэтым альбомам у вушах можна смела ісці ў сілоўню ці ўключаць яго пасля прачытання навін з Беларусі — гарантавана адпусціць.

Карацей, вельмі раю лячыць душэўныя раны гэтым запісам. А бонусам можаце паслухаць круцейшы трэк пра беларускага супергероя Латругу, дзе на фіце засвяціўся сам маэстра Памідораў. Гучыць так тлуста і якасна, што хочацца бясконца ганяць гэты баевічок на рэпіце!

https://exegutor.bandcamp.com/album/biez-dna
Нядаўна я пісаў пра выдатны гурт Tonqixod і яго дэбютны альбом Pradmova, а сёння хачу распавесці вам пра яго музычных аднадумцаў — Teleport. Хлопцы выдалі ўсяго толькі два паўнавартасныя альбомы, але якія гэта альбомы!

Сёння распавяду вам пра другі лонгплэй Teleport пад назвай Padvojnasć — выдатны мікс прог-рока і псіхадэліі, дзе часам можна пачуць King Crimson, а часам Pink Floyd, але па-беларуску і з асабістым тварам. Гэта не проста гульня ў майстравіты кавер-бэнд пад сваёй шыльдай, гэта сапраўды аўтарская музыка з цікавымі музычнымі прыёмамі, класнымі мелодыямі і шыкоўным гучаннем.

Паслухайце першы ж трэк Niaūtolnasć — у якую цікавую гульню паміж сабою гуляюць гітара і бас, як развіваецца кампазіцыя і як выдатна яна пабудаваная. А потым ідзіце далей па трэк-лісту — там будзе выдатная лірыка і шыкоўныя псіхадэлічныя нумары: музыкі вынайшлі на гэтым альбоме амаль ідэальную камбінацыю гучання, настрою і падыходу да аранжавання. Амаль, таму што лішнімі тут падаюцца англамоўныя нумары ў самым канцы альбома.

Padvojnasć выйшла у лютым 2020 года і гэта быў адзін з лепшым альбомаў шалёнага ва ўсіх сэнсах перыяду — яшчэ дакавідны і дапратэстны, ён вяртае нас у тыя часы, калі можна было проста кайфаваць і займацца музыкай без ціску з усіх бакоў. Паслухайце яго абавязкова, магчыма, ён зможа вам падарыць гэтае адчуванне.

https://teleportband.bandcamp.com/album/padvojnas
Мой сябра і паплечнік Вячаслаў Радзівонаў, стваральнік выдатнага сайта Ultra-Music, завёў свой тэлеграм-канал, у якім будзе пісаць пра цікавую польскую музыку. Вельмі раю падпісацца, там будзе шмат цікавага! https://t.me/posluchaj
Вайцюшкевіч — вельмі розны. У адну хвіліну ён прымушае цябе ўсміхнуцца, а ў наступную ты ўжо сумуеш разам з ім. Ён выклікае эмоцыі і таму яго немагчыма не любіць. Пры гэтам Тодар шыкоўна працуе з вершамі выбітных беларускіх і не толькі паэтаў. Дзякуючы яму, гэтыя творы атрымліваюць дадатковую афарбоўку, пачынаюць жыць зусім іншым жыццём і радуюць слухача.

Сёння я хачу расказаць пра адзін з мацнейшых альбомаў у багатай дыскаграфіі Вайцюшкевіча — «Ваячак». Гэта альбом, створаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячака, які пражыў вельмі кароткае, але насычанае жыццё.

Паслухайце, як на гэтым запісе Вайцюшкевіч працуе з тэкставым матэрыялам, як ён расстаўляе акцэнт і як эмацыйна рэагуе на вершаваныя радкі. Якія сакавітыя і дакладныя аранжыроўкі зрабілі для гэтага запісу музыкі WZ-Orkiestra і як шыкоўна яны ўпрыгожваюць тую магію, якую стварае Тодар.

