Гэты беларускі гурт яшчэ ў «саўку» гучаў як U2. Я не жартую: абавязкова паслухайце гэты запіс і кайфаніце ад таго, на якім узроўні Ulis рабілі музыку ўжо тады. Для мяне гэты запіс вельмі важны, бо ён сфармуляваў важныя рэчы і прамовіў іх публічна так гучна і прыгожа, што і цяпер гучыць звышактуальна.
Я малюю ў свядомасці розныя вобразы, калі яго слухаю: як людзі жылі ў тыя часы і пра што думалі, аб чым марылі. Што іх па-сапраўднаму хвалявала і як яны пра гэта размаўлялі з іншымі людзьмі. Я шчыра захапляюся тым, як яны рабілі музыку і з якой пяшчотай спявалі свае песні па-беларуску. Гэта проста наш беларускі космас!
«Чужаніца» —вельмі шматузроўневы запіс: у ім багата вельмі крутых мелодый, але і багата сэнсаў. І самае важнае, што яны перашкаджаюць адзін аднаму, а камфортна суіснуюць і ствараюць разам адзін з самых важных і запамінальных беларускіх рок-альбомаў.
Мой асабісты фаварыт гэтага альбома — манументальная кампазіцыя «Калі імперыя знікне». Гэта песня, якая пра нас проста цяпер. Яна пра боль і пра важныя метафізічныя пытанні, якія мусіць задаваць сабе чалавек кожны божы дзень, каб аднойчы не зрабіцца паскудай. Мне б вельмі хацелася, каб пра гэты запіс ведалі і маладыя беларускія музыкі, бо ён вельмі натхняльны і можа стаць падмуркам для яшчэ аднаго «залатога» экспаната ў Залі Славы беларускага року.
https://www.youtube.com/watch?v=IRr5b6oiYM4

YouTube
Ulis - Чужаніца - 1989
00:00 Цягнік на Нясьвіж
04:18 Краіна ў кратах
08:24 Пляц Францыска
13:24 Гэстапа
17:28 Іржавыя дні
22:46 Акторка
27:40 Чужаніца
30:44 Калі імпэрыя зьнікне
36:45 Пакуль спяваю
41:28 Канкістадоры
45:06 Мы прыйдзем сюды
©1989 Мелодия
Склад гурта:…
04:18 Краіна ў кратах
08:24 Пляц Францыска
13:24 Гэстапа
17:28 Іржавыя дні
22:46 Акторка
27:40 Чужаніца
30:44 Калі імпэрыя зьнікне
36:45 Пакуль спяваю
41:28 Канкістадоры
45:06 Мы прыйдзем сюды
©1989 Мелодия
Склад гурта:…
Гурт Nebulae Come Sweet нарадзіўся ў тыя часы, калі модны метал быў паўсюль: татуяваныя хлопцы па ўсім свеце бадзёра лупілі брэйкдаўны і марылі пра сусветную вядомасць. Але музыкі, пра якіх ідзе гаворка, адразу акрэслілі, што ім будзе надта цесна ў межах канкрэтнага жанру, і зрабілі сапраўды выбітны альбом.
З назвай калектыва звязана сумная гісторыя. У лідара гурта Ігара Кавалёва да Nebulae come sweet быў праект Anna Coralie. Музыкі гралі прыкладна ў той жа стылістыцы. Выпусцілі альбом, рыхтавалі другі. Але ў перыяд падрыхтоўкі рэлізу вакаліст калектыву здзейсніў суіцыд. Музыкі закрылі гурт, і кожны пайшоў сваёй дарогай. Ігар назваў свой новы гурт у гонар нявыдадзенай песні.
Над дэбютным альбомам Nebulae come sweet працавалі дастаткова доўга — гэта ўвогуле, здаецца, стандартная гісторыя для многіх беларускіх артыстаў, якія схільныя да перфекцыянізму, але не могуць надаваць музыцы дастаткова часу. The Night That Covers You выйшаў у 2016 годзе і стаў адным з лепшых альбомаў па выніках года.
Музыкі зараз жывуць і працуюць у розных краінах. Зрэдку даюць канцэрты. Абяцаюць у хуткім часе выдаць другі паўнафарматны альбом, але чаканне расцягнулася на доўгія шэсць год. Пакуль былі толькі сінглы. Будзем спадзявацца, што ў нас усё ж з’явіцца магчымасць паслухаць новыя запісы калектыву.
https://nebulaecomesweet.bandcamp.com/album/it-is-not-the-night-that-covers-you

