чаборка намагаецца жыць жыццё і пісаць тэксты
39 subscribers
57 photos
19 links
Выпадковыя замалёўкі, пісьменніцкія чэленджы, фрагменты твораў і разважанні ні пра што
Download Telegram
Пакуль я чакаю вынікаў конкурсу, якія, я думала, будуць сёння, але памылілася на два дні, хацела паказаць, як я працую з сюжэтамі сваіх гісторый.

Раней я проста запісвала сюжэт нераўнамернымі кавалкамі ў фармаце спісаў, але дзякуючы працы над адным праэктам я адкрыла для сябе фармат табліц. Мабыць, досыць просты і распаўсюджаны варыянт, але я неяк доўга да яго не звярталася.

Асабіста для мяне табліцы — гэта апошнія этапы працы над самім сюжэтам перад уласна напісаннем гісторыі. Спачатку я проста хаатычна збіраю ідэі, потым іх фільтрую, штосьці дадаю, штосьці прыбіраю, і толькі пасля гэтага ўжо пачынаю ўкладаць падзеі ў пэўным парадку.

Самі таблічкі выглядаюць досыць мінімалістычна: нумар главы/сцэны мне патрэбны, каб не губляцца, сюжэт зразумела для чаго, а калонку заўваг я пакідаю на выпадак, калі забуду нешта ўпісаць адразу або трэба будзе працягнуць штосьці з папярэдняй главы/сцэны.

А яшчэ абавязковы элемент гэтых табліц — жудасная мова з процьмай паўтораў і крывымі фармулёўкамі 😁
🦋 Чацвёртая глава «Матылькоў» ужо даступная для чытання :)

Мы роўна на сярэдзіне гісторыі! Да канца застаецца яшчэ чатыры главы і, як я абяцала, новыя главы цяпер будуць з'яўляцца кожны тыдзень. Таксама я ўспомніла пра існаванне свайго профіля на ватпадзе, так што цяпер у вас ёсць магчымасць выбіраць больш зручную платформу ;)

- Чытаць на ао3
- Чытаць на Wattpad

#матылькі
чаборка намагаецца жыць жыццё і пісаць тэксты pinned «🦋 Чацвёртая глава «Матылькоў» ужо даступная для чытання :) Мы роўна на сярэдзіне гісторыі! Да канца застаецца яшчэ чатыры главы і, як я абяцала, новыя главы цяпер будуць з'яўляцца кожны тыдзень. Таксама я ўспомніла пра існаванне свайго профіля на ватпадзе…»
Пра ўменне прымаць паразу

Паглядзела вынікі конкурса, у якім брала ўдзел са сваімі «Матылькамі». Рэзультаты, як можна па назве зразумець, мяне не асабліва парадавалі. Ужо трэці для мяне конкурс, ад якога я нічога не атрымліваю, акрамя хіба што матывацыі не расцягваць напісанне твора на нявызначаны перыяд. Вядомая справа, што пры такой колькасці паразаў у мяне не маглі не з'явіцца сумневы наконт сваіх здольнасцяў.

Ці сапраўды адсутнасць перамог звязаная з якасцю напісання маіх гісторый? Магчыма. Цяжка сказаць, насамрэч, бо калі ў «Шуфлядцы-2023» былі кароткі і доўгі спісы, то-бок можна было пабачыць, наколькі добрым твой твор лічыць журы, то ў апошніх двух конкурсах абвяшчаюць толькі першыя месцы. Дзе там зацясаліся мае гісторыі? Ці завіслі яны ў канцы ўмоўнага рэйтынгу, або можа ім не хапіла зусім крыху для перамогі? А можа абодва гэтыя варыянты няслушныя? Невядома.

Я мела ўсе шанцы ўпасці ў стан паняверкі і сумневаў ва ўсіх сваіх жыццёвых і творчых рашэннях, але раптоўна ўспомніла пра адну важную рэч — як я на днях залівала свае апошнія творы, дарэчы, якія якраз дасылала на конкурсы, на ватпад. Дробязь, на першы погляд, але дзякуючы менавіта маленькай дэтальцы я адчуваю сябе лепш, чым магла б.

Ватпад патрабаваў час, каб захаваць чарнавік, прычым час гэты быў дастаткова доўгі, таму мне трэба было завісаць на старонцы з тэкстам больш, чым мне хацелася б. Каб не нудзіцца ў чаканні канца загрузкі, я вырашыла прабегчыся вачыма па саміх тэкстах глаў. І, хто б мог падумаць, я дагэтуль задаволеная зробленай мной працай. Ясная справа, што калі б я пісала гэтыя гісторыі зараз, то, мабыць, было б палепш, ці, як мінімум, інакш, але ў агульным і цэлым усё выглядала добра. Я больш скажу — мне было сапраўды цікава чытаць тое, што я напісала паўгады, год, два таму.

І вось я зараз падумала: а ці не гэта самае важнае? Што я задаволеная сабой нават праз столькі часу, праз паразы ў конкурсах, на якія я мела вялікія надзеі? Што мяне цікавіць тое, чым я займаюся? Што я ніколі не хацела пераставаць выдумляць гісторыі і дзяліцца імі з людзьмі, нават калі ў мяне няма магчымасцяў рабіць гэта на шырокую аўдыторыю?

Ці можна працягнуць на адным толькі энтузіязме? Можа быць, хоць гэта і вельмі цяжка. Ці можна працягнуць без гэтага энтузіязму? Сумняюся.

