Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
❗️Святлана Ціханоўская наведала Цэнтр Беларускай Салідарнасці!

Сёння нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская распачала свой візіт у Польшчу. Для нас стала вялізным гонарам, што першым пунктам праграмы спадарыня Святлана абрала школку для дзяцей беларусаў у Варшаве, арганізаваную нашым Цэнтрам.

🔥Святлана Ціханоўская паразмаўляла з маленькімі беларусамі і іх настаўніцамі
, а таксама пабачыла на ўласныя вочы адкрыты ўрок на тэму «Беларусь маіх мараў». Малюнкі дзетак уцекачоў склаліся ў адну вялікую мапу Беларусі нашай будучыні! Акрамя таго, народная лідарка сталася патронам конкурсу дзіцячага малюнку, які сёння абвесціў Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Кранальнай дэталлю стала тое, наколькі нашыя вучні прывязаліся да Святланы і ніяк не хацелі яе адпускаць.❤️

Пасля наведвання нашай школкі Ціханоўская дала прэс-канферэнцыю разам з прадстаўнікамі рабочага руху, на якой быў прадстаўлены план эканамічнай дапамогі для ўсіх, хто трапіў пад рэпрэсіі ў сувязі з забастоўкамі.

Фота: Юлія Шаблоўская
🔥Візіт Святланы Ціханоўскай у Цэнтр Беларускай Салідарнасці!

Падчас свайго візіту ў Польшчу нацыянальная лідарка Беларусі наведала школку для дзяцей, арганізаваную Цэнтрам Беларускай Салідарнасці.

Святлана Ціханоўская паразмаўляла з нашымі вучнямі і іх настаўніцамі, а таксама паглядзела на адкрыты ўрок на тэму «Беларусь маіх мараў». Дзясяткі малюнкаў дзетак склаліся ў адну вялікую мапу Беларусі нашай будучыні! Акрамя таго, нацыянальная лідарка пагадзілася ўзяць патранат над конкурсам дзіцячага малюнку. Беларускія дзеці на нашых уроках намалююць, як яны бачаць Беларусь сваіх мараў. З працаў нашых вучняў будзе арганізавана адмысловая выстава, якая адбудзецца ў Варшаве і Вільне!

Пасля наведвання нашай школкі спадарыня Ціханоўская правяла прэс-канферэнцыю разам з прадстаўнікамі рабочага руху, на якой была прадстаўлена праграма падтрымкі ўдзельнікаў стачачнага руху.

Заключнай часткай візіту нацыянальнай лідаркі стала сустрэча з прадстаўнікамі юрыдычнага дэпартаменту ЦБС і юрыдычнай супольнасці Польшчы.