Nebulae Come Sweet
It Is Not the Night That Covers You, by Nebulae Come Sweet
10 track album
Сёння — вельмі восеньскі і вельмі прыгожы альбом. Я слухаў яго, пакуль ехаў з Мінску ў Барысаў на «сабацы»: сядзеў, глядзеў у вакно і атрымліваў сапраўдную асалоду ад кожнага гука. Гэты запіс настолькі чароўны, што маментальна пераносіць у абстрактны свет асабістых вобразаў і перажыванняў — тлустым імпрэсіянісцкім пэндзлем вымалёўвае неверагодны пейзаж, які існуе толькі ў тваёй свядомасці.
Другі свой альбом музыкі Port Mone запісвалі ў лесе — і гэта адразу чуваць, бо акрамя трох інструментаў тут ёсць яшчэ адзін: наваколле. Ледзь чутныя гукі прыроды дадаюць гэтаму запісу натуральнай прыгажосці, дамалёўваюць тое, што немагчыма перадаць звычайнымі спосабамі. Але і самі хлопцы з Port Mone ствараюць настолькі дасканалы музычны сусвет, што проста немагчыма нешта прыбраць ці дадаць у гэты запіс.
Мелодыі ў Thou блукаюць ляснымі сцежкамі: то з’яўляюцца, то знікаюць ў гэты бясконцым лесе. Яны ствараюць гісторыю, але не перашкаджаюць табе слухаць натуральныя гукі наваколля — быццам арганічна суіснуюць з лесам.
Гэты альбом з’явіўся ў 2014 годзе, і пасля яго музыкі доўгі час працавалі над наступным канцэптуальным запісам, але так і не выдалі яго. На жаль. Затое ёсць гэты — чароўная лясная сімфонія, у якую можна бясконца паглыбляцца, нібы блукаючы па лясных сцежках.
http://www.experty.by/content/port-mone-thou-audio

http://experty.by
Port Mone "Thou" (+аудио)
Второй полноформатный альбом минского инструментального трио, чьи диски по итогам 2009 и 2011 на наградах Experty.by выигрывали "Приз иностранных экспертов".
Гэта яшчэ пра тыя часы, калі Стыльскі быў галодны і злы. Гэта яшчэ пра тыя часы, калі ў Беларусі можна было запісваць песні кшталту «Патрульны мент» і «10 миллионов рабов» і пры гэтым збіраць паўнюткі «Рэпаблік». Карацей, круты быў час!
Сёння гаворка пра альбом «Сквозь говно» гурта «Дай дарогу!» — наўпроставы ракешнік з запамінальнымі тэкстамі і крутымі мелодыямі. Юра Стыльскі ўмеў пісаць песні, які вельмі дакладна адлюстроўваюць небагаты ўнутраны свет, праблемы простага чалавека і прагаворваюць услых тое, пра што людзі звычайна ціхенька размаўляюць на вуліцы ці ў хаце, але саромеюцца казаць публічна. А тут — усё пра жыццё.
Я не здзіўляюся таму, што «Дай дарогу!» Стаў настолькі папулярным у Беларусі гуртом, бо музыка гурта — гэта натуральны спосаб даць выйсце эмоцыям: забурыцца ў слэм, сарваць голас пад песні, якія дакладна фармулююць твой стан і твае праблемы. А часам гэта ўвогуле экзістэнцыяльная лірыка, на якую ў нармальнага пісьменніка атрымаўся б цэлы раман, а Стыльскі проста напісаў песню «Лопата».
«Дай Дарогу!» — гэта апошні з беларускіх дваравых гуртоў, чые песні пелі перад пад’ездамі. Далей — толькі Макс Корж, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя і зусім іншыя наратывы. «Сквозь говно» — гэта апошні цалкам удалы альбом гурта. Далей — зусім іншая гісторыя і зусім іншыя наратывы.
https://www.experty.by/content/dai-darogu-skvoz-govno-audio

Дай дарогу! "Сквозь говно" (+аудио)
Новый альбом самой популярной белорусской панк-группы.
Гэта быў вельмі нечаканы альбом для беларускай музыкі ўзору 2014 года. Калі ўсе паціху прадавалі свае гітары і садзіліся за камп’ютары, гурт TonqiXod нечакана выдаў вельмі олдскульны, але і вельмі цікавы дэбютнік. Ну як нечакана… Працавалі хлопцы над альбомам даволі доўга і людзі, якія сачылі за гуртом, паспелі стаміцца ў чаканні, але, канешне, для шэраговага слухача вось гэтае спалучэнне лепшых гатункаў арт- і прог-року гучала, як мінімум, несвоечасова.
Быў, канешне, важны нюанс: гурт валодаў такой моцнай харызмай, што, незалежна ад абранай стылістыкі, стварыў свой сусвет — паэзія Уладзя Лянкевіча зрабіла тое, чаго не мог зрабіць стандартны інструментарый. Дамалявала, дабудавала, удасканаліла. У выніку круты музычны складнік аздобіўся чароўнымі тэкстамі, і ў выніку атрымаўся настолькі моцны дэбютнік, што не паўставала ніякіх сумневаў наконт сур’ёзных намераў гурта.
На жаль, усё гэтае майстэрства і здольнасці музыкаў сутыкнуліся з рэаліямі існавання ў сістэме каардынат беларускай незалежнай сцэны. Гурт у выніку выдаў яшчэ адзін класны альбом і перастаў існаваць: хлопцы заняліся іншымі праектамі і пакінулі нам толькі ўспаміны пра класныя часы, калі мінскіх клубах можна было паслухаць якасную лакальную музыку, а не шэраговы кавер-бэнд.
Пераслухайце іранічную кампазіцыю «Насыпаць горы». Кайфаніце пад эпічную «Конрад Валленрод». Патанчыце пад бадзёрую «Песню пра вяселле». Дэбютнік TonqiXod — гэта гісторыя пра любоў да музыкі, пра сапраўдную паэзію і чароўныя часы росквіту беларускай незалежнай сцэны.
https://tonqixod.bandcamp.com/album/pradmova