Для мяне творчасць гэта заўсёды пра ўкладванне часткі сваёй душы, пра самавыражэнне, самаразвіццё і іншае «сама-». І тут, як і з ментальным здароўем: не трэба сябе прэсаваць і прыніжаць — варта любіць сябе такой/ім, якой/ім ёсць, і атрымліваць асалоду ад жыцця тут і зараз, а не дзесьці там у выдуманай будучыні, калі ўсё магічным чынам стане лепш і прасцей.

Самае важнае для мяне зараз — я ў захапленні ад думак пра працу над новай гісторыяй. І, я спадзяюся, гэтае захапленне будзе са мной да канца майго творчага шляху.

#разважанні_ні_пра_што
А спонсар гэтага паста — ватпад, які прымусіў мяне зрабіць вокладкі (акрамя той, што для «Моцы зямлі», яна старая ўжо). Як па мне, дый выйшла сімпатычненька.

Але, як у народзе кажуць: не судзі кнігу па вокладцы, так што калі вы раптам яшчэ нешта не чыталі, бо не маглі разабрацца з ао3, то можаце завітаць на ватпад і пазнаёміцца з якім-небудзь з твораў (можна і з усімі, хто я такая, каб забараняць ;)

Чытаць «Іллю скралі пачвары»
Чытаць «Як той бадыль»
Чытаць «Моц зямлі»
Чытаць «Матылькі»
Даўно я такога не рабіла і не думала, што зраблю, але вось, калі ласка — раптоўна перапісаная замалёўка, якую я пісала больш чым паўгады таму як першы пункт чэленджа.

Гэтая замалёўка сюжэтна звязаная з той гісторыяй, пра якую я пісала вось тут, і над якой я зараз старанна працую. І арыгінальны, і перапісаны кавалачак фактычна не з'яўляюцца яе часткамі, а аповедам ад асобы бацькі аднаго з галоўных герояў.

Замалёўка зусім кароткая, можа якіх 5-10 хвілін чытаецца, так што не шкадуйце часу ;) А я пакуль буду сядзець і думаць, ці ёсць нейкі прагрэс, і паралельна пісаць далей табліцу з сюжэтам 🫡

Пачытаць можна тыкнуўшы сюды, а першая версія ляжыць тут.

#чэлендж
🦋 Пятая глава «Матылькоў» нарэшце апублікаваная!

Я абаяцала выкладаць па главе ў тыдзень, я ведаю, але зараз крыху выпала з жыцця і забыла, што ўжо даўно надышоў час для наступнай часткі, упс. Але ўсё, я ўспомніла, так што далей павінна быць усё ок (прынамсі, я пастараюся, хе-хе).

- Чытаць на ао3
- Чытаць на Wattpad

#матылькі
чаборка намагаецца жыць жыццё і пісаць тэксты pinned «🦋 Пятая глава «Матылькоў» нарэшце апублікаваная! Я абаяцала выкладаць па главе ў тыдзень, я ведаю, але зараз крыху выпала з жыцця і забыла, што ўжо даўно надышоў час для наступнай часткі, упс. Але ўсё, я ўспомніла, так што далей павінна быць усё ок (прынамсі…»
Крыху стамілася ад пастаяннага планавання новага твора, таму захацела вярнуцца да пачатага калісь чэленджа. Разам з перазалівам старой версіі (знайшла і выправіла некалькі касякоў) закіну версію, дзе выкраслю ўжо напісаныя тэмы (першая была ў нядаўна перапісанай замалёўцы, астатнія з'явіліся/з'явяцца ў «Матыльках»). Далей паспрабую прытрымлівацца малога фармату і не расцягваць тэмы на 100+ старонак 😄

#чэлендж
Гляджу на чалавека, які тыкнуў на маю кнопку, хоць я прасіла не тыкаць
🦋 Шостая глава «Матылькоў» чакае, пакуль яе прачытаюць!

А я тут займаюся адной цікавай і рызыкоўнай штукай. Калі ўсё будзе нармальна, то змагу падзяліцца добрымі навінамі, але калі мае чаканні не апраўдаюцца, то на выхадзе, як людзі кажуць, атрымаю карысны досвед. Так ці інакш, пра ўсё потым раскажу, а зараз — бягом глядзець, што я там заліла!

- Чытаць на ао3
- Чытаць на Wattpad

#матылькі
чаборка намагаецца жыць жыццё і пісаць тэксты pinned «🦋 Шостая глава «Матылькоў» чакае, пакуль яе прачытаюць! А я тут займаюся адной цікавай і рызыкоўнай штукай. Калі ўсё будзе нармальна, то змагу падзяліцца добрымі навінамі, але калі мае чаканні не апраўдаюцца, то на выхадзе, як людзі кажуць, атрымаю карысны…»
Раптоўна ўспомніла пра адзін свой стары недапісаны твор і знайшла вось гэты скарб. Я мела на ўвазе «бюракратыю», якая «дэмакратыя» 😭
🦋 Сёмая глава «Матылькоў» ляжыць на ао3 і ватпадзе!

Наступная глава будзе апошняй, так што калі хто адладвала/ў чытанне твора да моманту, калі ён будзе закончаны, то вам засталося чакаць не так доўга 🤭

- Чытаць на ао3
- Чытаць на Wattpad

#матылькі