Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.85K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
​​🔥Кракаўскае прадмесце з беларускім акцэнтам!

Запрашаем вас на бясплатную экскурсію ад выдатнага беларускага гіда ў Варшаве – Таццяны Казак!

Калі: 18 ліпеня, 11.00
Дзе: Кракаўскае прадмесце (Варшава), дакладнае месца будзе паведамлена запісаўшымся асобам.

Запіс на экскурсію ў каментарах пад пастом!

Падчас экскурсіі мы пабачым як вядомыя помнікі і будынкі Кракаўскага прадмесця, так і нечаканыя месцы гэтай ажыўленай артэрыі сталіцы. Акрамя таго, вы пачуеце аб выбітных беларусах, якія тут жылі і чый лёс непасрэдна быў звязаны з гэтай прыгожай вуліцай Варшавы.
​​🤔 Што такое гуманітарная віза? Якія перавагі яна дае? Чым яна адрозніваецца ад міжнароднай абароны і як яе зрабіць?

Адказы на гэтыя і іншыя важныя пытанні шукайце ў абноўленай кароткай брашуры ад спецыялістаў нашага дэпартамента прававой дапамогі - Вольгі Дабравольскай, Алесі Пажытак і Уладзіслава Сямчука! https://cutt.ly/WmAMKNM

🖍 Засталіся пытанні? Звярніцеся за БЯСПЛАТНАЙ юрыдычнай кансультацыяй у Цэнтр Беларускай Салідарнасці +48668205177 (ёсць магчымасць званіць і пісаць ў тэлеграм)! Мы працуем для вас з панядзелка па пятніцу ад 10 да 18 гадзіны.
🎉Сустрэча з Наталляй Падаляк!

Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася сустрэча з вядомай беларускай блогеркай і прадпрымальніцай Наталляй Падаляк. Падчас сустрэчы Наталля прэзентавала свой яскравы дзённік і цудоўную кнігу рэцэптаў «Лілі». Акрамя таго, блогерка пачаставала ўсіх прысутных сваім фантастычным французскім дэсертам – макаронамі. Вядучай мерапрыемства выступіла журналістка Аліна Коўшык.

🙋🏻‍♀️Госці мерапрыемства задалі мноства пытанняў, дзякуючы чаму сустрэча атрымалася па-сапраўднаму жывой і захапляльнай. Аўтары найбольш цікавых пытанняў атрымалі ў падарунак ад блогеркі яе кнігу. Мы дзякуем Наталлі за выдатную прэзентацыю і чакаем новых сустрэчаў!
​​🤔Что такое номер PESEL? Почему вам обязательно нужно его сделать, и главное - как?

Ответы на эти и другие важные вопросы ищите в обновленной брошюре от специалистов нашего департамента юридической помощи в составе Алеси Пожиток, Владислава Семчука и Ольги Добровольской! https://cutt.ly/amH8IvU

☝️Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности +48668205177 (в том числе в Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).
​​⚡️Беларускі Art Weekend - мастацтва для духу і цела.

Сябры, запрашаем вас на Беларускі Art Weekend ў Варшаве! Атрымаць бясплатны білет можна пакінуўшы свой е-мэйл па спасылцы https://cutt.ly/HmK7cRU

Калі: 25 ліпеня, ад 14:00 да 22:00
Дзе: ul. Mińska 25, бар CHONO LULU.

У праграме:

✔️“Добрая кераміка” - Наталка Довга

Праца з глінай - гэта працэс пастаяннага дотыку. Халодная гліна павольна набывае цяпло нашага цела і з бясформеннага кавалку набывае форму. Лепка запавольвае, цалкам паглынае ўвагу, здольная давесці да стану забыцця і ў той жа час абудзіць фантазію. На нашай майстэрні мы ўласнаручна злепім добрыя і карысныя рэчы, нанясем на іх старажытныя беларускія сімвалы.

✔️“Славянская гімнастыка для жанчын” - Вера Віс

Славянская гімнастыка - гэта дваццаць сем практыкаванняў, якія стымулююць паляпшэнне агульнага стану здароўя.
Паводле традыцыйных уяўленняў, кожнае практыкаванне мае пэўны сэнс, у выніку чаго фізічныя практыкаванні становяцца адначасова духоўнай практыкай.

✔️Канцэрт - ISNA TRIO

Закрывае мерапрыемства канцэрт ISNA TRIO. У склад гурта ўваходзяць тры беларускія музыкі Сяргей Доўгушаў (Vuraj), Аляксей Варсоба (Port Mone) і Андрэй Еўдакімаў (Diafilm live).

Isna Trio - гэта чароўная музыка, якая ўступае ў рэакцыю з творчасцю сучасных паэтаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Важным складнікам, які ўплывае на гучанне групы, з'яўляецца таксама польская і беларуская народная музыка.

Гурт быў сфармаваны ў чэрвені 2021 года, музыкі стварылі для вас сваю першую праграму, якая ўпершыню будзе прадстаўлена ў рамках Беларускага Art Weekend’у.

Projekt "Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji" jest dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.
​​🔥Бясплатная экскурсія па Варшаве!

Сябры, у нас з'явілася некалькі вольных месцаў на заўтрашнюю экскурсію! Запіс ў каментарах пад пастом!

Калі: 17 ліпеня, субота, 11.00
Дзе: раён Jazdów (замак, парк і фінскія хаткі).
Дакладна месца збору будзе паведамлена запісаўшымся асобам.

Шаноўныя сябры, запрашаем вас на экскурсію па раёну, які паказвае Варшаву з розных бакоў – Jazdów. Мы пазнаёмімся з гісторыяй замку, які першапачаткова з'яўляўся рэзідэнцыяй князёў і караля, прагуляемся па прыгожаму парку, поўнаму скульптураў і цікавых аб’ектаў, завітаем да фінскіх домікаў – незвычайнай правінцыі ў самым цэнтры мегаполісу. Экскурсію для вас правядзе цудоўны беларускі гід Таццяна Казак.
🏛 Экскурсіі па Варшаве!

Два дні запар Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з цудоўным гідам Таццянай Казак ладзілі экскурсіі, якія дапамаглі апынуўшымся ў Варшаве беларусам даведацца больш аб гэтым чароўным горадз
е.

Таццяна прыадкрыла для нас таямніцы самага цэнтру польскай сталіцы – Кракаўскага прадмесця і аднога з самых зялёных куточкаў гораду – Уяздова! Новыя ўражанні, веды і свежае паветра, што можа быць лепш для таго, каб крыху адпачнуць і змяніць абстаноўку?

✔️
Каб пабачыць іншыя экскурсіі, якія ладзіць Таццяна, заходзьце на яе старонку https://www.instagram.com/gid_in_warsaw/

Фота: Зміцер Карпаў
👍2