У дыскаграфіі Вайцюшкевіча ёсць шмат прыгожых і прынізлівых альбомаў, кожны з іх —адкрыцьцё. Але «Ваячак» — гэта проста фантастычнага ўзроўню запіс ад чалавека, які вельмі тонка адчувае творчасць, які можа сваім голасам так дакладна перадаць эмоцыю, што слезы праступаюць на вачах.

http://www.experty.by/content/zm-tser-vaitsyushkev-ch-wz-orkiestra-vayachak-dye
Рома Англічанін — адзін з самых яскравых і таленавітых беларускіх музыкаў. Цяпер ужо цалкам відавочка, што менавіта ён фармуляваў гучанне і настрой гурта ЛСП: змрочны, дэпрэсіўны, але такі прывабны. Гэта чалавек, які мог зрабіць не проста фабрычны паўфабрыкат-мінус, а паўнавартасную кампазіцыю — падкрэсліць яе настрой, аздобіць цікавымі фішачкамі, каб яно ўсё ў выніку гучала, не гледзячы на стылістычныя межы.

Менавіта таму ЛСП з Ромам слухаць цікава, а без яго — не.

Але сёння я прапаную паслухаць іншы праект з удзелам Англічаніна — John Doe. Гэта адзін з тых гуртоў, які меў неверагодны патэнцыял, але, на жаль, так застаўся ў памяці нешматлікіх фанатаў, дзякуючы аднаму міні-альбому. Гэты запіс называецца «Процесс» — мікс рэчытатыву і гучных гітарных рыфаў, жорсткіх тэкстаў і класных мелодый.

У гэтай музыцы адразу можна пазнаць Англічаніна. Яго фірмовы почырк, яго меланхолію. Але тут ёсць і іншыя музыкі — напрыклад, Дзяніс Астапаў, які пасля створыць з тым жа Ромам праект «Грязь». Агулам гэта гучыць настолькі пранізліва, быццам ты сам пераносішся ў Магілёў 2014 года і глядзіш на гэты горад вачыма John Doe. Усяго толькі шэсць кампазіцый, але якія!

https://soundcloud.com/34magnet/sets/john-doe-protsess
Хлопцы з The Toobes з’явіліся ў беларускай музыцы нечакана і адразу нарабілі шмат шуму. Абмяркоўвалі іх музыку, нібыта яны запісалі яе ў гаражы ў 70-х. Абмяркоўвалі іх знешні выгляд, бо такіх моднікаў ў беларускім року таго часу было не шмат. Часам здараліся і моўныя скандалы. Карацей, увесь час з’яўляліся нагоды абмеркаваць трыа.

Дэбютнік Hello быў недасканалым і сырым, але нават пры гэтым цудоўна дэманстраваў узровень валодання матэрыялам і першакрыніцамі і закладваў вялікі патэнцыял для далейшага развіцця гурта. Хлопцы гралі классную і вельмі заходнюю гітарную музыку і намагаліся існаваць у Беларусі так, нібыта тут ёсць паўнавартасны шоў-бізнэс і адпаведныя ліфты.

Музыка гурта - гэта мікс з класічнага хард-року і блюзу, аздобленая нервовым і надрыўным вакалам. Гэта было сапраўднае шоў для беларускай публікі, бо нарэшце мы атрымалі ўсе складнікі якаснага рок-гурта: класна апранутыя хлопцы з моднымі фрызурамі на выйшэйшым узроўні валодаюць інструментамі і паводзяць сябе на сцэне так, быццам яны ўжо сапраўдныя зоркі. Драйв, энэргія, стыль!

Чаго заўсёды не хапала The Toobes дык гэта здольнасці ствараць мелодыі: часам іх матэрыял пераўтвараўся ў адзін зацягнуты джэм — пасіянарная публіка не асабліва звяртала на гэта ўвагу, але для нейкага сапраўднага прарыву яе было недастаткова. The Toobes запісалі тры альбомы, зрабілі спробу заваяваць Польшу і ў выніку перасталі існаваць. Прапаную сёння ўзгадаць той самы альбом Hello з хітамі Madonna і What do you want.

http://www.experty.by/content/toobes-hello-audio
Дзевяць год таму ў мінскім «Доме радыё» адбылася сапраўдная магія. Гурт BosaeSonca запісаў тут жыўцом акустычны альбом такога гатунку, такіх эмоцый, што і цяпер прабівае на слязу, калі яго слухаеш. Спачатку падаецца, што 15 трэкаў для такога запісу — гэта занадта, але я гарантую: вы не паспееце ні засумаваць, ні стаміцца. Наадварот, «Адпусці» хочацца слухаць яшчэ і яшчэ, каб не згубіць гэтую прыгажосць.