TonqiXod
Pradmova, by TonqiXod
9 track album
Гэта адзін з самых харызматычных беларускіх гуртоў, але ў яго не было ніякіх шансаў стаць звышпапулярным: для масавага слухача гэта занадта дзіўная музыка. Сёння — у нашым утульным канале гурт «Кассиопея».
Я любіў хадзіць на канцэрты гурта ў «Графіці». Там Чарапко, Ліберзон і Сакалоў, пранутыя то касмічнымі глістамі, то коцікам, лісічкай і мядзведзікам, у нейкім дзіўным стане гралі свае неверагодныя песні пра Алесю-телеглаз, Чынгачгука кахання, Мікі-Маўса ў Цібеце ці проста пра гопнікаў, якія мараць быць прыстойнымі людзьмі. І ўсё гэта гучала настолькі весела і чароўна, што падавалася часткай нашай з вамі рэальнасці — усе гэтыя персанажы нібыта ажывалі проста тут, у маленечкім клубе недалёка ад парку Чалюскінцаў.
Пазней да гурта далучыўся яшчэ і Арцём Залескі, якога, на жаль, ужо няма на гэтым свейе, і ўжо ў чацвярох яны стваралі гэты дзіцячы садок для дарослых — найлепшы метад эскапізму з суворай беларускай рэальнасці.
Я больш за ўсё люблю менавіта альбом «Кассиопея»: бо ў яго нейкае асаблівае, чароўнае гучанне. Ты нібыта слухаеш старую вінілавую плыту на бабуліным пацефоне, але замест савецкіх песен там з’яўляецца чорная рука, ажываюць Элвіс Прэслі, Курт Кабэйн і Фрэдзі Мерк’юры, а а верабейчыкі спяваюць пра апошні дзень зімы. Гэта шчырай і непасрэдная прыгажосць, якая можа зрабіць кожнага з нас крышачку лепей.
https://www.youtube.com/watch?v=kjE-3gsogYM&list=OLAK5uy_kDQgT7VOHmlEthER5w0kSroGFZrt49oTE

Чёрная рука
Provided to YouTube by Media Cube Music
Чёрная рука · Кассиопея
Кассиопея
℗ MediaCube Music
Released on: 2008-04-20
Auto-generated by YouTube.
Чёрная рука · Кассиопея
Кассиопея
℗ MediaCube Music
Released on: 2008-04-20
Auto-generated by YouTube.
Упершыню я пачуў Gods Tower у барысаўскім камп’ютарным клубе, дзе прасаджваў бацькоўскія грошы ў «кантру». Гэта было настолькі эпічна, што я адразу палюбіў гэты гурт. Потым у мяне з’явілася складанка Hard life Heavy music, на якой была кампазіцыя «Ухвала сонца», і гэта ўсё настолькі мяне захапіла, што зрабіўся фанатам «хазтавараў».
Уся прыгажосць музыкі Gods Tower у спалучэнні харызматычнай гітары Уракава, магутнага вакала Лэслі і класных мелодый, але самае крутое — гэта тое, як усё гучыць разам: быццам ты назіраеш за сапраўдным паганскім культам. Альбом The Turns — яскравая ілюстрацыя таго, як таленавітыя музыкі ствараюць свой ні на што не падобны сусвет: ён настолькі арыгінальны і непаўторны, што скапіраваць яго проста немагчыма.
На жаль, я ніколі не бачыў гурт на сцэне ў арыгінальным складзе, але тыя відэазапісы, што трапляліся ў сеціве, сапраўды ўражваюць — столькі ў Gods Tower першароднай энэргіі. Гэта сапраўды культавы гурт са сваёй, вельмі сумнай гісторыяй і не менш сумнай цяперашняй рэчаіснасцю.
Такія гурты мусяць збіраць вялікія пляцоўкі па ўсім свеце і не вылазіць з гастроляў, але лёс склаўся так. Але ў нас ёсць чароўная дыскаграфія гурта — сапраўдны скарб беларускай музыкі, і гэта як раз той выпадак, калі хочацца слухаць альбомы на рэпіце.
https://godstower.bandcamp.com/album/the-turns

