⚡️Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!
Тыдзень таму беларусы больш чым 50 гарадоў свету адгукнуліся на заклік Святланы Ціханоўскай і правялі Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю! ЦБС падтрымаў ініцыятыву нацыянальнай лідаркі і зарганізаваў акцыю ў Варшаве!
Пікет сабраў некалькі сотняў неабыякавых беларусаў і палякаў. Да мікрафона выйшлі бацькі Рамана Пратасевіча, беларускія палітыкі Павел Латушка і Вольга Кавалькова, прадстаўнікі польскіх партыяў Lewica, Polska 2050 і Koalicja Obywatelska, лідар стачачнага камітэту Гроднаазот Юры Рававы і многія іншыя!
Паглядзіце, як гэта было, у нашым кароткім відэа!
За здымкі дзякуем Яўгену Цітко✊

YouTube
Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!/Акция солидарности с Беларусью в Варшаве!
Цэнтр Беларускай Салідарнасці падтрымаў ініцыятыву Святланы Ціханоўскай і зарганізаваў у Варшаве пікет салідарнасці з Беларуссю! Акцыя сабрала некалькі сотняў неабыякавых беларусаў і палякаў.
На акцыі адбылося шмат важных выступаў! Да мікрафона выйшлі бацькі…

✔️Как узнать статус своего дела в процедуре предоставления международной защиты?
Важно помнить, что по закону у вас есть право ознакамливаться с материалами и получать информацию по делу на каждом этапе производства.
Нередко мы видим казусные ситуации, когда иностранец обращается с вопросами по своему делу, например, к охраннику Управления. Такие “консультации” часто приводят к дезинформации, что может иметь негативные последствия.
Как же действительно узнать, что происходит у вас в процедуре и сделать это эффективно?
Продолжение в ленте🔜
🤔Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности по номеру +48668205177 (есть возможность писать и звонить через Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).

👍2
⚡️Ронда Вольнай Беларусі ў Варшаве!
Сёння Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з партнёрамі з партыі Polska 2050 і ініцыятывы Wolna Białoruś склалі прапанову да прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага аб наданні адной з кругавых развязак гораду імені Вольнай Беларусі!
🇵🇱Мы вельмі разлічваем на дапамогу гарадскіх уладаў і з нецярпеннем чакаем моманту, калі на мапе Варшавы паўстане сімвалічная кропка салідарнасці з беларускім народам!

🪐Арома-трэнінг ЦБС!
Сёння ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася сустрэча з цудоўным арома-коўчам Ганнай Дрозд! Дасведчаная трэнерка правяла беларусак Варшавы ў захапляльны свет эфірных алеяў і медытацыі.
🙎♀️Дарагія дзяўчыны, мы дзякуем вам за ўдзел у нашым трэнінгу і спадзяемся, што наш занятак дапамог вам знайсці унутраны спакой і жыццёвыя сілы для новых здзяйсненняў!
Падпісвайцеся на нашу старонку, каб не прапусціць новыя мерапрыемствы😉

⚡️Дадатковы набор у школку ЦБС!
Сябры, мы маем для вас выдатную навіну! У бясплатнай школцы Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве з’явілася невялікая колькасць дадатковых месцаў. На нашых занятках дзеткі вучацца польскай і англійскай мовам, малююць і вывучаюць акторскае майстэрства.
👩🏻🏫 Урокі адбываюцца ў суботу ў дзве змены і прызначаны для дзетак 5-12 гадоў (вучні падзелены па ўзроставым групам). Запісацца і задаць дадатковыя пытанні можна па нумару +48694532858. Чакаем на вашыя званкі!
P.S. У школцы ўводзіцца новае правіла, згодна з якім ненаведванне больш чым 2 заняткаў без паважнай прычыны і папярэдняга званка настаўніцы прыводзіць да адлічэння. Просім ставіцца да дадзенага правіла з разуменнем, мы хацелі б даць магчымасць наведваць школку найбольш зацікаўленым і патрабуючым гэтага дзеткам.

☝🏻Важная інфармацыя аб перапісе насельніцтва 2021 для беларусаў у Польшчы!
Нагадваем вам, што да 30 верасня 2021 года ў Польшчы адбываецца нацыянальны перапіс насельніцтва. Згодна з дзейсным заканадаўствам кожны, хто прыехаў на тэрыторыю Польшчы да 1 красавіка 2021 году, мае абавязак у ім паўдзельнічаць, а няўдзел можа пагражаць штрафам да 5.000 злотых.
Запоўніць анкету можна па спасылцы https://nsp2021.spis.gov.pl. Падрабязная інструкцыя па запаўненню анкеты даступная на афіцыйным сайце Галоўнага Статыстычнага Бюро Польшчы на рускай мове. https://cutt.ly/avlY6aN
💰Акрамя таго кожны, хто ўзяў удзел у перапісе насельніцтва, мае шанс выйграць у латарэі прызы ад 500 да 65000 злотых. Пераможцы будуць паінфармаваныя на запісаны ў анкеце е-мэйл у аўтаматычным рэжыме. Для атрымання прыза дастаткова захаваць дзесяцізначны код, які вы атрымаеце пасля высылкі вашай анкеты.
А вы ўжо ўзялі ўдзел?

❗️Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі сустрэўся з бацькамі Рамана Пратасевіча
10 чэрвеня па ініцыятыве мэра Варшавы адбылася сустрэча з Дзмітрыем і Наталляй Пратасевіч. Падчас размовы Рафал Тшаскоўскі пацікавіўся падрабязнасцямі крымінальнай справы супраць Рамана і яго дзяўчыны Сафіі, іх станам здароўя, а таксама выказаў падтрымку бацькам Рамана як ад свайго імя, так і ад імя ўсяго польскага грамадства, якое перажывала падобныя падзеі ў часе паўстання «Салідарнасці».
У сваю чаргу, бацькі Рамана Пратасевіча падзякавалі мэру Варшавы і ўсім палякам за вялікую падтрымку і салідарнасць з беларускім народам. Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі Цэнтру Беларускай Салідарнасці паінфармавалі Тшаскоўскага аб сённяшняй сітуацыі ў Беларусі, а таксама аб працэсе адаптацыі беларусаў, якія былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій у Польшчу.
Пасля сустрэчы Рафал Тшаскоўскі прыняў рашэнне аб прадастаўленні дапамогі бацькам Рамана Пратасевіча. Акрамя таго, сваю ўсебаковую дапамогу бацькам Рамана будзе аказваць Цэнтр Беларускай Салідарнасці