Усё пачалося з альбома «Залаты», які быў запісаны ў паўнавартасным «электрычным» сэт-апе. Але ў гурта назапасіліся кампазіцыі, якія ў гэты альбом па нейкіх прычынах не трапілі: іх варта было выдаць, і для гэтага была прыдумана вось такая акустычная live-канцэпцыя. А далей адбыўся сапраўдны цуд. «Залаты» мне падаецца надта салодкім і часам тэатральным крыху больш, чым трэба. А ў «Адпусці» нават тыя электрычныя песні з «Залатога» атрымалі іншае адценне — быццам музыкі вынайшлі ідэальную формулу, быццам гэтым песням і не трэба было настолькі пярэстае аздабленне.

Да месца тут струнная секцыя, шыкоўна гучыць баян — нішто пры гэтым не перашкаджае Алесю Кот-Зайцаву спяваць. Менавіта голас тут галоўны інструмент, які пераносіць нас у гэты чароўны сусвет «Адпусці». Гэта лірыка вышэйшага гатунку. Беларускія песні, у якіх столькі прыгажосці і непадробных эмоцый! Сапраўдная асалода ад кожнага гуку, ад кожнай песні.

https://soundcloud.com/bosaesonca/sets/i-live-unplugged-2013
Сярэдзіна «дзясятых» — гэта ці не апошняя моцная хваля цікавай гітарнай музыкі ў Беларусі. Гуртоў было так шмат, што хапала на крутыя лакальныя фестывалі і яшчэ заставалася. Гурты былі рознай ступені якасці і моднасці, і сярод іх я б вылучыў вельмі таленавітых хлопцаў Challenger Deep.

Карані гэтай музыкі ў цягучым, змрочным і дэпрэсіўным дум-метале, агрэсіўным і бязлітасным хардкоры і аутычным і атмасферным шугейзе — мікс, які прадугледжвае выдатнае валоданне інструментам і выразную гукавую канцэпцыю. У Challenger Deep былі ўсе гэтыя складнікі: яны дакладна ведалі, чаго хочуць, і працавалі над матэрыялам, пакуль не атрымлівалі ідэальны вынік.

Альбом «Irreversible» анансаваўся некалькі разоў, але яго выхад затрымліваўся менавіта праз гэты перфекцыянізм. І ў выніку атрымаўся вельмі прыгожы і разнастайны запіс, у якім ёсць моц пост-металічных рыфаў, прыгожыя аранжыроўкі, фірмовы саўнд і, галоўнае, душа. Усе гэтыя песні запісалі людзі, якія сапраўды любяць музыку — і гэта адразу адчуваецца: ніякія жанры і тэгі тут не маюць значэння, таму што сапраўдная музыка не ведае межаў.

У інтэрв’ю з нагоды выхаду гэтага альбому хлопцы казалі, што будуць гнуць сваю лінію, колькі спатрэбіцца. Але «Irreversible» у выніку стаў апошнім для гурта рэлізам. Мінула ўжо восем год, але і дагэтуль ён гучыць выдатна.

https://challengerdeepby.bandcamp.com/album/irreversible
Пасля 2020 года мне вельмі не хапала якаснай рэфлексіі ў беларускай музыцы. Былі розныя альбомы і рознага гатунку спробы нейкім чынам асэнсаваць той сусвет, у якім мы апынуліся цяпер, але менавіта Бенька змагла сфармуляваць тое, што баліць, і прамовіць гэта так шчыра.

«Серебряная свадьба» была лайв-калектывам, за якім цікава было назіраць на канцэртах, бо гэта было сапраўднае шоў — музычны тэатр з фантастычнымі акцёрамі. Але студыйныя працы без візуалу пакідалі адчуванне незавершанасці. На альбоме «Приём!» гэтага адчування няма: магчыма, таму што Беньцы не патрэбныя грувасткія аранжыроўкі, а магчыма таму што на гэты раз яна стварае візуал у галовах слухачоў.

Ніколі яе лірыка не была настолькі моцнай і вобразнай. Гэта няўтульнае адчуванне болю і адчаю чалавека, які апынуўся сам-насам з невыразнай і невыноснай рэчаіснасцю і намагаецца жыць у цяперашніх абставінах.

Паслухайце страшныя «Черные бидоны» з балючым рэфрэнам «Мне нужно все это забыть, чтобы никого не убить». Ці экзістэнцыяльны шансон «Не печалуйся». Ці пранізлівы джазавы нумар «Я слышу чаек». Усе дзесяць кампазіцый складаюць разам неверагодна моцны альбом-рэфлексію, які варта паслухаць кожнаму.

https://svetaben.bandcamp.com/album/--2