Gods Tower
The Turns, by Gods Tower
8 track album
«Здаровыя лосі» беларускай рок-музыкі — гэта рэдкая з’ява ў нашым кантэксце. Звычайна ўсё дужа сур’езна і нават сумна і гуртоў, якія робяць бадзёрую і пазітыўную музыку, не так шмат. І тут IQ48! Пад хлопцаў вельмі крута было кінуцца ў слэм і спяваць разам немудрагелістыя, але вясёлыя тэксты.
Цудоўна памятаю іх выступ на ўзнагародах Ultra-Music Awards 2011. Людзей прыйшло небагата, хаця склад удзельнікаў нібыта гарантаваў солд аўт: «Троіца», «Петля Пристрастия», «Pomidor/Off», IQ48. Але танцпляц быў напалову пусты — і мы проста адрываліся пад любімыя гурты так, быццам гэта наш першы канцэрт у жыцці. Дык вось «здаровыя лосі» там далі такі ракенрол, што ў мяне потым яшчэ тры дні балелі ногі.
Іх альбом HMR — гэта спалучэнне бадзёрых рыфаў, вясёлых рыфм і нейкага зусім шчырага падлеткавага драйву. Класны і пазітыўны запіс, які і цяпер гучыць выдатна. Дарэчы, хто б тады мог падумаць, што на бубнах у гурце будзе граць першы і адзін беларускі намінант на «Грэмі» Антон Мацулевіч. Калі вы не чыталі гэтую фантастычную гісторыю, то вось яна.
На жаль, гурт паставілі на паўзу у 2016 годзе, і з гэтай паўзы ён ужо не выйшаў. Лёс яго ўдзельнікаў склаўся па-рознаму. Напрыклад, бас-гітарыст Уладзіслаў Плюшчаў зараз за кратамі: ён атрымаў два гады калоніі і прызнаны палітвязнем.
http://www.experty.by/content/iq48-hmr-dye

Onliner
«Джей-Зи и Бейонсе танцуют под мою песню. Прикольно!» «Здаровы лось» из Беларуси написал хит и может выиграть «Грэмми»
Антон — простой парень. Еще недавно работал в небольшой фирме по наладке систем вентиляции, играет на барабанах, много времени проводит за компьютером — пишет музыку. А еще в этом году в его жизни может случиться одно очень важное событие, про которое он…
Люблю Пукста за яго непрадказальнасць. Сёння ён можа быць карыкатурным шансанье Георгіем Дабро, заўтра — чытаць фэйсбук-рэп True Litvin Beat. Часам гэта дзіўны і невытлумачальны авангард, а калі-нікалі — амаль поп-песні. У кожным праекце ён розны, але аднолькава шчыры.
Аднойчы я глядзеў вельмі дзіўны музычны праект, які выходзіў на дзяржаўным беларускім тэлебачанні. Нешта кшталту «музычнага рынгу». Там Пукст «спаборнічаў» з Віцем Калінай, і гэта было вельмі смешна: спачатку «пацанскія» прамовы былога барысаўскага дворніка, а потым — «Я люблю тебя» і Сергея, якому нібыта не хапае паветра. Арт-хаўс у кубе, дзіўнае і авангарднае відовішча, якое можна дасылаць асобным файлам на Sundance і потым атрымаць за яго гран-пры.
Пукстава экспрэсія — гэта вельмі шчырая і нават унікальная праява: у ім жыве дзіцё і гэтае дзіцё вельмі любіць гуляць не па правілах. Калі цябе гэта раздражняе, то, напэўна, ты сам ужо дзед і гэта не пытанне лічбаў у пашпарце.
«Последний альбом» — гэта складанка з песен рознага ўзросту, якую Пуксту дапамог выдаць Сяргей Міхалок. Вось такая легенда. Тут ёсць гранжавая атанальнасць і прыгожыя лірычныя нумары. Сур’ёзны і ўдумлівы Пукст і наэлектрызаваны камяк энэргіі: уся супярэчлівасць асобы Сяргея цудоўна адлюстроўваецца ў гэтай скаладанцы. Галоўнае — слухаць гэта не сумна ні секунды!
https://soundcloud.com/pukstband/sets/gdrifokpjbay

