Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
☝🏻Сустрэча з Вольгай Кавальковай

6 ліпеня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася сустрэча палітыка, члена Каардынацыйнай рады Вольгі Кавальковай з беларускімі студэнтамі ў Польшчы.

На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні і праблемы, якія паўсталі перад нашымі студэнтамі, якія былі вымушаны бегчы ў Польшчу. Акрамя таго, адбылася цікавая дыскусія наконт ролі моладзі ў зменах у Беларусі і будучага студэнцкага актывізму ў нашай краіне.

Мы дзякуем за дыскусію ўсім удзельнікам і чакаем новых сустрэчаў!
👍1
​​📚Прэзентацыя кнігі Наталлі Падаляк!

Запрашаем вас на прэзентацыю жывых і яскравых кніг-дзённікаў, а таксама неверагоднай кнігі рэцэптаў «Лілі». Прэзентуе кнігу сама аўтарка – Наталля Падаляк, прадпрымальніца і папулярная блогерка.

📣Вядучая мерапрыемства – журналістка Аліна Коўшык. Найбольш актыўныя ўдзельнікі сустрэчы маюць шанец выйграць кнігу.

Калі: 13 ліпеня, 18.00
Дзе: Warszawa, Oleandrów 6, пам.2
Запіс у каментарах!
​​🍂Бясплатная экскурсія на Язёрку!

Язёрка – гэта невялікая рака, правы прыток Віслы. У гэтым месцы даліна даволі шырокая і дзікая, таму месца гэта будзе вельмі цікавае для аматараў экатурызму. Дзякуючы багатай флоры і фаўне, а таксама лакальным помнікам архітэктуры гэтае месца з'яўляецца сапраўднай жамчужынай Мазовіі.

1. Першым пунктам нашай экскурсіі будзе вёска Александрув і заказнік Схіл Язёркі (skarpa Jeziorki). Парк уяўляе сабой стары дубова-грабавы лес пасечаны ярамі, якому ў 1994 годзе надалі статус заказніка.

2. Пасля Александрава мы пераедзем у вёску Пражмув. Там мы зойдзем у касцёл Святога Францішка з пачатку XIX стагоддзя і парафіяльныя могілкі, на якіх пахаваныя паўстанцы 1863 года. Пашпацыруем па лугах даліны Язёркі, дзе ўбачым млын з 50-х гадоў XX стагоддзя, вінакурню і стайню, пабудаваную ў XIX стагоддзі.

3. Апошнім месцам нашай экскурсіі будзе дзікая і маляўнічая даліна малой рачулкі Тарчынкі, а хто пажадае, зможа выкупацца ў водах гэтых рэк.

⚡️Калі: 11 ліпеня, 8.00
⚡️Месца збору: будзе дадаткова паведамлена кожнаму запісанаму
ВАЖНА! Вандроўка зойме не менш за 5 гадзін і мае працягласць каля 10 км. Па гэтай прычыне экскурсія не пасуе людзям з слабым здароўем і маленькімі дзецьмі.

☝🏻Запіс на экскурсію ў каментарах пад пастом. Колькасць месцаў абмежаваная!
📣Нюансы процедуры регистрации индивидуальных интеграционных программ

На этой неделе юристки нашего департамента правовой помощи Ольга Добровольская и Алеся Пожиток встретились с представителями Центра Помощи Семье в Варшаве – Изабеллой Забельской и Домиником Вахом.

Центр Помощи Семье в Варшаве отвечает среди прочего за реализацию Индивидуальных Интеграционных Программ для лиц, получивших международную защиту.

Они обменялись актуальной информацией о ситуации беларусов и беларусок в Польше и обсудили возможные направления сотрудничества.

Сотрудники центра указали на некоторые нюансы процедуры регистрации индивидуальных интеграционных программ:

Продолжение в ленте🔜

🤔Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности по номеру +48668205177 (есть возможность писать и звонить через Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).
​​🔥Бясплатная экскурсія па Варшаве!

Калі: 17 ліпеня, субота, 11.00
Дзе: раён Jazdów (замак, парк і фінскія хаткі).
Дакладна месца збору будзе паведамлена запісаўшымся асобам.

Запіс на экскурсію ў каментарах пад пастом.

Шаноўныя сябры, запрашаем вас на экскурсію па раёну, які паказвае Варшаву з розных бакоў – Jazdów.
Мы пазнаёмімся з гісторыяй замку, які першапачаткова з'яўляўся рэзідэнцыяй князёў і караля, прагуляемся па прыгожаму парку, поўнаму скульптураў і цікавых аб’ектаў, завітаем да фінскіх домікаў – незвычайнай правінцыі ў самым цэнтры мегаполісу. Экскурсію для вас правядзе цудоўны беларускі гід Таццяна Казак.
👍1
☝🏻Обязанность информирования о каждом изменении адреса проживания в административном производстве

Во время административного производства стороны, их представители и доверенные лица обязаны извещать орган, который ведет их дело, о каждом изменении адреса проживания и/или корреспонденции.

Это относится как к процедуре получения международной защиты, так и к процедурам получения временного и постоянного видов на жительство.

Что происходит, если вы изменили адрес, но не сообщили об этом в компетентный орган?

Продолжение в ленте🔜

🤔Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности по номеру +48668205177 (есть возможность писать и звонить через Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).