SoundCloud
Последний альбом
Listen to Последний альбом by Pukstband #np on #SoundCloud
Akute мусілі стаць вельмі модным гуртом, бо для гэтага ў хлопцаў з Магілёва былі ўсе складнікі. Ад самага пачатку яны рабілі класную беларускую рок-музыку: манерны вакал, прыгожыя мелодыі, загадкава-меланхалічны вайб і максімальна абстрактные тэксты, каб кожны сам змог прыдумаць сабе сэнс.
Кожны альбом Akute па-свойму круты — тут ёсць стоадсоткавыя хіты для максімальна шырокай аўдыторыі, запамінальныя хукі і цікавыя рашэнні. Слухаешь — і большасць песен адразу адбіваецца ў свядомасці: потым пяеш іх тыдзень і думаешь, як увогуле гэта адбылося. Гэта талент!
Мой фаварыт — Płastyka. Альбом без слабых месцаў: з выдатным гукам, з хітамі кшталту «Усё павернецца», «Яшчэ адзін шпіталь» ці «Гаспадар» — з такім матэрыялам можна разлічваць на камерцыйны поспех у краіне, дзе ёсць музычны бізнэс. Але, натуральна, не ў Беларусі. Ні тады, ні, тым больш, цяпер. Кульгалі тут толькі тэксты — самае слабое месца Akute.
Пасля «Пластыкі» быў даволі нехарактэрны, але таксама цікавы альбом «V», на якім музыкі змянілі гучанне і эксперыментавалі з інструментарыем: тэхнічна не самы дасканалы запіс, але круты ў плане ідэй.
Цяпер Akute плануюць выдаць новы альбом, на якім, калі меркаваць па сінглах, вернуцца да больш традыцыйнага гучання. Тое, што слухаў я, вельмі спадабалася: хлопцы вяртаюцца праз тры гады ў выдатнай форме!
https://soundcloud.com/akute/sets/plastyka

Płastyka
AKUTE (Mogilev, Belarus)
Akute was formed in 2008 in Mogilev, Belarus. Music side of the band is influenced by New Order, The Cure, Placebo, The Killers, Interpol. Lyrical side – under impression fro

Воўка Плюмбум — цікавы і таленавіты персанаж ці то з віцебскага, ці то з брэсцкага андэграўнду. У яго ёсць свой «цыганскі» аркестр Plum Bum — вясёлы, нават шалёны калектыў, якіх у Беларусі ўвогуле няшмат (ну не карпанава ж слухаць). Але сёння я вам раскажу пра іншы калектыў Воўкі — N.A.B.R.. Гэта зусім іншы па настроі гурт, які выдаў вельмі мала студыйнага матэрыялу, але які я вельмі люблю.
Воўку тут спрабуе быць такім Грышкаўцом са знакам якасці: гурт спалучае мастацкае прачытанне вершаваных радкоў і шчыльную, гучную альтэрнатыву. Атрымліваецца даволі ўдала, бо і Воўка на сваім месцы і цудоўна выконвае задачу мастацкага кіраўніка, і астатнія музыкі крута ўпісваюцца ў гэты даваолі таталітарны канцэпт і ствараюць якасныя музычныя дэкарацыі.
Тут ёсць і даволі бадзёрыя, іранічныя нумары «О лётчике», і кранальная лірыка «Частота» — кожны трэк па-свойму хітовы і мог бы класна прагучаць на буйных фестывалях. Але ў выніку музыкі далі некалькі нешматлюдных канцэртаў і вырашылі, што гэтага дастаткова. Яшчэ некаторы час гурт праіснаваў у студыйным фармаце і самаліквідаваўся. Такая гісторыя.
https://soundcloud.com/34magnet/sets/nabr-nasha-avtonomnaya-boevaya-raketa
Паслухайце абавязкова. Калі вы хочаце якаснай альтэрнатывы, то гэта той самы выпадак. Ну і кліп «О лётчике» таксама паглядзіце, бо ён вельмі вясёлы.
https://www.youtube.com/watch?v=E1aJRhmiZkg

NABR - Наша Автономная Боевая Ракета
Дэбютная плытка NABR – з тых рэдкіх выпадкаў, калі новы альбом хочацца слухаць не ўрыўкамі (скажам, першы, пяты і восьмы трэк), а з пачатку да канца. У гэтым амаль 50-хвілінным унутраным маналогу, па-
Ніколі не слухайце гэты альбом на дрэннай апаратуры, бо сапсуеце ўсё ўражанне ад яго. «Зімачку» трэба смакаваць — слухаць так, каб уся ваша ўвага была накіравана толькі на музыку, каб проста трапіць у гэты космас і зразумець усе нюансы.
Шмат ад каго чуў, што «Троіца» ну зусім міма. Потым пачыналі размаўляць — высвятлялася, што чалавек слухаў альбом фонам ці з дынамікаў свайго ноўтбука, таму не заўважыў шмат дробязяў, не змог паглыбіцца ў гэты чароўны свет. Музыкі трыа разам з аўтарытэтным гукарэжысерам з Польшы Томашам Рагуляй выдатна папрацавалі ў студыі, каб «Зімачка» гучала проста ідэальна.
Гэта акустычны этна-прог-фольк альбом, у якім аўтэнтычныя песні пераўтвараюцца ў складаныя і вельмі багатыя п’есы: слухаць іх трэба ўважліва, але не бойцеся нешта не зразумець — гэты запіс не толькі для дасведчаных меламанаў і аўдыёфілаў, яго можа зразумець і палюбіць кожны. Але ён патрабуе вашай увагі і цалкам гэтага заслугоўвае. Тут шмат чароўных мелодый і проста фантастычных аранжыровак. Тут арыгінальнае выкананне, у якім спалучаецца традыцыя і шырокі музычны досвед удзельнікаў «Троіцы». Тут — багацце беларускай архаічнай культуры.
На жаль, гурт «Троіца» перастаў існаваць. Музыкі цяпер у такіх абставінах, калі немагчыма рэгулярна даваць канцэрты, гастраляваць і запісваць новы матэрыял. Але ў нас ёсць запісы этна-трыа — аднаго з найлепшых гуртоў у гісторыі Беларусі.
https://www.youtube.com/watch?v=PHfLDhm5lb0&list=OLAK5uy_nzoxrYRA8Fgxv2MVr-7vViXZUGaF4wxe4

Zimachka
Provided to YouTube by Kontor New Media
Zimachka · Troitsa
Zimachka
℗ Nordic Notes
Released on: 2015-03-16
Artist: Troitsa
Composer: Ivan Kirchuk
Composer: Yuri Dzmitryeu
Composer: Yury Paulouskia
Music Publisher: Copyright Control
Auto-generated by…
Zimachka · Troitsa
Zimachka
℗ Nordic Notes
Released on: 2015-03-16
Artist: Troitsa
Composer: Ivan Kirchuk
Composer: Yuri Dzmitryeu
Composer: Yury Paulouskia
Music Publisher: Copyright Control
Auto-generated by…
Калі цяпер паглыбляцца ў кантэкст, адчуваеш своечасовасць гэтага альбома. За год да яго выйшаў эпічны Merriweather Post Pavilion, а ў тым жа 2010 дэбютны альбом выдаў пад шыльдай Tame Impala Кэвін Паркер. У больш спрыяльных абставінах і «Миллиард желтых птиц» змог бы стаць заўважнай падзеяй, але ён выйшаў ва Ўсходняй Еўропе 12 год таму.
Цяпер, калі слухаеш гэты запіс, атрымліваеш сапраўдную асалоду ад таго, з якім майстэрствам і непасрэднасцю Антон Крывуля ствараў усе гэтыя яскравыя і дзіўную мелодыі: тут ёсць сапраўдныя поп-хіты кшталту «Кукушки», «Самолет» і «Кидай бобы», а ёсць неверагодныя псіхадэлічныя рэтрафутурыстычныя нумары «Вдоль синих лесов» ці «Господствующие устрицы».
Цяпер гэты альбом стаў бы сапраўднай падзеяй, але 12 год таму атрымаў на арэхі шмат ад каго з беларускіх крытыкаў. Крывуля бег надта хутка і паспець за яго ідэямі было складана, але нават у 2010 годзе было зразумела, што «Миллиард желтых птиц» — вельмі таленавітая праца: тут ёсць неверагодна прыгожыя мелодыі і такія крутыя аранжыроўкі, што нават тэкставыя дзівацтвы падаваліся натуральнай часткай гэтага псіхадэлічнага падарожжа ў чароўны свет будучыні сучаснай поп-музыкі.
Абавязкова паслухайце «Миллиард желтых птиц», бо гэта адзін з галоўных поп-альбомаў у беларускай музыцы: сапраўдны шэдэўр, які стварыў адзін чалавек.
http://www.experty.by/content/mokh-milliard-zheltykh-ptits-audio

Мох "Миллиард желтых птиц" (+аудио)
Дебютный полноформатный альбом альт-поп-проекта Антона Кривули (он же Жан Дирижабль), известного по группе "Солнцецветы".
Пра гэты альбом варта было б напісаць хаця б з-за песні «Умываю руки» — змрочнага, філасофскага рэгі пра нашу рэчаіснасць і спробы жыць па-за сістэмай. Гэта шыкоўная кампазіцыя, якую варта паслухаць кожнаму перад тым, як пісаць чарговы камент у сацсетках. Але гэта далёка не адзіная крутая песня на альбоме «Механизм».
Гэты запіс гурта Аддис-Абеба вельмі розны па настроі: тут ёсць наркаманская боса-нова «Растаман», хуліганскі даб «Собака», кранальная лірыка «Детка» — музыка на любы густ, для кожнага слухача, няхай нават не вялікага аматара рэгі. У гэтым і свойасаблівасць Аддис-Абебы: гэта пазажанравы гурт, які проста рабіў якасную, прыгожую музыку.
Некаторыя трэкі на гэтым альбоме існавалі і дагэтуль і былі перааранжаваныя і перазапісаныя — нібы зажылі новым жыццём і зайгралі новымі фарбамі. У выніку «Механизм» — наймацнейшы альбом у дыскаграфіі галоўнага рэгі-гурта Беларусі: складанка вельмі прыгожых і сакавітых песен для ўсіх нас.
Паспрабуйце слухаць яго часткамі і ўлічваючы настрой. Калі весела, то вось вам гарэзлівы саксафон, калі сумна — панурая рытм-секцыя, калі ўвогуле накрывае і немагчыма з гэтым жыць, галоўны пацыфісцкі гімн — «Умываю руки». «В спорах рождается истина — думают лишь дураки. Ведь главная истина — это любовь, а много ли споров в любви?»
https://www.youtube.com/watch?v=9SZXZ3Jujeo

Даўно хацеў вам расказаць пра цудоўны беларускі гурт «Союз» — і вось, нарзшце, ёсць цудоўная нагода: хлопцы выдалі новы альбом «Сила ветра». Гэта вельмі прыгожая музыка, якую трэба слухаць вельмі ўважліва і лавіць настрой.
«Союз» існуе ўжо даволі даўно: хлопцы супрацоўнічалі з лэйблам Masterskaya Івана Дорна, выпусцілі два выдатных альбома і, праз паўзу, запісалі трэці — натхнёны чароўнымі бразільскімі музыкамі мінулага стагоддзя. Я вельмі люблю лацінаамерыканкую поп-музыку таго часу, таму гэты альбом адразу запісаў у галоўныя рэлізы 2022.
Так, асноўная крыніца натхнення тут — бразільскія музыкі 70-х: летуценныя, крыху меланхалічныя мелодыі з крыху нязвыклай для усходнееўрапейскага слухача мелодыкай і вайбам. Тут шмат джазу, складаных момантаў, якія, магчыма, не адразу заўважыш, але калі ўжо расслухаў, дык атрымаеш яшчэ больш задавальнення. Але агульнае ўражанне ад «Силы ветра» — гэта непасрэднасць, з якой хлопцы ствараюць свой музычны свет.
Зараз «Союз» на тым узроўні, калі кампазіцыі гурта трапляюць у тэматычныя падборкі Bandcamp, а ў Instagram да хлопцаў можа прыйсці Tyler The Creator і напісаць, якую крутую музыку яны робяць. Я спадзяюся, што альбом «Сила ветра» — гэта пачатак новай, цікавай гісторыі ў беларускай музыцы. Паслухайце абавязкова!
https://gruppasoyuz.bandcamp.com/

СОЮЗ / SOYUZ
II (Remastered), by СОЮЗ / SOYUZ
11 track album
У мяне заўсёды былі даволі складаныя адносіны з творчасцю гурта Neuro Dubel. Бывае так, што ну вось зусім не твой гурт і ты не можаш з гэтым нічога зрабіць. Па той жа прычыне я аднойчы пайшоў з канцэрта Foo Fighters праз тры песні. Пры гэтым я цалкам разумею, чаму «дзюбелей» так любяць і чаму гэты гурт настолькі важны для беларускай рок-музыкі.
Але ёсць цудоўнае выключэнне — гэта альбом «Ромашка»: шалёны diy, абсурдная эклектыка, жывая энэргія. Вельмі люблю гэты запіс і часта да яго звяртаюся, бо менавіта ў ім, на мой погляд, ёсць шчырая і непасрэдная, жорсткая і па-дзіцячаму першародная эмоцыя.
Я разумею, што гэта не самы папулярны выбар, але для мяне і галоўны хіт Neuro Dubel — песня «Отобью голову»: дзіўная плынь свядомасць, брутальная і пяшчотная адначасова: калі табе хочацца адначасова і плакаць, і рагатаць. «Перекосоёбилася жизнь» — гэта фраза, якая цудоўна апісвае эмацыйны стан чалавека, калі ўсё пайшло некуды не туды.
«Ромашка» — вельмі шчыры запіс, у якім адразу чуваць сапраўдных людзей: са сваімі бзікамі, са сваёй энэргетыкай і харызмай. Паслухайце яго ўважліва: праз гэтую «хатнюю» атмасферу прабіваецца зусім іншы маштаб.

Я абяцаў, што аднойчы яшчэ вярнуся да тэмы гарадзенскага андэграўнда. Гэтым разам хачу расказаць вам пра два выдатныя гурты «Демонтаж характера» і Earworm— праекты, які нарадзіўся недзе ў гаражным кааператыве Гародні і, на жаль, там жа памёрлі.
У гэтых праектаў ёсць шмат агульнага: яны цалкам адмовіліся ад стандартнай структуры кампазіцыі, шмат эксперыментавалі з формай і саўндам і нават мелі агульных удзельнікаў. Але «Демонтаж характера» усё ж больш падыходзіць пад вызначэнне «рок-музыка», хоць і цалкам эксперыментальная. А Earworm больш пра гітарны нойз і псіхадэліку.
У гурта «Демонтаж характера» я раю паслухаць міні-альбом «Конец разговора» — вельмі цікавы матэрыял, у якім нейкім дзіўным чынам спалучаюцца гаражная гітара, віяланчэль і абстрактныя тэксты пра «Курочку-жук». Гэта не тая рок-музыка, якую мы прызвычаіліся ўспрымаць па формуле «куплет-прыпеў»: тут больш складаная форма, больш эксперыментаў з гучаннем — ты проста разумееш, наколькі самім музыкам цікава граць гэты матэрыял разам. https://demontazh.bandcamp.com/album/-
А вось у Earworm абавязкова паслухайце альбом Amber, які выйшаў у 2014 годзе. Шчыра кажучы, я не вельмі люблю, калі гітарную музыку аздабляе струнная секцыя, але тут віяланчэль гучыць проста фантастычна. Сапраўдны андэграўдны шэдэўр! https://earworm.bandcamp.com/album/amber

Демонтаж Характера
Конец разговора, by Демонтаж Характера
5 track album
Хлопцы з гурта Relikt прайшлі складаны эвалюцыйны шлях ад гранжавай тусоўкі і кавераў на Alice in chains да беларускамоўнага пост-металу з фальклорным ухілам. Гэта даволі цікавы прыклад беларускага гурта, які не толькі не знік за больш чым дваццаць год існавання, але і пераўтварыўся ў аднаго з лідараў сцэны.
Сёння я прапаную вам паслухаць альбом «Дрэва жыцця» — яскравы і магутны, цалкам заснаваны на фальклорным матэрыяле. Мне падабаецца, як хлопцы папрацавалі з аўтэнтычнымі песнямі, бо яны быццам гучаць блізка да першакрыніцы, але пры гэтым аздобленыя фантастычнымі аранжыроўкамі: іх можна слухаць як самастойныя, аўтарскія творы — так якасна і прыгожа гэта ўсё перапрацавана. Дарэчы, навуковымі кансультантамі рэлізу выступілі гісторык, даследчыца традыцыйнай культуры Алена Ляшкевіч і этнограф, спецыялістка ў этнічным спеўным выкананні Ірына Мазюк.
Relikt вельмі якасна папрацавалі з гучаннем гэтага альбома. Ён запісваўся і зводзіўся на легендарнай кансолі SSL 4000 з лос-анджэлескай студыі кампаніі Yamaha, з якой працавалі Motorhead, Стыві Уандэр, Чэт Аткінс ды іншыя зоркі. А яшчэ тут можна пачуць мноства рэдкіх, незвычайных для рок-музыкі этнічных інструментаў: глюкафон ручной работы з нестандартным строем, беларускія дудкі, ксілафон, баян.
Карацей, альбом «Дрэва жыцця» — гэта вельмі крутая праца, ад якой вы атрымаеце сапраўдную асалоду!
https://soundcloud.com/relikt_belarus/sets/dreva-zyccia

Дрэва Жыцця
Re1ikt is a Belarusian band, which harmoniously combines hard-hitting energy with innovative sound.
The band is stylistically kindred to such genres as progressive rock, post metal, art rock and al

Я атрымаў сапраўдную асалоду, калі слухаў гэты альбом. Ён настолькі трапіў у настрой, што затрымаўся ў навушніках на месяц а то і больш. Я і без гэтага вельмі любіў «Краму», але «Зацьменны блюз» стаў сапраўдным упрыгожванем дыскаграфіі гурта.
«Крама» — гэта прыклад звышпрафесійнага калектыву, дзе кожная дэталь на сваім месцы. Але гэта і жывы арганізм, бо прафесіяналізм без эмоцыі пераўтвараецца ў нешта нерухомае — балванку, якая існуе выключна як прыклад добрасумленнай працы. Тут іншае: кожна песня — шчырая размова з сябрам пра важныя рэчы. У іх — душа.
Альбом «Белая вада» стаў для мяне расчараваннем, бо там гэтая душа нібы некуды знікла. Песні сталі выпусташанымі, саўнд — вельмі правільным. Слухаеш і не разумееш, навошта. «Зацьменны блюз» зусім іншы. Гэта класічная «Крама»: шчырая размова, пранізлівыя тэксты і цёплая музыка. Ад яе не чакаеш нейкіх сюрпрызаў ці надзвычайна тэхнічнага выканання: блюз — гэта душа. І тут душа лірычнага героя, душа творцы цалкам раскрываецца перад слухачом.
«Крама» мусіла збіраць у Беларусі вялікія пляцоўкі і ладзіць юбілейныя канцэрты на арэнах. Гэта гурт, які могуць слухаць і нашыя бацькі і мы з вамі, бо ён існуе па-за часам. Спадзяюся, мы яшчэ трапім на гэты вялікі канцэрт генералаў айчыннага року.
https://www.youtube.com/watch?v=2QKfzNhsQh0&list=OLAK5uy_lNQfMKvFCAhu7rjPkQYioUTHE93X5rUYQ

Facebook Man
Provided to YouTube by Media Cube Music
Facebook Man · КРАМА
Зацьменны блюз
℗ MediaCube Music
Released on: 2021-05-12
Auto-generated by YouTube.
Facebook Man · КРАМА
Зацьменны блюз
℗ MediaCube Music
Released on: 2021-05-12
Auto-generated by YouTube.